Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТАМЕРЛАНАВЫ ВАРОТЫ найбольш вузкая частка горнага прахода паміж паўн.зах. часткай хр. Мальгузар і хр. Нуратау, у сістэме ГісараАлая, ва Узбекістане. Шыр. 35—130 м. Праз Т.в. працякае р. Санзар (бас. Сырдар’і) і праходзіць чыгунка Ташкент — Самарканд. Назва звязана з Тамерланам, войскі якога, магчыма, праходзілі праз Т.в.
ТАМЕРФОРС, шведская назва г. Тамперэ ў Фінляндыі.
ТАМІЗМ (ад лац. Thomas Фама), кірунак ў схаластыцы і каталіцкай тэалогіі, які сфарміраваўся пад уплывам філасофіі Фамы Аквінскага. Характарызуецца імкненнем да рацыянальнага абгрунтавання хрысціянскага веравучэння, арыентаванасцю на філасофію Арыстоцеля ў большай ступені, чым на вучэнне Платона і неаплатонікаў. Г н a с е a л о г і я Т. заснавана на перакананні, што сэнс пазнанага шляхам божага ад
414 ТАМІЛНАД
крыцця павінен знаходзіцца ў згодзе з рацыянальным усведамленнем; у т э a логіі тамісты аддавалі перавагу касмалагічнаму доказу быцця Бога, а не анталагічнаму; антрапалогія Т. базіруецца на вучэнні пра адзінства душы і цела, якому душа надае «субстанцыянальную форму», э т ы к a — на арыстоцелеўскай канцэпцыі дабрачыннасці як сярэдзіны паміж 2 заганамі. Першапачаткова Т. крытыкаваўся з боку прадстаўнікоў аўгусцініянства, якія ў пытаннях веры аддавалі перавагу інтуіцыі, і ў 1277 быў афіцыйна асуджаны унтамі Парыжа і Оксфарда. У 14 ст. Т. стаў агульнапрынятай дактрынай дамініканскага ордэна, якую абаранялі Гервей Наталіс, Іаан Капрэол у палеміцы з францысканскімі апанентамі. Пасля кананізацыі Фамы Аквінскага ў 1323 Т. замацаваўся ва , унтах Парыжа і Кёльна. У 16 ст. Т. стаў пануючым вучэннем у каталіцкім багаслоўі (Ф.Суарэс). У 1879 энцыклікай папы Льва ХПІ Т. зацверджаны ў якасці каталіцкай дактрыны. Гл. таксама Неатамізм.
ТАМІЛНАД, штат на Пд Індыі, абмываецца Бенгальскім залівам. Пл. 130 тыс. км2, Нас. каля 60 млн. чал. (2001), пераважна тамілы. Адм., прамысл. і культ. цэнтр, гал. порт — г. Мадрас. На ўзбярэжжы — алювіяльная раўніна, на 3 — частка Дэканскага пласкагор ’я, асобныя горныя масівы. Клімат трапічны мусонны. Ападкаў 600—1200 мм за год, у гарах да 2500 мм. Лістападныя трапічныя лясы займаюць 10% тэр. 3 галін гаспадаркі пераважае земляробства. Гал. харч. культуры — рыс, пшаніца, кукуруза, прасяныя, бабовыя, агародніна; тэхн. — арахіс, бавоўнік, цукр. трыснёг, тытунь, каўчуканосы, кава, чай, спецыі, какосавая пальма. Гадуюць буйн. par. жывёлу, авечак, коз. Рыбалоўства. Лесанарыхтоўкі. Саляны промысел (з марской вады). Здабыча лігнітаў, баксітаў, магнезіту. Прамсць: тэкст., харчасмакавая, гарбарная, маш,буд., чорная металургія, буд. матэрыялаў. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі.
ТАМІЛОЎСКІ Георгій Сяргеевіч (3.7.1913, Мінск — 1.9.1990), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мінскае ваен. пях. вучылішча (1934), курсы «Выстрал» (1949), Вышэйшыя акад. курсы (1954). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Бранскім, Цэнтр., 1м і 4м Укр. франтах: камандзір палка, нам. і камандзір дывізіі. Полк на чале з палк. Т. вызначыўся ў ліп.—вер. 1943: у ліку першых фарсіраваў р. Дзясна, Прыпяць, Дняпро, вызваліў сотні нас. пунктаў, нанёс ворагу значныя страты ў баявой тэхніцы. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве. Да 1959 у Сав. Арміі, потым на выкладчыцкай рабоце.
ТАМІЛЬЧЫК Леў Мітрафанавіч (н. 1.4.1931, Мінск), бел. фізіктэарэтык;
пачынальнік даследаванняў па электрадынаміцы магн. зарадаў на Беларусі. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1989), Др фіз.матэм. н. (1980), праф. (1985). Скончыў БДУ (1954). 3 1957 і з 1970 у Інце фізікі Нац. АН (з 1987 заг. лабараторыі), у 1963—70 вучоны сакратар Аддз. фіз.матэм. навук АН Беларусі. Навук. працы па крышталяоптыцы, электрадынаміцы, фізіцы элементарных часціц. Пабудаваў фенаменалагічную тэорыю аптычных уласцівасцей паглынальных магн. крышталёў. Распрацаваў сіметрыйныя і дынамічныя аспекты тэорыі магн. манаполя, арыгінальны геам.
Г.С.Тамілоўскі.
Л.М.Тамільчык.
М.П.Тамін.
Я.А.Тамко
падыход да апісання сістэм моцна звязаных часціц. Абгрунтаваў праграму эксперым. пошуку магн. зараду. Аўтар прац па гісторыі і метадалогіі навукі.
'Гв.: Электродннамнка с магннтным зарядом. Мн., 1975 (разам з В.І.Стражавым); Опнсанне составных снстем в термннах неевклндова относнтельного пространства (разам з У.В.Кудрашовым, В.І.Мурзовым) // Проблемы фнзнкн высокнх энергнй н теорнл поля. М., 1988; Вальтер Рнтц как фнзнктеоретнк м его нсследовання по теорнн атомных спектров (разам з М.АЕльяшэвічам, Н.Г.Кемброўскай) // Успехн фнз. наук. 1995. Т. 165, №4.’
Літ.: Л.М.Томнльчмк. Мн., 2001.
А.І.Болсун.
ТАМІН Міхаіл Пятровіч (24.7.1883, в. Шаровічы Жыздрынскага рна Калужскай вобл., Расія — 31.5.1967), бел. вучоны ў галіне батанікі. Акад. АН Беларусі (1956, чл.кар. 1940), др біял. н. (1937), праф. (1929). Скончыў Маскоўскі с.г. інт (1912). 3 1913 у Варонежскім с.г. інце, Архангельскім лесатэхн. інце, Арэнбургскім інце буйной мясной жывёлагадоўлі і ветэрынарыі. У
Л.Тамкоў, Л.Заграбаева. Помнік Смугку ў г. Хойнікі Гомельскай вобл.
1934—41 і ў 1944—50 у Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі, адначасова праф. БДУ, у 1950—61 заг. аддзела Інта біялогіі АН Беларусі. Навук. працы ў галіне ліхеналогіі, сістэматыкі ніжэйшых раслін, бат. геаграфіі. Яго імем названы 4 віды лішайнікаў.
Тв.: Определнтель лншайннков БССР. Ч 1. Кустмстые н лнстовые формы. Мн., 1936: Определнтель лншайннков БССР н смежных областей РСФСР н УССР. Ч. 2. Накмпные формы. Мн.. 1938; Лншайннкм. бактернн м актмномпцеты. М., 1960 (разам з М.АКамарніцкім. М.А.Красільнікавым).
Літ:. Горбач Н.В. Памятн М.П.Томнна // Ботаннка. Мн., 1969. Вып. 11.
ТАМКО Ягор Андрэевіч (н. 3.8.1935, в. Лявонаўцы Міёрскага рна Віцебскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1978). Віцэадмірал (1988). Скончыў Вышэйшае ваен.марское вучылішча імя М.В.Фрунзе (1958), Ваен.марскую акадэмію імя М.Г.Кузняцова (1984). 3 1958 служыў на Паўн. флоце. У 1977—84 камандзір дывізіі атамных ракетных падводных лодак. 3 1984 нач. Вышэйшага ваен.марскога вучылішча падводнага плавання імя Ленінскага камсамола. 3 1992 старшы навук. супрацоўнік, дацэнт НДІ ВМФ Рас. Федэрацыі (С.Пецярбург). Старшыня міжнар. фонду падводнікаў і ветэранаў падводнага флоту. Вызначыўся ў групавым плаванні падводных лодак пад ільдамі Аркгыкі і пераходзе ў воды Ціхага акіяна. Удзельнік 14 далёкіх паходаў. Асвойваў новыя тыпы атамных падводных крэйсераў.
ТАМКОЎ Леў Мікалаевіч (2.8.1937, г. Жлобін Гомельскай вобл. — 31.3.1997), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1976). Скончыў БПІ (1960). 3 1969
ТАНА 415
гал. архітэктар інта «Гомельграмадзянпраект», з 1984 — Гомельскай вобл. Асн. работы: у Гомелі — праекты шіаніроўкі і забудовы мікрараёнаў і жылых раёнаў №1. Фестывальны і інш. (1960— 70я г., у сааўт.), рэстаран «Беларусь», аэравакзал (1969), Інт механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (1972), жылыя дамы па вуліцах Савецкай і Кожара (1979) і інш., мемар. комплекс на брацкіх магілах байцоў нар. апалчэння ў парку культуры і адпачынку імя Луначарскага (1975, у сааўг.); у г. Хойнікі — помнік Смутку да 10годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1996), скулыгг. Л.Заграбаева). Сярод інш. работ: мемар. дошкі акадэміку С.А.Чуніхіну (1995), псіхолагу Л.С.Выгоцкаму (1997, абедзве са скулып. Дз.Паповым).
ТАМОЖНЯ. тое што мытня.
TAM1IA (Tampa), горад на ПдУ ЗША, штат Фларыда. 289,2 тыс. ж., з г. СентПітэрсберг і агульнымі прыгарадамі каля 2,2 млн. ж. (1998). Порт на беразе Мексіканскага зал. (грузаабарот каля 50 млн. т, вываз фасфарытаў, цытрусавых). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл. і гандл.фін. цэнтр. Прамсць: харчасмакавая, хім., паліграф., металургічная, металаапр., суднабуд., радыёэлектронная. 2 унты. Клімат. курорт. Турызм. У наваколлі — здабыча фасфарытаў.
ТАМПЕРЭ, Тамерфорс (фін. Tampere, швед. Tammerfors), горад на ПдЗ Фінляндыі, на пратоцы паміж азёрамі Нясіярві і Пюхяярві. Каля 190 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Азёрны порт. Аэрапорт. Важны прамысл. цэнтр. Прамсць: маш.буд., тэкст., цэлюлознапапяровая, харчовая. ГЭС. Унты. Музеі: маст. гар., сучаснага мастацтва, маст. галерэя.
Упершыню згадваецца ў 1405 (шведская назва Тамерфорс). У 1779 атрымаў rap. права. У 1809 далучаны да Рас. імперыі. 3 1821 меў права бяспошліннага ўвозу сыравіны і абсталявання. Да сярэдзіны 19 ст. стаў буйным тэкетыльным цэнтрам. У 1896 у Т. 278 прамысл. прадпрыемс гвау.
Я.У.Новікаў (гісторыя).
ТАМІІІКА (Tampico), горад на У Мексікі, штат Тамаўліпас, у вусці р. Панука. Каля 400 тыс. ж. (2001); утварае агламерацыю з г. СьюдадМадэра. Порт на беразе Мексіканскага зал. (экспарт нафты і нафтапрадуктаў). Вузел чыгунак і аўтадарог, прадукга, газа і нафтаправодаў. Аэрапорт. Цэнтр буйнейшага ў краіне раёна здабычы і перапрацоўкі нафты. Прамсць: хім., харчасмакавая, с.г. машынабудаванне. Рыбалоўства.
ТАМПЛІЁРЫ (франц. templiers ад temple храм), храмоўнікі, ваеннаманаскі ордэн, заснаваны ў 1119 у Іерусаліме франц. рыцарамі. Назва ад месцазнаходжання першапачатковай рэзідэнцыі паблізу месца, дзе, паводле падання, знаходзіўся храм Саламона. Ордэн Т. засн. для абароны паломнікаў і заваяваных крыжаносцамі краін ад му
сульман. Дзякуючы ахвяраванням вернікаў, занятку гандлем і ліхвярствам, ён ператварыўся ў буйнейшага феадала і банкіра Б. Усходу і Зах. Еўропы. У 13 ст. колькасць рыцараў дасягнула 15 тыс. Папства неаднаразова выкарыстоўвала Т. у барацьбе з ерасямі і нар. паўстаннямі. Пасля правалу крыжовых паходаў Т. асталяваліся ў Еўропе, пераважна ў Францыі. Франц. кароль Філіп IV Прыгожы баяўся росту магутнасці Т.. імкнуўся завалодаць багаццем ордэна, таму ў 1307 дамогся арышту Т. і ўзбудзіў супраць іх інквізіцыйны працэс. У 1310 рыцары абвінавачаны ў маніхействе і на чале з магістрам спалены на агні, а маёмасць ордэна перайшла ў каралеўскую казну. У 1312 папа Клімент V скасаваў ордэн Т.
ТАМСААРЭ (Tammsaare) Антон (сапр. X а н з е н; 18.1.1878, хутар ТамсаарэПых’я Ярваскага пав., Эстонія —1.3.1940), эстонскі пісьменнік. Вучьгўся ў Тартускім унце (1907—11). Друкаваўся з 1901. У ранніх аповесцях «Дзве пары і адзінокі» (1902), «Старыя і маладыя» (1903), paMane «Гаспадар з Кырбоя» (1922) жыццё сялянства; у аповесцях «Маладыя душы» (1909), «Муха» (1917) і інш. побыт эст. інтэлігенцыі. Вяршыня яго творчасці — эпапея «Праўда і справядлівасць» (т. 1—5, 1926—33) пра гіст. лёс эст. народа з 1870х да 1920х г. Аўтар драмы «Юдзіф» (1921), алегарычнай п’есыпамфлета «Каралю холадна» (1936), філас.сатыр. рамана «Новы Нячысцік з Пекла» (1939). Для яго твораў характэрна рэаліст. адлюстраванне сац. супярэчнасцей, нар. гумар, глыбою псіхалагізм. На бел. мову асобныя творы Т. пераклалі А.Жук, А.Кудравец, М.Ракітны.