• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Поймавае возера ў заказніку Сярэдняя Прыпяць
    няй, ВіленскаТрокскі і частка Свянцянскага пав. перададзены Літве (агульная пл. 6909 км2 з нас. 490 тыс. чал.). У жн. і ліст. 1940 Літ. ССР перададзена яшчэ больш за 2600 км2 тэр. БССР. На астатняй тэр. Віленшчыны ў снеж. 1939 угворана Вілейская вобласць.
    Літ:. Грыцкевіч А. Беларускалітоўскія дачыненьні 1918—1922 гг. // Спадчына. 1994. № 5; Іваноў М. Праблема прыналежнасці Вільні і беларускае нацыянальнае пытанне ў 1939 г. // Бел. гіст. часоп. 1994. № 1; Зхнкявкчюс 3. Восточная Лхтва в прошлом н настояшем: Пер. с лнт. Вхльнюс, 1996; Знешняя палітыка Беларусі. Т. 1—2. Мн., 1997—99; Dominiczak Н. Granica wschodnia Rzeczypospolitej Polskiej w latach 1919—1939. Warszawa. 1992. А.М.Чарнякевіч.
    СЯРЭДНЯЯ ІІРЫІІЯЦЬ ландшафтны заказнік рэсп. значэння на тэр. Пінскага, Лунінецкага, Столінскага рнаў Брэсцкай вобл. і Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл. Засн. ў 1999 для аховы унікальнай поймавай экасістэмы р. Прыпяць з комплексамі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 90 447 га. У С.П. увайшлі заказнікі Нізоўе Ясельды, Нізоўе Случы. Вусце Лані. Уключае тыповыя для Палесся біятопы: спелыя дубровы, нізінныя балоты, лугі, воднабалотныя ўгоддзі. Лясы займаюць 21,4% пл., лугі, балоты — 38,1%, хмызнякі — 12,2%, водныя ўгоддзі — 5%. Лясы 11 фармацый з высокаўзроставымі дубровамі, ясеннікамі, чорнаалешнікамі. Травяністыя згуртаванні зуброўкі духмянай. булаваносцу сіваватага, асакі омскай. У флоры 725 відаў, у т.л. 11 відаў у Чырв. кнізе: сальвінія плывучая, гарлачык белы, зубніца клубняносная, шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі і інш. У фауне 36 відаў млекакормячых, 182 — птушак, 6 — рэптылій, 10 — амфібій. 37 — рыб, у т.л. ў Чырв. кнізе 57 відаў: барсук, змеяед, шылахвостка, чэрнець белавокая, падворлікі вялікі і малы. арланбелахвост, пугач, чапля вялікая белая, кваква, чарапаха балотная, рапуха чаротная і інш. П.1.Лабанок.
    СЯРЙДНЯЯ СПЕЦЫЯЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ. узровень адукацыі, які набываецца на базе поўнай або няпоўнай агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама пачатковай прафес. адукацыі і забяс
    печвае індывіду веды, уменні і навыкі. неабходныя для самаст. выканання работ пэўнай складанасці, кіраўніцтва першаснымі вытв. звёнамі, дапамогі спецыялістам вышэйшай кваліфікацыі. С.с.а. даюць сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, вышэйшыя прафес. вучылішчы, прафес.тэхн. каледжы і вышэйшыя каледжы (гл. такса.ма раздзел Асвета ў арт. Беларусьў
    СЯРЭДНЯЯТУНГУСКА адна з назваў р. Падкаменная Тунгуска.
    СЯР^ДНЯЯ ШКбЛА. навучальная ўстанова, якая забяспечвае агульную сярэднюю адукацыю. тое, што сярэдняя агульнаадукацыйная ткола.
    СЯСІТА. возера ў Гарадоцкім рне Ві цебскай вобл.. у бас. р. Ловаць (цячэ праз возера), за 43 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 3,45 км2, даўж. 4,6 км, найб. шыр. 1.3 км. найб. глыб. 10,6 м. даўж. берагавой лініі 12,8 км, пл. вадазбору 370 км!. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 5—10 м (на У 3—5 м). разараныя. Адзначаны 2 тэрасы на выш.'2 і 5 м. Берагі нізкія, на У месцамі да 0,5 м. параслі хмызняком і воднабалотнай расліннасцю. Пойма шыр. 10—50 м (на ПдЗ да 200 м), забалочаная. пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей 2 м дно выслана ілам. Мноства водмелей і ўпадзін. Востраў пл. 1 га. Уздоўж берагоў да глыб. 1—1,2 м паласа надводнай расліннасці шыр. да 30 м. У выніку меліярац. работ у бас. р. Ловаць узровень возера паніжаны на 1,2—1.5 м.
    СЯСЛАВІН Аляксандр Мікітавіч (1780 ці 1785, с. Есемава, цяпер с. Сяславіна Ржэўскага рна Цвярской вобл., Расія — крас. 1858 або 7.5.1857), герой вайны 1812. Ген.лейт. (1814). Скончыў артыл. і інж. кадэцкі корпус (1798). Удзельнік рус.франц. 1806—07 і рус.тур. 1806—12 войнаў. У пач. вайны 1812 ад’ютант ген. М.Б.БарклаядэТолі. удзельнік Смаленскай і Барадзінскай бітваў. 3 вер. 1812 камандзір кав. партыз. атрада. 28 ліст. яго атрад першы ўвайшоў у Барысаў, захапіў шмат палонных. наладзіў сувязь паміж войскамі П.Х.Вітгенштэйна і П .В. Чычагояа; 4 снеж. першы ўварваўся ў Ашмяны. дзе разлічваў захапіць Напалеона I; 8 снеж. беспаспяхова атакаваў Вільню. Са снеж. 1812 флігельад’ютант імператара Аляксандра I, камандзір гусарскага палка. Удзельнік замежных паходаў рас. арміі 1813—14. Вызначыўся ў Лейпцыгскай бітве 1813. за што атрымаў званне генерала. Да 1820 у арміі, потым у маёнтку на радзіме. А.М.Лукашэвіч.
    СЯТКОЎСКІ Валянцін Аляксандравіч (н. 21.4.1946, г. Докшыцы Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Др мед. н. (1992). Скончыў Мінскі мед. інт (1970). У 1970 — 89 у Бел. НДІ пералівання крыві (у 1977—89 нам. дырэктара). 3 1990 у Мінскім мед. унце (з 2000 кіраўнік навук. групы). Навук. працы па пытаннях паталаг. фі
    зіялогіі сістэмы крыві. дыягностыцы і тэрапіі пскасаматычных хвароб. 1 Ірэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978.
    Тн.: Прнмененне теормн ннформацнм прм псмодаіпюсгнческт нсследованнях (разам з Л.ААзаравай. Л.П.Васіленка) // Мед. новостн. 1997. № 12: Пснхосоматмческне заболевання: современ. взгляд на развптме м состоянне проблемы (v caafc.) // Там жа. 1999. № 4.
    СЯЎБА сельскагаспадарчых р а с л і н. працэс размеркавання насення ў верхнім слоі глебы для яго прарастання; адзін з прыёмаў агратэхнікі ў раслінаводстве. Механізаваную С. праводзяць сеялкамі і інш. Дастатковае забеспячэнне праросткаў вільгаццю, цяплом і паветрам дасягаецца добрай перадпасяўной апрацоўкай глебы, спосабамі і аптымальнымі тэрмінамі С.. глыбінёй загортвання насення, нормамі высеву, унясеннем ўгнаенняў і інш.
    Перадпасяўная апрацоўка г л е 6 ы захоўвае вільгаць у глебе, ачышчае поле ад пустазелля. забяспечвае неабходную рыхласць глебы: яе прыёмы (баранаванне. культывацыя. шлейфаванне. прыкачванне) і іх паслядоўнасць залежаць ад клімат.. глеба
    вых умоў і с.г. культуры. С п о с а б ы С. выбіраюшіа з улікам біял. патрабаванняў с.г. культур да плошчы жыўлення. асвятлення. вільготнасйі. апрацоўкі міжрадкоўяў. Вылучаюць С. раскідную, радковую. гнездавую і інш Т э р м і н ы С. залежаць ад с.r. культуры і раёнаў вырошчвання. Да раслін ранніх тэрмінаў С належаць яравая пшаніна. ячмень, авёс, лён, цукр. і кармавыя буракі. гарчыца, гарох. шмаітадовыя травы. віка; больш позніх тэрмінаў — кукуруза. copra, проса. грэчха, рыс, соя, бахчавыя і інш. культуры. насенне якіх прарастае пры больш высокай тры ці ўсходы гінуць ад веснавых замаразкаў. Глыбіня загортвання залежыць ад біял. патрабаванняў насення да ўмоў прарастання. мех. складу і вільготнасці глебы. Буйное насенне загортваюць глыбей (кукурузу да 10—12 см). чым дробнае (тытунь і шматгадовыя травы на 0,5—2 см). На гліністых глебах насенне загортваюць на меншую глыбіню, чым на пясчаных і сугліністых. Ад н о р м ы в ы с е в у залежаць плошча жыўлення раслін. іх кусцістасць, галінастасць, аблісцеласць, ураджайнасць і якасць прадукцыі. Норма высеву залежыць ад біял. асаблівасцей культуры, ступені акультуранасці і ўзроўню ўрадлівасці глебы. вілыотнасці яе верхняга слоя. тэрміну С.. папярэдніх культур і інш.
    СЯЎКІ вёска ў Лоеўскім рне Гомельскай вобл., на р. Песачанка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПдЗ ад г.п. Лоеў. 121 км ад Гомеля, 50 км ад чыг. ст. Хойнікі. 336 ж.. 119 двароў (2002). Базавая школа. Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СЯЎКО Баляслаў Іванавіч (15.5.1940, в. Межырэчы Зэльвенокага рна Гродзенскай вобл. —2.6.2002), бел. акцёр. Засл. арг. Беларусі (1976). Скончыў Бел. тэатр.
    сяўрук	363
    маст. інт (1965). 3 1965 акцёр Нац. акад. тра імя Я.Коласа. Выканаўца драм. і характарных роляў, якія вылучаліся псіхал. дакладнасцю, эмацыянальнай насычанасцю вобразаў, пластычнасцю і экспрэсіяй: Юрка. Валодзька, Сын («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Сярожа, дзядзька Шура [«Скорыя цягнікі», «Таму што люблю» («Дзень карабля») А.Паповай]. Чорт («Блудны муж і яго жонка Варвара» паводле Г.Марчука), Фатограф («Шагал... Шагал...» У.Драздова), Алёша («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага), Аўгуст Фіш («Аз і Ферт» ГІ.Фёдарава), Колесаў («Развітанне ў чэрвені» А.Вампілава), граф фон Моар |«Я, ты, ён. яна. яны... яно» («Разбойнікі») Ф.Шылера|, Сільвіо («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні), Фрыц, Наведвальнік («Пісьменныя» паводле М.Чокэ) і інш. Здымаўся ў кіно. Арганізатар і кіраўнік (з 1969) Віцебскага нар. тра пантамімы «Мім».
    Сяўруга.
    СЯЎРЎГА (Acipenser stellatus), рыба сям. асятровых атр. асетрападобных. Пашырана ў бас. Чорнага, Азоўскага і Каспійскага мораў. Прахадная.
    Даўж. да 2.2 м. маса да 80 кг. Цела ўкрыта 5 радамі вял. касцявых пласцінак (жучак). паміж якімі па баках — зорчатыя пласцінкі. Рыла выцягнутае. мечападобнае. Ніжняя губа перарваная. Вусікі не маюць махроў. Ёсць яравыя і азімыя фор.мы. Нерастуе ў рэках. нагульваецца ў моры. Корйцца воднымі беспазваночнымі і дробнай рыбай. Атрыманы гібрыды С. з асятром, сцерляддзю і шыпам. Аб'ект промыслу і развядзення.
    СЯЎРЎК Людвіг Сцяпанавіч (1807. в. Сялец Брагінскага рна Гомельскай вобл. — 3.7.1851), бел. і расійскі вучоны ў галіне анатоміі. Др медыцыны (1838), праф. (1840). Скончыў Віленскі унт (1832). 3 1834 выкладаў у Віленскай медыкахірург. акадэміі, з 1840 у Маскоўскім унце. Навук. працы па паталаг. анатоміі. даследаванні халеры. уплыве маслянай кты на жывёльны арганізм.
    СЯЎРЎК Пётр Якаўлевіч (1905. г. Скідзель Гродзенскага рна — 4.10.1929), бел. паэт. У час. 1й сусв. вайны жыў з бацькамі ў Тамбоўскай губ. 3 1921 на радзіме. Удзельнічаў у рабоце Тва бел. школы, Бел. сялянскаработніцкай грамады. Неаднойчы быў арыштаваны польск. ўладамі. Паводле сцверджання У.Калесніка, у сярэдзіне 1920х г. друкаваў допісы. вершы, фельетоны ў віленскіх газетах пад псеўд. Плебей. У вершах любоў да роднага краю, прац. чалавека, імкненне да сац. справядлі
    364 сяхновіцкі
    васці, нараканні на цяжкую долю. Быў пад уплывам паэзіі М.Багдановіча. Яго вершы надрукаваны ў час. «Полымя» (1986. № 10).
    Літ: Калеснік У. Час і песні. Мн.. 1962. С. 62.
    1	2	3 4	5
    Сячкарня барабанная: I — кола ручнога прывода; 2 — камера барабана з рэжучымі нажамі; 3 — рэдуктар; 4 — сілкавальны валец; 5 — прыёмны латак.
    СЯХНОВІЦКІ КРУХМАЛЬНЫ ЗА
    ВОД. Дзейнічаў у 1903—20я г. ў в. Сяхновічы Кобрынскага пав. (цяпер в. Вял. Сяхновічы ў Жабінкаўскім рне Брэсцкай вобл.). У 1908—10 меў паравы лака.мабіль. У 1913 працавала 12 рабочых. выраблена 25 тыс. пудоў крухмалу. Пры заводзе была сыраварня. Сыравіна пастаўлялася з маёнтка памешчыка.