Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Напачатку ў Т. пераважала драўляная забудова. 3 канца 17 ст. пачалося мураванае будаўніцтва: у нагорнай яго частцы ўзведзены першы ў Сібіры мураваны крэмль (І7 — пач. 18 ст.), СафійскаУспенскі (1681—86) і Пакроўскі (1743—46) саборы. Захаваліся комплекс Гасцінага двара (1703—05), «Шведская палата» (1714—16); Святыя вароты (1748), цэрквы Спаская (1709—13), Андрэеўская (1744—59), Раства Багародзіцы (1744—61). Міхаіла Архангела (1745—54). Крыжаўзвіжанская (1754—71). Захарыя і Лізаветы (1759—76). Параскевы Пятніцы (1762), Пятра і Паўла (1768—88), жылыя і адм. будынкі ў стылі барока, класіцызму, эклектыкі і мадэрна. Помнік Ермаку (1839).
3 Т. звязаны лёс многіх беларусаў, якія траплялі сюды пераважна прымусова ў выніку рус.польскіх войнаў 17 ст. Яны адыгралі
Р.Таболіч. Русь Белая. 3 трыпціха «Русь Белая, Чырвоная, Чорная». 1995.
Да арт. Табольск. СафійскаУспенскі сабор. 17 ст.
вял. ролю ў культ. развіцці Т., адрозніваліся больш высокай пісьменнасіпо. Адзін з паплечнікаў Ермака полацкі шляхціц Корсак на мяжы 17 ст. склаў т.зв. Пагодзінскі спіс Есіпаўскага летапісу. Барысаўскі шляхцій С.Станкевіч. сасланы ў Т. у 1659. склаў летапіс «Сібірская гісторыя» задоўга да летапісу СУ.Рэмезава, якога лічаць першым гісторыкам Сібіры. Беларус І.Даніловіч быў у 1673 табольскім стралецкім галавой. У 18 ст. царскі ўрад працягваў выкарыстоўваць ваеннапалонных з ВКЛ з мэтай фарміравання ў Т. казацкіх атрадаў для Сібірскіх і Калыванскіх ліній. Праз перасыльную турму ў Т. ў 19 ст. прайшлі ссыльныя дзекабрысты, у т.л. ўраджэнцы Беларусі, на катаргу і пасяленне ў Сібір з Беларусі адпраўлена І2 483 удзельнікі паўстання 1863—64. Доўгі час у Т. жылі сасланыя А.ІІетрашкевіч, удзельнікі паўстання 1863—64 К.Кастравшкі (у 1868 у яго нарадзіўся тут сьш. вядомы бел. паэт М КаганенУ Я.Ф.Ястржзмбскі. Я.Дамель і інш.
Літ:. 400 лет Тобольску: Сб. док. н матерналов. Свердловск, 1987; Заварнхнн С.П. В древнем центре Снбнрм. М.. 1987; Белорусы в Снбнрн. Новоснбнрск, 2000; Очеркн нсторнн белорусов в Снбпрн в XIX—XX вв. Новоснбнрск, 2001.
Г.А.Лаўрэцкі (архітэктура), В.А.Ярмоленка (беларусы ў Т.).
ТАБЎ (палінезійск.), 1) пашыраная ў першабытным грамадстве сістэма забарон, парушэнне якіх нібыта караецца звышнатуральнымі сіламі. Звычай Т. ўпершыню апісаў у 1771 Дж.Аук у абарыгенаў авоў Тонга (Палінезія); там табуіраваным было ўсё, што адносілася да багоў і духаў, што належала жрацам і правадырам. Т. рэгламентавалі найважнейшыя бакі жыцця чалавека. найперш захаванне шлюбных норм, выкарыстанне пэўных прадметаў, слоў і г. д. Узнікненне Т. відавочна звязана з патрэбамі чалавечага грамадства, якое складвалася, каб падпарадкаваць паводзіны індывідуума інтарэсам калектыву. Перажыткі Т. захоўваюцца і ў сучасных рэлігіях (напр.. у хрысціянстве паняцце граху аналагічна Т.). 2) У шырокім сэнсе — строгая забарона.
ТАБУЛАТЎРА (ням. Tabulatur ад лац. tabula дошка, табліца), 1) літарная ці лічбавая сістэма запісу інстр. музыкі ў Еўропе ў 14—18 ст. Гл. ў арт. Нотнае пісьмо. 2) Правілы і рэкамендацыі адносна зместу, струкгуры, а таксама выканання муз.паэт. твораў майстэрзінгераў. Упершыню сістэматызаваны А.Пушманам каля 1600.
Літ:. Б а р с о в а Й.А. Очеркм no нсторнп партшурной нотацнн (XVI — первая половнна XVIII в.). М., 1997. Н.В.Сазановіч.
ТАБУЛЯТАР (ад лац. tabula дошка, табліца, запіс), 1) электрамеханічная вылічальная машына для аўтам. счытвання даных з перфакарт, вьшічэння вынікаў па групавых прыкметах і друкавання іх у выглядзе табліц, тэксту, графікаў і інш. Выкарыстоўвалася на машыналічыльных станцыях для апрацоўкі вынікаў бухгалтарскіх, статыстычных, планавых, уліковых і інш. задач. 2) Прыстасаванне ў пішучых машынках для друкавання табліц.
ТАБУЛЯТЫ (Tabulata). падклас вымерлых каралавых паліпаў. Жылі ў познім кембрыі — пермі на марскім мелкаводдзі. 2 надатр., каля 160 родаў. На Беларусі знаходкі рэштак вядомы ў адкладах верхняга ардовіку, сілурыйскіх, верхнеі ніжнедэвонскіх і каменнавугальны.х. Выкарыстоўваюцца для вызначэння ўзросту геал. адкладаў.
Утваралі масіўныя, пласціністыя. пучкападобныя, кусцістыя. сцелістыя, галінастыя калоніі з трубчастых вапняковых каралітаў дыяметрам 1—6 мм, акруглых ці шматвугольных у сячэнні.
ТАБУН, статак коней ці вярблюдаў для ўтрымання на перыяд пасьбы ці круглы год (у гаспадарках табуннай конегадоўлі). У Т. аб’ядноўваюць жывёл аднаго ўзросту і полу, асобна кабыл, жарабцоўвытворнікаў, маладняк.
ТАБУН, ды метыламід этылавага эфіру цыянафосфарнай кіслаты, атрутнае рэчыва нервовапаралітычнага дзеяння, (CH3)2NP(O)(OC2H5)CN. Выклікае моцны міёз. Лятальная таксічная доза пры інгаляцыі (умоўна) 0,4 мгмін/л.
ТАВАРНАЯ 369
Бясколерная лятучая вадкасць, шчыльн. 1077,8 кг/м3, !„„ 240 °C (кіпіць з раскладаннем). Раствараецца ў вадзе і палярных арган. растваральніках. У водньк растворах шчолачаў, аміяку і амінаў хутка раскладаецца (рэакцыі выкарыстоўваюць для дэгазацыі Т.). Сінтэзаваны ў 1936 ням. хімікам Г.Шрадэрам.
ТАБЫНБбГДА6ЛА, горны вузел на ПдУ Алтая, на граніцы Расіі. Манголіі. Кітая. Найб. вышыня да 4356 м (г. Найрамдал). Складзены з метамарфічных сланцаў і гранітаў. Пераважае высакагорны рэльеф. У рачных далінах лістоўнічныя лясы, каля падножжа — зараснікі карлікавай бярозы, вышэй — альпійскія лугі, горныя тундры. 36 ледавікоў (агульная пл. 160 км2).
ТАВАР, прадукт працы, выраблены для задавальнення патрэб грамадства шляхам купліпродажу ці абмену на рынку. Прадукт працы становіцца Т. ва ўмовах грамадскага падзелу працы і адасаблення вытворцаў на выраб якоган. прадукгу. Т. мае вартасць і спажывецкую вартасць. Паводле К.Маркса. 2 бакі Т. абумоўлены дваістым характарам, увасобленай у ім працы. Спажывецкая вартасць утвараецца вызначанай карыснай працай работніка пэўнай спецыяльнасці (канкрэтная праца) і складае рэчавы змест багацця кожнага грамадства. Вартасць утвараецца абстракгнай працай — затратай інтэлектуальнай, нервовай, мускульнай энергіі таваравытворцы наогул, незалежна ад канкрэтнай формы праяўлення. У адпаведнасці з працоўнай тэорыяй вартасці (А.Сміт, Д.Рыкарда, К.Маркс) спажывецкая вартасць з’яўляецца носьбітам вартасці, але паміж імі існуе ўнутр. супярэчнасць. Як спажывецкія вартасці розныя Т. якасна разнародныя і колькасна несувымерныя, як вартасці — аднародныя. Гэтая агульная ўласцівасць (арэчаўленая грамадская праца) дае магчымасць прыраўноўваць Т. адзін да аднаго і абменьваць яго ў адпаведных прапорцыях (гл. Менавая вартасць). Прадстаўнікі гранічнай карыснасці тэорыі (К.Менгер, О.БёмБаверк, Ф.Візэр і інш.) у сваіх даследаваннях найперш вылучаюць ролю карыснасці Т. пры абмене, паводзіны чалавека на рынку. Яны лічаць, што ў аснове абмену знаходзіцца не вартасць, а карыснасць Т., якая і вызначае велічыню яго каштоўнасці. Узровень карыснасці Т. знаходзіцца ў адваротнай залежнасці ад яго колькасці.
А.Л.Падгайскі.
ГАВАРААБАРО'Г рух тавараў у сферы абарачэння ад вытвсці да спажывання; аб’ём прададзеных і купленых тавараў у грашовым выражэнні за пэўны прамежак часу. Адрозніваюць аптовы Т. і рпзнічны тавараабарот. Алтовы Т. уключае аб’ём продажу тавараў вытв. і збытавымі прадпрыемствамі аргцыям рознічнага гандлю і прадпрыемствам для прамысл. перапрацоўкі, рознічны — уключае аб’ём рэалізацыі тавараў і паслуг насельніцтву ў абмен на яго
грашовыя даходы рознічнай гандл. сеткай. прадпрыемствамі грамадскага харчавання і быт. абслугоўвання. Гл. таксама Аптовы гандаль.
ТАВАРАЗНАЎСТВА. прыкладная эканам. дысцыпліна, якая даследуе спажывецкун) вартасць тавараў. Вывучае карысныя якасці прадметаў працы. заканамернасці фарміравання асартыменту тавараў і яго структуру, класіфікацыю. кадзіраванне. стандартызацыю, фактары. якія абумоўліваюць якасць тавараў, спосабы яе кантролю і ацэнкі, умовы захавання спажывецкай вартасці' тавараў пры іх транспарціроўцы. захоўванні, рэалізацыі і эксплуатацыі, а таксама эстэтыку тавараў. Падзяляецца на Т. харчовых і нехарчовых тавараў.
Узнікла ў 16 ст. у сувязі з развіццём знешнегандл. сувязей. Першая кафедра Т. расл. і жывёльных фармацэўтычных матэрыялаў заснавана ў Падуанскім універсітэце ў 1549. У Расіі адным з першых падручнікаў па Т. была «Гандлёвая кніга» (1575). Патрэбнасць у аб'ектыўнай ацэнцы спажывецкіх каштоўнасцей тавараў вызначыла неабходнасць даследавання складу. уласцівасцей і тэхналогіі перапрацоўкі сыравіны і матэрыялаў; лічылася. што Т. павінна грунтавацца на вывучэнні хіміі. фізікі і інш. прыродазнаўчых навук. Сукупнасць ведаў пра тавары. іх уласцівасці. класіфікацыю, спосабы захоўвання і спажывання выкладзены ў працах І.Г.Людовіцы «Асновы поўнай гандлёвай сістэмы» (1756. 2е выд. 1789). І.Бекмана «Уводзіны ў таваразнаўства. або Вучэнні аб важнейшых і замежных таварах» (1774). М.Я.Кітары «Публічны курс таваразнаўства» (1860) і інш. Як самаст. дысцыпліна Т. пачало выкладацца ў канцы 18 ст. ў камерцыйных сярэдніх і ВНУ.
У пач. 20 ст. Т. сфарміравалася як навука. У 1907 у Маскве засн. першы камерцыйны інт, выдаваліся падручнікі. У пач. 1990х г. у СССР у розных ВНУ было 38 кафедраў Т.
У Беларусі ў пач. 21 ст. Т. — адна з асн. дысцыплін пры падрыхтоўцы таваразнаўцаў. менеджэраў, экспертаў і інш. у Беларускім эканамічным універсітэце, Бел. гандлёваэканам. унце спажывецкай кааперацыі (гл. Гомельскі кааператыуны інстытутў Віцебскім тэхналагічным уніяерсітэце. М.М.Нясмелаў.
ТАВАРНАЕ ЗАБЕСПЯЧЛННЕ сістэма мерапрыемстваў па давядзенні тавараў ад вытворцаў да рознічных гандл. аргцый і прадпрыемстваў у колькасці і асартыменце, якія адпавядаюць попьггу насельнштва. Уключае аптовыя закупкі тавараў, іх дастаўку ў магазіны, захоўванне і падрыхтоўку да продажу.
ТАВАРНАЕ ЗАБЕСПЯЧЙННЕ ГРОШАЙ. маса вырабленых і пушчаных у продаж па дзеючых цэнах таяараў, якія забяспечваюць наяўнымі ці безнаяўнымі грашамі плацежаздольны попыт на іх прадпрыемстваў, прадпрымальнікаў, насельніцтва. Грошы называюць таварна не забяспечанымі, калі іх больш, чым кошт тавараў у бягучых рыначных цэнах. Наяўнасць такіх грошай — адна з прычын інфляцыі.
ТАВАРНАЯ БІРЖА. рынак аптояага гандлю таварамі масавай вытвсці. якія адпавядаюць вызначаным узорам (стандартам) і цэны на якія фарміруюцца пад уздзеяннем попыту і прапановы. Ствараецца шляхам добраахвотнага аб’яднання заснавальнікаў біржы: вытворцаў, уладальнікаў і спажыўцоў тавараў, пасрэдніцкіх аргцый, замежных фірм і інш. Адрозніваюць Т.б. рэальнага тавару і ф’ючэрсныя, на якіх заключаюцца безтаварныя пагадненні на пэўны тэрмін; закрытыя. дзе ўдзельнічаюць біржавыя пасрэднікі (брокеры), і адкрытыя — акрамя брокераў удзел у гандлі прымаюць і наведвальнікі. Для Т.б. характэрны: рэгулярнасць кірмашоў у пэўным месцы, уніфікацыя асн. патрабаванняў да якасці тавараў, умоў і тэрмінаў пастаўкі, свабодная купля і продаж — пакупнік вольны выбіраць прадаўца, вызначаць сваю цану і інш.