• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Прырода Т. — горная краіна, 93 % тэр. займаюць горы, каля 50 % — на выш. больш за 3 тыс. м. На ПнЗ адгор’і ЦяньШаня (Курамінскі хр.), на Пд ад іх горы сістэмы ГісараАлая (хр. Туркестанскі, Зераўшанскі, Гісарскі, Алайскі), на ПдУ Памір (хр. Заалайскі, Музкол, Рушанскі, Акадэміі Навук з найвышэйшай вяршыняй пік Ісмаіла Самані — 7495 м). Паміж хрыбтамі міжгорныя катлавіны і даліны (Гісарская, Кафірніганская, Вахшская, ч. Ферганскай). Харакгэрна высокая сейсмічнасць. Карысныя выкапні: поліметал. і уранавыя руды, вальфрам, вісмут, нафта, прыродны газ, каменная соль. Крыніцы мінер. вод. Клімат рэзка кантынентальны, сухі. У далінах і на раўнінах да выш. 500 м сярэдняя тра студз. ад 1 °C на Пн да 3 ’С на Пд, ліп. адпаведна 27 °C і 30 °C, ападкаў 150—300 мм за год. У высакагорных раёнах сярэдняя тра студз. ад 18 °C да 20 °C, ліп. 10—12 °C, ападкаў да 1200 мм за год. У гарах больш за 8 тыс. ледавікоў, найб. Федчанкі (651,7 км2), ГрумГржымайлы (143 км2). Гал. рэй: Сырдар’я, Зераўшан, Амудар’я з прыто
    камі Вахш і Пяндж, Кафірніган. Рэкі багатыя гідраэнергіяй (патэнцыяльныя запасы 32,8 млн. кВт, 2е месца ў СНД пасля Рас. Федэрацыі). Буйныя азёры: Каракуль, Сарэзскае, Іскандэркуль і інш. Вадасховішчы: Нурэкскае, Фархадскае, Кайраккумскае. Буйныя арашальныя каналы: Гісарскі, Дальверзінскі, Паўн.Ферганскі і інш. Глебы пераважна пустынныя пясчаныя (70%), у перадгор’ях — шэразёмы, у гарах — карычневыя, у высакагор’ях — горнастэпавыя і горналугавыя. На нізінных раўнінах пераважае травяністая і паўхмызняковая расліннасць пустынь. Пад лесам і хмызнякамі каля 4% тэр. У далінах рэк тугайныя лясы з таполі, на сухіх горных схілах — з фісташкі, на вільготных — грэцкі арэх, туркестанскі клён, усх. чынара (платан), дзійя яблыні і вінаград, грушы і алыча. У складзе жывёльнага свету ў гарах буры мядзведзь, тыбецкі воўк, азіяцкі леапард, снежны барс (ірбіс), у перадгор’ях — дзік, бухарскі высакародны алень, чаротавы кот, дзікабраз. Шмат птушак (фазан, чапля, грыф, чорная курапатка), паўзуноў (кобра, гюрза, вадзяны вуж, агамы). Запаведнікі: Тыгровы Яр, Раміт, Даштыджум.
    Насельніцтва. Большасць насельніцтва — таджыкі (62,3%). Жывуць узбекі (23,5%), рускія (каля 2%), татары (1.4%), кіргізы (1,3%) і інш. Пануючая рэлігія — іслам. Большасць вернікаў — мусульманесуніты, ёсць мусульманешыіты, у Горным Бадахшане — абшчыны мусульманісмаілітаў. Сярэдняя шчыльн. 42,8 чал. на 1 км2. Найб. шчыльна заселены міжгорныя даліны. Гар. насельніцтва 26,8%. Найб. гарады (тыс. ж., 1999): Душанбе — 500, Худжанд — 164, Куляб — 79,3. У эканомі
    цы занята 1,8 млн. чал., у тл. ў сельскай і лясной гаспадарцы — 52%, у прамсці — 17%, у сферы паслуг — 31%.
    Гісторыя. Тэр. Т. заселена чалавекам у палеаліце. Першыя гістарычна вядомыя дзяржавы Согд і Бактрыя ўзніклі туг у 1й пал. 1іа тыс. да н. э., гал. занягкам іх насельніцтва было арашальнае земляробства. У 6—4 ст. да н.э. яны ўвайшлі ў склад Ахеменідаў дзяржавы. У 329—327 да н.э. гэту вр. заваяваў Аляксандр Македонскі. які падавіў упартае супраціўленне сагдыйцаў на чале са Спітаменам. 3 312 да н.э. ў складзе дзяржавы Селеўкідаў, у 250—140 да н.э. — ГрэкаБактрыйскага царства, якое заваявана качавымі плямёнамі тахараў. У 1—3 ст. н.э. тэр. Т. ў складзе Кушанскай дзяржавы. да пач. 6 ст. заваявана эфталітамі, у 560я г. — Цюркскім каганатам. які ў сярэдзіне 7 ст. распаўся на мноства дробных дзярж. утварэнняў. У 8 ст. яны заваяваны арабамі. якія задушылі супраціўленне мясц. насельніцтва, у т.л. Муканы паўстанне. і ўключаны ў склад Амеядаў халіфата. а ў 750 — Абасідаў халіфата. Іслам выцесніў ранейшыя рэлігіі — зараастрызм. будызм. хрысціянства, нестарыянства. У 9—10 ст. ад улады араб. халіфаў вызвалілася Сярэдняя Азія. дзе склалася Саманідаў дзяржава са сталіцай у г. Бухара. У гэты час у выніку змяшэння мясц. сагдыйскага насельніцгва з прышлым арабаіранскім элементам склаўся таджыкскі этнас, што дае падставу тадж. гісторыкам лічыць дзяржаву Саманідаў першай тадж. дзяржавай. Пасля падзення ў 999 Саманідаў розныя часткі тэр. Т. былі ў складзе Караханідаў дзяржавы. Каракітаяў дзяржавы, дзяржаў Газневідаўі Гурыдаў. 3 1212 усе тадж. землі ў складзе Харэзмшахаў дзяржавы, якая ў 1219—21 заваявана манголамі (гл. Мангольскія заваяванні); многія гарады разбураны, a насельніцтва моцна скарацілася. 3 1224 б.ч. Сярэдняй Азіі, у т.л. землі з тадж. насельніцтвам, у складзе Дх 'агатайскага (Чагатайскага) улуса, які ў 1260я г. стаў дзяржавай, незалежнай ад Мангольскай імперыі. Пасля яго распаду (сярэдзіна 14 ст.) тэр. Т. з 1370х г. у екладзе вялізнай дзяржавы Цімура. сталіцай
    Да арт. Таджыкістан. У адгор’ях Паміра.
    Да арт. Таджыкістан. Падножжа ледавіка Масквіціна.
    ТАДЖЫКІСТАН	377
    Да арт. Таджыкістан Канал і тунэль, па якім вада з Нурэкскага вадасховішча паступае ў Дангарынскі раён.
    якой быў г. Самарканд. Пасля смерці Цімура (1405) яго дзяржава распалася на шэраг дзярж. утварэнняў на чале з яго нашчадкамі — Цімурыдамі. Адзін з іх — Мухамед Джахангір стварыў фактычна незалежнае ўладанне з цэнтрам у Гісары. куды ўвайшла значная ч. тэр. Т. У 1500 узбекі на чале з Шэйбаніханам скінулі ўладу Цімурыдаў і завалодалі іх землямі. Пасля разгрому ў 1510 Шэйбаніхана Сефевідамі ўзніклі 2 узб. дзяржавы з нэнтрамі ў Харэзме і Маверанахры. Апошняя з іх пасля пераносу сталіцы ў канцы 14 ст. ў Бухару атрымала назву Бухарскага ханства (з 1747 Бухарскі эмірат). у склад якога ўвайшлі і землі Т. У 1710 з Бухарскага ханства вылучылася Какандскае ханства. куды ўвайшоў паўн. Т. з цэнтрам у г. Худжанд (Хаджэнт). У 1866 рас. войскі занялі Худжанд і УраЦюбе. какандскі хан прызнаў пратэктарат Расіі. У 1868 ваен. націск Расіі прымусіў і бухарскага эміра прызнаць рас. пратэктарат. ГІасля падаўлення Какандскага паўстання 1873—76 Какандскае ханства скасавана. яго тэр. далучана да Туркестанскага ген.губернатарства. у склад якога з 1868 уваходзіла і паўн.ўсх. ч. бухарскіх уладанняў з Самаркан
    дам. Паводле рус.брыт. пагаднення 1895 бухарскія ўладанні на Пд ад р. Пяндж. дзе пражывала значнае тадж. насельншгва. адышлі да Афганістана: у сваю чаргу да Бухарскага эмірата далучаны землі Зах. Паміра; Усх. Памір перайшоў пад рас. кантроль (з 1905 увесь Памір). У Туркестанскім ген.губернатарстве (краі) у 1886 замест традьш. ўмоўнага землеўладання ўведзена прыватная ўласнасць на зямлю (фактычна зямельная рэформа пачала праводзіцца з 1870х г. інж.ген. К.П.Ляўфманам). Выступленне насельніцтва Худжанда 17.7.1916 паклала пачатак Сярэднеазіяцкаму паўстанню 1916. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у Худжандзе. УраЦюбе і Канібадаме створаны Саветы. У Бухарскім эміраце актывізаваліся младабухарцы. якія патрабавалі бурж.дэмакр. рэформ. 30.4(13.5). 1917 у Худжандзе створаны Выканком рас. Часовага ўрада. Сав. ўлада ўсгалявалася 24.11(7.12). 1917 у Худжандзе. у ліп. 1918 — ва УраЦюбе. у канцы 1918 — на Паміры. У вер. 1920 Чырв. Армія заняла г. Бухара. дзе ў кастр. 1920 абвешчана Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка (БНСР). у пач.
    1921 заняла кішлак Душанбе і б.ч. Усх. Буха
    ры. На тэр. Т. разгарнуўся масавы антысав. рух — басмацтва. які ў кастр. 1921 узначаліў дзеяч руху шадапіуркаў. б. ваен. міністр Турцыі Энверпаша. Да вясны 1922 яго атрады занялі Усх. Бухару. Пасля гібелі Энверпашы (жн. 1922) барацьбу працягвалі атрады Ібрагімбека (да 1926). У вер. 1924 БНСР ператворана ў Бухарскую Сав. Сацыяліст. Рэспубліку. якая далучылася да СССР. Паўн. раёны Т. ўваходзілі ў склад Туркестанскай Аўт. Сав. Сацыяліст. Рэспублікі (засн. ў крас. 1918).
    У выніку нацыянальнадзяржаўнага размежавання савецкіх рэспублік Сярэдняй Азіі 12.3.1925 створана ТаджУАССР у складзе Узб. ССР. У яе ўвайшлі Гармскі. Кулябскі. Гісарскі. КурганЦюбінскі і ч. Сарнасійскага вілаятаў Бухарскай ССР і 12 валасцей Туркестанскай АССР. У снеж. 1924 асобная Памірская вобл. ператворана ў ГорнаБадахшанскую аўт. акругу, якая далучана да Тадж. АССР. 16.10.1929 абвешчана Тадж. ССР. да якой далучана Худжандская акрута. У 1925—26 праведзена агр. («зямельнаводная») рэформа. 3 1929 пачалася калектывізацыя сельскай гаспадаркі. У Вял. Айч. вайну больш за 50 тыс. воінаў з Т. ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР, у т.л. 54 сталі Героямі Сав. Саюза; каля 60 тыс. чал. загінула. Да канца 1980х г. з дапамогай інш. сав. рэспублік Т. з адсталай ускраіны ператварыўся ў інлустр.агр. краіну. дзе асаблівае развіццё атрымалі элекграэнергетыка, горназдабыўная і хім. прамсць. машынабудаванне і металаапрацоўка; значныя поспехі дасягнуты ў ахове здароўя і адукацыі, хоць і захоўвалася адноснае адставанне Т. ад інш. рэспублік СССР. Пачатак перабудовы ў СССР (1985) актывізаваў тадж. нац. рух. У 1989 тадж. мова абвешчана дзяржаўнай. Ствараліся апазіц. да Камуніст. партыі Т. (КПТ)
    378 ТАДЖЫКІСТАН
    паліт. аргцыі: Растахез (Адраджэнне), Дэмакр. партыя Т. (ДПТ). У лют. 1990 у Душанбе адбыліся масавыя антыўрадавыя хваляванні. 25.8.1990 Вярх. Савет Тадж. ССР прыняў Дэкларацыю аб дзярж. суверэнітэце. У ліст. 1990 уведзена пасада прэзідэнта Т.. на якую абраны К.Махкамаў, які пасля жнівеньскіх падзей 1991 у Маскве падаў у адстаўку. 9.9.1991 абвешчана незалежнасць Рэспублікі Т. Яе прэзідэнтам абраны Р.Набіеў, але выступленні аб’яднанай апазі
    Да арт. Таджыкістан 1ы Устаноўчы з'езд Саветаў Таджыкскай АССР. 1.12.1926. Душанбе.
    цыі прымусілі і яго пайсці ў адстаўку (май 1992). Паліт. канфлікі перарос у грамадз. вайну паміж выхадцамі з розных рэгіёнаў Т. У выніку ўзбр. сутыкненняў загінула больш за 50 тыс. чал., каля 80 тыс. уцяклі за мяжу. У снеж. 1992 Душанбе занялі атрады Тадж. нар. фронту. Кіраўніком дзяржавы Вярх. Савет Т. абраў Э.Рахмонава, у ліст. 1994 ён выбраны прэзідэнтам Т. (перавыбраны ў 1999). Кааліцыя з Растахез, ДПТ і Партыі ісламскага адраджэння стварыла Аб’яднаную тадж. апазіцыю (АТА). якая, выкарыстоўваючы базы на тэр. Афганістана, разгарнула партыз. вайну супраць цэнтр. ўрада. У выніку перагавораў Рахмонава і лідэраў АТА у 1997 заключана пагадненне пра мірнае ўрэгуляванне канфлікту, вяртанне бежанцаў, раззбраенне баевікоў АТА, іх амністыю і далучэнне АТА да паліт. працэсу. У знешняй палітыцы Т. арыентуецца на цеснае супрацоўніцгва з краінамі цэнтр.азіяцкага рэгіёна і Расіяй. На яго тэр. знаходзяцца рас. войскі і пагранічнікі. Т. — чл. ААН (з 1992), СНД (з 1991), Еўрап. банка рэканструкцыі і развіцця (з 1992), Аргцыі эканам. супрацоўніцтва (з 1993), Міжнар. валютнага фонду (з 1993), Аргцыі ісламскай канферэнцыі (з 1993) і інш. міжнар. аргцый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 5.9.1996.