• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тайланд Летні каралеўскі палац у Сукатаі.
    ханаў, чэдзі, прангаў і інш. пабудоў, абкружаных галерэямі са статуй Буды (ват Сутат, пач. 19 ст.; Бенчамабапіт. «Мармуровы храм». 1900). 3 14 ст. вядомы насценны жывапіс тэмперай — размалёўкі на тэмы жыцця Буды ў храмах Аютхаі (15 ст.), сцэны з «Тасачаты» і «Рамаяны» ў храмах Бангкока (18— 19 ст.). 3 канца 19 ст. ў свецкай гар. архітэкгуры з’явіліся рысы еўрап. эклектызму (атэлі, фірмы, банкі. шматпавярховыя жылыя дамы). Нар. жыллё захавала традьш. формы: прамавугольныя ў плане дамы на каркаснай аснове. 4схільныя дахі. драўляныя будынкі на высокіх падмурках; каля рэк і каналаў — жытлы на пілях. Пашырыўся жывапіс тэмперай на драўляных дошках. аква
    рэльная мініяцюра ў рукапісных кнігах. У дэкар. мастацтве высокага ўзроўню дасягнуў лакавы жывапіс. якім аздаблялі калоны. панэлі сцен. ліштвы аконных і дзвярных праёмаў, драўляныя статуі, кніжныя пераплёты і шш. Са скуры буйвалаў рабілі плоскія сілуэтнапраразныя фігуры для тэатра ценяў «нанг». Развіваліся разьба па дрэве. чаканка па серабры. Усе элементы аздобы (фігуры. птушкі і інш.) упляталіся ў вытанчаны тайскі арнамент. 3 2й пал 20 ст. вядзецца будва на зах.еўрап. і а.мер. ўзор. У выяўл. мастацтве вядуцца мадэрнісцкія пошукі сучаснай маст. формы. Градыныі еўрап. рэалізму звязаны з нац. тайскай тэматыкай (Фуа Харабітак. Таві Нандакван. скульпт. Х'ен Йімсары. графік Маніта Пу Ары). У дэкар прыкладным мастацтве асн. месца займаюць лакавы жывапіс, вырабы са скуры буйвала, разьба па дрэве. чаканка, ткацтва. цісненне. Гіст. гарады Аютхая і Сукатаі ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
    Музыка Т. з’яўляецца састаўной часткай муз. традыцыі народаў Паўд.Усх. Азіі. Для яе харапэрна адсугнасць паўтонаў, муз. творы звычайна маюць просты рьпм (з невял. варыяцыямі). выконваюцца пераважна ў хуткім тэ*мпе, з імправізацыяй асн. мелодыі. Характэрны ўплывы інд. (з пач. н.э.), кіт. (з 17 ст.), еўрап. (з 16 ст.) муз. традыцый. У інструментарыі струнныя ку сау сам сам (са шкарлупін какосавага арэха з ірыфам са слановай косці і 3 шаўковымі струнамі), цьакау (падобны на вял. гітару). 3 канца 19 ст. выкарыстоўваюцца еўрап. муз. інструменты. Пераважае вак. музыка. непарыўная з паэт. творчасцю. звязаная са спецыфікай інстр. суправаджэння. Да архаічных узораў адносяцца песнізагадкі (выконваюцца антыфонна). Сярод інш. песень: песні магічных рытуалаў (лакхон джатры), цыры.маніяльныя (13—18 ст.), эпічныя (фонг сы і сепха), песніспаборніцтвы (кіоу кау. выконваюцца антыфонна). Музыка — важная частка тэатралізаваных прад
    Тайланд. Будыйскія ступы ў Аютхаі.
    Тайланд. Храм ват Сры Савай у Сукатаі.
    388 ТАЙЛАР
    стаўленняў (13—18 ст.), у межах якіх сфарміраваліся вак.. інстр. і танц. стылі. Класічныя жанры вак. творчасш абапіраліся на літ. традыцыю, выкарыстоўваліся ў культавай практыцы, прыдворным муз. мастацтве, у 17—19 ст. сярод гар. знаці. На мяжы 19—20 ст. сфарміраваўся гар. тэатр папулярнага тыпу (пазней т. зв. ліке), які ў 1920—30я г. выцесніў інш. віды тэатр. прадстаўленняў. 3 канца 1940х г. пачаўся ўздым муз. творчасці пад уздзеяннем зах.еў* pan. мастацтва. На развіхшё муз. мастацтва 20 ст. паўплывалі кампазітары Пхра Чэн Дур’янг. Мантры Трамот, выканаўцы Тыява Канглайтонг, Чэмчой Дур’ябханда. музыказнаўцы Кром Сінлапакон, Пхра Чэн Дур’янг, Мантры Трамот, Пхрая Ануманрачанхон. У Т. дзейнічаюць Нац. тр Сінпакорн. Пры дэпартаменце прыгожых мастацтваў ансамблі тыпу пілхат. жаночы хор. аркестр сімф. тыпу. Нац. танц. ансамбль і інш. 3 1976 праводзіцца міжнар. фестываль музыкі і танца Азіі (Бангкок).
    Літ.'. Ребрнкова Н.В. Очеркп новейшей нстормн Танланда (1918—1959). М.. 1960: Я е ж. Очеркн новой нсторнм Танланда (1768—1917). М.. 1966: Берзнн Э.О. Нсторяя Танланда: (Кратклй очерк). М.. 1973; Кочетков Л.В. Танланд. М., 1973.
    Л.В.Лоўчая (прырода. насельнііггва. гаспадарка). Я.Г.Колб (гісторыя), Р.Ч.Лянькевіч (узброеныя сілы). Я.ФШунейка (архітэктура. выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва).
    ТАЙЛАР. Т э й л а р (Туіог) Эдуард Бернет (2.10.1832, Лондан — 2.1.1917), англійскі этнограф, даследчык першабытнай культуры. 3 1833 хавальнік этнагр. музея Оксфардскага ynта. з 1896 праф. у ім. Даследаваў гісторыю культуры, найб. ўвагу аддаваў гісторыі духоўнай культуры, асабліва рэлігіі. Асн. працы — «Першабьггная кулыура» (т. 1—2, 1871) і «Аятрапалогія» (1881). Стварыў анімістычную тэорыю па'ходжання рэлігіі, якая доўгі час была пануючай у навуцы; рэлігію разумеў як з’яву індывід. псіхалогіі, а не як факт грамадскай свядомасці (гл. Анімізм). У даследаваннях т. зв. перажыткаў выявіў гіст. карані шматлікіх звычаяў і абрадаў. Разам з Г.Спенсерам заснаваў эвалюц. школу ў гісторыі культуры і этнаграфіі.
    ТАЙМ (ад англ. time час), 1) перыяд часу, неабходны для гульні ў футбол, хакей, баскетбол і інш. спарт. гульні з мячом. 2) Частка складаных слоў, якія абазначаюць працэсы, абмежаваныя ў часе. Напр., Т.аўт — прадугледжаны правіламі перапынак у чае гульні, які назпачаецца па просьбе каманды або яе трэнера; Т.чартэр — дагавор на арэнду транспарту на пэўны тэрмін.
    ГАЙМАНАВА вёска ў Навабыхаўскім с/с Быхаўскага рна Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Дняпро. на аўгадарозе Быхаў—Рагачоў. Цэнтр калгаса. За 12 км на Пд ад горада і чыг. ст. Быхаў, 56 км ад Магілёва. 538 ж., 212 двароў
    (200	2). Базавая школасад, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі комплекс археал. помнікаў Тайманава.
    ТАЙМАНАВА. комплекс археал. помнікаў каля в. Тайманава Быхаўскага рна Магілёўскай вобл. Адкрыў і даследаваў у 1967—83 Л.Д.Побаль. На стаянцы позняга мезаліту (6е тыс. да н.э.) знойдзены наканечнікі стрэл, скрабкі, разцы, праколкі, рэтушаваныя пласціны і адшчэпы постсвідэрскай культуры. На лакалізаваным на гэтай тэрыторыі селішчы позняга этапу зарубінецкай культуры і банцараўскай культуры (2—8 ст. н.э.) выяўлены рэшткі 51 паўзямлянкавага жытла, ямы ад наземных і паглыбленых у мацярык жытлаў і ад розных гасп. і вытв. пабудоў. Знойдзены жал. наральнік, сярпы. нажы, шылы, зерняцёркі.. верхні камень ад жбрнаў, гліняныя тыглі, бронзавыя вырабы, рымскія бронзавыя і жал. фібулы, рымскія пацеркі. Керамічныя знаходкі прадстаўлены прасліцамі, грузікамі. грубаляпнымі пасудзінамі з расчосамі, ганчарнай керамікай 10—13 ст. У комплекс уваходзяць таксама яшчэ 2 селішчы, бескурганны і курганны могільнікі.
    Л.Д.Поба.п.
    Таймені: 1 — дунайскі, або ласось дунайскі;
    2 — звычайны.
    ТАЙМЁНІ (Hucho), род рыб сям. ласасёвых атр. ласосепадобных. 4 віды Т.: дунайскі ласось (Н. hucho), звычайны (Н. taimen), карэйскі (Н. ishikawai) і сахалінскі, або чавіца (Н. репуі). Жывуць у рэках і азёрах Еўразіі (ад бас. Дуная да Карэі і Сахаліна). Сахалінскі Т. адзіны прахадны від.
    Даўж. да 1,5 м. маса да 60 кг. На целе Хпадобныя і паўмесяцавыя цёмныя плямкі. Зубы на сашніку ўгвараюць з паднябеннымі зўбамі суцэльную дугападобную паласу (характэрная прыкмета). Галава сціснута з бакоў і пагадвае шчупаковую. У час нерасту цела становіцца чырванаватае. Кормяцца дробнай рыбай. Аб’екты промыслу.
    ТАЙМЕР (англ. timer ад time час: адзначаць час), лічыльнік часу, які выдае сігнал праз зададзены прамежак часу. Выкарыстоўваецца як прылада, якая ўключае (выключае) машыну ці інш. апарат прамысл. або быт. прызначэння
    пасля сканчэння зададзенага прамежку часу.
    ТАЙМЫР, Таймырскае воз е р а, у Таймырскай (ДаўганаНенецкай) аўт. акрузе, у Расіі, на У пва Таймыр, у гарах Быранга. Пл. зменьваецца ад 4,5 тыс. км2 у разводдзе да 1,2 тыс. км2 зімой. Даўж. 200 км, шыр. ад некалькіх кіламетраў да 80 км, глыб. да 25,2 м. Размешчана ў тэктанічнай упадзіне, апрацаванай ледавіком. Берагі парэзаны мелкаводнымі залівамі і бухтамі. Паўн. бераг стромкі, паўд. — пакаты. У зах. ч. некалькі камяністых астравоў. Упадае р. Верхняя Таймыра, выцякае р. Ніжняя Таймыра. Т. свабодны ад лёду 64 дні (сярэдзіна ліп.—сярэдзіна вер.) за год. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 6 м. Рьібалоўства.
    ТАЙМЫР. востраў у Карскім м., у Таймырскай (ДаўганаНенецкай) аўт. акрузе, у Расіі, каля узбярэжжа пва Таймыр. Пл. 350 км2, даўж. каля 37 км, шыр. каля 19 км, выш. да 235 м. Складзены пераважна з пясчанікаў і сланцаў. Арктычная тундра. Адкрыты і названы ў 1878 экспедыцыяй НЛ.Э.Нордэншэльда.
    ТАЙМЫР. Таймырскі паўв о с т р а ў. На Пн азіяцкай ч. Расіі, у Таймырскай (ДаўганаНенецкай) аўг. акрузе, паміж Енісейскім зал. Карскага м. і Хатангскім зал. мора Лапцевых. Крайні паўн. пункт Т. — мыс Чэлюскін, паўд. мяжа — паўн. ўступ Сярэднесібірскага пласкагор’я. Пл. каля 400 тыс. км2, даўж. каля 1000 км, шыр. больш за 500 км. Берагі пераважна нізкія, моцна парэзаныя. У цэнтр. ч. — горы Быранга (выш. да 1146 м), якія працягваюцца з ПнЗ на ПдУ. Паўн.Таймырская і Паўн.Сібірская нізіны. Радовішчы кам. вуталю. Клімат суровы, арктычны. Ападкаў 115—230 мм за год. Пашырана шматгадовая мерзлата. Найб. рэкі: Пясіна, Верхняя і Ніжняя Таймыра, Хатанга. Шмат азёр, найб. Таймыр. На Пн арктычныя і высакагорныя пўстыні і паўпустыні, у сярэдняй ч. тундра, на крайнім Пд лесатундра. У складзе жывёльнага свету: заяцбяляк, пясец, ліс, воўк, паўн. алень, белы мядзведзь; у моры — бялуха, нерпа. морж; летам шмат птушак.
    ТАЙМЫРСКАЯ (ДАЎГАНАНЕНЕЦКАЯ) АЎТАНОМНАЯ АКРЎГА. Размешчана на Крайняй Поўначы Усх. Сібіры ў Краснаярскім краі Рас. Федэрацыі. Уключае архіпелагі Паўн. Зямля, Нордэншэльда і інш., абмываецца морамі Лапцевых і Карскім. Пл. 862.1 тыс. км2. Нас. 44 тыс. чал. (2000). гарадскога 66%. Цэнтр — г. Дудзінка. На тэр. акругі горад краявога падпарадкавання Нарыльск і падпарадкаваныя Нарыльскай гар. адміністрацыі гарадьі Талнах і Каеркан. Гл. карту да арт. Краснаярскі край.
    Займае паў Таймыр, паўн. ч. Сярэднесібірскага пласкагор’я з плато Пута
    ТАЙНАЯ 389
    рана (выш. да 1629 м) і размешчаную паміж імі Паўн.Сібірскую нізіну. На 11.13. на левабярэжжы р. Енісей — ч. Зах.Сібірскай раўніны. Карысныя выкапні: меднанікелевыя і спадарожііыя руды (малібдэн. кобальт, вальфрам), каменны вугаль, прыродны газ, нафта, кухонная соль. Клімат аркгычны і субарктычны. Сярэдняя тра студз. 32 °C, ліп. 2—13 °C. Ападкаў каля 250 мм за год. Пашырана шматгадовая мерзлата. Гал. рэкі: Енісей. Пясіна, Хатанга, Верхняя і Ніжняя Таймыра. Шмат азёр (Таймыр, Лама, Пясіна, Хантайскае) і балот. Пераважаюць тыповыя тундравыя і тарфянаглеевыя глебы. Арктычная мохавалішайнікавая і хмызнячковая тундра зменьваецца на Пд лесатундрай з рэдкастойнымі лістоўнічнымі лясамі і хмызнякамі. Путаранскі і Таймырскі запаведнікі.