Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
наяўнасць у нейтрона магн. моманту (1934; з СА.Альтшулерам). Стварыў тэорыю Чаранкова—Вавілава выпрамянення (1937; з І.М.Франкам). Даказаў суадносіны невызначальнасці «энергія—час» у нерэлятывісцкай квантавай механіцы (1945; з А.\.Мандэлыйтамам). Распрацаваў тэорыю магн. тэрмаядз. рэактара (1950; з АДз.Сахаравым). Нобелеўская
прэмія 1958 (з Франкам. ПА.Чаранковым). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1953. Вялікі залаты медаль імя М.В.Ламаносава AH СССР 1967.
Тв.: Нобелевскне лекцмн. М., 1960 (разам з П.А.Чаранковым, І.М.Франкам): Собр. научных трудов. Т. 1—2. М., 1975; Основы теорнн электрнчества. 10 нзд. М.. 1989.
Літ:. Воспомннання о Й.Е.Тамме. 2 нзд. М., 1986; Фейнберг Е.Л. Й.Е.Тамм // Успехн фнз. наук. 1995. Т. 165, вьш. 7; Капнца. Тамм. Семенов: В очерках н пнсьмах. М.. 1998. М.М.Касцюковіч.
ТАМА ДЭ ТАМбН (Thomas de Thomon) Жан (12.4.1760, Берн — 4.9.1813), расійскі архітэктар. Па паходжанні француз. Акад. Пецярбургскай AM (1800). Вучыўся ў Парыжскай AM і ў Рыме (1780я г.). Творча перапрацоўваў прыёмы ант. дойлідства на аснове традыцый рус. класіцызму. Творы адметныя падкрэслена буйнымі формамі, прастатой аб’ёмнапрасторавых вырашэнняў, лаканізмам дэкар. апрацоўкі: Біржа (1805—10) у Пецярбургу, маўзалей у г. Паўлаўск (Ленінградская вобл.; 1805—08), шпіталь у г. Адэса (1806— 21), Калона Славы ў г. Палтава (абодва Украіна; 1811, скулыгг. Ф.Шчадрын), узорныя (тыпавыя) праекты казённых і жылых будынкаў для гарадоў Расіі (1806—07). Аўтар альбомаў графікі «Успаміны пра Італію».
Літ.: Шуйскнй В. Тома де Томон. Л., 1981.
ТАМАГАЎК, тамагік, тамахаак, ударная кідальная і сякучая халодная зброя ў некат. плямён паўн.амер. індзейцаў (шліфаваная каменная сякера з драўляным дзяржаннем, паліца з шарападобным навершам). У 16—18 ст. еўрапейцамі былі завезены медныя і жалезныя Т. (у форме сякерак). Дзяржанні Т. часта ўпрыгожваліся пёрамі і малюнкамі або піктаграфічнымі знакамі. У ваен. абрадах індзейцаў Т. меў сімвалічнае значэнне: пафарбаваны ў чырв. колер, ён служыў знакам абвяшчэння вайны або прапановай для ваен. саюза. Выраз «пахаваць Т.» азначаў «заключыць мір».
ТАМАГРАФІЯ (ад грэч. tomos частка, слой + ...графія), метад паслойнага даследавання ўнутр. струкгуры аб’екта з атрыманнем адлюстравання яго асобных «зрэзаў» (тамаграм). Адрозніваюць Т. рэнтгенаўскую камп’ютэрную, магнітарэзанансную, пазітроннаэмісійную, акустычную, лазерную і інш. Выкарыстоўваюць у дыягностыцы хвароб розных органаў, напр., лёгкіх (пухліны, кісты, іншародныя целы), сэрца, касцей і суставаў. І.М.Семяненя. ТАМАЁ МЁНДЭС (Tamayo Mdndez) Арнальда (н. 29.1.1942, г. Гуантанама, Куба), першы касманаўт Кубы. Герой Сав. Саюза (1980), Герой Рэспублікі Куба (1980). Касманаўт Рэспублікі Куба (1980). Палкоўнік. Скончыў Тэхнал. інт (1961, г. Гавана), Ейскае вышэйшае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1962,
Ж.Тама дэ Тамон. Калона Славы ў г. Палтава (Украіна).
Тамагаўк: 1 — абцягнутая скурай шарападобная дубіна (булава) апачаў; 2 — стальная сякера асагаў.
СССР), Вышэйшую школу Рэв. Узбр. сіл імя М.Гомеса. 3 1978 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўгаў імя Ю.А.Гагарына. 18—26.9.1980 з Ю.В.Раманенкам здзейсніў (як касманаўтдаследчык) палёт на касм. караблі «Саюз38» і арбітальнай станцыі «Салют6» (асн. экіпаж ЛЛ.Папоў, В.В.Румін). Правёў у космасе 7,9 сут. У.С.Ларыё'наў.
А.Тамаё Меадэс.
С.Таманага
ТАМАЛЕ (Tamale), горад на Пн Ганы. Адм. ц. Паўн. вобласці. Каля 200 тыс. ж. (2001). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр. Прамсць: тэкст., харч., маш.буд., першасная апрацоўка с.г. сыравіны.
ТАМАНАГА Сін’ітыра (31.3.1906, г. Кіёта, Японія — 8.7.1979), японскі фізіктэарэтык; адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі. Чл. Японскай АН (1951). Замежны чл. AH СССР (1971). Скончыў унт г. Кіёта (1929). 3 1932 у Інце фіз. і хім. даследаванняў, у 1941—69 праф. Такійскага унта (у 1956—62 яго прэзідэнт). Адначасова ў 1963—69 дырэкгар Інта аптычных даследаванняў і прэзідэнт Навук. савета Японіі. Навук. працы па квантавай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касм. прамянёў. Прадказаў мезаатамы (1940), прапанаваў каварыянтную фармулёўку квантавай тэорыі поля (1942). Распрацаваў т. зв. звышмнагачасавы фармалізм (1946), што прывяло да ўзнікнення квантавай электрадынамікі. Нобелеўская прэмія 1965 (з Р.Ф.Фейнманам, Дж. Швінгерам). Залаты медаль імя М.В.Ламаносава AH СССР (1964).
Тв:. Рус. пер. — Развнтне квантовой электроданамнкн // Успехн фнз. наук. 1967. Т. 91, вып. 1.
Jlim.: Д а й с о н Ф. Томонага, Швннгер н Фейнман — лауреаты Нобелевской премвн по фнзнке // Успехн фнз. наук. 1967. Т. 91, вып. 1. А.І.Болсун.
ТАМАНЕРХОР (Thomanerchor), хор хлопчыкаў у г. Лейпцыг (Германія). Засн. ў сярэдзіне 13 ст. пры Томаскірхе. 3 канца 17 ст. ўдзельнічаў і ў свецкіх 'святах. У 1723—50 хор узначальваў І.С.Бах, які стварыў для яго шмат твораў. У 20 ст. адзін з цэнтраў захавання бахаўскіх традыцый у хар. музыцы.
TAMAHCK1 ПАЎвбСТРАЎ, Т a м а н ь. У Перадкаўказзі, у Краснадарскім краі, у Расіі; абмываецца на Пн
ТАМАРА 411
Азоўскім м., на Пд Чорным м. Пл. каля 2 тыс. км2. Выш. да 164 м. Берагі нізкія, парэзаныя залівамі і ліманамі. Складзены з астравоў, якія ў 5 ст. злучыліся паміж сабой наноснай сушаю. Бьшыя астравы ўяўляюць сабой гліністыя купалападобныя грады з 25 гразевымі вулканамі. У паніжэннях паміж градамі — азёрыліманы з салёнай вадою. Выхады нафты і гаручых газаў, радовішчы жал. руды. У 6 ст. да н.э. на берагах Т.п. існавалі стараж.грэч. калоніі Германаса, Фанагорыя. Кепы і інш.); у 5 ст. да н.э. тэр. Т.п. ў складзе Баспорскай дзяржавы.
ТАМАНЯН Аляксандр Іванавіч (16.3.1878, г. Краснадар, Расія — 20.2.1936), армянскі архітэкгар. Нар. архітэктар Арменіі (1924). Скончыў Пецярбургскую AM (1904). У ранніх творах распрацоўваў прынцыпы класіцызму. Стварыў першы генплан рэканструкцыі Ерэвана (1924), праекты планіроўкі гарадоў Гюмры (1925), Эчміядзін (1927—28) і інш. У многіх работах 1920х г. у Ерэване выкарыстоўваў кампазіцыйныя прыёмы класіцызму: будынкі фізіятэрапеўтычнага, зоаветэрынарнага, політэхн. інтаў, абсерваторыя і анатомікум медыцынскага інта. Звяртаўся да творчай перапрацоўкі традыцый арм. сярэдневяковага дойлідства, выкарыстоўваў пароды мясц. каменю: Тр оперы і балета (1926—53), Дом урада (1926—41)Л інш. у Ерэване. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Jlim.: Я р а л о в Ю.С. Таманян. М., 1950.
ТАМАРА, Т а м а р (сярэдзіна 1160х г. — 1207), царыца Грузіі [1184—1207]. Прадаўжала дзейнасць Давіда Будаўніка па аб’яднанні Грузіі. Груз. войскі перамаглі азерб. атабека Абубекра і яго саюзнікаў каля Шамхора (1194), румскага султана Рукнаддзіна каля Басіяні (1202), узялі г. Карс (1204). і падпарадкавалі ўладзе Т. амаль усё Закаўказзе. Пры Т. развіваўся гандаль, раслі гарады. узводзіліся крэпасці, цэрквы і манастыры, развіваліся лра і мастацтва, пабудаваны караванная дарога Тбілісі — Джавахеты, Алазанскі і Самхорскі каналы. Т. прысвечаны оды Чахрухадзе, Шаўтэлі, «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш.Руставелі. У 1185 стала жонкай князя Юрыя — сына вял. князя ўладзімірскага Андрэя Багалюбскага, у 1189 — жонкай Давіда Саслані, прадстаўніка асецінскай галіны груз. Багратыёнаў.
ТАМАРА ХАНЎМ (сапр. Петрасян Тамара Арцёмаўна; 29.3.1906, г. Фергана, Узбекістан — 1991), узбекская танцоўшчыца, спявачка, балетмайстар. Нар. арт. СССР (1956). Скончыла Цэнтр. тэатр. тэхнікум у Маскве (1925). 3 1919 у агітбрыгадзе пад кіраўніцтвам Х.Хамзы, з 1926 у канцэртнаэтнагр. ансамблі М.КарыЯкубава. У 1929—34 салістка і адна з арганізатараў Узб. муз.драм. тра. 3 1936 салістка, у 1941—69 маст. кіраўнік арганізаванага ёю ансам
412 ТАМАРЫКС
бля Узб. філармоніі. Збіральніца песеннага і танц. фальклору народаў свету. Рэфарматар выканальніцкага стылю узб. жаночага танца. Удзельнічала ў станаўленні узб. балетнага тра. У рэперту
Тамара Ханум,
М.М Тамашэвіч.
1 Г.Тамашэўскі
ары песні і танцы многіх народаў свету. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Літ.: Шнрокая О. Тамара Ханум. Ташкент, 1973.
ТАМАРЫКС. тамар ы с к, род кветкавых раслін, тое, што грабеншчык.
ТАМАРЫН Ілья Лявонавіч (24.11.1893, г. Гродна — 25.5.1961), бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Др мед. н. (1940), праф. (1941). Скончыў Харкаўскі мед. інт (1922). У 1929—39 у Днепрапятроўскім мед. інце, з 1939 нам. дырэктара Ялцінскага туберкулёзнага інта, з 1940 у інце ўдасканалення ўрачоў у Днепрапятроўску (дырэктар клінікі туберкулёзу). У Вял. Айч. вайну нач. эвакашпіталя ў г. Арэнбург. 3 1945 дырэктар Бел. НДІ туберкулёзу, адначасова ў Мінскім мед. інце (у 1948—57 заг. кафедры). Навук. працы па праблемных пытаннях туберкулёзу.
Тв.: Борьба с детскнм туберкулезом в БССР // Докл. Всебел. совешання педнатров. Мн., 1949.
ТАМАСАЎСКІ НРАЦЭС. сталеплавільны працэс, разнавіднасць канвертарнага працэсу. Вынайдзены С.Дж. Томасам у 1878. Выкарыстоўваўся для перадзелу высокафосфарыстага (1,6—2% фосфару) вадкага чыгуну ў сталь прадзіманнем праз яго акісляльных газавых сумесей (сціснутага паветра, кіслароду, сумесі кіслароду з вуглякіслым газам і вадзяною параю і інш.). Прамысл. выкарыстанне пачалося з 1879 у Вялікабрытаніі, Германіі. Да сярэдзіны 1970х г. у большасці краін выцеснены кіслароднаканвертарным працэсам.
ТАМАТ, род кветкавых раслін, тое, што памідор.
ТАМАШбЎ Даніла Парфіравіч (23.12.1875, в. Палошкава Клімавіцкага рна Магілёўскай вобл. — 10.3.1926), майстар і рэстаўратар смычковых інструментаў. Вучыўся ў Юеве (з 1892), працаваў пад кіраўніцтвам А.Дзідло (вучня Ж.Б.Вільёма, 1896). 3 1901 самастойна вырабляў смычковыя інструменты ў Кіеве, з 1906 — у Вял. тры,
кансерваторыі і інш. муз. установах Масквы. Інструменты, вырабленыя Т., адзначаны залатым медалём на выстаўцы ў Рыме (1911). Захаваліся 26 скрыпак, 3 віяланчэлі яго работы. Адзін з яго інструментаў зберагаецца ў калекцыі рэдкіх муз. інструментаў у Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі.
ТАМАШОЎКА, вёска ў Брэсцкім рне, каля р. Зах. Буг, на аўтадарозе, якая злучае вёску з Брэстам. Цэнтр сельсавета. За 69 км на Пд ад Брэста, 1 км ад чыг. ст. Уладава. 1231 ж., 404 двары (2002). Санаторый «Елачка». Сярэдняя школа, Дом кулыуры, бка, амбулаторыя, аптэка. аддз. сувязі. СвятаПакроўская царква. Могілкі салдат 1й сусв. вайны. Брацкая магіла сав. пагранічнікаў. Marina ахвяр фашызму.