• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ТАЛКАЧОЎ Сямён Львовіч (29.5.1907, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 7.8.1970), бел. піяніст. Нар. арт. Беларусі (1964). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1930). 3 1931 працаваў у Ленінградзе, Іркуцку, Куйбышаве. 3 1938 канцэртмайстар, з 1943 гал. канцэртмайстар Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. Свабодная арыенціроўка ў партытуры, дасканалае валоданне фп. і веданне прыроды чалавечага голасу павышалі муз. ўзровень спектакляў, падрыхтаваных з яго ўдзелам. І.Г.Нісневіч.
    ТАЛКАЧОЎ Яўген Аркадзевіч (н. 5.8.1945, г. Мазыр Гомельскай вобл.), бел. фізіктэарэтык. Др фіз.матэм. н. (1990), праф. (2000). Скончыў Маскоўскі унт (1969). 3 1974 у Інце фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па
    ТАЛСТАРОЖАЎ	405
    квантавай тэорыі, гісторыі і метадалогіі навукі, праблемах выкладання фізікі. Высветліў ролю тапалагічных эфектаў у дынаміцы класічных і квантавых сістэм на аснове алг. і геам. метадаў. Даследаваў заканамернасці працэсу ўспрымання новых ведаў рознымі сац. аб’ектамі і механізм пранікнення фіз. ведаў у агульнаадук. сферу на розных яе ўзроўнях. Адзін з аўтараў эксперым. навуч. камплекта для сярэдняй школы і агульнаадук. стандарта па фізіцы.
    Тв.: Кватернноны в релятавнстской фнзнке. Мн., 1989 (разам з АВ.Бярэзіным. Ю.А.Курачкіным); Формнрованне адекватного образа наукн как необходнмый элемент гуманнтарного образовання. Мн.. 1996 (разам з В.І. Дыніч, Л.М. Тамільчыкам). А.І.Болсун.
    ТАЛКУНОВА Валянціна Васілеўна (н. 12.7.1946, г. Армавір Краснадарскага краю, Расія), расійская эстрадная спявачка. Нар. арт. Расіі (1987). 3 1966 на сцэне. 3 1973 салістка Масканцэрта. 3 1987 маст. кіраўнік створанага ёю Маскоўскага тра муз. драмы і песні. Першая выканаўца прысвечаных ёй песень і вак. цыклаў, манаоперы «Рускія жанчыны» І.Катаева на вершы М.Някрасава. У рэпертуары таксама рус. нар. песні. 1я прэмія на Усесаюзным тэлеконкурсе «3 песняй па жыцці» (1973).
    Л.А.Шымановіч.
    ТАЛМУД (стараж.яўр., літар. — вывучэнне), збор дагматычных рэлігійнаэтычных і прававых палажэнняў іудаізму, складзены ў 4 ст. да н.э. — 5 ст. н.э. Пачатак яго стварэнню паклалі іудзейскія законавучыцелі (танаі), якія займаліся тлумачэннем Пяцікніжжа. Іх вусныя і пісьмовыя тлумачэнні Торьі атрымалі назву Мішна (паўтор, друті закон). Збор тлумачэнняў Мішны пад назвай Гемара (дапаўненне) разам з самой Мішнай склалі Т. Тлумачэнні Мішны зроблены ў Палесціне і ў Вавілоніі. таму адрозніваюць 2 варыянты Т. — палесцінскі, або іерусалімскі. і вавілонскі. У Т. разам з рэліг. і грамадзянскім законамі змешчаны міфы, легенды, фальклор, а таксама звесткі па матэматыцы, геаграфіі, прыродазнаўстве, медыцыне, гісторыі і інш. навуках. Першае поўнае выданне Т. — Т. вавілонскі надрукаваны ў 1520—23 у Венецыі ў друкарні Д.Бомберга. На Беларусі Т. вядомы з канца 14 ст., калі тут заснаваны першыя яўр. абшчыны.
    ТАЛОМ. вегетатыўнае цела ніжэйшых раслін, тое, што слаявіна.
    ТАЛОЧКА Мікалай Канстанцінавіч (н. 1.1.1951, ст. Баравуха 1я Полацкага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэхн. фізікі. Др фіз.матэм. н. (1992), праф. (2000). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1973). 3 1976 у Інце тэхн. акустыкі Нац. АН Беларусі (з 1991 заг. лабараторыі, з 1999 нам., з 2002 в.а. дырэкгара). Адначасова ў 1996—2000 у Віцебскім тэхнал. унце. Навук. працы па фізіцы і тэхналогіі працэсаў крышталізацыі і спякання, лазернай апрацоўцы
    матэрыялаў. Распрацаваў метады вырошчвання нелінейных аптычных крышталёў, фіз. асновы селектыўнага лазернага спякання парашкоў, тэарэт. абгрунтаваў кластэрны механізм зародкаўтварэння і росту крышталёў.
    Тв.: Методы вырашнвання крнсталлов нз растворов. Мн., 1991 (разам з У.У.Клубовічам); Вторнчное зародышеобразованне в растворах. Мн.. 1992 (з ім жа).
    ТАЛОЧКА Уладзіслаў (8.2.1887, г. Гродна — 13.11.1942). бел. рэлігійны і культурнаасветны дзеяч. У 1909—14 вывучаў тэалогію і філасофію ў каталіцкім шце ў Інсбруку (Аўстрыя). 3 1914 святар у Вільні. Адзін з першых пачаў публічна ўжываць бел. мову ў набажэнствах. У 1915—18 адзін з ініцыятараў і арганізатараў Віленскага кта дапамогі пацярпелым ад вайны. 3 1917 быў звязаны з Быарускай хрысціянскай дэмакратыяй. у яе друкаваным органе газ. «Кгупіса» («Крыніца») змяшчаў артыкулы кулы.адраджэнскай і рэліг. праблематыкі. Удзельйічаў у арганізацыі і правядзенні Беларускай канферэнцыі 1918 у Вільні. Уваходзіў у склад Літоўскай Тарыбы. У міжваен. дваццацігоддзе адзін з вядучых публіцыстаў час. віленскіх краёўцаў «Przeglqd Wileriski» («Віленскі агляд»). 3 1920х г. праследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі. 15.12.1938 як «нядобранадзейная асоба» выселены ў Беласток. На пач. 2й сусв. вайны вярнуўся ў Вільню.
    ТАЛОЧКІ Б у й н і ц к і я, княжацкі род у ВКЛ. Паходжанне невядома, магчыма, Т. — адгалінаванне полацкіх Ізяславічаў. У канцы 14 ст. князь Юрый Т. атрымаў ад вял. князя ВКЛ Вітаўта Рагачоўскую воласць. У сярэдзіне 15 ст. сын Юрыя князь Фёдар Талочкавіч прадаў вотчынны маёнтак Высокае пану Гаштольду. Пляменнік Фёдара князь Леў меў маёнткі Гатушычы і Буйнічы, ад назвы якога ўтворана прозвішча Буйніцкія. На яго сыне Аляксею (?— 1505) род Т. у мужчынскай лініі згас, a родавыя маёнткі перайшлі да шваграў Аляксея — Кандрата Івашкевіча, Аляксандра Солтанавіча і князя Івана Крошынскага.
    ТАЛОЧНЫЯ ПЕСНІ, талаковыя песні, талачанскія песні, разнавіднасць каляндарнаабрадавых песень, што суправаджалі працу земляроба на талацэ. У залежнасці ад віду сезонных работ вылучаюцца 3 групы Т.п.: песні веснавой талакі, жніўныя талочныя, песні асенніх талок. Самая шматлікая 1я група, якая і прадвызначыла прыроду жанру. Яна добра перадае атмасферу працы, характэрны для яе ўздым і радасны настрой. Антытэза, іронія, дасціпны гумар уласцівы Т.п., у якіх адлюстраваны характар працы розных удзельнікаў талакі. У песнях часта гучыць зварот да гаспадара, якому талачане нагадваюць пра работу і разлік за яе; пры гэтым ў незласлівай форме, з жартам дакараюць за нібыта недастатковае частаванне работнікаў, пра заліш
    нюю ашчаднасць гаспадыні. У некаг. песнях гучалі і заклёны на добры ўраджай, аднак пераважалі бяседныя Т.п. пра каханне, перажыванні маладой замужніцы ў чужой сям’і і г.д. У веснавых Т.п. пераважае вобраз талочніцы — вясёлай і дасціпнай дзяўчыны (жанчыны) — гал. ўдзельніцы талакі. У жніўных Т.п. шырокая карціна жніва, вобразы жнейталачанак, якія «зжалі поле нязмернае», «змялі ніву мяцёлкаю». Яны пераважна бяседнага характару. выконваліся ў час застолля пры калектыўнай апрацоўцы лёну, азімай сяўбе, малацьбе, на дакопках бульбы. Да іх прымыкаюць спарышовыя песні (вобраз спарыша ўвасабляў урадлівасць і дабрабыт). Т.п. былі пашыраны на ўсёй Беларусі. найб. шырока бытавалі на Падзвінні.
    Публ:. Восеньскія і талочныя песні. Мн.. 1981.	А.С.Ліс.
    ТАЛСА (Tulsa), горад на Пд ЗША, штат Аклахома. 381,4 тыс. ж., з прыгарадамі каля 750 тыс. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Арканзас. Аэрапорт. Гандл.фін. і арганізац. цэнтр раёна здабычы і перапрацоўкі нафты і газу. Прамсць: вытвсць нафтавага абсталявання, дарожнабуд. машын, авіяц. дэталей і вузлоў; эл.тэхн. і радыёэлектронная, аўгамаб., прыладабуд., чорная металургія, нафтаперапр.. хім.. сілікатнакерамічная, паліграф.. харч., швейная. Унт.
    ТАЛСІНСКАЯ ПРЫГАЖЎНЯ. латвійскі сорт груш нар. селекліыі. Пашыраны на Беларусі.
    Дрэва моцнарослае, крона шырокапірамідальная. густая. Пладаносіць на 7ы год. Сорт зімаўстойлівы, ураджайны, устойлівы да бактэрыяльных і грыбных хвароб. Плады дробныя (50 г), грушападобныя. Скурка тонкая, зеленаватажоўгая з іржавымі плямамі. Мякаць белая. сакавітая, салодкая з лёгкім мускатным пахам, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў сярэдзіне верасня.
    ТАЛСТАРОЖАЎ Георгій Барысавіч (н. 28.11.1945, г. Ліскі Варонежскай вобл.. Расія), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1985), праф. (1993). Скончыў БДУ (1967). 3 1967 у Інце фізікі, з 1992 у Інце малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па люмінесцэнцыі складаных малекул у газавай фазе, рэлаксацыйных працэсах у біямалекулах. Даследаваў механізмы дысацыяцыі адзінарных сувязей у малекулах дысульфідаў. Адзін са стваральнікаў фемтасекунднага лазернага спектрометра. Прэмія Ленінскага камсамола 1978.
    Тв.: Пасснвная сннхроннзацня мод фемтосекундного тнтансапфнрового лазера прн нмпульсной сннхронной накачке ограннченным цугом шікосекундных нмпульсов (у сааўт.) // Квантовая электроннка. 1999. Т. 28. № 3; Спектроскопня н люмннесценцня (у сааЎг) // Наука Беларусн в XX столетнн. Мн 2001.
    406	ТАЛСТАЯ
    ТАЛСТАЯ Таццяна Мікітаўна (н. 3.5.1951, С.Пецярбург), руская пісьменніца. Унучка А.М. Тамтога і МЛ.Лазінскага. Скончыла Ленінградскі унт. Друкуецца з 1983. У апавяданнях (збкі «На залатым ганку сядзелі...», 1987; «Кахаеш, не кахаеш», 1997), адметных назіральнасцю і вытанчанасцю стылю, — душэўная смута сучаснага чалавека, які перажывае разлад з рэчаіснасцю, страту маральных арыенціраў. У фантаст. рамане «Кысь» (2000) спалучэнне «чорнага» гумару з тонкай іроніяй і сатырай. Аўтар кніг эсэ, нарысаў, артыкулаў «Сёстры» (1998), «Двое» (2001, абедзве разам з сястрой Н.Талстой) і інш.
    Тв. День: Лнчное. М 2001; Ночь: Рассказы. М., 2001. А.В.Спрыйчан.
    ГАЛСібЙ Аляксей Канстанцінавіч (5.9.1817, С.Пецярбург — 10.10.1875), рускі пісьменнік. У 1835 вытрымаў экзамен на чын пры Маскоўскім унце. Займаў высокія дышіаматычныя (1837— 40) і прыдворныя пасады. 3 1861 у адстаўцы. Першая фантаст. аповесць «Ваўкалак» (1841, пад псеўд. Краснагорскі). 3 1854 у час. «Современннк» друкаваў парадыйнасатыр. вершы, напісаныя з братамі Жамчужнікавымі пад псеўд. Казьма Пруткоў. У творах «Сон Папова» (нап. 1873, апубл. 1878), «Гісторыя дзяржавы Расійскай...» (1883) высмейваў царскую бюракратыю, у рамане «Князь Сярэбраны» (1862), драм. трьыогіі «Смерць Іаана Грознага» (1866), «Цар Фёдар Іаанавіч» (1868, не дазволена да пастаноўкі, паст. 1898), «Цар Барыс» (1870, паст. 1891) драматызм паліт. барацьбы ў Расіі 16—17 ст. Лірыка Т. мілагучная, псіхалагічна паглыбленая. Многія вершы пакладзены на музыку П.Чайкоўскім, М.РымскімКорсакавым, М.Мусаргскім, С.Рахманінавым і інш. П’еса Т. «Цар Фёдар Іаанавіч» пастаўлена Дзярж. рус. драм. трам Беларусі (1946). На бел. мову асобныя вершы Т. перакладаў Х.Жычка.