Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТАНЕР (Tanner) Бернгард Леапольд Францішак, чэшскі падарожнік 2й пал. 17 ст., езуіт. У 1676 прыехаў з Прагі на службу да валынскага ваяводы М.Е.Чартарыйскага. Разам з ім у 1678 удзельнічаў у пасольстве ў Маскву. Вёў запісы падарожжа, апісаў бел. землі, дарогі, гарады (Брэст, Нясвіж, Мінск, Барысаў, Оршу і інш.). Запісы выдадзены ў Нюрнбергу ў 1689.
Тв.: Рус. пер. — Опнсаннв путешествня польского посольства в Москву в 1678 г. // Чтенмя в Ове нсторнн н древностей росснйскмх. 1891. Кн. 3.
ТАНЕЦ (польск. taniec ад ням. Tanz), від мастацтва, у якім асн. сродкі стварэння маст. вобраза — гарманічныя рухі і змены пастаў цела танцоўшчыка. Дадатковыя сродкі выразнасці (міміка і пантаміма) канкрэтызуюцца і ўзбагачаюцца касцюмам, аксесуарамі, рэквізітам і разам з асн. складаюць адзіную маст. сістэму. Мастацтва Т. служыць сродкам эмац. ўздзеяння.
Т. — адзін з найб. стараж. відаў нар. творчасці. Узнік пад уплывам эмац. ўражанняў ад навакольнага асяроддзя. разнастайных жэстаў і рухаў, звязаных з прац. працэсамі. імітацыяй пластыкі жывёл. Як істотная частка нар. творчасці напачатку выступаў у сінкрэтычным адзінстве са словам, напевам. музыкай, пазней ператварыўся ў самаст. мастацтва. Адзін з арганізуючых пачаткаў Т. рытм (суправаджаецца ўдарнымі інструментамі. кастаньетамі, воплескамі, выстукваннямі абцасамі і інш.). У кожнага народа склаўся свой нац. стылв Т. са сваімі выканальніцкімі традыцыямі, танц. мовай і кампазіцыйнымі малюнкамі, прыёмамі суадносін з музыкай. На гэтай аснове сталі фарміравацца бытавы танец (нар. і бальны) і сцэнічны Т. (гл. Балет). У прафес. мастацтве склаліся танц. сістэмы ў Еўропе (еўрап. класічны Т.), краінах Азіі і Афрыкі. Франц. Акадэмія танца (1661) вызначыла асн. правілы класічнага Т. (дакладныя пазіцыі ног і рук, пералік гал. пастаў і г.д.), што паспрыяла развіццю балета; склалася яго разнавіднасць — характарны Т. У канцы 19 ст. ўзнік кірунак — т.зв. танец мадэрн. У наш час развіваюцца і інш. віды сцэн. Т.: эстрадны (яго характарызуе лаканізм выразных сродкаў і віртуознасць тэхнікі). джазавы, Т. буто і інш.
ТАНЗАНІЯ
419
Вытокі бел. танц. мастацтва — у кулыуры ўсх.слав. плямён. Пад уплывам розных фактараў у нар. Т. беларусаў склаўся асобы стыль выканання з наборам гал. сродкаў выразнасці. Побач з народным танцам і пад яго ўплывам развіваліся (у творчасці скамарохаў) пачатковыя формы прафес. сцэн. Т. Прысугнічалі яны ў паказах школьнага тэатра, народнай драмы. Упершыню бел. нар. Т. выкарыстаны ў оперы «Ідылія» («Сялянка») С.Манюшкі на лібрэта В.ДунінаМарцінкевіча ў 1852. У пач. 20 ст. ў блізкім да этнагр. выглядзе выконваліся Т. трупай І.Буйніцкага. Пазней створаны прафес. калектывы: Ансамбль беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі (1937—41), Бел. ансамбль песні і танца (1940, з 1950 Дзярж. хор Беларусі). На 2002 на Беларусі працуюць: Ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь, танц. група Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь, Бел. фальклорнахарэагр. ансамбль «Харошкі». Бел. дзярж. ансамбль харэагр. і муз. мініяцюр «Бліскавіца», балетная трупа Бел. муз. тра і інш., а таксама шматлікія аматарскія танц. калектывы (гл. Самадзейнае харэаграфічнае мастацтва). Прафес. кадры танцоўшчыкаў рыхтуюць (2002): Бел. дзярж. харэагр. каледж, харэагр. аддз. Віцебскага, Гродзенскага, Мінскага, Пінскага вучылішчаў мастацтваў, Магілёўскае вучылішча культуры, Гомельскі каледж мастацтваў.
Літ.. Лопухов АВ.. Шнряев АВ., Бочаров А.М. Основы характерного танца. Л.; М., 1939; Ваганова А.Я. Основы класснческого танца. 4 нзд. Л.; М., 1963; Голейзовскнй К. Образы русской народной хореографнн. М., 1964; Ткаченко Т.С. Народный танец. М., 1967; Добровольская Г. Танец. Пантоммма. Балет. Л., 1975; А л е к с ю т о в н ч Л.К. Белорусскне народные танцы, хороводы. нгры. Мн., 1978; ВаснльеваРождественс к а я М.В. Мстормкобытовой танец. 2 нзд. М., 1987; Чурко Ю.М. Белорусскнй сценнческнй танец. Мн., 1969; Я е ж. Белорусскмй хореографнческнй фольклор. Мн.. 1990.
С. В. Гуткоўская.
ТАНЕЦ МАДЙРН. .Склаўся на мяжы 19—20 ст. у ЗША і Германіі як адзін з кірункаў сучаснай харэаграфіі. Тэрмін «Т.м.» выцесніў назвы «вольны танец», «дунканізм», «танец басаножак», «рытмапластычны танец», «экспрэсіянісцкі», «новы маст. танец» і інш. Заснавальніца Т.м. — амер. танцоўшчыца \.Дункан (імітацыя ант. форм танца, «танец басаножак», адмаўленне ад традыц. балетнага касцюма, зварот да сімф. і камернай музыкі). Асн. прынцыпы Т.м.: увасабленне новых тэм і сюжэтаў, пошук арыгінальных выразных танц.пластычных сродкаў, высокая ступень імправізацыі, сінтэз розных стыляў, акцэнт на індывід. вынаходлівасць харэографа. Для яго развіцця характэрны імкненне да эксперыментавання, стварэння новых стылявых канцэпцый як процістаянне традыц. балетным формам. Фарміра
ванне Т.м. звязана з тэарэт. працамі Ф.Дэльсарта, Р. фон Лабана, практыкамі М.Вігман, М.Грэхем, ЭЖакамДалькрозам, К.Іосам, Р.СенДэні і інш. Т.м. паступова сінтэзаваўся з класічным танцам, што найб., ярка выявілася ў творчасці балетмайстраў К.Галяйзоўскага, С.Ліфара, В.Ніжынскага, М.Фокіна, Л.Якабсона, пазней — у творчасці Дж.Баланчына, М.Бежара, Ю.Грыгаровіча. Р.Пці. У розных краінах свету сфарміраваліся і развіваюцца розныя школы і плыні. Значную ролю ў папулярызацыі і станаўленні Т.м. на Беларусі адыгрывае штогодні Міжнар. фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (з 1992). На бел. балетнай сцэне элементы Т.м. відавочны ў паст. А.Дадышкіліяні. В.Елізар’ева, Р.Паклітару і інш.
С. В. Гуткоўская.
ІАНЖЭР (араб. Танджа, стараж.рым. Тынгіс), горад на Пн Марока. Адм. ц. аднайм. правінцыі. Засн. ў канцы 2га тыс. да н.э. фінікійцамі, у 1912—56 — міжнар. зона, у 1957 уз’яднаны з Марока. Каля 300 тыс. ж. (2001). Порт у Гібралтарскім праліве (вываз цытрусавых. рыбных і фрукговых кансерваў). Буйнейшы пасажырскі порт Марока. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл.трансп. і транзітны цэнтр паўн. ч. краіны. Прамсць: харч., тэкст., цэментная. Абарончыя збудаванні і Вялікая мячэць (17 ст.), палац ДаральМахзен (18 ст.). Музеі. Турыст. цэнтр.
ТАНЗАНІЯ (Tanzania), А б’я д н а н а я Рэспубліка Танзанія (суахілі Jamhuri ya Muungano wa Tanzania, англ. United Republic of Tanzania), дзяржава ва Усх. Афрыцы. Складаецца з мацерыковай (Танганьіка) і астраўной (авы Занзібар і Пемба) частак. Мяжуе на Пн з Кеніяй і Угандай (частка граніцы па воз. Вікторыя). на 3 з Руандай, Бурундзі, Дэмакр. Рэспублікай Конга (граніца
\ н д АУ 32° / 3 ’ Гыка A, ^ Т A Н 3 A НIЯ Й№\ Маштаб 1:7 500 000
КІГАЛІ ) Р У\А Н Д A / Бутару р_ БУРУНДЗІ ф ^БУЖУМБУРД' \ Ув|ра fit /Кібонда
лемба ) Ікома ^“Ч . 1 омам \j‘ \Кахама & ў “ ' х Шыньянга / ь «7 W (іліман^жа^аопс 4567~2влн.Нілім^іідшара <А руш а \ кнац пар« \ * J
Кігома К (V \Увінза Катў a \ a “ Калеміе $ V'» S Ьмпанда ° '«’«пГ Моба® оо 26 94^ БабатыД' мз'гаГк \ г.Хананг Т \ * і ч Дк ^ГОТабора Сінгіда ? ОТутубу—/ “^ \ //ітыгі'аА Рунгвау ' ' >іпавхч \ Іленн ^узапа? ^'’'п^я ДРунгва , Мбогар \ хнац / пар« \т'та» ^Саме Масаі \ андоа УАНГ^^ к£а °' ^^ / ( 'fe^Ha ‘Z ЛЛР Р Марагора ынга 7 ( WBACa 1 і.Пемба акеЧаке ІБАР інзібар )ССАЛАМ з.Мафія до
А Ф Р Ы К A ТАНЗАНІ * ван £ Ч / Мбе^^^. /2961 • ем Ручгм Мвая кондэГ\^ Ыіукумб (Ісока Л у ^ ^ Сангеа^— /Мв Х^МбамбаБ 2“ ( “ М A3 Іфакара \ / [ f запав хх. О * \ х Свлус о v \ \ ■ Мканпра J \0 Кілв Ілонга°.‘ Л"^^ | w z*'o““ L ч £ ЛіндыР U4Z о Начынгвй/ , ' Невала° вй Масімбвада (1 6’3 A М Б I 4 аКівінджэ ІМтвара ая 0сК
па воз. Танганьіка), Замбіяй, Малаві (частка граніцы па воз. Ньяса), на Пд з Мазамбікам; на У абмываецца Індыйскім ак. Пл. 945,09 тыс. км2. Нас. 3 5 3 06,1 тыс. чал. (2000). Дзярж. мова — суахілі і англійская. Сталіца — г. Дадома (урадавыя ўстановы паступова пераводзяцца з г. ДарэсСаламў Краіна па
Герб і сцяг Танзаніі.
дзяляецца на 25 абласцей (20 на мацерыку, 5 у астраўной частцы). Нац. свята — Дзень Саюза (26 крас.).
420 ТАНЗАНІЯ
Дзяржаўны лад. Т. — рэспубліка. Дзейнічае кансгытуцыя 1977. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на 5 гадоў. Вышэйшы заканад. орган — парламент, у які ўваходзяць прэзідэнт краіны і Нац. асамблея з 232 дэпутатаў, што выбіраюцца кожныя 5 гадоў на ўсеагульных выбарах прамым і тайным галасаваннем (частка дэпутатаў назначаецца).
Прырода. Большая ч. тэр. — на Усх.Афр. пласкагор’і (на выш. больш за 1000 м). Характэрны ланцугі пласкаверхіх узвышшаў і гор. Уздоўж зах. і паўд.зах. граніц працягнуліся скідавыя ўпадзіны Усх.Афр. высокасейсмічнай зоны разломаў з вулканамі Кіліманджара (выш. 5895 м, найвыш. пункт Афрыкі) і Меру (4567 м). Уздоўж узбярэжжа Індыйскага ак. — вузкая нізіна. Карыс
98% складаюць афр. народы, што пераважна належаць да ўсх. банту. Найб. народы: ньямвезі, сукума, суахілі, хехе, бена, макондэ, хайя. кінга, джага. На ПнУ жывуць масаі, мова якіх адносіцца да нілоцкай сям’і, у цэнтр. частцы — народы, што гавораць на кушыцкіх і кайсанскіх мовах. Ёсць таксама індыйцы, пакістанцы, арабы. Сярод вернікаў хрысціяне (45%), мусульмане (35%), прыхільнікі традыц. вераванняў (20%). Сярэднегадавы прырост 2,57% (2000). Сярэдняя шчыльн. 37,4 чал. на 1 км. Найб. населены раён на Пд ад воз. Вікторыя, схілы Кіліманджара і Меру, ваў Занзібар (да 500 чал. на 1 км2), найменш — унутр. пласкагор’і. У гарадах жыве 31% насельніцтва (1998). Найб. гарады (2000, тыс. ж.): ДарэсСалам — 1360,8, Мванза — каля 300, Дадома, Танга і Занзібар — каля 200. У сельскай гаспадарцы занята 80% эканамічна актыўнага насельніцтва.
У снеж. 1962 абвешчана рэспубліка на чале з прэзідэнтам Ньерэрэ, 10.12.1963 абвешчана незалежнасць Султаната Занзібар. Паўстанне 12.1.1964 скіігула манархію на Занзібары і паклала канец панаванню выхадцаў з Амана; да ўлады прыйшла Афрашыразі партыя (АШІІ). 26.4.1964 Танганьіка і Занзібар аб’яднаны ў адзіную дзяржаву (з 29.10.1964 — Аб’яднаная Рэспубліка Т.); Занзібар пры гэтым захаваў значную аўтаномію. ГІа ініцыятыве Ньерэрэ ў краіне пачалася пабудова сацыяліст. грамадства шляхам аб’яднання сял. гаспадарак у калектыўныя — т.зв. уджамаа; нацыяналізаваны замежныя банкі і прадпрыемствы. У 1977 ТАНУ і АШП аб’яднаны ў Рэв. партыю (РП), усе інш. партыі забаронены. У пач. 1980х г. эканам. становішча Т. пагоршылася, што прымусіла Ньерэрэ падаць у 1985 у адстаўку. Новае кіраўніцтва краіны і РП на чале з А.Х.Мвіньі пачало лібералізацыю эканомікі, што спрыяла пераадольван