• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    В.А.Цыбуля.
    ТАВАРЫСТВА ЎРАЧОЎ ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ. гл. Гродзенскае таварыства ўрачоў.
    1АВАРЫСТВА ФІЛАМАТАЎ. гл. Філаматы.
    ТАВАРЫСТВА ЎРАЧОЎ МАГІЛЁЎСКАЙ ГУБЁРНІ. Існавала ў 1862—1917 у г. Магілёў. Засн. паводле ініцыятывы ўрача КА.Пабо. Садзейнічала развіццю мед. навукі і практыкі, грамадскай гігіены і інш. Ажыццяўляла сан. кантроль за гар. тэрьпорыяй. арганізоўвала курсы санітараў і дэзінфектараў, бясплатны прыём хворых. праводзіла нар. чытанні, таксама імкнулася ахапіць урачэбнай дапамогай сельскае насельніцтва. Па рэкамендацыі тва ў 1892 у час эпідэміі халеры адкрьпы халерны барак, праводзілася бясплатная выдача лякарстваў. У 1911 правяло збор сродкаў на барацьбу з сухотамі; стварыла мясц. аддзел Усерас. лігі барацьбы з сухотамі. Члены тва праводзілі медыкатапагр. і статыст. даследаванні Магілёва. Выдавала свае «Пратаколы» і «Працы», абменьвалася імі з інш. мед. твамі Рас. імперыі, дасылала іх у Швейцарыю для рэферыравання ў замежных часопісах. А.П.Малчанаў.
    ТАВАРЫСТВА ЯКЎБА КОЛАСА, Б е ларускае таварыства Я к у б a К о л a с а, назва Беларускага культурнам таварыства «Белавежа» ў Аргенціне ў 1945—49.
    ТАВАРЫСТВЫ АХОВЫ ПРЫРОДЫ грамадскія аргцыі для садзейнічання ахове прыроды і прапаганды прыродаахоўных ідэй. Узніклі ў Францыі (1854), Вялікабрытаніі (Каралеўскае тва аховы гггушак; 1889), Расіі (Усерасійскае Т.а.п.; 1924). Дзейнасць Т.а.п. ў свеце аб’ядноўвае Міжнародны саюз аховы прыроды і прыродных рэсурсаў (МСАП). Гл. таксама Беларускае таварыства аховы прыроды.
    ТАВАРЫСТВЫ ПА СУМЁСНАЙ АІІРАЦОЎЦЫ ЗЯМЛІ (ТАЗ), найпрасцейшая форма добраахвотнага аб’яднання сялян для сумеснай гасп. дзейнасці. Існавалі ў СССР да суцэльнай калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Далучалі сялян да вядзення калект. гаспадаркі.
    У твах абагульвалася толькі зямля і сродкі вытвсці, а праца сялян аб’ядноўвалася ў перыяды с.г. работ. Прыбыткі размяркоўваліся адпаведна колькасці абагуленай зямлі, колькасці і якасці працы. Існавала таксама размеркаванне прыбьпкаў па колькасці едакоў. выкарыстаных сродкаў вытвсці і рабочай жывёлы. За кошт прыбыткаў тва набывалі сродкі вьпвсці 1 прадукцыйную жывёлу. У 1929 у СССР ТАЗы складалі 60% агульнай колькасці калект. гаспадарак. На Беларусі ў 1927 было 78 тваў. У час масавай калектывізацыі яны ператвораны ў сельскагаспадарчыя арцелі.
    ТАГАНОВІЧ Анатоль Дзмітрыевіч (н. 10.11.1952. Мінск), бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Др мед. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед. інт (1976), дзе і працуе. Навук. працы па пытаннях механізма сурфакгантнай сістэмы лёгкіх у норме і паталогіі, функцыян. змен клетак лёгкіх пры ўплыве на арганізм забруджвальнікаў навакольнага асяроддзя і лек. прэпаратаў.
    Тв:. Нндуішрованное сурфактантом нзмененне уровня эндогенных регуляторов метаболнзма в макрофагах легкнх (разам з В.К.Кухгой. Н.Дз.Тагановіч) // Докл. АН БССР. 1991. Т. 35. № 4; Спекгральнафлюарэсцэнтнае даследаванне сурфакганту лёгкіх у пацукоў пры блеаміцыніндуцыраваным пнеўмафіброзе (разам з В.К.Кухгой. Я.В.Баркоўскім) // B.ecui АН Беларусі. Сер. біял. навук. 1992. № 2; Основы бнохнмля. М.. 1999 (у сааўт.)
    ТАГАНРОГ, горад у Растоўскай вобл. Расіі, порт у Таганрогскім заліве Азоўскага м. Засн. ў 1698 як крэпасць і база рас. ваен. флоту. 284 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя. Прамсць: машынабудаванне і металаапр. (ВА: «Чырвоны кацельшчык», «Прэсмаш», «Вібрапрыбор»; зды: камбайнавы. суднарамонтны, гандл. і электратэрмічнага абсталявання), чорная металургія. хім., лёгкая.
    харчасмакавая. Інты: пед., радыётэхнічны. Драм. тэатр. Музеі: краязн., горадабудаўніцтва і быту, карцінная галерэя, музейзапаведнік А.П.Чэхава (нарадзіўся ў Т.).
    ТАГАНРОГСКІ ЗАЛІЎ. У паўн.ўсх. частцы Азоўскага м. Аддзелены ад мора косамі Доўгай і Беласарайскай. Даўж. каля 140 км. шыр. каля ўваходу 31 км, глыб. каля 5 м. У Т.з. размешчаны Пясчаныя авы. Ледастаў са снеж. да сакавіка. Упадаюць рэкі: Дон. Кальміус, Міус, Ея. Парты: Марыупаль (Украіна), Таганрог. Ейск (Расія).
    ТАГАРД (Thagard) Норман (н. 3.7.1943. г. Марыяна, штат Фларыда, ЗША), касманаўт ЗША. Магістр навук у галіне тэхнікі (1966). Др медыцыны (1977). Скончыў Тэхаскі унт. 3 1978 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 5 палётаў V складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 18—24.6.1983 і 29.4—6.5.1985 на КК «Чэленджэр», 4—8.5.1989 на КК «Атлантыс», 22.1—30.1.1992 на КК «Дыскаверы», 14.3—7.7.1995 на КК «Саюз ТМ21» і арбітальнай станцыі «Мір» (пасадка на КК «Атлантыс»), Правёў у космасе 140,4 сут. У.С.Ларыёнаў.
    ТАГЁТЭС, род кветкавых раслін. тое. што аксаміткі.
    ТАГОР Рабіндранат (Тхакур Р a біндранатх; 7.5.1861, г. Калькута, Індыя — 7.8.1941), індыйскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Англіі (1878—80). Друкаваўся з 1875. Пісаў на бенгальскай мове. У першых збках вершаў «Вячэрнія песні» (1882), «Ранішнія песні» (1883), драме «Помста прыроды» (1884) пантэістычныя і жыццесцвярджальныя матывы. Распрацаваў канцэпцыю «бажаства жыцця» («джыбондэбота») пра адзінства чалавека і прыроды (паэт. цыклы «Маношы». 1890; «Залатая лодка», 1893; «Імгненні», 1900; зб. «Гітанджалі», 1910). Раманы «Гора» (1907—10), «Дом і мір» (1915— 16), цыкл вершаў «Палёт жураўлёў» (1914—16) прасякнуты ідэямі сац. і нац. вызвалення краіны. Уражанні ад паездак у краіны Азіі, Еўропы і Амерыкі ў «Дзённіку падарожжа на Захад» (1929), «Пісьмах аб Расіі» (1931) і інш. Сац. праблематыка ў лірычным зб. «Усходні напеў» (1925), алегарычных драмах «Вызвалены паток» (1922) і «Чырвоныя алеандры» (1924). Раман «Чатыры часткі» (1934), аповесці «Дзве сястры»
    ТАДЖЫКІСТАН	375
    (1933) і «Кветнік» (1934), паэт. збкі «Завяршэнне» (1932), «Апошняя актава» (1935). <• Нованароджаны» (1940) і інш., зборнікі апавяданняў і публіцыстыкі скіраваны супраць расавай дыскрымінацыі, рэліг. нецярпімасці, каставай сістэмы і бяспраўя жанчыны. прасякнуты нац.вызв. ідэямі. Творчасць Т. адыграла выключную ролю ў станаўленні бенгальскай літ. мовы. Ён узбагаціў паэзію новымі формамі і вершаванымі памерамі. заклаў асновы жанру апавядання і развіў жанр сац.псіхал. рамана, паклаў пачатак паліт. лірыцы. Эстэт. погляды Т. адлюстраваны і ў мастацтве (аўтар некалькіх тысяч песень, 2000 малюнкаў і карцін). Песня «Душа народа» — гімн Індыі, «Мая залатая Бенгалія» — гімн Рэспублікі Бангладэш. Значную ўвагу аддаваў пытанням тэорыі і практыкі нар. асветы (адкрыў школу. заснаваў унт). На бел. мову яго творы пераклалі Я.Колас, С.Грахоўскі, А.Мардвілка, А.Разанаў, Я.Семяжон, К.Станкевіч. Г.Шаранговіч. Нобелеўская прэмія 1913.
    7k: Бел. пер. —Садоўнік. Мн.. 1927; Крушэнне. Мн.. 1958; Выбранае. Мн., 1976: Гітанджалі // Далягляды. 1992. Мн.. 1992; Рус. пер. — Соч. Т. 1—12. М.. 1961—65; Собр. соч. Т. 1—4. М.. 1981—82.
    Літ.: Рабнндранат Тагор: Жнзнь н творчество. М., 1986: Рабнндранат Тагор: Бнобнблногр. указ. М.. 1961. В.С.Вайткевіч.
    ТАГРЎЛБЕК (каля 993 — вер. 1063). заснавальнік се.'іьВжукскай дзяржавы. Разам з братам Чагрыбекам узначальваў сельджукскае аб’яднанне качавых агузаў (туркменаў). У 1038 захапіў ч. Харасана і абвешчаны ў Нішапуры султанам. У 1040 разбіў войска султана Масуда Газневіда (гл. Газневіды); паміж 1040 і 1055 заваяваў Харэзм, б. ч. Ірана, Азербайджан. Ірак. У 1049 пачаў заваяванне Арменіі. У 1055 уступіў у Багдад. Абасідскі халіф Каім быў вымушаны надаць Т.б. тытул султана, а потым — «цара Усходуі Захаду».
    ТАДАРОЎСКІ Пётр Яфімавіч (н. 25.8.1925, г. Бобрынец Кіраваградскай вобл., Украша). расійскі аператар і рэжысёр кіно. Нар. арт. Расіі (1985). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1954). Творчасці Т. ўласцівы сац. і псіхал. дакладнасць, уменне паэтычна перадаваць паўсядзённасць. Сярод аператарскіх работ маст. фільм «Вясна на Зарэчнай вуліны» (з Р.Васілеўскім, 1956) і інш. Рэжысёр кінафільмаў «Вернасць» (1965, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі, 1966), «Фокуснік» (1968), «Гарадскі раманс» (1971), «Апошняя ахвяра» (1976), «Любімая жанчына механіка Гаўрылава» (1982), «Ваеннапалявы раман» (1984), «Інтэрдзяўчынка» (1989), «Анкор. яшчэ анкор» (1993), «Якая цудоўная ігра» (1995), «Рэтра ўграіх» (1998) і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1995.
    ТАДЖМАХАЛ, помнік індыйскай архітэктуры перыяду Вялікіх Маголаў на беразе р. Джамна за 2 км ад г. Агра. Пабудаваны ў 1630—52 (арх., верагодна, УстадІса і інш.) як маўзалей жонкі
    султана ШахДжахана МумтазМахал. У lm жа пахаваны і сам султан, звергнуты з трона і зняволены ўласным сынам. 5купальны будынак (выш. з цэнтр. купалам каля 74 м) на платформе (выш. 7 м) з 4 мінарэтамі па вуглах. У плане мае выгляд квадрата са зрэзанымі вугламі. Абліцаваны белым паліраваным мармура.м з інкрустацыяй з самацветаў. Фасады аздоблены стральчатымі аркамі, рэльефамі. аформлены парталаміайванамі. Інтэр’ер маўзалея дэкарыраваны мазаікай з паўкаштоўных і каііггоўных парод каменю, разьбой па белым мар
    ТаджМахал.
    муры. Надмагіллі абкружаны мармуровай шырмай ажурнай разьбы. Помнік валодае незвычайным акустычным эфектам. Каля Т.М. знаходзяцца: саборная мячэць (1648) і гасцініца для паломнікаў, рэгулярны кіпарысавы сад з вадаёмам. каналамі і фантанамі. Маўзалсй уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Я.Ф.Шунейка.
    ТАДЖЫКІ. народ, асн. насельніцтва Таджыкістана (3,86 млн. чал.). Агульная колькасць у свеце 8,28 млн. чал. (сярэдзіна 1990х г.). Жывуць таксама ў
    Афганістане (3,7 млн. чал.), Узбекістане (934 тыс. чал.), Іране (50 тыс. чал., у астане Харасан), Рас. Федэрацыі (38 тыс. чал.). Кіргізіі (34 тыс. чал.), Казахстане (25 тыс. чал.). Гавораць на таджыкскай мове. Вернікі пераважна мусульманесуніты.
    ТАДЖЫКІСТАН (Точнкнстон), Р э с публіка Таджыкістан (Чумхурнл Точнкнстон), дзяржава на ПдУ
    Герб і сцяг Таджыкістана
    Сярэдняй Азіі. Мяжуе на 3 і ПнЗ з Узбекістанам, на Пн з Кіргізіяй, на ПдУ з Кітаем і на Пд з Афганістанам. Пл. 143,1 тыс. км . Нас. 6,2 млн. чал. (2001). Сталіца — г. Душанбе. У складзе Т. 3 адм. вобласці і ГорнаБадахшан
    376 ТАДЖЫКІСТАН
    ская аўт. вобласць (гл. Горны Бадахшан). Дзярж. мова — таджыкская (фарсі). Нац. свята — Дзень незалежнасці (9 вер.).
    Дзяржаўны лад. Т. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1994 (са зменамі і дапаўненнямі 1999). Кіраўнік дзяржавы і выканаўчай улады — прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на 7 гадоў. Вышэйшы заканадаўчы орган — двухпалатны парламент (Маджлісі алі) у складзе 63 дэпутатаў.