Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТАРАСЕВІЧЫ 437
М.Горкага), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Сафонаў («Рускія людзі» К.Сіманава), Кэлін («Святая святых» І.Друцэ), Бачана Рамішвілі («Закон вечнасці» паводле НДумбадзе), Ахмед Рыза («Дзівак» Назыма Хікмета) і інш. Здымаўся ў фільмах: «Першыя выпрабаванні», «Бацька», «Крушэнне імперыі», «Уваскрэсная ноч», «Соф’я Пяроўская», «Дзяржаўная граніца», «Дэбют», «Вадзіцель аўтобуса», «Песня пра зубра» і інш. Удзельнічаў у тэлепастаноўках: «Крах», «Людзі на балоце». Дзярж. прэмія Беларусі 1966.
В.Тарасаў у ролі Пратасава.
Літ:. Краўчанка Г. Віктар Тарасаў // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1978. Кн. 3; Ярмалінская В. «Брава, Віктар!..»: Нарыс жыцця і творчасці нар. артыста СССР, акцёра Нац. акад. тэатра імя Янкі Купалы Віктара Тарасава. Мн., 1999. В.А.Ракіцкі.
ТАРАСАЎ Вячаслаў Атяксеевіч (17.10.1938. г. Растоў Яраслаўскай вобл., Расія — 20.1.1997), бел. мастак. Скончыў Маскоўскі тэкстыльны інт (1962). Працаваў у Рэсп. доме мадэлей у Мінску (1963—70), Бел. рэсп. тры юнага гледача (1971—75), з 1976 на кінастудыі
В Тарасаў. Ілюстрацыя да кнігі «П’есы» Лопэ дэ Вэгі. 1981.
«Беларусьфільм». Аформіў спектаклі «Пэпі — доўгая панчоха» (1970) і «Новыя прыгоды Карлсана» (1973) паводле А.Ліндгрэн, «Зялёная птушка» К.Гоцы, «Авадзень» Э.Л.Войніч (абодва 1972), «Дзяўчына і красавік» Т.Ян (1971) і
інш. Мастак мультфільмаў «Папяровая казка» (1976), «Светлячок і расінка» (1978), «Казка пра вясёлага клоуна» (1980), «Песня пра зубра» (1982), «Каўбойскія гульні» (1986) і інш. Працаваў таксама ў кніжнай графіцы (ілюстрацыі да твораў В.Вольскага, К.Кірэенкі, Лопэ дэ Вэгі, Ю.Свіркі, А.Твардоўскага, А.Сімурава і інш.), станковым жывапісе («Салдаты», «Юнацтва», «Зялёны луг», «Акно», «Дзяцінства» і інш.).
ТАРАСАЎ Канстанцін Іванавіч (н. 10.10.1940, Мінск), бел. пісьменнік, публіцыст. Скончыў БПІ (1965). Працаваў у геал. экспедыцыі, на заводзе ў Мінску, у выдве «Вышэйшая школа» (1967—75), на кінастудыі «Беларусьфільм», у перыяд. друку, у т.л. ў час. «Нёман» (1977—83), «Спадчына» (1989—95) і інш. Друкуецца з 1966. Піша на рус. і бел. мовах. Асн. тэма твораў — гіст. мінулае Беларусі. Аўтар аповесці пра Грунвальдскую бітву «Дзень рассеяння» (1980), зб. гіст.літ. нарысаў «Памяць пра легенды: Беларускай даўніны галасы і абліччы» (1984), гіст. аповесцей «Пагоня на Грунвальд» (1980), рамана «Тры жыцці княгіні Рагнеды» (1994). Маральнаэтыч. праблемы ў творах дэтэктыўнага жанру (збкі «У час Стральца», 1981; «Залатая горка...», 1998, і інш.).
Тв:. Странствне в тесном кругу: Повестн. Мн., 1986; Памяць пра легенды: ІІостаці бел. мінуўшчыны. Мн., 1990; Еданственный свндетель — Бог: Повестн. Мн., 1991; Апошняе каханне князя Міндоўга. Мн., 2000; Беларусь: Гіст. падарожжа для дзяцей. Мн., 2000; Крыж Памяці: Кароткі спіс войнаў, паўстанняў, рэпрэсіяў, катастрофаў, якія вьшалі на лёс Беларусі за тысячагоддзе. Мн., 2000.
І.У. Саламевіч.
ТАРАСАЎ Уладзімір Іванавіч (н. 10.9.1948, в. Шчыткавічы Старадарожскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1989), праф. (1998). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1975). 3 1978 у Інце эканомікі Нац. АН Беларусі (з 1986 заг. аддзела, з 1989 нам. дырэктара), з 1994 у Нац. банку Рэспублікі Беларусь (з 1995 кіраўнік групы дарадчыкаў пры праўленні), з 1996 у Бел. эканам. унце, з 1999 заг. кафедры БДУ. Навук. працы па праблемах грашовакрэдытнай палітыкі, банкаўскай справы і цэнаўтварэння.
Тв.: Стонмость н цена машнн в условнях ннтенснвного хозяйствовання. Мн., 1985; Теорня цены на новую техннку. Мн., 1989; Денежнокреднтная поллтнка Республнкн Беларусь: ннструменты гос. регулнровання. Мн., 1998; Деньгн, креднг, банкн. Мн., 1998; Современная монетарная полнтнка. Мн., 1999; Деньгн. Денежнокреднтная полнтнка. Банковское дело. Мн., 2001.
ТАРАСЕВІЧ Лявон (н. 14.3.1957, ст. Валілы Падляскага ваяв., Польшча), польскі мастак бел. паходжання. Скончыў Варшаўскую AM (1984), з 1996 выкладае ў ёй. Творы, як правіла, без назваў, вял. памеру, увасабляюць адмысловае аўгарскае бачанне, паказваюць геаметрызаваныя зямныя краявіды ўзаранага поля, скошанага лугу, заснежанага лесу,
сцяны дажджу, сухіх кветак, камянёў, a таксама Вял. Каньёна (ЗША). Вобразнасць і пераканаўчасць дасягаецца праз выкарыстанне мінімуму выяўл. сродкаў, чыстых і адкрытых фарбаў і колеру. Арганізатар Бел. аб’яднання студэнтаў (1981), Бел. дэмакр. аб’яднання (1990), рокфестывалю «Басовішча» (1993).
В.А. Трыгубовіч.
Л.Тарасевіч. Без назвы. 1990.
ТАРАСЕВІЧ Ян (Іван Аляксеевіч; 23.9.1889, г. Саколка Падляскага ваяв., Польшча — 18.6.1961), піяніст, кампазітар, педагог. Скончыў Полацкі кадэцкі корпус (1903), Пецярбургскую кансерваторыю (1912, кл. М.Быстрова; 1915, кл. Я.Вітала). 3 1912 выкладаў у прыватнай школе М.Быстрова ў Пецярбургу; У 1918—45 у Саколцы і адначасова ў 1918—20 у Гродне; з 1947 у Беластоку ў школе Франкевічанак. На Беларусі збіраў фальклор. Яго творы адметныя развітой меладычнасцю, тэхн. дасканаласцю кампазіцыі, выкарыстаннем фальклору, у т.л. беларускага. Сярод твораў (захавалася 110) — канцэрт і 3 санаты для фп., Бел. фантазія, сюіты, вальсы, эцюды, прэлюдыі, фп. п’есы ў 4 рукі, творы для стр. інструментаў, хору, у т.л. на вершы Я.Коласа і Ф.Багушэвіча, рамансы на вершы М.Багдановіча («Даўно ўжо целам я хварэю...» і «Плакала лета, зямлю пакідаючы...»), некат. рус. і польскіх паэтаў. Сярод вучняў Е.Максымюк, А.Брагінская, Т.Казакевіч, В.Кулікоўскі. В.І.Скорабагатаў.
ТАРАСЕВІЧЫ. бел. гравёры канца 17 — пач. 18 ст., верагодна, браты. Як мяркуюць, вучыліся ў гравёраў Кіліянаў у г. Аўгсбург (Германія). Працавалі ў тэхніках афорта і разцовай гравюры. 3 творчасцю Т. звязаны значныя дасягненні мастацтва барока ў бел. гравюры.
Аляксандр (Антоній; ? г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — каля 1730). Творы адметныя цэласнасцю кампазіцыі, шчыльнасцю і дасканаласцю штрыхоўкі, багатай танальнасцю, глыбінёй псіхал. харакгарыстыкі партрэтаў. У ранні перыяд дзейнасці (у Глуску) стварыў цыкл з 40 афортаў да аўсбургскага выдання кн. «Ружоўнік...» (1672). У шэрагу гравюр паказаў побыт сялян і на
438 ТАРАСЕНКА
вакольную прыроду (асабліва ў 12 гравюрах «Поры года»). У 1680я г. працаваў у Вільні, дзе выканаў партрэты мінскага харунжага К.Клакоцкага. караля Рэчы Паспалітай Яна III Сабескага. Потым пераехаў у Кіеў. прыняў манаства і імя Антоній. Аўгар эстампаў «Радаслоўнае дрэва АПалубінскага» (1675), партрэтаў М.Слупскага (1677), М.Паца (1686),
Да арт. Тарасевічы. А.Т a р а с е в і ч. Тытул «Ружоўніка...». 1672.
Да арт. Тарасевічы Л.Т a р а с е в і ч. Партрэт ашмянСкага прыстольніка Г.Зямлі. Канец 17 ст.
І.Перахрэста (1689), В.Галіцына (1691). Л я в о н ц і й (1650? — 1710?). Творы адметныя жыццёвасцю вобразаў, цэласнасцю кампазіцыі, дакладнасцю малюнка, разнастайнасцю штрыхоўкі. Ранні перыяд творчасці звязаны з Беларуссю і Літвой: «Апосталы Пётр і Павел з цудадзейным абразом Жыровіцкай Багародзіцы», партрэты К.С.Радзівіла, ашмянскага прыстольніка Г.Зямлі, смаленскага епіскапа Б.КорвінГансеўскага (канец 1690х г.), гербы віленскага епіскапа К.Бржастоўскага (1682), Агінскіх (1686) і інш., афармленне «Служэбніка» (1695); у творах шырока выкарыстаны барочныя сімвалы і алегорыі. У 1680я г. пераехаў на Украіну. У 1688 запрошаны ў Маскву, дзе выканаў партрэт рус. царэўны Соф’і. Значныя творы гэтага перыяду: гравюры да кнігі «Пацярык Пячэрскі» (1702), «Псалтыр» і «Евангелле» (абодва 1703).
Літ:. Степовнк Д. Олександр Тарасевнч. Кйів. 1975; Яго ж. Леонтій Тарасевнч н украінське мнстецтво барокко. Клів. 1986.
В.Ф.Шматаў.
ТАРАСЕНКА Васіль Радзівонавіч (7.11.1899, г. ПётркаўТрыбунальскі Лодзінскага ваяв., Польшча — 7.12.1972), бел. археолаг. Канд. гіст. н. (1947). Скончыў Маскоўскі археал. інт (1922), Смаленскі унт (1926). У 1929—41 навук. супрацоўнік Магілёўскага гіст. музея, выкладчык Магілёўскага пед. інта. 3 1944 навук. супрацоўнік, у 1963—66 заг. сектара археалогіі Інта гісторыі АН БССР, выкладчык БДУ і Мінскага пед. інта. Даследаваў помнікі каменнага і жал. вякоў на тэр. Смаленскай і Магілёўскай абл. Першы пачаў вывучаць стараж. Мінск, дзе адкрыў драўляную гар. забудову, вулічныя маставыя з бярвён 11—13 ст., фундамеігг храма 12 ст. Выявіў шмат розных вырабаў гар. рамеснікаў, у т.л. залаты бранзалет са змяінымі галовамі. Вёў раскопкі ў Полацку. Ваўкавыску. Адзін з аўтараў кніг «Гісторыя Мінска» (1967), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972) і інш. Т.М.Каробушкіна.
ТАРАСЕНКА Кірыла Сідаравіч (н. Ф5.6.1913, с. Талдысай Хобдынскага рна Акцюбінскай вобл., Казахстап), бел. скрыпічны майстар. 3 1948 працаваў на мінскіх аўта і падшыпнікавым заводах. Сярод вырабаў: скрыпкі і альты (у т.л. скрыпкі з нетрадыц. парод дрэва), смычкі (стварыў уласную тэхналогію вырабу якасных смычкоў шляхам камбінавання розных мясц. парод дрэва). Вынаходнік спосабу прыгатавання бурштынавага лаку для пакрыцця інструментаў. М.Д.Браценнікаў.
ТАРАСЕНКА Мікалай Уладзіміравіч (н. 7.11.1952, в. Благаўка Шклоўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (2000). Скончыў Гомельскі унт (1975). 3 1975 у Інце фізікі, з 1992 у Інце малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па лазернай спектраскапіі, фізі
цы і хіміі плазмы. Распрацаваў фіз. асновы лазернафлюарэсцэнтнай спектраскапіі для дыягностыкі плазмы і ўстанавіў асн. заканамернасці і асаблівасці фіз. і хім. працэсаў для розных тыпаў плазмы.
Тв.: Лазерная абсорбцнонная н флуоресценгная днагностнка плазмы (разам з В.С.Бураковым. С.М.Райковым) // Журн. прнкладной спектроскопнм. 1997. Т. 64. №3; Plasma chemistry in laser ablation processes (разам a В.С.Бураковым. Н.А.Савасценка) // Spectrochimica Acta. 2001. Part B. Vol. 56. № 6.
TAPACEHKI, вёска ў Запольскім c/c Віцебскага рна, на правым беразе р. Усвяча. Цэнтр калгаса. За 46 км на ПнУ ад Віцебска. 204 ж.. 64 двары (2002). Пач. школа, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Абеліск у гонар 1й Бел. партыз. брыгады, якая дзейнічала ў наваколлі вёскі.
ТАРАСІК (па мужу Р ы н к о в і ч) Вера Рыгораўна (30.9.1899, Мінск —22.4.1986), бел. актрыса, настаўніца. Скончыла Мінскае гар. вучылішча (1916). 3 1917 актрыса Першага тва бел. драмы і камедыі, Беларускага савецкага тэатра; актыўна ўдзельнічала ў рабоце клуба бел. маст. інтэлігенцыі «Беларуская хатка». У 1920—56 настаўнічала. Як актрыса сфарміравалася пад уплывам Ф.Ждановіча. Вызначалася пераважна ў бел. нац. рэпертуары, дзе стварыла каларытныя нар. характары: Агата і Марыля («Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Ганна («Модны шляхцюк» К.Каганца), Ульяна («Хам» паводле Э.Ажэшкі), Дарота і Мар’я («Бязвінная кроў» і «Пісаравы імяніны» У.Галубка) і інш.