Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
424 танка
«Сказ пра Вяля»). У час Вял. Айч. вайны ў яго творчасці пераважалі сатыр.выкрывальныя і публіцыст.пафасныя жанры. Заклікі змагацца супраць фашызму, нічога не шкадаваць дзеля перамогі, паэтызацыя подзвйу воіна. услаўленне неўміручасці роднага краю, народа, культуры і мовы — асн. матывы яго ваен. лірыкі («Падымайся, Беларусь», «Не шкадуйце, хлопцы, пораху», «Родная мова»). У паэме «Янук Сяліба» (1943) імкнуўся паказаць героіку партыз. руху на Беларусі. Патрыят. творы ваен. гадоў склалі кн. «Вастрыце зброю» і «Праз вогненны небасхіл» (абедзве 1945). Гордасць народапераможцы, радасць працы. сум па цяжкіх стратах у збках «Каб ведалі» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1948), «На камні, жалезе і золаце» (1951). «У дарозе» (1954), «След бліскавіцы» (1957, Літ. прэмія імя Я.Купалы 1959). У пасляваен. творчасці паэт звярнуўся да гісторыі Беларусі, фальклорных сюжэтаў, славіў працу рабочых і хлебаробаў. Паглыбленне гуманіст. пачатку, узмацненне філасафічнасці лірыкі, пашырэнне і ўдасканаленне сродкаў паэт. выяўлення сталі вядучымі стылёвымі дамінантамі творчасці Т. 1960— 1980х г.: збкі «Мой хлеб надзённы» (1962. Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1966), «Хай будзе святло» (1972), «Нарачанскія сосны» (1972, Ленінская прэмія 1978), «Прайсці праз вернасць» (1979, Літ. прэмія імя А.Фадзеева 1980), «За маім сталом» (1984). Паэзія Т. глыбока народная і нацыянальная, разуменне ім маралі, дабра і зла. прыгожага і агіднага грунтуецца на этычных і эстэт. поглядах бел. хлебароба. Яго паэзіі ўласцівы інтэлекгуалізм; шырокамаштабнасць, найноўшыя маст. формы і сродкі, багацце вобразнай, рытмікамеладычнай (верш сілабатанічны, танічны. дольнік, верлібр), страфічнай (тэрцэт. катрэн, санет і інш.) арганізацыі верша. 3 канца 1950х г. у яго паэзіі адрадзіўся сатыр. жанр (зб. «Селядцы з вершамі», 1966). Сувязь з фальклорам
выявілася ў вершах для дзяцей (збкі «Галінка і верабей», 1946; «Казкі лірніка». 1948; «Ехаў казачнік Бай», 1955; «Светлячок», 1970; «Быліна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні». 1979; «Лемантар», 1993). Выступаў і як празаікдакументаліст (кнігадзённік «Лісткі календара», 1970). Многія творы паэта пакладзены на музыку. Пераклаў на бел. мову асобныя творы А.Пушкіна, А.Міцкевіча, Ю.Славацкага, У.Маякоўскага. У.Бранеўскага і інш. Ганаровы грамадзянін г. Мінск (1987), г.п. Радашковічы Маладзечанскага рна (1992). Сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР (1966—86).
Тв.: 36. тв. Т. 14. Мн.. 1966—67; 36. тв. Т. 1—6. Мн.. 1978—81.
Літ.: Б у г а ё ў Дз. Паэзія Максіма Танка. Мн., 1964; Рагойша В. Паэтыка Максіма Танка. Мн.. 1968; К а л е с н і к У.А. Максім Танк: Нарыс жьшця і творчасці. Мн., 1981; Верабей А Максім Танк і польская літаратура. Мн.. 1984; Арочка М. Максім Танк: Жыццё ў паэзіі. Мн.. 1984.
В.П.Рагойша.
ТАНКА. монастрафічны 5радковы нерыфмаваны верш у яп. паэзіі. Mae 31 склад: у 1м і 3м вершарадках Т. па 5 складоў, у астатніх — па 7. Традыц. тэматыка — каханне, разлука, падарожжы, поры года. Т. багаты тропамі, гульнёй слоў. Найб. раннія Т. запісаны ў 8 ст., росквіт прыпадае на 10—13 ст. і звязаны з дзейнасцю прыдворнага Ведамства яп. паэзіі. правядзеннем паэт. спаборніцтваў і складаннем афіц. анталогій. Буйнейшыя прадстаўнікі — Сайгё. Т.Ісікава. У бел. паэзіі 1я Т. з’явіліся ў паэзіі М.Багдановіча.
ТАНКАВЫЯ ВОЙСКІ род сухапутных войск ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў (Расія, Украіна, Беларусь, Германія і інш.). У арміях некат. краін (ЗША. Вялікабрытанія і інш.) войскі, аналагічныя танкавым, наз. бранятанкавымі. Прызначаны для вядзення баявых дзеянняў на канлынент. тэатрах самастойна і ва ўзаемадзеянні з інш. родамі войск. Аснову ўзбраення Т.в. складаюць танкі розных
тыпаў. Арганізацыйна Т.в. складаюцца з танк. злучэнняў і часцей. Як асн. сіла сухап. войск Т.в. пераважна дзейнічаюць на гал. напрамках для нанясення праціўніку магутных і глыбокіх удараў. Яны здольны паспяхова весці сустрэчны бой, пераадольваць зоны радыеакгыўнага, хім. заражэння і інш., а таксама ствараць трывалую абарону.
Упершьшю танкі былі выкарыстаны англ. арміяй у вер. 1916 у 1ю сусв. вайну. У Чырв. Арміі з 1918 існавалі бранявыя аўгамаб., аўгатанк. атрады і бронепаязды, пазней бранявыя сілы; з 1934 называліся аўтабранятанк.. з 1942 — бранятанк. і механізаваныя войскі. У Вял. Айч. вайну ў складзе франтоў існавалі танк. арміі, у т.л. 1я. 2я, 5я гв.. якія арганізацыйна ўваходзілі ў 1ы, 2і і 31 Бел. франты. Т.в. адыгралі вырашальную ролю ў шэрагу бітваў 1 аперацый, напр., у Беларускай аперацыі 1944. 3 1954 наз. бранятанк. войскамі, з 1960 — Т.в.
У пач. 1990х г. на тэр. Беларусі размяшчаліся 2 танк. арміі (7я і 5я гв.), a таксама танк. часці ў складзе інш. армій і злучэнняў. Паводле выніковага акта Хельсінкскага пагаднення (1992), Дагавора аб звычайных узбр. сілах у ІЕўропе (1992), Рэспубліка Беларусь скараціла больш за 2 тыс. танкаў, 1,5 тыс. адзінак баявых машын пяхоты і інш. Падраздзяленні Т.в. маюць на ўзбраенні сучасныя танкі і ўваходзяць у склад сухапутных войск Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. С.М.Абрамаў, А.І.Аніська.
ТАНКАДРОМ (ад танк + грэч. dromos бег, месца для бегу), участак мясцовасці. абсталяваны для навучання ваджэнню танкаў і інш. баявых гусенічных машын. Для Т. выбіраюць мясцовасць з разнастайным рэльефам, наяўнасцю водных перашкод, воддаль ад населеных пунктаў, дарог, ліній сувязі і электраперадач. Ha Т. абсталёўваюцца вучэбныя месцы і класы, камандныя пункты. якія аснашчаюцца аўтам. сістэмай кіравання і сродкамі для назірання за месцазнаходжаннем танкаў і сувязі з імі. Межы Т., небяспечныя ўчасткі і напрамкі рухумашын пазначаюцца спец. паказальнікамі, знакамі і надпісамі.
С.В.Папоў.
Да арт. Танкавыя войскі. Атака танкавага падраздзялення ў час вучэння Да арт. Танкавыя войскі. Танкавае падраздзяленне на маршы ў час апе«Захад81». ратыўнатактычнага вучэння «Нёман2001».
танкінскі 425
грабеньчаты
лёў. Каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей, найб. шматлікія ў тропіках. Жывуць на лугах, палях, у лясах, хмызняках. Акгыўныя на змярканні. На Беларусі 9 відаў. Найб. трапляюцца Т.: хмелевы (Hepialus humuli), верасовы (Phymatopus hecta).
Размах крылаў да 24 см. Характэрна аднолькавае жылкаванне пярэдніх і задніх крылаў. Вусікі кароткія. Вусені маюць 5 пар брушных ножак; жывуць у глебе, некат. віды — у сцёблах травяністых раслін, у ствалах і каранях дрэў. С.Л.Максімава.
ТАНКАРЎННЫЯ АВЕЧКІ. пароды авечак з аднароднай тонкай воўнай з пухавых валокнаў. Руно шпатэлепадобнае. Т.а. характарызуюцца высокай воўнавай прадукцыйнасцю, воўна вызначаецца правільнай пакручастасцю і вял. колькасцю тлушчапоту. Пароды Т.а. з воўнай найлепшай якасці — мерыносы. Паводле кірунку прадукцыйнасці падзяляюцца на воўнавыя, воўнавамясныя і мясавоўнавыя пароды. Воўнавыя
значна меншая за іншыя памеры (пралёт, папярочнае сячэнне). Спалучаюць лёгкасць з высокай трываласцю. Да Т.к. адносяцца абалонкі, купалы, скляпенні, складкі і інш.
Робяцца з металаў, жалезабетону, слаістых пластыкаў і інш. матэрыялаў. Выкарыстоўваюцца пры будве прамысл. і грамадскіх будынкаў (выставачных павільёнаў, канцэртных залаў, спарт. збудаванняў). інж. збудаванняў (бункераў, сіласасховіпічаў, рэзервуараў і да т.п.). Для разліку Т.к. выкарыстоўваюць тэорыі ўстойлівасці, пругкасці і пластычнасці. На Беларусі з Т.к. пабудаваны купал Камароўскага рынку ў Мінску і інш. І.І.Леановіч.
ТАНКЕР (англ. tanker ад tank бак, рэзервуар), грузавое наліўное судна для перавозкі вадкіх і паўвалкіх грузаў (сырой нафты і нафтапрадуктаў, кіслот, звадкаваных газаў, алею, спірту і інш.).
Танкер «ЭССО Германія»: I — грабны вінт; 2 — машынная надбудова; 3 — памяшканні для каманды; 4 — сігнальная мачта з радарам; 5 — вогнетушыльная пушка (гармата) і трубаправоды: 6 — пражэктарная мачта; 7 — загрузачныя лініі; 8 — пярэдняя сігнальная мачта.
ГАНКАНОГ келер ы я (Коеіегіа), род кветкавых раслін сям. метлюжковых (злакавых). Каля 50 відаў. Пашыраны пераважна ў нетрапічных раёнах. На Беларусі 4 віды Т.: вялікі (К. grandis). грабеньчаты (К. cristata), Дэлявіня (К. delavignei), шызы (К. glauca). Трапляюцца ў светлых барах, на пясчаных глебах.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. утвараюць дзярніны. Шэразялёныя сцёблы прамастойныя, апушаныя. Лісце вузкалінейнае, шурпатае. Суквецце — серабрыстая коласападобная мяцёлка. Плод—зярняўка. Кармавыя расліны, выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў. А.М.Скуратовіч. ТАНКАПРАДЫ (Hepialidae), сямейетва насякомых падатр. раўнакрылых маты
Т.а. (азербайджанскі горны мерынос, грозненская парода, стаўрапольская парода, сальская) сярэдніх памераў. маса 45—55 кг, настрыг воўны 4,5—7 кг. В о ў н а в ам я с н ы я Т.а. (асканійская парода, савецкі мерынос. алтайская, забайкальская, каўказская, кіргізская пароды) больш буйныя, маса 55—60 кг, настрыг воўны 4,5—6 кг. Для м я с авоўнавых парод (прэкас, валгаградская, вяцкая, дагестанская горная, казахскі архарамерынос, краснаярская) харакіэрны буйны рост і добра вызначаныя мясныя формы, маса 60—65 кг, настрыг воўны 4,5—5,5 кг.
ТАНКАСЦЕННЫЯ КАНСТРЎКЦЫІ, будаўнічыя канструкцыі, таўшчыня якіх
Аднапалубнае, з кармавым размяшчэннем машыннага аддзялення, грузавая частка падзелена папярочнымі і падоўжнымі пераборкамі на грузавыя адсекі — танкі. Частка танкаў запаўняецца вадой для забеспячэння патрэбнай пасадкі і астойлівасці судна ў парожнім рэйсе. Звычайна Т. маюпь даайное дно і двайныя барты ў танкавай частцы. Аснашчаюцца помпамі для выдалення грузу. проціпажарнымі ўстаноўкамі. Грузападымальнасць марскіх Т. да 400—550 тыс. т (супертанкеры), рачных да 5 тыс. т.
ТАНКЕТКА, баявая гусенічная браніраваная машына, узброеная 1—2 кулямётамі. Браніраванне супрацькулявое (да 10 мм), скорасць да 45 км/гадз, экіпаж 1—2 чал. У Сав. Арміі была на ўзбраенні ў пач. 1930х г. Прызначалася пераважна для разведкі і сувязі.
Танкапрад хмелевы: 1 — самец; 2 — самка; 3 — вусень.
Танкетка Т27 (СССР).
ТАНКІНСКІ ЗАЛІЎ, другая назва заліва Бакбо.
426 танковіч
ТАНКОВІЧ Віктар Сцяпанавіч (н. 16.4.1934, в. Карытніца Вілейскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Канд. эканам. н. (1963), праф. (1993). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1956). 3 1956 у Інце эканомікі АН Беларусі, з 1963 у Бел. эканам. унце. Навук. працы па праблемах эканам. механізму гаспадарання ў АПК. рэфармавання с.г. прадпрыемстваў і іх адаптацыі да рынку.