• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    У Т. выяўляюцца рысы стараж. калектывізму і рэшткі абшчыннага побыту. У час прыгону паны выкарысіоўвалі нар. звычай і ўводзілі прымусовыя Т. для выканання тэрміновых с.г. работ звыш абавязковых сялянскіх павіннасцей, т.зв. згоны.
    «ТАЛАКА», маладзёжнае гісторыкакультурнае аб’яднанне. Існавала ў 1985—91 у Мінску. Аб’ядноўвала каля 50 членаў, якія ўдзельнічалі ў рэстаўрацыі помнікаў і археал. раскопках у Мінску, Мінскім, Маладзечанскім і інш. раёнах, адраджэнні бел. рэліг. абшчын (неаязычніцкай, уніяцкай, каталіцкай, праваслаўнай), выступалі за шырокае выкарыстанне бел. мовы ў паўсядзённым жыцці, стварэнне ў гарадах бел. школ, арганізоўвалі дыскусіі і асв. лекцыі па пытаннях нац. гісторыі і сімволікі. захавання арх. помнікаў; праводзілі краязн. экскурсіі, фалькл. святы, літ.маст. вечарыны і інш. Спыніла існаванне ў сувязі з пераходам большай часткі членаў у інш. грамадскія аргцыі.
    С.У.Вітушка.
    песні ў апрацоўцы У.Зіневіча, А.Кашпура, А.Рашчынскага, М.Сіраты. Сярод пастановак: бел. нар.сцэнічныя танцы «Ойра», «Закаблукі», «Вясковы вальс». «Брылі». «Баравенічкі». «Крупчанская кадрыль», «Прыдзвінскія забавы»; харэаграфічныя замалёўкі «Бабылі». «Межанская прабегліца»; бел. нар. песні. інстр. найгрышы «Стрыкач», «Драбавец». «Полька дзедава», «3 рога ўсяго многа» і інш.
    ТАЛАКНО. даўняя страва з аўса, вядомая многім народам. Беларусы зерне аўса спачатку парылі ў печы, потым сушьші, абтоўквалі ў ступе, палалі ў начоўках, малолі ў жорнах, прасейвалі. Перад спажываннем дробныя крупы размочвалі ў халоднай вадзе. На ПнЗ
    ТАЛАКНЯНКА (Arctostaphylos), род кветкавых раслін сям. верасовых. Каля 70 (паводле інш. звестак больш за 30) відаў. Пашыраны ва ўмераным і арктычным паясах Паўн. паўшар’я, пераважна ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі 1 від — Т. звычайная, або мядзведжае вушка. ці мядзведжая ягада (A. uvaursi), падобная на брусніцы. Трапляецца ў хваёвых лясах на пясчанай глебе, утварае рыхлыя дзярніны.
    Вечназялёныя распасцёртыя кусцікі з моцна галінастымі стволікамі. Парасткі доўгія, галінастыя. Лісце чаргаванае. скурыстае, бліскучае, суцэльнакрайняе. Кветкі ружовыя. у верхавінкавых. паніклых. аднабаковых гронках. Плод — чырв. мучністая ягада, корм для мядзведзяў і некат. пгушак. Лек., дэкар., дубільныя. фарбавальныя расліны.
    A. М. Скуратовіч.
    Талакнянка звычайная.
    398 ТАЛАКУХА
    «ТАЛАКУХА», старажытны бел. нар. танец; называлі таксама «Талака» (ад звычаю «граць талаку» — весяліцца, спяваць і танцаваць пасля заканчэння талакі). Муз, памер 2/4. Тэмп умераны. Асн. рух танца «галачэнне» — таптанне на месцы з рознымі рытмічнымі прытупамі і драбушкамі. Дзяўчаты ўтваралі паўкруг, тупалі нагамі і падскоквалі, не сыходзячы з месца, размахвалі хусткамі. Саліравала дзяўчына, што стаяла спераду; па ходу танца яна трапляла ў цэнтр круга і запявала. Выконваўся на дажынках. Імітаваў талаку. Зафіксаваны ў 1й пал. 19 ст. Л.К.Алексютовіч.
    ТАЛАЛАН Леў Барысавіч (1906, Магілёўшчына — 1942), яўрэйскі паэт. Вучыўся ў Віцебскім пед. тэхнікуме (1926—28). 3 1932 супрацоўнік яўр. газ. «Юнкер Арбайтэр» («Малады рабочы»), з 1936 настаўнічаў у Мінску. Загінуў на фронце ў Вял. Айч. вайну. Друкаваўся з 1924. Пісаў на яўр. і бел. мовах. Аўтар паэт. збкаў «Мой першы сноп» (1932), «У паходзе» (1940) пра жыццё вёскі, баявыя будні байцоў. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі АБялевіч, Р.Няхай.
    Літ:. Р э л е с Р. Леў Талалай // Мы іх не забудзем. Мн.. 1949; Леў Талалай // Радзіме —радок і жыццё. Мн.. 1986.
    ТАЛАЛІХІН Віктар Васілевіч (18.9.1918, с. Цяплоўка Вольскага рна Саратаўскай вобл., Расія — 28.10.1941), лётчыкзнішчальнік. Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Барысаглебскую ваен. авіяц. школу лётчыкаў (1938). Удзельнік сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну камандзір звяна, нам. камандзіра эскадрыллі. У 1941 упершыню здзейсніў таран у начным паветр. баі, знішчыў бамбардзіроўшчык ворага на подступах да Масквы. У наступных баях збіў яшчэ 5 самалётаў праціўніка. Загінуў у баі.
    ТАЛАМУС зрокавыя бугры, частка прамежкавага мозга, парныя збіранні шэрага рэчыва, якія ўтвараюць бакавыя сценкі 3га жалудачка; гал. падкоркавы цэнтр інтэграцыі адчувальнасці. У ніжэйшых пазваночных забяспечвае ажыццяўленне рэфлексаў. Развіццё Т. звязана з фарміраваннем кары вял. паўшар’яў галаўнога мозга. У Т. чалавека вылучаюць каля 60 ядраў (спецыфічных і неспецыфічных). Mae некалькі функцыян. зон, звязаных са сваёй коркавай вобласцю. Т. вентральны мае сярэдзінныя, медыяльныя, вентралатэральныя і заднія ядры; дарсальны — пярэднія, медыяльнае і дарсальнае, перадпокрыўныя ядры. Вылучаюць функцыян. класы гэтых ядраў: спецыфічныя ядры скураных сенсорных органаў, вока і вуха (пераключальныя струкгуры саматычных і вісцэральных сістэм); ядры з пераважна рухальнымі функцыямі (звязваюць мазжачковыя і базальныя гангліі з рухальнай карою); ядры з асацыятыўнымі функцыямі, так
    сама неспецыфічныя ядры (павышаюць узбуджальнасць коркавых нейронаў і здольнасць да адказаў на паступаючыя імпульсы). А.С.Леанцюк.
    ТАЛАНКІН Ігар (Індустрый) Васілевіч' (н. 3.10.1927, г. Нагінск Маскоўскай вобл.), расійскі кінарэжысёр, педагог. Нар. арт. Расіі (1974). Нар. арт. СССР (1988). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва (1956), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы (1959). У 1964—89 кіраўнік рэжысёрскіх майстэрняў Усесаюзнага дзярж. інта кінематаграфіі (з 1976 праф.). Паставіў фільмы «Сярожа» (з Г.Данелія, 1960, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Уступ» (1963, спец. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі), «Дзённыя зоркі» (1968), «Чайкоўскі» (1970), «Выбар мэты» (1976), «Айцец Сергій» (1978), «Зарапад» (1982), «Час адпачынку ад суботы да панядзелка» .(1984). «Восень, Чартанава» (1988), «Д’яблы» (1992), «Нябачны вандроўнік» (1998).
    ТАЛАІІІН Віталь Іванавіч (н. 15.2.1935, г. Ржэў Цвярской вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Др мед, н. (1973). Скончыў Мінскі мед. інт (1959), дзе працаваў да 1972. 3 1972 у БелНДІ санітарыі і гігіены (нам. дырэктара). Навук. працы па комплексным вывучэнні фармакалогіі энтэрахрамафіннай клетачнай сістэмы.
    Тв.'. Состоянне энтерохромаффннных клеток прн стрессе (разам з Т.АВылегжанінай) // Здравоохраненме Беларусн. 1968. № 6.
    ТАЛАСАКРАТбН (ад грэч. thalassa мора + kratos сіла, магугнасць), устойлівая або маларухомая вобласць ложа акіянаў, у межах якой развіты абісальныя раўніны. Тэрмін уведзены аўстр. геолагам Р. Фейрбрыджам у 1955. Найб. стараж. Т. Ціхага і ўсх. ч. Індыйскага акіянаў. якія існуюць, магчыма, з дакембрыю: менш стараж. — зах. ч. Індыйскага, Атлантычнага і Паўн. Ледавітага акіянаў, якія, верагодна, угварыліся ў палеазоі — мезазоі. У складзе Т. вылучаюць акіянічныя пліты або монакратоны, сярэдзіннаакіянічныя хрыбты, унутрыкратонныя і перыкратонныя валы, вузкія глыбавыя хрыбты горставага тыпу, доўгія зоны разломаў (паводле тыпу аўлакагенаў мацерыковых платформ) і вулканічныя збудаванні. У канцэпцыі «новай глабальнай тэктонікі» (або тэкгонікі пліт) складаюць ч. пліт літасферы.
    ТАЛАСАКРАТЫЧНЫЯ ПЕРЫЯДЫ. перыяды ў гісторыі Зямлі, калі значна пашыралася плошча мораў (трансгрэсіі). Супадаюць з сярэдзінай тэктанічных цыклаў, калі на б. ч. зямной паверхні пераважалі апусканні. Проціпастаўляюцца геакратычным перыядам. Да ліку Т.п. адносяць сілур, сярэдні і позні дэвон, ранні карбон, позні мел. Павелічэнне плошчы гідрасферы садзейнічала развіццю вільготнага марскога клімату з малымі ваганнямі тры. У гэты перыяд намнажаліся пераважна марскія асадкавыя тоўшчы, б. ч. якіх складалі карбанатныя пароды.
    ГАЛАСАТЭРАПІЯ (ад грэч. thalassa мора + тэрапія), комплекснае лячэнне марскім кліматам і марскімі купаннямі, від клімататэрапіі. Загартоўвае арганізм, трэніруе механізмы тэрмарэгуляцыі, станоўча ўздзейнічае на нерв., сардэчнасасудзістую, мышачную, дыхальную сістэмы, паляпшае абмен рэчываў, павялічвае спажыванне кіслароду і інш. Паказанні: захворванні нерв., сардэчнасасудзістай, дыхальнай сістэм, парушэнні абмену рэчываў і інш.
    /. М. Семяненя.
    ТАЛАСКАЯ ДАЛІНА. міжгорная катлавіна ў Кіргізіі. на Пн ЦяньШаня. паміж хрыбтамі Кіргізскі Алатау і Таласкі Алатау. Даўж. каля 250 км. пераважаюць выш. 600—2000 м. Цячэ р. Талас. Складзена са сланцаў, пясчанікаў, вапнякоў; ёсць інтрузіі граніту. Пераважаюць паўпустынныя, сухастэпавыя і стэпавыя ландшафты, каля рэк аазісныя землі. У ніжнім цячэнні р. Талас пабудавана плаціна і вадасховішча для арашэння прьыеглых зямель. У Т.д. — г. Талас.
    ТАЛАСбіД (ад грэч. thalassoeides падобны на мора), буйное кальцавое ўтварэнне на паверхні Месяца. Па памерах блізкае да круглых т. зв. месяцавых мораў. Паводле альбеда і структуры парод, што ўкрываюць яго паверхню. падобнае на месяцавы мацярык.
    ТАЛАТКЯЛПША (TalatKclpsa) Юозас Антана (1.1.1889, в. Калнуяй Каўнаскага пав., Літва — 5.2.1949), літоўскі кампазітар, дырыжор, педагог, муз. дзеяч. Засл. дз. маст. Літвы (1945). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1916). 3 1920 выкладаў у муз. вучылішчы, з 1933 — у Каўнаскай кансерваторыі (з 1948 праф.). Адначасова з 1920 адзін з арганізатараў (разам з К.Пятраўскасам) і дырыжор Каўнаскага опернага тра. Адзін з пачынальнікаў літ. раманса. Сярод твораў: опера «Дачка старшыні» (1938, не завершана), кантаты, тв. для арк., камерныя і вакальныя творы, хары, песні, а таксама запісы (больш за 700) і апрацоўкі літ. і бел. нар. песень. Дзярж. прэмія СССР 1948.
    ГАЛАХАСІ (Tallahassee), горад на ПдУ ЗША. Адм. ц. штата Фларыда. 136,6 тыс. ж., з прыгарадамі каля 250 тыс. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандлёвафін. цэнтр с.г. раёна. Прамсць: паліграф., хім., дрэваапр., тьпунёвая. 2 унты.
    ТАЛАЧЫН, горад, цэнтр Талачынскага рна Віцебскай вобл., на р. Друць. За 124 км на ПдЗ ад Віцебска, чыг. ст. на лініі Мінск—Масква, на аўтадарозе Мінск—Масква, вузел аўтадарог на Круглае, Чашнікі, Сянно. 10,6 тыс. ж. (2001).
    Упершыню ўпамінаецца ў 1433 як горад у ВКЛ. Уваходзіў у склад Друцкага княства. 3 сярэдзіны 16 ст. гандл. мястэчка Аршанскага пав. Віцебскага ваяв. Належыла роду князёў Друцкіх (ДруцкіхТалачынскіх), з канца 16 ст. Сапегам (імі заснаваны базыльянскія манас
    ТАЛАЧЫНСКІ	399
    тыр і царква. 1604). потым Сангушкам. У 1621 у Т. 314 да.моў. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 спалены. захаваліся 142 дамы. У выніку 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) усх. частка мястэчка ўвайшла ў склад Рас. імперыі і стала называцца Стары ці PyeKi Т. (да 1793 памежны пункт з мытняй). a заходняя. што знаходзілася за р. Друць — Зарэчны ці Новы Т. Стары Т. — цэнтр Стараталачьшскай вол. Копыскага, з 1861 — Аршанскага пав. Новы Т. — цэнтр ЗарэчнаТалачынекай вол. Сенненскага пав. Магілёўскай губ. У вайну 1812 Т. разбураны. У 1897 у мястэчку 2614 ж. У пач. 20 ст. ў Т. 3748 ж.. 391 дом. у т.л. 6 цагляных пабудоў: працавалі 2 гарбарныя. крухмальны, цагельны. піваварны зды, шкляная гута. вадзяны млын. школа. 2 нар. вучылішчы, царква. касцёл. У 1917 у Т. 2181 ж.. 355 гаспадарак. 3 1920 Т. у складзе Віцебскай губ. РСФСР. 3 17.7.1924 цэнтр Талачьшскага рна ў Аршанскай акр. БССР (да 1930), з 1938 у Віцебскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 6100 ж.. ільнозавод (67 рабочых), гарбарны, шпалапільны і інш. зды. ткацкая фка. У Вял. Айч. вайну з 8.7.1941 да 26.6.1944 акупіраваны ням. фашыстамі. якія загубілі ў rap. пасёлку і раёне 9521 чал. 3 22.7.1955 —горад.