Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТАКЛА 393
яй і тэхнал. магчымасцямі (такарнавінгарэзныя, рэвальверныя, лабавыя. карусельныя. запатыльныя і інш), размяшчэннем восі шпіндэля ў прасторы (гарыз., верт.), колькасцю іііструментаў (адна і шматразцовыя) і шпіндэляў (адна і шматшпіндэльныя), дакладнасцю, ступенню аўтаматызацыі (звычайныя. паўаўгаматы. аўгаматы) і інш. Існуюць спецыялізаваныя (напр.. колатакарныя) і спец, у т.л. для апрацоўкі вырабаў з драўніны. пластмасы і інш. матэрыялаў.
На Беларусі Т.с. з вертыкальным шпіндэлем і з лічбавапраграмным кіраваннем вырабляе Мінскі завод аўтаматычных ліній. А.І.Качаргін.
TAKA I A (італьян. toccata ад toccare дакранацца), віртуозная муз. п’еса для клавішнага інструмента (фп.. арган) у хуткім тэмпе і з выразным рытмам. звычайна з перавагай ударнай акордавай тэхнікі. У 16—18 ст. — арганная і клавірная ўступная п’еса тыпу прэлюдыі (І.С.Бах), у 19—20 ст. — канцэртная фп. п’еса тыпу эцюда (Р.Шуман, К.Дэбюсі, М.Равель, С.Пракоф’еў).
ТАКАФЕРОЛЫ (ад грэч. tokos прыплод, патомства + phero нясу + лац. oleum алей), вітамін Е, група метыльных вытворных (а, р, у, 8,) таколу; адзін з тлушчарастваральных вітамінаў.
Т. — алеі светлажоўгага колеру. нерастваральныя ў вадзе, добра раствараюцца ў арган. растваральніках. Малекулярная маса a Т. (найб. біялагічна актыўны) 430.7. tm. 2.5—3.5 °C. Пашыраны ў прыродзе гал. чьшам у зерні пшаніцы і рысу, алеях (сланечнікавым. кукурузным і інш.), таксама ў салаце, шпінайе. Жывёлы і чалавек атрымліваюць Т. з ежай. З’яўляюцца антыаксідантамі. Забяспечваюць стабільнасць клетачных і субклетачных мембран. эфектыўнасць тканкавага дыхання і інш. Недахоп Т. прыводзіць да бясплоддзя. мышачнай дыстрафіі. некрозу печані і .інш. Патрэба чалавека 10—20 мг аТ. у сугкі.
І.М.Семяненя.
ТАКВІЛЬ (Tocqueville) Алексіс (29.7.1805, ВернёйсюрСен, Францыя — 16.4.1859), французскі сацыёлаг, гісторыкі паліт. дзеяч. У 1831—32 вывучаў пенітэнцыярную сістэму ў ЗША. 3 1838 чл. Акадэміі маральных і паліт. навук, з 1841 — Франц. акадэміі. 3 1839 чл. Палаты дэпутатаў, з 1848 — Устаноўчага, з 1849 — Заканад. (віцэстаршыня) сходаў. Міністр замежных спраў (1849). Адзін з лідэраў кансерватыўнай Партыі парадку. У працах «Аб дэмакратыі ў Амерыцы» (1835), «Стары парадак і рэвалюцыя» (1856) аналізаваў супярэчнасці «дэмакр. рэвалюцыі», сутнасць і перспектывы дэмакратыі. Першая фаза развіцця дэмакратыі, на яго думку, — стварэнне абс. манархіі, у якой «знаць ужо зламана, а народ яшчэ не ўзняўся», у сувязі з чым уладары «цешацца паліт. стабільнасцю і ўсемагутнасцю». Рэвалюцыя, у т.л. і Франц. рэвалюцыя 1789—94, звяргае абсалютызм, адмяняе феад. прывілеі, зацвярджае трыумф эгалітарызму, але не пазбаўляе грамадства ад вынікаў абсалютызму, замяняе старую форму тыраніі дэмакр. дэспатызмам, а феад. няроўнасць — неабмежаваным панаваннем «іерархіі функцыянераў», якія складаюць «машыну кіра
вання». У гэтых умовах народ адхілены ад улады, ператвараецца ў аднародную масу, якая набывае скажоную форму роўнасці — «роўнасць у рабстве». У выніку ўзнікае індывідуалізм, які адхіляе людзей ад улады, ізалюе іх адзін ад аднаго і падштурхоўвае іх да прыватнага жыцця. у бок ад грамадскіх адносін і палітыкі. Каб абясшкодзіць грамадства ад новых форм дэспатызму, якія ствараюцца самім развіццём дэмакратыі. апорай свабоды павінна стаць, на думку Т.. развіццё самасвядомасці і самакіравання, добраахвотных асацыяцый грамадзян, а таксама пашырэнне рэліг. перакананняў, якія па сваёй прыродзе несумяшчальныя з усеўладдзем дзяржавы і яго культам. Я.М.Бабосаў.
ТАКЕЛАУ (Tokelau), уладанне Новай Зеландыі на аднайм. астравах у цэнтр. частцы Ціхага ак., у Палінезіі. Пл. 10 км'. Нас. 1,4 тыс. чал. (1998). Астравы заселены палінезійцамі. Адм. ц. на атоле Факаофа. Афіц. мова — англійская. Складаецца з 3 нізінных атолаў, што ўздымаюцца над узр. акіяна на 3—4 м. Паверхня складзена з абломкаў каралаў і каралавых пяскоў. Клімат трапічны. пасатны. Сярэднямесячныя тры 22— 26 °C. За год выпадае каля 3000 мм ападкаў. У снеж.—сак. бываюць моцныя ўраганы. Астравы катастрафічна разбураюцца ад павышэння ўзроўню Сусв. акіяна. Натуральная расліннасць прадстаўлена панданусам, какосавымі пальмамі, хмызнякамі. Шмат марскіх птушак. Мора багатае рыбай, ракападобнымі, малюскамі. Аснова эканомікі — натуральная і паўнатуральная сельская гаспадарка. Важнейшая с.г. кулыура — какосавая пальма; копра — асн. прадмет экспарту. Вырошчваюць таксама тара, папайю, бананы. Свіна і птушкагадоўля. Развіваецца рыбалоўства. Транспарт марскі. Ёсць аэрадром і пасадачныя пляцоўкі. У сувязі з прыроднай і эканам. нестабільнасцю прынята праграма паступовага перасялення жыхароў у Новую Зеландыю. Астравы атрымліваюць эканам. дапамогу ад Новай Зеландыі, Аўстраліі, ААН. Турызм. Грашовая адзінка — новазеландскі долар і сувенірная манета Такелау.
Авы Т заселены палінезійцамі з авоў Самоа і Тонга ў 1м тыс. н.э. Першы з авоў Т. адкрьггы ў 1765 англ. капітанам Дж.Байранам. апошні — у 1835. 3 1877 прагэктарат Вялікабрьгганіі, у 1916—26 ч. калоніі Астравы Гілберта і Эліс. У 1926 перададзены пад кіраванне Новай Зеландыі, фармальна замацаваны за ёй як «несамакіравальная тэрьпорыя» ў 1948. У 1977 атрымалі самакіраванне.
ТАКІЙСКАЯ РАЎНІНА. другая назва раўніны Канто.
ТАКІЙСКІ ЗАЛІЎ, у Ціхім ак., каля паўд.ўсх. ўзбярэжжа вва Хонсю (Японія). Даўж. каля 50 км, шыр. да 37 км, глыб. 15—30 м. Вузкім (да 9 м) прал. Урага злучаны з зал. СагаміНада, a праз яго з Ціхім ак. Берагі нізінныя, густанаселеныя. Буйныя парты: Токіо, Іакагама, Іакосука, Кавасакі.
ТАКІЙСКІ ПРАЦ&С, судовы працэс над гал. яп. ваеннымі злачынцамі пасля 2й сусв. вайны. Адбыўся 3.5.1946 — 12.11.1948 у Токіо ў Міжнародным ваенным трыбунале для Д. Усходу. Праведзены на падставе патрабаванняў Патсдамскай дэкларацыі 1945 і Акта аб капітуляцыі Японіі ад 2.9.1945. Суду падлягала група з 28 дзярж. і ваен. дзеячаў Японіі, прыгавор вынесены адносна 25 з іх (2 падсудныя памерлі ў час працэсу, 1 прызнаны ў стане несвядомасці). У ходзе працэсу праведзены 818 адкрытых суд. пасяджэнняў, прыняты 4356 дакумент. доказаў і 1194 паказанні сведкаў. 3 4.11.1948 зачытваўся прыгавор (1214 старонак). Падсудныя прызнаны вінаватымі ў тым, што на працягу 1928—45 планавалі, рыхтавалі і вялі агрэсіўныя войны супраць Кітая, СССР, ЗША. Вялікабрытаніі і інш. краін, арганізоўвалі ваен. злачынствы і злачынствы супраць чалавецтва (знішчэнне мірных жыхароў, забойствы і катаванні ваеннапалонных і інш.). Трыбунал прыгаварыў да пакарання смерцю 7 падсудных (павешаны ў Токіо ў ноч на 23.12.1948), да пажыццёвага зняволення 16, да 20 гадоў турмы — 11, да 7 гадоў зняволення — 1 падсуднага. Т.п., як і Нюрнбергскі працэс, садзейнічаў зацвярджэнню прынцыпаў і нормаў сучаснага міжнар. права ў галіне асуджэння дзярж. агрэсіі.
Літ.'. Смнрнов Л.Н.. Зайцев Е.Б. Суд в Токмо. М.. 1978; Рагннскнй М.Ю. Мнлнтарнсты на скамье подсуднмых: По матерналам Токмйского н Хабаровского процессов. М.. 1985.
ТАКІЙСКІ УНІВЕРСІТЭТ, старэйшы і найбуйнейшы дзярж. унт Японіі. Засн. ў 1877. 3 1886 Імператарскі унт, з 1897 Такійскі Імператарскі, з 1947 сучасная назва. У 1949 да яго далучаны Першая і Такійская вышэйшая школа. Больш за 15,5 тыс. студэнтаў і каля 11,5 тыс. асійрантаў (2002). Фты: лры, адукацыі, права, эканомікі, навукі, медыцыны, фармакалогіі, с.г., інжынерны. У складзе унта агульнаадук. каледж; лабараторыя касм. прамянёў, інты: ядз. даследаванняў. фізікі цвёрдага цела, акіяналогіі, мед. навук, землетрасенняў, усх. культуры. сац. навук, журналістыкі, індустр. навук, гістарыяграфіі, прыкладной мікрабіялогіі.
ТАКЛАМАКАН, пустыня на 3 Кітая, у цэнтр. ч. Кашгарскай раўніны; адна з буйнейшых пясчаных пустынь свету. Пл. 271 тыс. км2. Даўж. з 3 на У больш за 1000 км, шыр. да 400 км. Пераважаюць выш. 800—1300 м, найб. выш. 1664 м (г. Чонгтаг). Б.ч. тэрыторыі ўкрыта пяскамі (месцамі магутнасцю да 300 м). Характэрны барханы, дзюны, замацаваныя ўзгоркі, на ўскраінах гліністыя ўчасткі з саланчакамі. Т.М. з 3 і Пн агінае р. Тарым, у вільготныя гады перасякае р. Хатан. Клімат рэзка кантынентальны, сухі. Ападкаў да 100 мм за год. Моцныя вятры, пясчаныя буры. Б.ч. паверхні без расл. покрыва. У віль
394 ТАКОМА
готных месцах — тамарыск, салянкі, сялітранкі. па далінах рэк — рэшткі тугайных таполевых лясоў, рэдкія аазісы.
М. В.Лаўрыновіч.
ТАКОМА (Tacoma), горад на ПнЗ 3H1A. штат Вашынгтон. 179.8 тыс. ж., з прыгарадамі каля 600 тыс. ж., з г.Сіэтл і агульнымі прыгарадамі каля 2,5 млн. ж. (1998). Порт у зал. П’юджэтСаўнд. Прамсць: каляровая (алюміній і медзь) і чорная металургія, суднабуд., суднарамонтная, дрэваапр.. цэлюлознапапяровая, хім.. нафтаперапр., харч., металаапр.. вытвсць прамысл. абсталявання. Цэнтр рыбалоўства.
ТАКСА (ад лац. Іахаге ацэньваць), дакладна вызначаныя дзяржавай або органамі самакіравання расцэнкі тавараў ці ўзровень аплаты працы або паслуг.
ТАКСАН (Tucson), горад у ЗША, гл. Тусон.
ТАКСАНбМІЯ (ад ірэч. taxis размяшчэнне. строй, парадак + nomos закон), тэорыя і пракгыка класіфікацыі і сістэматызацыі складанаарганізаваных абласцей рэчаіснасці; раздзел сістэматыкі. Тэрмін прапанаваны ў 1813 швейц. батанікам А..П.Дэкандолем. Асн. задача Т. — стварэнне рацыянальнага вучэння аб таксанамічных катэгорыях (рангах) і іх супадначалення (іерархііў якое дазваляе пабудаваць прыродную класіфікацыю арганізмаў. Т. дае магчымасць адначасова ўлічваць вял. колькасць розных прыкмет. Т., сістэматыка і класіфікацыя звязаны паміж сабой. іх значэнні часта перакрываюцца.
ТАКСАПЛАЗМА (Toxoplasma), род паразітычных прасцейшых атр. какцыдый
кл. спаравікоў. 1 від — Т. гондзіі (Т. gondii). Паразіт млекакормячых жывёл, птушак і чалавека (канчатковыя гаспадары); узбуджальнік таксаплазмозу.
Даўж. 4—8. шыр. 2—4 мкм. Вегетатыўная форма рухомая, паўмесяцападобная. Жыццёвы цыкл характарызуецца чаргаваннем бяс
полага размнажэння (шызаганія) шляхам дзяленняў з утварэннем цыст. псеўдацыст і палавога працэсу (гаметаганія). Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў — больш за 180 відаў свойскіх і дзікіх жывёл. У млекакормячых і чалавека Т можа перадавацца і праз плацэнту.
ТАКСАПЛАЗМбЗ. прыроднаачаговая хвароба чалавека і жывёл (болып за 180 відаў) з групы заанозаў. Выклікаецца ўнутрыклетачны.м паразітам з роду таксаплазма. Пры вострым цячэнні характарызуецца комплексам нерв. з’яў, паталогіяй цяжарнасці і родаў.