• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Інфекцыя перадаецца чалавеку (часцей ад сабак. катоу) паветранакропельным шляхам. праз стрававальную сістэму. трансплацэнтарна і інш. Бывае Т. набьпы і прыроджаны. Пры набытым Т. назіраюцца страта апетьггу. слабасць. субфебрыльная (37.5 °C) тра. Прыроджаны вядзе да пашкоджання галаўнога мозга і залалення сасудзістай і сятчатай абалонак вачэй. да гібелі плода і нованароджанага. пачварнасці. затрымкі развіцця і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае.
    ТАКСАФОН. тэлефонаўтамат, разнавіднасць тэлефоннага апарата. у якім злучэнне з выкліканым абанентам адбываецца пасля апускання манет nayHail вартасці або спец. жэтона.
    ТАКСАЦЫЯ ЛЕСУ (ад лац. taxatio ацэнка), комплекс тэхн. мерапрыемстваў з мэтай вызначэння, уліку і ацэнкі колькасных і якасных характарыстык лясных рэсурсаў. Асн. работы па Т.л. — перыядычнае лесаўпарадкаванне. Уключае метады і тэхналогіі вымярэння і мадэліравання асн. аб’ектаў уліку (лесапрадукцыі. асобных дрэў і іх сукупнасцей, лясных масіваў і інш.), для якіх з дапамогай таксацыйных паказчыкаў (запас і прырост пасадак, сартыментная структура і інш.) складаецца таксацыйнае апісанне. Пры Т.л. ацэньваюцца і інш. лясныя прадукты (ігліца, лісце,
    Цыкл развіцця і спосабы заражэння таксаплазмай: 1 — кошкагаспадар, дзе праходзіць шызаганія і стадыя палавога цыкла; 2—4 — паслядоўныя стадыі развіцця аацысты; 5— 6 — мышыгаспадары, у якіх адбываецца дадатковае бясполае размнажэнне; 7 — унутрывантробнае заражэнне мышэй.
    ягады, грыбы. лек. і тэхн. сыравіна). Неабходна для рацыянальнага планавання і правядзення лесагасп. дзейнасці. аховы прыроды.
    Літ:. О р л о в М.М. Лесная таксацня. 3 лзд. Л.. 1929; Захаров В.К. Лесная таксацля.
    2 нзд. М.. 1967; А н у ч н н Н.П. Лесная таксацля. 5 лзд. М.. 1982. А.А.Маіажаўскі.
    ТАКСІ, таксаматор (ал франц. taxi), стандартны аўтамабіль з пэўнымі адрозненнямі (афарбоўка кузава. каляровы ліхтар, лічыльнік і інш.), прызначаны для перавозкі пасажыраў і грузаў з аплатай праезду паводле паказанняў лічыльніка. Упершыню Т. з'явіліся ў Лондане ў 1903, у Пецярбургу — у 1907, у Мінску — у 1912. Па вызначаных маршрутах з пэўнымі інтэрваламі ад’езду з канцавых пунктаў і адначасовай аплатай за праезд ездзяць т. зв. маршрутныя Т.
    ТАКСІДЭРМІЯ (ад грэч. taxis будова + дэрма), выраб чучал жывёл. Скуру жывёлы напаўняюць мяккім матэрыялам (пакуллем, ватай) або нацягваюць яе на гатовую цвёрдую мадэль жывёлы. На Беларусі Т. займаюцца ў запаведніках, запаведнапаляўнічых гаспадарках, музеях і інш.
    ТАКСІКАЛОПЯ (ад ірэч. toxikon яд + ...логія), навука пра ўласцівасці ядаў, механізм іх дзеяння на арганізм, сутнасць выкліканага імі паталаг. працэсу (атручзння), метады яго лячэння і магчымасці ўжывання атрутных рэчываў у біялогіі і медыцыне. Адрозніваюць агульную і прыватную Т. Раздзелы Т.: клінічная, прамысл., с.г., харч., судовая, радыяцыйная, ваен., авіяцыйнакасм. і інш. Цесна звязана з фармакалогіяй, паталаг. фізіялогіяй, эксперым. тэрапіяй. Метады даследавання: хім., біяхім., гістахім., цытахім. і інш.
    Як навука ўзнікла ў сярэдзіне 19 ст. Заснавальнік Т. ў Расіі Я.В.Пелікан. На Беларусі даследаванні па Т. вядуцца з 1940х г. у мед., вет., с.г. ВНУ, Бел. н.д. сан.гігіенічным інце. Вывучаны таксікалагічныя ўласцівасці фосфарнаарганічных злучэнняў, распрацаваны сродкі эксперым. тэрапіі, рэкамендацыі па бяспецы, даследаваны таксічныя ўласцівасці новых палімераў, дэзінфектантаў і інш. хім. рэчываў, якія выкарыстоўваюць у прамсці і сельскай гаспадарцы.
    ТАКСІКАМАНІЯ (ад грэч. toxikon яд + манія), цяга да пастаяннага прыёму таксічных рэчываў. Да Т. адносіцца алкагалізм, паталаг. станы, выкліканыя ўдыханнем лятучых таксічных рэчываў (напр.. сінт. кляёў, фарбаў і інш.). Суправаджаецца развіццём хранічнай інтаксікацыі. Выклікае кароткачасовую эйфарыю, прыводзіць да псіхічных і саматычных парушэнняў (расстройствы дзейнасці сардэчнасасудзістай сістэмы, печані, нырак і інш.), сац. дэградацыі асобы.
    ТАКСІКОЗ (ад грэч. toxikon яд), паталагічны стан, які развіваецца ў выніку паступлення таксічных рэчываў у арганізм звонку (экзатаксікоз) ці ўтварэння ў ім таксінаў пры захворваннях (эндатаксікоз). Экзатаксікоз атаясамліваецца з атручэннем, эндатаксікоз — з аўтаінтаксікацыяй (напр., пры таксікозе цяжарнасці — ірвота, слінацячэнне, дэрматозы і інш.). Адрозніваюць вострыя і
    ТАКТАГУЛ 395
    хранічныя Т. Вылучаюць формы: нейратаксікоз (першаснае пашкоджанне нерв. сістэмы) і Т. з эксікозам (абязводжваннем). Пры цяжкім Т. (напр., кішэчным) адбываюцца генералізаваныя расстройствы мікрацыркуляцыі, гіпаксія, ацыдоз і інш. Лячэнне: абясшкоджванне і выдаленне таксінаў і інш.
    Т.М.Семяненя.
    ТАКСІКОЗЫ ЦЯЖАРНАСЦІ. паталагічныя станы, што ўзнікаюць пры цяжарнасці і ўскладняюць яе цячэнне. Адрозніваюць Т.ц. раннія і познія. Раннія адзначаюцца ў першыя 12 тыдняў цяжарнасці (дрэннае самаадчуванне, моташнасць, ірвота. зрэдку слінацячэнне). Познія Т.ц. бываюць пасля 28 тыдняў цяжарнасці з выражанымі сасудзістымі парушэннямі — ацёкі (вадзянка цяжарных), гіпертанія, расстройствы функцыі нырак (нефрапатыя) і інш. Лячэнне комплекснае.
    ТАКСІНЫ (ад грэч. toxikon яд), атругныя рэчывы бялковага паходжання. Утвараюцца мікраарганізмамі, раслінамі і жывёламі. Валодаюць антыгеннымі ўласцівасцямі. Найб. вядомыя мікробныя Т., сярод якіх адрозніваюць экза і энлатаксіны. Экзатаксіны (простыя бялкі) утвараюцца грамстаноўчымі патагеннымі бактэрыямі і выдзяляюцца ў навакольнае асяроддзе ў час іх росту, таксама некат. грамадмоўнымі бакгэрыямі. Некат. з Lx выклікаюць слупняк, батулізм, дыфтэрыю і інш. захворванні. Эндатаксіны (складаныя бялкі — комплексы ліпаполіцукрыдаў з бялкамі) знаходзяцца ў вонкавых слаях клетачных сценак патагенных грамадмоўных бактэрый. Іх Т. выдзяляюць узбуджальнікі брушнога тыфу. дызентэрыі і інш. Т. ёсць у ядах змей, пчол, некат. павукоў і скарпіёнаў. Т. расл. паходжання (фітатаксіны) — рыцын (з насення клешчавіны) і абрын (з абрусу). Кожны Т. дзейнічае на пэўную тканку (напр.. Т. батулізму на нерв. клетку). 3 Т. атрымліваюць неатрутныя анатаксіны, якія стымулююць імунітэт, вырабляюць антыбіётыкі.
    ТАКСІСЫ (ад грэч. taxis размяшчэнне), найпрасцейшыя рухальныя рэакцыі ў адказ на раздражненне. Уласцівы арганізмам, якія свабодна перамяшчаюцца (бактэрыі, некат. грыбы і водарасці, жывёлы), некат. асобным рухомым клеткам і арганоідам (гаметы і споры са жгуцікамі, лейкацыты, хларапласты).
    Крыніцы раздражнення — святло (фотатаксіс). тра (тэрматаксіс), эл. ток (гальванатаксіс). вільгаць (гідратаксіс), хім. рэчывы (хематаксіс). Рух накіраваны да крьшіцы стымуляцыі (дадатны Т.), або ад яе (адмоўны Т.). Адрозніваюць ненакіраваныя змены курсу руху (фобатаксісы), уласцівыя бактэрыяМ, зааспорам некат. фікаміцэтаў. і накіраваныя перамяшчэнні да крыніцы раздражнення (топатаксісы). характэрныя для сперматазоідаў імхоў, папарацей. Жгуцікавым водарасцям уласцівы абодва тыпы Т. У жывёл Т. наз. толькі накіраваныя рухі да стымулу перамяшчэння (ненакіраваныя рухі наз. кшезамі), напр., міграцыі, арыентацыя па сонцы ў жы
    вёл і інш. Т. адрозніваюцца ад трапізмаў. Гл. таксама Рух у біялогіі. Рэфлексы.
    ТАКСІЧНЫЯ ВбДАРАСЦІ. водарасці. здольныя выпрацоўваць таксіны (альгатаксіны). Таксічныя ўласцівасці вядомы ў некалькіх дзесяткаў відаў сінезялёных і дынафітавых, некат. родаў залацістых і зялёных водарасцей. Таксіны марскіх дынафітавых водарасцей, якія выклікаюць «чырвоныя нрылівы» каля берагоў Канады, Вялікабрытаніі, Японіі. у трапічных і субтрапічных зонах акіянаў і мораў, належаць да нейратаксінаў і паводле ўздзеяння нагадваюць яд курарэ. Таксіны сінезялёных водарасцей адносяць да моцных парэнхіматозных ядаў (Сфікацыянін). Звычайны для вадаёмаў Беларусі мікрацысціс сіняватазялёны мае таксін, які па біял. уздзеянні і хім. уласцівасцях блізкі да тэрмастабільнага яду бледнай паганкі. Інтаксікацыя вады прыводзіць да атручэння дзікіх і свойскіх жывёл, птушак. У некат. людзей пры кантакце з таксічнымі водарасцямі ўзнікаюць алергіі, кішэчнастраўнікавыя расстройствы, пры ўжыванні вады ў час «цвіцення» або рыбы з такога вадаёма — таксікозы.
    Т.М.Міхеева.
    ТАКСОБНАСЦЬ (ад грэч. toxikon яд). здоЛьнасць арганізмаў існаваць у водах, якія ўтрымліваюць таксічныя рэчывы мінер. ці арган. паходжання. Вылучаюць полі, меза і алігатаксобныя арганізмы, якія вытрымліваюць адпаведна моцную, сярэднюю і слабую ступень таксічнай забруджанасці. Вадаёмы ці Lx зоны, у якіх зза забруджанасці адсутнічаюць жывыя арганізмы, наз. гіпертаксобнымі.
    ТАКСЫ (ад ням. Dachshund барсуковы сабака), група парод паляўнічых і дэкар.пакаёвых сабак. Вядомы з глыбо
    кай старажытнасці. Сучасныя пароды цяжкія, сярэднія, карлікавыя сфарміраваліся ў сярэдзіне 18 ст. ў Германіі. Пашыраны па ўсім свеце. Выкарыстоўваюцца для палявання на норных звяроў (лісоў, барсукоў і інш.).
    Канстытуцыя моцная, сухая. Выш. ў карку 16—27 см. Тулава выцягнутае. Ногі кароткія. Галава клінападобная. Вушы абвіслыя. Бываюць гладкашэрсныя (шэрсць даўж. да 2 см, шорсткая. прылеглая). даўгашэрсн ы я (шэрсць з развітым падшэрсткам, доўгая, мяккая) і шорсткашэрсныя (шэрсць даўж. каля 3 см. прамая, шорсткая. густая, прылеглая, утварае «бровы». «вусы». «бараду»). Масць рыжая. карычневая. чорная. шэрая з падпалінамі. Хвост шаблебападобны. Тып паводзін ураўнаважаны — рухомы.
    ТАКТ (франц. tact ад лац. tactus дотык, адчуванне), пачуццё меры. якое падказвае найб. правільны падыход, найб. далікатную лінію паводзін ў адносінах да кагон., чагон.; уменне трымаць сябе належным чынам. Т. наз. таксама рытм якоган. руху, дзеяння.
    ТАКТ у м у з ы ц ы, адзінка муз. метра. У адпаведнасці з тыпамі метра адрозніваюць Т. простыя (2 ці 3дольныя), складаныя (4, 6, 9, 12дольныя), мяшаныя (напр., 5дольныя). 1я доля Т. — моцная; у складаных вылучаюць і т. зв. адносна моцную долю. Структура Т. адлюстроўваецца ў памеры: межы Т. ў нотным пісьме абазначаюцца верт. лініямі (тактавымі рысамі).
    ТАКТАВІК. від танічнага верша (гл. Танічнае вершаскладанне), у якім колькасць складоў паміж моцнымі націскнымі складамі (іктамі) ад 0 да 3—4. Пропускі націскаў на метрычна моцных месцах рэдкія, а ў 3складовых інтэрвалах часта сустракаюцца звышсхемныя націскі на сярэднім складзе. Т. займае прамежкавае становішча паміж дольнікам і акцэнтным вершам (аднолькавая або прыблізна аднолькавая колькасць акцэнтаў — апорных рытмічных націскаў у вершаваных радках). У бел. паэзію Т. увялі ў пач. 20 ст. Я.Купала і М.Багдановіч. Прыклад 4іктнага Т. ў Я.Купалы: