• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Да арт. Сярэднеднялроўская культура: посуд 2га (верхнія 3 рады) і 3га этапаў.
    Паселішчы размяшчаліся на пясчаных дзюнах, узвышэннях поймы. накраях тэрас і на ўчастках карэннага берага. Жытлы наземныя слупавой канструкцыі і паўзямлянкі, унутры мелі агнішчы. Пахавальны абрад — зрупапалажэнне ў скурчаным стане на баку ў авальных або прамавугольных ямах і трупаспаленне на курганных могільніках. Насельніцгва С.к. вырабляла гаршкі, кубкі. слоікі, чашы з шара і яйца
    падобным тулавам, слоікападобныя пласкадонныя пасудзіны і інш. У глінянае цеста дамешвалі пясок, шамот і дробны кварц. Верхняя частка посуду звычайна ўпрыгожвалася адбіткамі шнура. лінейнага і зубчастага штампа. наразнымі лініямі. уцісканнямі, зашчыпамі і шш. элементамі, якія ўтваралі гарыз. і дыяганальныя рады арнаментаў, трохвугольныя кампазіцыі. Плямёны С.к. карысталіся крамянёвымі і касцянымі прыладамі працы (сякеры, скрабкі. скоблі, нажы, сярпы, цёслы і інш.), меднымі і бронзавымі ўпрыгожаннямі (дыядэмы, шыйныя грыўні, бранзалеты, трубчастыя пранізкі, скроневыя кольцы, бурштынавыя падвескі). Найб. вядомыя помнікі С.к. на Беларусі Ксяндзова Гара, Струмень, РудняШлягіна, Сябровічы, Ходасавічы.
    Літ.: Археалогія Беларусі. Т. 1. Мн., 1997.
    А.ГКамчыц.
    СЯРЭДНЕДУНАЙСКАЯ РАЎНІНА Венгерская нізіна. Знаходзіцца ў бас. сярэдняга цячэння р. Дунай (ад Венскага Лесу на ПнЗ да Жалезных Варот на ПдУ). пераважна ў Венгрыі, часткова ў Аўстрыі, Славакіі, Румыніі, Сербіі, Харватыі. Асобныя часткі С.р. наз. Альфёльд, Дунантуль, Кішальфёльд. Пл. каля 200 тыс. км2. Выш. 100—200 м. Тэктанічная ўпадзіна. запоўненая лёсавымі і алювіяльнымі адкладамі. Паверхня плоская або слаба ўзгорыстая, астраўныя горы (выш. да 757 м). Сярэднія тры студз. 2 °C, ліп. 22 °C. Ападкаў 500—600 мм, у гарах да 900 мм за год. На тэр. С.р. воз. Балатан з курортным раёнам. Участкі лесастэпаў і стэпаў. Інтэнсіўнае земляробства (пасевы пшаніцы. кукурузы; садаводства, вінаградарства). Радовішчы баксітаў, нафты і газу, бурага вугалю. Буйны горад — Будапешт.
    СЯРЭДНЕІРАНСКІЯ ІОРЫ горная сістэма ў Іране. Даўж. з ПнЗ на ПдУ каля 1000 км, шыр. да 300 км, выш. да 4420 м (г. Хезар). пераважаюць выш. 2000—2500 м. Гал. хр. — Кухруд. Складзены з вулканічных парод, пясчанікаў, вапнякоў; шматлікія восыпы. Ападкаў 100—300 мм за год. Горныя стэпы і пустыні. Па далінах — тугайныя зараснікі. Качавая жывёлагадоўля.
    СЯ РЭДНЕСІБІРСКАЕ 1 ІЛАСКАГбР’Е, у Азіі на тэр. Расійскай Федэрацыі. Займае пераважную ч. Усх. Сібіры ў Рэспубліцы Саха (Якуція), Краснаярскім краі і Іркуцкай вобл. Абмежавана на Пд хр. Усх. Саяна. Прыбайкалля і Забайкалля. на 3 — Зах.Сібірскай раўнінай. на Пн і У — Паўн.Сібірскай нізінай і Цэнтральнаякуцкай раўнінай. Пл. каля 3,5 млн. км . Знаходзіцца ў межах Сібірскай платформы. Пераважаюць выш. 500—700 м. Характэрна чаргаванне шырокіх плато і кражаў (Енісейскі краж, Вілюйскае плато; найб. выш. 1701 м — на плато Путарана).
    360 сярэдні
    Распаўсюджана шматгадовая мерзлата. Клімат рэзка кантынентальны. Радовішчы карысных выкапняў: нікелевыя і медныя руды (Нарыльск), жал. руды (АнгараПіцкі басейн і АнгараІлімскі рн), кам. вугаль (Тунгускі. Чаромхаўскі і інш. басейны), алмазы, графіт, кам. соль, прыродны газ. Рэкі бас. Паўн. Ледавітага ак.; буйнейшыя — Ніжняя і Падкаменная Тунгускі, Ангара. Лена з Вілюем, Хатанга. Пераважае лістоўнічная тайга; на Пд хваёвалістоўнічныя і хваёвыя бары. На Пн горная тундра. на Пд у далінах участкі лесастэпу і стэпаў. Ёсць заказнікі і запаведнікі.
    СЯРбДНІ ЗАРАБОТАК сярэлні памер заработнай платы работніка за пэўны перыяд. Выплачваецца ў прадугледжаных заканадаўствам выпадках. Паводле Прац. кодэкса Рэспублікі Беларусь С.з. захоўваецца за работнікамі ў перыяд выканання дзярж. ці грамадскіх абавязкаў, пераезду на работу ў інш. мясцовасць, вымушанага прагулу і інш. На аснове С.з. разлічваюцца пенсіі, выхадныя дапамогі, дапамогі па беспрацоўі і стыпендыі беспрацоўным, якія праходзяць прафес. падрыхтоўку ці перападрыхтоўку.
    СЯРЭДНІ МОЗГ, аддзел галаунога мозга, размешчаны паміж прамежкавым мозгам і вароліевым мостам. Складаецца з чатырохбугровага цела (падкоркавыя цэнгры зроку і слыху) і ножак мозга. Гал. ўтварэнні: цэнтр. шэрае рэчыва. чорная субстанцыя, чырв. ядро, ядры вокарухальнага і адводнага нерваў, рэтыкулярная фармацыя; цэнтры, якія рэгулююць тонус шкілетных мышцаў, стан сну і няспання і інш. Поласць С.м. — водаправод мозга, злучае III і IV жалудачкі мозга. Асн. эферэнтны шлях С.м. (перадае імпульсы ад нерв. цэнтраў да розных органаў) — рубраспінальны тракт, які забяспечвае павышэнне каардынацыі рухаў з боку мазжачка і С.м., іх адаптацыі да вестыбулярных. светлавых і гукавых уздзеянняў. Пры пашкоджанні чорнай субстанцыі ўзнікае дэфіцыт нейрамедыятара дофаміна (адна з прычын парушэнняў позы, рэгуляцыі рухаў, мышачнага тонусу — сімптомы паркінсанізму). А.С.Леанцюк. СЯРЭДНІ УСХОД (англ. Middle East, франц. Moyen Orient) у рускамоўнай лры ў большасці выпадкаў — умоўная назва раёна Азіі, на тэр. якога знаходзяцца Іран і Афганістан; у заходняй лры да С.У. адносяць таксама краіны Блізкага Усходу.
    СЯРЭДНІЯ ВЕЛІЧЫНІ ў статыс т ы ц ы, абагульненыя характарыстыкі якасна аднародных і колькасна розных велічынь. Выкарыстоўваюцца для пазбаўлення ад індывід. адрозненняў элементаў пэўнай сукупнасці, выяўлення агульных умоў і заканамернасцей. 3 дапамогай С.в. ажыццяўляюцца разлікі,
    звязаныя з прагназіраваннем і шіанаваннем, аналіз пэўных з’яў і працэсаў. Пры аналізе еац. з’яў і працэсаў разлік С.в. выступае як дапаможны метад лля пераходу да метадаў мнагамернага статыстычнага аналізу. Існуюць розныя тыпы С.в.: сярэднія арыфм., сярэднія гарманічныя. сярэднія геам., сярэднія квадратычныя (гл. Сярэдняе).
    СЯРЭДНІЯ ВЯКІ, сярэдневякоўе, сярэднявечча. назва эпохі паміж старажытнасцю (антычнасцю) і Адраджэншм. Уведзена ва ўжытак італьян. гуманістамі 15—16 ст., якія імкнуліся супрацьпаставіць свой час папярэднім стагоддзям, што тракгаваліся імі як перыяд заняпаду культуры. У адрозненне ад «цёмнай», «варварскай» эпохі. што пастала пасля росквіту культуры ў класічнай старажытнасці (Грэцыя і Рым), новыя часы лічыліся перыядам адраджэння антычнасці. У паняцце «С.в.» ўкладваўся адмоўны сэнс. Пасля таго. як у 1685 ням. гісторык Х.Келарыус (Келер) выдаў падручнік па універсальнай гісторыі, у якім падзяліў мінулае на старажытнасць, С.в. і новы чае, 3членная схема перыядызацыі і тэрмін «С.в.» 'Трывала ўвайшлі ў гістарыяірафію. У 18 сг. аформілася асобная гіст. дысцыпліна, што вывучае С.в. — медыявістыка.
    У еўрап. гуманістыцы лічыцца, што ў вузкім значэнні слова паняцце «С.в.» тычыцца толькі тых тэрыторый, якія зведалі Адраджэнне (г.зн. уласна Еўропы). а ў дачыненні да іншых гаварыць пра С.в. можна толькі ўмоўна. Храналагічныя межы эпохі вызначаюцца парознаму. Звычайна яе пачынаюць ад канца 4—5 ст. (у франц. гістарыяграфіі ад 395 — года смерці імператара Феадосія Вялікага, у нямецкай — ад 476 — краху Зах. Рымскай імперыі), а завяршаюць сярэдзінай 15 — пач. 16 ст. (1453 — крах Візантыйскай імперыі, 1492 — адкрыццё Амерыкі, 1517 — выступленне МЛютэра і інш.). У межах гэтай эпохі вылучаюць 3 падэпохі: раннія С.в. (канец 4—11 ст.), высокія С.в. (11 — 1я пал. 13 ст.) і познія С.в. (2я пал. 13 — пач. 16 ст.). У сучаснай зах. гістарыяграфіі прызнаецца, што паміж С.в. і новым часам існавала пераходная эпоха — прыкладна паміж 1450 і 1550. У бел. падручніках па гісторыі ў адпаведнасці з «Праграмай па гісторыі для базавых агульнаадукацыйных школ» (1996) прынята траічная схема перыядызацыі з такімі ж храналагічнымі межамі, як у Зах. Еўропе. Аднак правамернасць вызначэння межаў С.в. як 5— 15 ст. ў дачыненні да гісторыі Беларусі аспрэчваецца ў навук. лры.
    Асн. прыкметамі С.в. прынята лічыць існаванне васальналеннай сістэмы (гл. Васалітэт) і феадалізму як асаблівага тыпу грамадскага ладу. Эпоху характарызавалі панаванне натуральнай гаспадаркі і падзеленасць свету на мноства малых, практычна аўтаномных гасп. рэгіёнаў, а таксама поўная перавага рэліг. светапогляду. Паколькі ў гаспадарцы, формах грамадскага жыцця і асабліва ў
    менталітэце С.в. вызначалі еўрап. культуру і пасля 16 ст., прадстаўнікі «школы «Апалаў» увялі канцэпцыю «працяглага сярэдневякоўя», згодна з якой С.в. доўжыліся да 18—19 ст.
    Літ.: Л е Г о ф ф Ж. Цнвнлнзацня средневекового Запада: Пер. с фр. М., 1992; Cara н о в і ч Г. У пошуках Сярэднявечча // Бел. гіст. агляд. 1997. Cm. I—2; Dinzelbather R. Sachworterbuch der Mediavistik. Stuttgart. 1992; Sauer H. Mittelalter // Leksikon des Mittelalters. Berlin. 1993. Bd. 6; Goetz H.W. Moderne Mediavistik: Stand und Perspektiven der Mittelalterschung. Darmstadt, 1999. ГМ.Сагановіч.
    СЯРЙДНІЯ ГОРНЫЯ ІІАРОДЫ, магматычныя горныя пароды, якія па колькасці крэменязёму (53—64 + 2%) займаюць прамежкавае становішча паміж кіслымі горнымі пародамі і асноўнымі горнымі пародамі. Паводле хім. і мінер. саставу падзяляюцца на нармальн ы я (дыярыты і іх эфузіўны аналаг андэзітабазальты, кварцавыя дыярьггы і іх эфузіўны аналаг андэзіты) і с у б шчолачныя (вапнавашчолачныя сіеніты і іх эфузіўны аналаг трахіты). Часта вылучаюць шчолачную галіну С.г.п. (шчолачныя сіеніты і шчолачныя трахіты).
    СЯРЭДНІЯ ГІЕЧЫ вёска ў Сіманіцкім с/с Лельчыцкага рна Гомельскай вобл. Цэнтр дапаможнай гаспадаркі. За 14 км на ПнЗ ад г.п. Лельчыцы, 221 км ад Гомеля, 67 км ад чыг. ст. Ельск. 332 ж., 121 двор (2002). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі.
    СЯРЭДНІЯ СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ. Рыхтуюць спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі для прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў розных галін эканомікі, культуры, адукацыі, аховы здароўя і інш. Да С.с.н.у. належаць тэхнікумы, каледжы і вучылішчы (пед., мед., муз., культуры. мастацкія. мастацгваў). У навуч. планы ўваходзяць агульнаадук. дысцыпліны (лра. матэматыка, фізіка, хімія і інш.) і прафесійныя. Тэрмін навучання ад 1 г. 10 мес да 4 гадоў. У 2001/02 навуч. г. на Беларусі дзейнічала 148 дзярж. і 8 прыватных С.с.н.у. (гл. таксама Сярэдняя спецыяльная адукацыя).
    СЯРЭДНІЯ СЎТКІ, гл. ў арт. Суткі.
    СЯРбДНІЯ ШЫРОГЫ тое, што ўмераныя шыроты.
    СЯРЭДНЯібРНЫ РЭЛЬЕФ. сярэднягор’і, сярэдневышынныя горы, тып рэльефу, уласцівы гарам з адноснымі вышынямі 500—2000 м, a абсалютныя вышыні звычайна ніжэй за 3000 м (напр., Карпаты, Урал, Апалачы). Характэрны мяккія абрысы грабянёў, акруглыя вяршыні, адносна пакатыя схілы, участкі паверхняў выраўноўвання. У фарміраванні рэльефу вядучую ролю адыгрываюць эразійныя працэсы. Шырока распаўсюджаны рыхлыя адклады, схілы здзірванелыя, часта парослыя лесам. Горы звычайна не дасяга