Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТАГІАЛбПЯ (ад грэч. topos месца + ..логія), раздзел матэматыкі, які вывучае ўласцівасці тапалагічных прастораў і розных падмностваў (фігур) у гэтых прасторах. Уласцівасці фігуры наз. тапалагічнымі, калі яны захоўваюцца пры тапалагічных адлюстраваннях. Напр., тапалагічныя ўласцівасці: замкнёнасць лініі, наяўнасць краю ў паверхні і інш.
Асновы Т. закладзены Л.Эйлерам. ЖА.Пуанкарэ. Ф.Гаўсдорфам. Значны ўклад у развіццё Т. зрабілі рус. матэматыкі П.С.Амксандраў. СХХ.Новікаў, А.С.Пантрагін, П.С.Урысон і інш. Напач. Т. вывучала тапалагічныя ўласцівасці фігур. пазней — адвольныя неперарыўныя адлюстраванні. Адна з асн. задач Т. — класіфікацыя неперарыўных адлюстраванняў і вылучэнне з іх класаў з патрэбнымі ўласцівасцямі. напр., з уласцівасцю мець нерухомы пункт. У Т. вылучаюць самастойныя кірункі, якія адрозніваюцца аб’ектам і метадам даследаванняў. Уагульнай Т. вывучаюць звязнасць. кампактнасць. метрызавальнасць тапалагічных прастораў, а такса.ма зменнасць гэтых паняццяў пры неперарыўных адлюстраваннях прастораў. Разам з алгебрай агульная Т. з’яўляецца асновай тэарэтыкамноствавых метадаў у матэматьшы. Алгебраічная тапалогія звязана з вывучэннем тапалагічных прастораў і іх неперарыўных адлюстраванняў з дапамогай алг. аб’ектаў (гомамарфізмаў, груп, кольцаў). Дыферэнц ы я л ь н а я Т. вывучае алг. мнагастайнасці (гл. Алгебраічная геаметрыя) сродкамі матэм. аналізу і алг. Т.; кусковалінейн а я Т — • паліэдры (мнагаграннікі) і іх кусковалінейныя адлюстраванні.
Літ:. Александрян Р.А., М н р з a ханян Э.А. Обшая топологня. М.. 1979; Фоменко А.Т., Фукс Д.Б. Курс гомотопмческой тополошн. М., 1989; Топологня. Мн.. 1990. В.І.Вядзернікаў, А.С.Фядэнка.
ТАІІАНІМІКА (ад грэч. topos месца + onyma імя. назва), раздзел анамастыкі, які вывучае ўласныя назвы геагр. аб’ектаў (тапонімы), заканамернасці іх узнікнення. развіцця, ужывання. пашырэння, значэнне і структуру, таксама пытанні напісання тапонімаў і перадачы іх з адной мовы на іншую. Падзяляецца на агульную і рэгіянальную Т. (даследуе тапанімію — геагр. назвы на пэўнай тэрыторыі, якія ўключаюць айконімы — назвы паселішчаў, гідронімы — назвы рэк, азёр, мікратапонімы — назвы ўрочышчаў і інш.). Цесна звязана з мовазнаўствам, гісторыяй. этнаграфіяй, картаграфіяй, тапа
тапаркоў 429
графіяй, геаграфіяй, геалогіяй, дэмаграфіяй і інш.
Вылучылася ў самаст. навуку ў пач. 20 сг. Вялікі ўклад у развіццё Т. зрабілі вучоныя: К.Буга, АА.Сабалеускі, А.А.Шахматау, бел. З.Я.Тараноўскі і Ю.Ю.Трусман.
На Беларусі даследаванне геагр. назваў пачалося ў 1й пал. 19 ст. У 1830— 90я г. тлумачьыі сэнс асобных бел. тапонімаў П.М.Шпілеўскі, А.Г.К.Кіркор, І.В.Турчыновіч; вывучалі гадранімію ў сувязі з даследаваннем стараж. рассялення славян і балтаў А.А.Качубінскі, І.Я.Спрогіс, А.Л.Пагодзін. Найб. інтэнсіўна развіваецца з 1960—70х г. 1—3.12.1967 у Мінску адбылася 1я бел. тапанімічная канферэнцыя. Даследаваны: геаграфія асн. бел. айканімічных тыпаў, выкарыстанне розных метадаў пры вывучэнні геагр. назваў і інш. Праведзена сістэматызацыя тапонімаў, вывучана іх структура (тапанімічныя асновы і словаўтваральныя сродкі), выяўлены балцкія элементы ў бел. геагр. назвах, паказана фарміраванне назваў паселішчаў у гіст. шіане. Складзены слоўнікі назваў нас. пуннаў па абласцях (Я.Н.Рапановіч). Уклад у развіццё бел. Т. зрабілі М.В.Бірыла, В.А.Жучкевіч, В.П.Лемцюгова. Найб. распрацаваны гідраніміка, айканіміка. мікратапаніміка. Праводзіцца стандартызацыя тапонімаў краіны. Дзейнічаюць тапанімічныя камісй пры Нац. АН Беларусі (з 1991) і пры Савеце Міністраў (з 1998).
Літ.: Бірыла М.В., Ванагас АП. Літоўскія элементы ў беларускай анамастыцы. Мн., 1968; Жучкев а ч В.А. Обіцая топоннмнка. 3 нзд. Мн., 1980; Я г о ж. Краткнй іопоннмнческнй словарь Белорусснн. Мн.. 1974; А д а м о в і ч Я М. Мікратапанімічныя назвы. Мн., 1971; Яшкін І.Я. Беларускія геаграфічныя назвы. Мн., 1971; Лемцюгова В.П. Беларуская айканімія. Мн., 1970; Я е ж. Восточнославянская ойконнммя апеллятнвного пронсхожденмя. Мн., 1983; Мікратапанімія Беларусі: Матэрыялы. Мн., 1974; Рылюк Г.Я. Йстокп географнческнх названнй Беларусн: (С основамя обшей топоннмнкм). 2 нзд. Мн.. 1999.
А.М.Грыгор’ева, ГЯ.Рылюк.
ТАІІАРКОЎ Васіль Восіпавіч (16.3.1889, С.Пецярбург — 25.8.1970), расійскі акцёр, педагог. Нар. арт. СССР (1948). Др мастаіггвазнаўства (1965). Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1909). Працаваў у трах Пецярбурга і Масквы, з 1927 у Маскоўскім Маст. акад. тры. Выкладаў у Школестудыі імя У.НеміровічаДанчанкі (з 1948 праф.). Валодаў майстэрствам пераўвасаблення, імкнуўся да вастрыні і выразнасці сцэн. малюнка, тонкі псіхалагізм спалучаў з глыбокай эмац. насычанасцю. Сярод роляў: Чьгчыкаў («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Кругасветлаў («Плады асветніцтва» Л.Талстога), Мышлаеўскі («Дні Турбіных» М.Булгакава), Морыс («Глыбокая разведка» А.Крона), Аргон («Тарцюф» Мальера) і інш. Аўтар кніг і
430 ТАПАХІМІЧНЫЯ
артыкулаў аб вучэнні Станіслаўскага.
Дзярж. прэміі СССР 1946, 1952.
Літ.: Рогачевскнй М.Л. В.О.Топорков. М., 1969.
ТАПАХІМІЧНЫЯ РЭАКЦЫІ клас рэакцый хімічных, што адбываюцца ў цвёрдай фазе і лакалізаваны на паверхні падзелу фаз цвёрдых зыходных рэчываў і прадукту рэакцыі.
Пры Т.р. у адрозненне ад інш. гэтэрагенных працэсаў паверхня падзелу фаз узнікае ў выніку самой рэакцыі і мяняецца ў часе, таму яны звычайна з'яўляюцца нестацыянарнымі. Т.р. пашыраны ў прыродзе (выветрыванне. ператварэнне мінералаў). Тыповыя Т.р. — абпал, хім. траўленне. На Т.р. заснаваны аднаўленне металаў з руд, прамысл. атрыманне буд. і паўправадніковых матэрыялаў.
Літ.: Розовскнй А.Я. Кннетнка топохнмнчеекнх реакцнй. М., 1974; Продан Е.А Топохнмня крнсталлов. Мн., 1990.
ТАПВОЗЕРА, возера на ПнЗ еўрап. ч. Расіі, у Карэліі. Пл. 986 км2, глыб. да 56 м. Берагі парэзаныя; шмат астравоў. Выцякае р. Коўда. Ледастаў з кастр. да мая. Са стварэннем Кумскай ГЭС (1966) стала часткай Кумскага вадасховішча. Рыбалоўства.
ТАПЁР (франц. tapeur ад taper літар. — стукаць), 1) піяніст, які іграў за шіату на балях, у танц. і гімнастычных залах і інш. або суправаджаў сваёй ігрою паказ нямога кіно. 2) У пераносным сэнсе — піяніст, які іграе механічна.
ТАПІВАЛДЫЕЎ Мамадалі (20.9.1919, кішлак Пандыган Рыштанскага рна Ферганскай вобл., Узбекістан — 7.5.1969), удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах. фронце; трапіў у палон, пасля ўцёкаў у партызанах: камандзір аддз. разведкі атрада, які дзейнічаў на тэр. Віцебскай і Магілёўскай абл. У 1944 Т. з аддзяленнем абяззброіў ням.фаш. гарнізон. Пасля вайны старшыня калгасаў.
ТАПІЛАЎСКАЕ БАЛбТА. Вярховага (60%), нізіннага (20%), мяшанага (10%) і пераходнага (10%) тыпаў на ПдЗ Лельчыцкага рна Гомельскай вобл., у вадазборы р. Сцвіга. Пл. 11 тыс. га, у межах прамысл. пакладу торфу 6,2 тыс. га. Глыб. торфу да 5,8 м, сярэдняя 2,1 м. Запасы торфу каля 19,2 млн. т (здабываецца на ўгнаенне). Балота ўваходзіць у склад Палескай базы бітумнай сыраві
ны. Каля 500 га асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасушанай тэр. хваёвы лес, хмызнякі, месцамі асокі, чарот, трыснёг. На балоце біял. заказнік Букчанскі.
ГАПІЛІН Ігар Васілевіч (н. 22.7.1947, г. Краснадар. Расія), бел. мастак. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1973). 3 1973 мастакпастаноўшчык на кінастудыі «Беларусьфільм». Аформіў кінафільмы «Пра чырвоную шапачку» (1975), «Прыміце тэлеграму ў доўг» (1976), «Чалавек, які браў інтэрв’ю» (1986), «Маці Урагану» (1994), «Сівая легенда» (1995), «Кааператыў Палітбюро» (1996), «Бабін Яр» (2001). Сярод жывапісных работ: «Нацюрморт» (1991), «Парк» (1993), «Тра
І.Тапілін. Нацюрморт. 1991.
Тапінамбур
фарэты» (1995), «Пасьянс» і «Юдзіф і Алаферн» (абедзве 1997), «Адпачынак» (1998), «Правінцыяльны горад» (2000).
ТАІПЛІШКАЎСКІЯ ВАЛУНЫ, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1994). 3 валуны размешчаны на паўд. ускраіне в. Тапілішкі Шчучынскага рна Гродзенскай вобл. Шараватаружовы буйназярністы гранітагнейс даўж. 3,7 м, шыр. 3,1 м, выш. 1,3 м, у абводзе 10,1 м, аб’ём 8 м3, маса 21 т. Шэры гнейс даўж. 3,7 м, шыр. 2,6 м, выш. 1 м, у абводзе 9.7 м, аб’ём 5,1 м3, маса 13,5 т. Ружаватабуры граніт рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2—5 см) даўж. 3,7 м, шыр. 2,9 м, выш. 1,3 м, у абводзе 9,8 м, аб’ём 7,4 м3, маса 20 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс. гадоў назад з Пд Фінляндыі. В.Ф.Вінакураў.
ТАПІЛІШКІ, вёска ў Шчучынскім с/с Шчучынскага рна Гродзенскай вобл., на аўгадарозе Шчучын—Астрына. Цэнтр раённага унітарнага с.г. вытв. прадпрыемства. За 4 км на Пн ад г. Шчучын, 65 км ад Гродна, 11 км ад чыг. ст. Ражанка. 876 ж., 281 двор (2002). Дом культуры. бка. Каля вёскі геал. помнік прыроды Тапілішкаўскія валуны.
ТАПІНАМБЎР, земляная груша, сланечнік клубняносны (Неlianthus tuberosus), кветкавая расліна сям. складанакветных. Радзіма — Паўн. Амерыка. У Еўропе з 17 ст. На Беларусі вырошчваецца як кармавая расліна, часам дзічэе.
Шматгадовая травяністая расліна. Сцёблы прамыя. моцныя. аблісцелыя. апушаныя.
выш. да 3 м. Лісце зубчастае, яйцападобнае, чаранковае, апушанае. Жоўтыя суквецці — кошыкі дыяметрам 6—10 см. Плод — сямянка. Клубні (белыя. жоўгыя. фіялетавыя, чырв.) груша або яйцападобныя, на кароткіх сталонах. скучаныя каля асновы сцябла. Маюць у сабе інулін, аскарбінавую кту, вітаміны групы В. карацін. мінер. рэчывы. Спажываюцца ў ежу. выкарыстоўваюцца для атрымання спірту. фруктозы. Харч.. тэхн., кармавая. лек. расліна. В.М.Прохараў.
ТАПІНОМЫ (Tapinoma), род насякомых сям. мурашак атр. перапончатакрылых. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей. Жывуць у розных ландшафтах, трапляюцца ў жыллі чалавека. Мурашнікі размяшчаюцца ў глебе. пад камянямі на прагравальных месцах: узгорках, палянах і інш. Найб. шматлікія віды Т.: пахучая, або мурашка блу
кага ваяв.. Польшча), польскі гісторык. Др габілітаваны (1984). Скончыла унт імя А.Міцкевіча ў Познані (1960). У 1973—76 ад’юнкт у Вышэйшай пед. школе пры унце ў Познані. 3 1978 у Аддзяленні па вывучэнні замежнай Палоніі ў Познані (з 1992 Аддзяленне па вывучэнні нацыянальнасцей Польскай АН). 3 1997 надзвычайны прафесар Інта гісторыі Вышэйшай пед. школы ў ЗялёнаГуры. Вывучае гісторыю культуры літ. і бел. зямель 15—20 ст., гісторыю Вял. Полыпчы, праблемы этнічнай гісторыі, культуру польск. эміграцыі. Аўтар кн. «Шклоўскі маёнтак ва ўсходняй Беларусі ў XVII і XVIII ст.» (1969), «Чытач і кніга ў Вялікім княстве Літоўскім у эпоху Рэнесансу і барока» (1984) і інш.