Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СЯРЭДНЯЯ 361
юць снегавой лініі і пазбаўлены ледавіковых форм рэльефу.
СЯРЭДНЯЕ. сярэдняе з н а ч э н н е, лікавая характарыстыка ірупы лікаў ці функцый. Выкарыстоўваецца ў практыцы вымярэнняў і вылічэнняў фіз. велічынь. матэм. статыстыцы і інш. раздзе
лах матэматыкі.
С. г р у п ы л
— лік. што знахо
дзіцна паміж найменшым і найболыным з іх. Найб. пашыраны: С. арыфм. х = (х, + х2 + ... + хп)/п. С. геам. х = 'Чх^Х} \ . С. гарманічнае h = п/(і/х{ + 1/х9 + ... І/хн) і С. квадратычнае >І(х^1^~~~^~^)/п. С. функц ы і —лік. што знаходзіцца паміж найменшым і найбольшым яе значэннямі. і для функцыі. зададзенай на адрэзку [а.Ь]. выражаецца праз ь
вызначаны інтэграл /= | f(x) dx. Анала
b a J a
гічна вызначаецца С. функцый некалькіх пераменных у некаторай вобласці.
СЯР^ДНЯЕ вбЗЕРА У Талачынскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Еленка, за 25 км на ІТдЗ аа г. Талачын. Пл. 0,27 км2, даўж. 680 м. найб. шыр. 600 м, даўж. берагавой лініі 1,95 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, пад лесам. Берагі нізкія. месцамі забалочаныя. Востраў пл. 0,1 га. Злучана ручаём з Касмачэўскім возерам.
СЯРЭДНЯНЁМАНСКАЯ НІЗІНА Раз мешчана на 3 Беларусі, на ПнЗ Гродзенскай вобл., таксама на тэр. Польшчы і Літвы. Мяжуе з Гродзенскім узв., Лідскай раўнінай і Верхнянёманскай нізінай. На тэр. Беларусі даўж. з 3 на У 60—75 км, з Пн на Пд да 45 км, пл. каля 1,7 тыс. км2. Выш. 110—140 м.
Прымеркавана да МазурскаБеларускага пахаванага выступу Беларускай антжлізы. Крышт. фунламент залягае на г.тыб. 100—300 м. Месцамі перакрыгы юрскімі (магугнасць да 40 м), познамелавымі (больш за 100 м). палеагенавымі (да 20 м) і антрапагенавымі (60— 140 м) адкладамі. На паверхні пераважаюць флювіягляцыяльныя і лімнагляцыяльныя
пяскі. жвір, радзей жвіровагалечныя сумесі. галацэнавыя азёрныя і балотныя адклады. На фарміраванне рэльефу значна паўплываў паазерскі ледавік. у час раставання якога ў межах С.н. ўгварылася вял. прыледавіковае Сярэднянёманскае воз. Пры адступанні паазерскага ледавіка ўзровень возера паніжаўся са 123 м да 115 м. У больш позні галацэнавы час сфарміравалася даліна р. Нёман. якая ў межах С.н. мае эразійны ўрэз да 25—28 м.
Сучасны рэльеф С.н. — зандравая раўніна з 2 узроўнямі (больш высокі 130—140 м прымыкае да Лідскай раўніны). Паверхня плоская, плоскаўзгорыстая, ускладнена тэрмакарставымі запрдзінамі, эолавымі формамі, невял. зарастаючымі азёрамі. Карысныя выкапні: іліны, бул. пяскі, торф. Тра студз. 5,1 °C, ліп. 18 °C. Ападкаў 545 мм за год. Гал. р. Нёман з прытокамі Котра (з Пыранкай і Нявішай), Гожка, Чорная Ганча. Найб. азёры Белае, Рыбніца, Берштаўскае, Вераўскае, Зацкава. Глебы пераважна дзярновападзолістыя, часта забалочаныя, тарфянабалотныя, поймавыя. Лясістасць каля 40%. Пашыраны хваёвыя, бярозавыя, яловыя і чорнаальховыя лясы. Найб. лясныя масівы Гродзенская і Катранская пушчы. У мсжах С.н. заказнікі рэсп. значэння: біял. Гожаўскі, Парэцкі і Сапоцкінскі. ландшафтны Азёры. В.Р.Сінякова.
СЯРЭДНЯРЎСКАЕ ЎЗВЫШША У Расійскай Федэрацыі, часткова на ПнУ Украіны. на Усх.Еўрапейскай раўніне, ад шыротнага адрэзка даліны р. Ака на Пн да Данецкага кража на Пд. Даўж. каля 1000 км, шыр. 500 км. выш. да 293 м. Паўд.ўсх. частка — Калацкае ўзвышша. Складзена з вапнякоў, мелу і мергелю, перакрытых пясчанагліністымі і лёсавымі адкладамі. Пераважае ўзгорысталагчынны рэльеф; месцамі развіты карст. Буйныя рэкі: Ака, Дзясна, Сейм, Псёл, Дон. Шыракалістыя лясы на Пд пераходзяць у стэп, які амаль цалкам разараны. Запаведнікі: Цэнтральначарназёмны і Галічча Гара.
Сярэднянёманская нізіна ў Гродзенскім раёне.
СЯРЙДНЯЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЯ ШКОЛА, асноўны тып установы адукацыі, які забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.
На фарміраванне еурап. С.а.ш. паўплывала ант. традыныя (гл. Класічная адукацыя). што абумовіла перавагу гуманітарных ведаў у змесце адукацыі і вызначыла назву школы — гімназія (у Еўропе пашырана з 16 ст.). Развіццё індустр. грамадства садзейнічала ўзнікненню ў 18 ст. новага тыпу С.а.ш. — рэальных наяучальных устаноў, дзе пераважала вывучэнне прыродазнаўчых, дакладных і прыкладных навук. новых моў. Гэтыя тыпы С.а.ш. з рознымі варыянтамі інтэграцыі захаваліся ў большасці еўрап. краін і ў наш час.
На Беларусі пасля 1918 устаноўлены адзіны тып 9гадовай дзярж., прац. політэхн. школы. У 1932 адбыўся пераход да 10гадовай політэхн. С.а.ш. У 2й пал. 1950х г. у С.а.ш. ўведзены элементы вытв. навучання, у 1959 яна пераўтворана ў прац. політэхн. с.а.ш. з вытв. навучаннем (тэрмін навучання 11 гадоў). У 1966 С.а.ш. зноў стала 10гадовай. Ў 1984 здзейснены пераход да 11гадовай агульнаадук. школы. У канцы 1980— пач. 1990х г. з’явіліся гімназіі, ліцэі. 3 1998 пачалася рэформа С.а.ш. У межах яе рэалізацыі ўведзены абавязковая 10гадовая і 12гадовая агульная сярэдняя адукацыя. Структура С.а.ш. ўключае: 4гадовую пач. адукацыю (падрыхтоўчы, 1—3і класы; дзеці ад 6 да 10 гадоў), 6гадовую базавую (4—9ы класы; з 10 да 16 гадоў) і агульную сярэднюю адукацыю на базе ліцэйскіх класаў (10—11ы класы; 17—18 гадоў). Удасканаленне зместу адукацыі ў С.а.ш. накіравана на забеспячэнне гарманічнага развіцця асобы. авалоданне ёю асновамі нац. і сусв. культуры. падрыхтоўку да самаст. жыцця. Для гэтага ўкараняюцца новыя адукац. тэхналогіі. У 2001/02 навуч. г. ў Рэспубліцы Беларусь было 2770 дзённых С.а.ш. (больш за 1,26 млн. вучняў) і 86 вячэрніх зменных (каля 23.4 тыс. навучэнцаў). Гл. таксама Сярэдняя адукацыя.
М.БЛіс.
СЯРЭДНЯЯ АДУКАЦЫЯ, узровень адукацыі, які забяспечвае свядомы, актыўны ўдзел чалавека ў жыцці грамадства, садзейнічае яго самаст. прафес. дзейнасці і дае аснову для атрымання вышэйшай адукацыі. Адрозніваюць агульную С.а. і сярэднюю спецыяльную адукацыю. Мэта агульнай С.а. — станаўленне асобы і яе светапогляду, усведамленне ёю цэласнай карціны свету і свайго месца ў ім, уключаючы выбар жыццёвага шляху. Папярэднічае С.а. дашкольная і пач. школьная адукацыя. Агульную С.а. даюць сярэднія агульнаадукацыйныя йіколы, гімназіі, ліцэі, некаторыя сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы і прафес.тэхн. вучылішчы. Гл. таксама Адукацыя агульная.
СЯРЭДНЯЯ АЗІЯ, частка тэр. Азіі ад Каспійскага м. на .3 да граніцы з Кітаем на У і ад Арала Іртышскага водападзела
362 сярэдняя
на Пн да граніцы з Іранам і Афганістанам на Пд. Прырода адрозніваецца вял. кантрастнасцю: найвыш. горныя сістэмы — ЦяньШань і Памір, вял. раўнінныя прасторы Туранскай нізіны з пустынямі Каракумы і Кызылкум, на ГІн — Тургайскае плато і Казахскі драбнасопачнік. Каля ўзбярэжжа Каспійскага мора ўпадзіна Карагіе (132 м). С.А. — вобласць унутр. сцёку. Гал. рэкі (Амудар’я, Сырдар’я, Ілі) упадаюць у буйнейшыя азёры — Аральскае мора і Балхаш. На раўнінах пераважаюць пустынныя ландшафты, у гарах — ландшафты зменьваюцца ў залежнасці ад вышыннай пояснасці і экспазіцыі схілаў ад пустынных падгорных раўнін да халодных пустынь і ледавікоў.
Тэрмін С.А. ўведзены ў рускамоўны ўжытак у сярэдзіне 19 ст. і звязаны з творамі ням. вучонага АГумбальта, які называў вялізны рэгіён унутры кантынент. Азіі пацямецку «Mittelasien». што мае дваякі пераклад: «Цэнтр. Азія», або «С.А.»; у рускамоўнай лры ўжываліся абедзве назвы. Пасля заваявання Расіяй Туркестана (2я пал. 19 ст.) С.А. сталі наз. толькі рас. ўладанні Цэнгр. Азіі, a раёны на У ад іх — Цэнтр. Азіяй. У сав. час сярэднеазіяцкімі наз. 4 саюзныя рэспублікі: Узбекістан, Кіргізія. Таджыкістан і Туркменістан. У 1993 на нарадзе кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Казахстана, Узбекістана. Кіргізіі, Таджыкістана і Туркменістана вырашана адмовіцца ад тэрміна «С.А.» і называць гэты рэгіён (цялер з 5 рэспублік СНД) Цэнтр. Азіяй. Але назва «С.А» да нашага часу выкарыстоўваецца ў беларускамоўнай і рускамоўнай лрах.
СЯРЭДНЯЯ БРАГІНКА, назва р. Брагінка ў сярэднім цячэнні.
СЯРЭДНЯЯ ЛІТВА (Litwa Srodkowa), Усходняя Л іт в а, польская марыянетачная дзяржава на тэр. Віленшчыны і Гродзеншчыны ў 1920—22. Утворана з мэтай далучэння да Польшчы Віленшчыны, якая паводле ўмоў польскалітоўскага пагаднення, падпісанага 7.10.1920 у г. Сувалкі. вызначалася як тэр. Літвы. Уключала Ашмянскі, Свянцянскі, Трокскі, Віленскі, Браслаўскі і Лідскі пав., захопленыя ў кастр. 1920 войскамі ген. Л.Жалігоўскага па загадзе Ю.Пілсудскага. Тэр. С.Л. складала каля 10 тыс. км2 і налічвала 530 тыс. ж., з якіх больш за 40% былі беларусы. Вярх. ўлада ў С.Л. знаходзілася ў руках ген. Жалігоўскага, функцыю ўрада выконвала Часовая кіруючая камісія, гал. задачамі якой было забеспячэнне паліт. і эканам. стабільнасці краю. На тэр. С.Л. была створана самаст. судовая сістэма. С.Л. залежала ад грашовых крэдытаў польскага ўрада, a яе эканоміка — ад стану гаспадаркі Польшчы і польскай маркі. На тэр. С.Л. на працягу 1921 пачалі дзейнічаць 432 пра.мысл. і каля 1370 дробных прадпрыемстваў. Асн. прадметам экспарту была прамысл. сыравіна (дрэва, лён і інш.). Улады С.Л. распрацавалі праекг электрыфікацыі краю. Беспаспяхова скончылася спроба правядзення зямельнай рэформы, якая мела на мэце аслабленне сац. напружання на вёсцы.
На тэр. С.Л. дзейнічалі і бел. аргцыі, у т.л. Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні. Беларуская партыя сацыялістаўрэвалюцыянераў, група былых слуцкіх паўстанцаў пад кіраўніцтвам У.Пракулевіча і П.Жаўрыда, бел. камуністы на чале з К.Цярэшчанкам і Э.Русецкім, паланафільская аргцыя «Беларуская краёвая сувязь» (кіраўнік П.Аляксюк), якая выказвалася за далучэнне С.Л. да Польшчы. У канцы 1920 заснавана бел. Барунская настаўніцкая семінарыя, працягвала працаваць Віленская беларуская гімназія. У 1921 па ініцыятыве Б.Тарашкевіча створана Таварыства беларускай школы. дзейнічала 186 бел. школ. Каб надаць выгляд законнасці далучаных да Польшчы тэрыторый, 8.1.1922 польскі ўрад арганізаваў выбары ў часовы сейм С.Л. У выбарах прынялі ўдзел 64,4% выбаршчыкаў. Большасць бел. і літ. насельніцтва байкатавала выбары, якія сталі перамогай прыхільнікаў інкарпарацыі. Паводле рашэння часовага сейма
ад 20.2.1922 С.Л. ўвайшла ў склад Польскай дзяржавы і была ўключана ў Віленскае ваяводства. Гэта стала адной з падстаў Віленскага канфлікту 1920—39. У час уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у вер. 1939 Віленскае ваяв. было занята Чырв. Арміяй. Згодна з сав.літ. дагаворам ад 10.10.1939 тэр. яго з Віль