• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    382	ТАДЖЫКСКАЯ
    патрабуе сэрца» (1968) і «Аднаго жыцця мала» (1975, рэж. Кімягараў). Экранізаваўся нац. эпас: «Сказанне пра Рустама» (1971). «Рустам і Сухраб» (1972). «Сказанне пра Сіявуша» (1977. рэж. усіх Кімягараў). У 1960—80я г. кіно для дзяцей здымалі рэжысёры В.Ахалаў, Б.Арабаў, Каеымава; сярод рэжысёраўдакументалістаў В.Кузін. В.Фамін, Г.Артыкаў, Е.Кімягарава, М.Мансурхаджаеў. М.Юсупава і інш. У 1980я г. кіно Т. папоўнілася стужкамі рэжысёраў Д.Худаназарава, Ю.Юсупава. А.Тулаева і інш. У 1990я г. ў сувязі з грамадзянскай вайной фільмаў стваралася мала. Шэраг рэжысёраў выехалі з краіны. Сярод фільмаў 1990х — 2000 г.: «Кош ба кош» (1993. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі «Сярэбраны леў»), «Месячны тата» (1999. Гранпры расійскага кінафестывалю «Кінатаўр», рэж. абодвух Худаназараў), «Прысутнасць» (1995, рэж. Т.Хамідаў), «Палёт пчалы» (1998), «Крыніца» (2000). «Анёл правага пляча» (2002. рэж. усіх Дж.Усмонаў) і інш. Сярод папулярных акцёраў кіно Т.: М.Арыпаў, С.Азаматава. Х.Абдуразакаў, М.Каеымаў, С.Туйбаева і інш. У 1962 створаны Саюз кінематаграфістаў Т.
    Літ:. йсторня таджнкскош народа. Т. 1—3. М.. 1963—65: Актуальные проблемы нсторлн таджмкского народа. Душанбе. 1988: Г а ф у ров Б.Г. Таджякя: Древнейшая, древняя н средневековая ясторня. М.. 1972: йсторня Таджмкской ССР. Душанбе. 1983: М а с о в Р.М. йсторня нсторнческой наукм н нсторнографяя соцналлстнческого стронтельства в Таджмкнстане. Душанбе. 1988: йсторяя таджмкского народа. Т. 1—2. Душанбе, 1998— 99: Очеркл нсторнн таджнкской советской лнтературы. М.. 1961; йсторня советской многонацнональной лнтературы. Т. 1—6. М., 1970—74: йсторня музыкн народов СССР Т. 1—5. М., 1970—74; Музыкальная жнзнь Советского Таджнкнстана. Вып. 1—2. Душанбе, 1974—75; Нурджанов Н.Х. Таджнкскнй театр: Очерк нсторнм. М., 1968: Ахроров A.. Азнзов a С. Кнно Таджнкнстана. М.. 1982: Огонек. 2001. Спец. вып.
    П.І.Рогач (прырода, насельніцтва. гаспадарка). В.У.Адзярыха (гісторыя). М.М.Валачко (узброеныя сілы), І.М.Ключановіч (літаратура). ЯФ Шунейка (архітэкгура, выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва). А.П.Бабкова (кіно).
    ТАДЖЫКСКАЯ МОВА. адна з іранскіх моў (паўд.зах. група). Мова таджыкаў, афіц. мова Таджыкістана. Пашырана ва Узбекістане, Афганістане, Іране, часткова ў Кіргізіі і Казахстане. Mae дыялектныя групы: паўн. (гаворкі Бухары і Самарканда. Ферганскай даліны, УраЦюбе, Пенджыкента і інш.), цэнтр. (верхнезераўшанская), паўд. (каратэгінскія. кулябскія, рогскія і бадахшанскія), паўд,ўсх. (дарвазская). У сучаснай літ. Т.м. 6 галосных, 24 зычныя; націск дынамічны. пераважна на апошнім складзе. ГІаводле грамат. ладу належыць да аналітычных моў. Літ. Т.м. ўзыходзіць да класічнай персідскатаджыкскай мовы (9—15 ст.) — адзінай крыншы для тых, хто гаворыць на персідскім, таджыкскім і афганскім дары. Першыя пісьмовыя
    помнікі на арабскай і’рафшы. Пісьменства Т.м. ў Таджыкістане на аснове кіры.йцы.
    Літ:. Соколова В.С. Фонетака таджнкского языка. М.; Л.. 1949; Расторгуева В.С. Опыт сравннгельного нзучення таджнксклх говоров. М.. 1964: Ефямов В.А. Расторгуева В.С.. Шарова Е.Н. Персндскнй. таджнкскнй, дарн // Основы нранского языкознаняя: Новонран. языкн. М.. 1982.
    ТАДЖЫНСКАЯ КАТЛАВІНА Таджынская ўпадзіна, міжгорная катлавіна ў Рэспубліцы Тыва. у Расіі. Размешчана ў гарах Паўд. Сібіры, паміж Усх. Саянам і хр. Акадэміка Обручава. даўж. 150 км, выш. ад 800 м на 3 да 1800 м на У. Рэльеф месцамі сярэднягорны, на 3 — узгорыстараўнінны. Ёсць значныя азёры (Таджа, МаныХоль. КадышХоль). Пераважаюць таежныя лясы з лістоўніцы. кедру. елкі. хвоі; на 3 месцамі ўчасткі стэпаў.
    ТАЁЖНАЯ ЗОНА барэальная лясная зона, прыродная геагр. зона, у ландшафтах якой пераважае тайга. Часам разглядаецца як падзона ў складзе адзінай лясной зоны ўмеранага пояса Паўн. паўшар’я. Размешчана паміж лесатундравай зонай (на Пн) і мяшаных лясоў зонай і лесастэпавай зонай (на Пд); працягваецца з 3 на У прыблізна на 9 тыс. км пераважна ў Еўразіі, таксама ў Паўн. Амерыцы. На У Еўразіі ўздзеянне халоднага зімовага мусону садзейнічае далёкаму пранікненню тайгі на Пд. Клімат ад акіянічнага да рэзка кантынент.. з халоднай (ад 10 °C да 20 °C, у Паўн.Усх. Сібіры да 50 °C і ніжэй) снежнай зімой і параўнальна цёплым (10—20 °C) вільготным летам. Колькасць ападкаў 300—600 мм за год, пераважае выпаральнасць, што спрыяе інтэнсіўнай забалочанасці тэрыторыі і мнагаводнасці рэк. На значнай ч. Сібіры пашырана шматгадовая мерзлата, што адмоўна адбіваецца на расл. і глебавым покрыве. Пераважаюць бедныя ў відавым складзе цемнахвойныя (з елкі і піхты) і светлахвойныя (пераважна з
    Таемнік лускаваты.
    лістоўніцы) лясы, з дамешкам драбналістых парод на падзолістых і мярзлотнатаежных глебах. Прысутнічае мохавае покрыва, кусцікавы ярус. У гарах таежныя ландшафты ўівараюць самаст. вышынны пояс. У Т.з. развіта лясная гаспадарка, паляўнічы промысел, па далінах рэк пашы, сенакосы. У Зах. Сібіры — радовшічы нафты і газу.
    В. С.Аношка.
    ТАЕМНІК (Lathraea), род кветкавых раслін сям. залознікавых. 7 відаў. Пашыраны ва ўмеранай вобласці Еўразіі. На Беларусі 1 від — Т. лускаваты (L. squamaria), нар. назвы грымотнік. цартрава. вясёлка. Трапляецца вясной у лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках, паразітуе пераважна на каранях ляшчыны.
    Шматгадовыя бесхларафільныя расліны, якія паразітуюць на каранях дрэў і кустоў. Карэнішчы крыжападобна разгалінаваныя. мясістыя. сакаўныя. Сцёблы малінаваружаватыя. выш. да 25 см. летам адміраюць. Лісце супраціўнае. лускаватае. ліловаружаватае. Кветкі невял.. малінавачырв., у аднабокім верхавінкавым суквецці. Плод — каробачка.
    А.М. Скуратовіч.
    ТАЕН. тытул князька — правадыра асобнага племя ў якутаў да 17 ст. Пасля далучэння Сібіры да Расіі Т. сталі апорай рас. адміністрацыі. У 2й пал. 19 ст. з Т. фарміравалася якуцкая гандл. буржуазія.
    ТАЁНАКА, горад у Японіі, на Пд вва Хонсю, прамысл. прыгарад г. Осака. Каля 500 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўгадарог. Прамсць: чорная металургія, нафтахім., трансп. машынабудаванне.
    «ТАЕТА». сям’я аўтамабіляў і аўтобусаў яп. канцэрна «Таёта мотар карпарэйшэн». Выпускаюцца з 1935. Легкавыя аўтамабілі маюць кузаў седан. хэтчбэк ці купэ, рухавік магутнасцю 54—243 кВт, найб. скорасць да 250 км/гадз; грузавыя аўтамабілі агульнага прызначэння — поўную масу 1,99—4,5 т, рухавік магутнасцю 51—88 кВт. Аўгобусы ўмяшчаюць да 26 пасажыраў.
    таіці 383
    Сям'я аўтамабіляў «Таёта»: 1 — купэ мадэлі «Цэліка»; 2 — пікап «Т100»; 3 — мікрааўтобус «ХайЭйс»; 4 — грузавы аўтамабіль «Дына350».
    «ТАЁТА МбТАР», найбольшая аўтамабільная кампанія ў Японіі. Засн. ў 1926 як «Таёда атаматык лум воркс», з 1937 — сучасная назва. Вырабляе легкавыя і грузавыя аўтамабілі, аўгобусы. аўтапагрузчыкі, трактары, дэталі і вузлы да машын, змазачныя маслы. быт. эл. тавары. Паводле аб’ёму продаж займае ў Японіі 1е месца, у свеце сярод буйнейшых кампаній — 18е, сярод галіновых — 3е. Mae 10 вьпв. прадпрыемстваў у Японіі. 27 — у інш. краінах. Супрацоўнічае з аўтамаб. кампаніямі ЗША (кааперуецца з «Джэнерал мотарс карпарэйшэн») і Вялікабрытаніі.
    ТАЁТбіМІ Хідэёсі (1536 — 15.9.1598). японскі палкаводзец і дзярж. дзеяч. Напачатку паплечнік палкаводца Н.Ода ў войнах за аб’яднанне Японіі. Пасля смерці Ода ў 1582 сканцэнтраваў у сваіх руках усю дзярж. ўладу, застаючыся фармальна канцлерам (кампаку). Завяршыў аб’яднанне Японіі, падпарадкаваўшы ў 1587 ваў Кюсю, у 1590 — паўн.ўсх. ч. вва Хонсю. Рабіў захады па замацаванні прывілеяванага становішча еамураяў. Правёў шэраг мерапрыемстваў па рэстаўрацыі прыгонніцтва. Праводзіў агрэсіўную знешнюю палітыку, вёў вайну супраць Карэі. але пацярпеў паражэнне (гл. Імдзінская вайна 1592—98).
    Літ.: йскендеров AА Тоётомн Хндэёсн. М.. 1984.
    ТАЁХАСІ, горад у Японіі, на ПдУ вва Хонсю. Каля 350 тыс. ж. (2001). Трансп. вузел. Прамсць: шаўковая, маш.буд.. хім., дрэваапрацоўчая.
    ТАЗАЎСКІ ІІАЎвбСТРАЎ. на Пн Зах Сібірскай раўніны, у ЯмалаНенецкай аўт. акрузе Расіі. Абмываецца на 3 Обскай, на У Тазаўскай губамі Карскага м. Даўж. каля 200 км, шыр. каля 100 км, выш. каля 100 м. Паверхня раўнінная, слаба нахіленая да Тазаўскай губы, стромка абрываецца да Обскай губы. Тундравая расліннасць.
    ТАІДЗЕ, грузінскія мастакі; бацька і еын. Нарадзіліся ў Тбілісі.
    Майсей (Масе) Іванавіч (2.2.1871 — 17.6.1953), жывапісец. Нар. маст. СССР (1953). Правадз. чл. AM СССР (1947). Герой Працы (1932). Праф. Тбіліскай AM (1930—53). У 1922 арганізаваў у Тбілісі Нар. маст. студыю. Аўтар твораў, прысвечаных нар. побыту, гісторыі Грузіі, партрэтаў: «Мцхетоба» (1899—1901), «Партрэт маці» (1904—05), «Ліст з фронту» (1942), «Песня перамогі» (1948).
    Іраклій Майсеевіч (27.3.1902 — 1985), графік, жывапісец. Засл. дз. маст. Расіі (1951). Нар. маст. Грузіі (1980). Вучыўся ў свайго банькі Майсея Т. Скончыў Тбіліскую AM (1930). Аўтар плакатаў, якім уласцівы эмацыянальнасць. прызыўныя сіла («РадзімаМаці заве!», 1941), ілюстрацый да паэмы Шата Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры» (1937) і кнігі «Гісторыя Грузіі» (1950), жывапісных карцін. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1948, 1949, 1951.
    РОДННАМАТЬ
    ЗОВЕТ! >^>
    І.Таідзе. РадзімаМаці заве! 1941.
    TA13, горад на ПдЗ Йемена. Адзін са стараж. араб. гарадоў. Каля 300 тыс. ж. (2001). Гандл.трансп. цэнтр. Міжнар. аэрапорт. Вытвсць посуну. вырабаў з іпастмас і алюмінію, харч. прадукгаў. Рамёствы. Мячэці альМузафар (13—14 ст.; рэстаўрыравана ў 17—18 ст.), альАшрафія (13 ст.); гарадская сцяна з 2 варотамі і цытадэллю. Паблізу мячэць Джанадыя (7 ст.).
    ТАІНСТВЫ. у хрысціянстве абрадавыя дзеянні, у якіх «пад бачным абразом паведамляецца вернікам нябачная боская ласка». Праваслаўе і каталіцызм прызнаюць Т. хрышчэння, прычасця, свяшчэнства, споведзі, мірапамазання, шлюбу, ялееасвячэння (саборавання). У большасці пратэстанцкіх плыней спраўляюцца толькі хрышчэнне і прычасце, якія разглядаюцца як сімвалічныя абрады, што не адрозніваюцца ад іншых. Паводле вучэння царквы, Т. ўстаноўлены Ісусам Хрыстом. Яны ў хрысціянскі культ уводзіліся на працягу доўіага часу. Спачатку хрышчэнне і прычасце, потым свяшчэнства і толькі ў 4—5 ст. — астатнія Т. Вытокі Т. узыходзяць да вераванняў, магічных дзеянняў стараж. людзей, якія былі ўпэўнены ў магчымасці непасрэдных зносін са звышнатуральнымі сіламі, уздзеяння на іх. Пры ўстанаўленні Т. хрысціянства запазычыла шмат элементаў з усх. рэлігій. Вял. ўвагу царква аддае правільнаму выкананню Т. з абавязковым удзелам у іх духоўных асоб, чым падкрэсліваецца роля царквы як пасрэдніцы паміж Богам і людзьмі. Гэта ўмова не прызнаецца пратэстанцкімі цэрквамі, якія адмаўляюць ідэю пасрэдніцтва царквы ў зносінах чалавека з Богам.