Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
1907), багацце адценняў у характарыстьшы герояў і абставін («Выезд Пятра II і йэсарэўны Лізаветы Пятроўны на паляванне», 1900). Пісаў карціны на міфал. сюжэты («Адысей і Наўзікая», 1909—10; «Выкраданне Еўропы», 1910). Аформіў спектакль «Юдзіф» А.Сярова (1907, Марыінскі тр у Пецярбургу). Ілюстраваў творы А.Пушкіна, М.Някрасава, М .Лермантава, І.Крылова.
Літ: Г р а б а р ь Н.Э. В.А.Серов. 2 нм. М.. 1980; В.А.Серов: Жнвопмсь Графяка: Кат. М.. 1981; С а р а б ь я н о в Д.В В.А.Серов: [Альбом|. Л.. 1982. Л.ФСалавей.
СЯРОЎ Уладзімір Аляксандравіч (21.7.1910, с. Эмаус Цвярской вобл., Расія — 19.1.1968), расійскі жывапісец і графік. Нар. маст. СССР (1958). Правадз. чл. AM СССР (1954). Прэзідэнт AM СССР (1962—68). Вучыўся ў Ленінградскай AM (1927—31), у \.\.Бродскага (1931—33). У 1933—42 выкладаў у
У.Сяроў Зімні ўзяты. 1954.
Ленінградскай AM. Пранаваў пераважна ў гіст.рэв. жанры, ствараў работы, якія вызначаліся ідэйнасцю, псіхал. абмалёўкай: «У.І.Ленін абвяшчае савецкую ўладу» (1947; Дзярж. прэмія СССР 1948), «Хадакі ў Леніна» (1950; Дзярж. прэмія СССР 1951), «Зімні ўзяты» (1954), «Дэкрэт аб міры», «Дэкрэт аб зямлі» (абедзве 1957). Аўтар партрэтаў удзельнікаў баёў пад Ленінградам, 1942—44, пейзажаў, плакатаў, кніжных
В.Сяроў Партрэт
І.А.Марозава. 1910.
ілюстраный (да рамана Л.Талстога «Вайна і мір», 1951—53).
Літ.: Лебедев А.К. В.А.Серов. М., 1965. Л.Ф.Салавей
СЯРПбк (Falcaria), род кветкавых раслін сям. парасонавых. Каля 5 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і ў Паўн. Афрыйы. На Беларусі 1 від — С. звычайны (F. vulgaris). Трапляецйа ў хмызняках, на ўзлесках, каля дарог, у пасевах.
Адна, двух і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, галінастыя. Лісце трайчастае, скурыстае, вострапілаватае па краі. Белыя кветкі сабраны ў складаны парасонік. Плод — віслаплоднік. Маладое лісце ўжываецца ў ежу, насенне — як прыправа. Харч., лек., кармавыя расліны, некат. пустазелле. 4 М. Скуратовіч
СЯРПЎХА (Serratula), род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 70 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 1 від — С. фарбавальная, ці некалючая (S. tinctoria). У культуры С.Вольфа (S. wolffii), зюзнікалістая (S. lycopifolia) і прамянёвая (S. radiata).
Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, часам разгалінаваныя, апушаныя або голыя. Лісйе чаргаванае, простае, суцэльнас ці перыстарассечанае, ніжняе чаранковае, на сйёблах — сядзячае. Кветкі ў кошыках белыя. ружовыя, пурпурныя. Кошыкі сабраны ў шчыткападобныя верхавінка
358 сярых
выя суквецці або адзіночныя Плод — сямянка. Фарбавальныя (пя шэрсці), лек.. меданосныя і дэкар. расліны. А.М.Скуратовіч.
СЯРЫХ Валянніна Васілеўна (н. 22.6.1954, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.). бел. кампазітар. Скончыла Маскоўскі муз.пед. інт імя Гнесіных (1975). 3 1975 выкладчык мінскіх інта культуры, з 1981 пед. інта імя А.Горкага, з 1986 муз. школ. 3 1991 кіраўнік створанай ёю першай дзіцячай эстраднай вак. студыі «Званочак». Творам С. уласцівы светлы этычны пачатак, муз. мова апі
раецца на традыйыі бел. фальклору. рус. класікі, вызначаецца арыгінальнасцю прыёмаў развіцця мелодыкі, маляўнічасйю гучання, шчырасцю і эмацыянальнасцю. Асобнае месйа ў яе творчасці займае музыка для дзяцей. якая вызначаеййа меладычнасцю і лірычнай напоўненасцю. Сярод твораў: фантазія «Беларускія Каляды» для сімф. аркестра (1985), канцэрціна для фп., літаўраў і аркестра (1979); творы для фп„ трыо для скрыпкі. віяланчэлі і фп. (1977), «Маршскерцына» для ансамбля скрыпачоў (1986), творы для хору з суправаджэннем, песні, рамансы. У 1994—2000 аўтар і вядучая радыёперадачы «Музычны дамок».
мсркаваны да т.зв Вял. сярэбранага пояса Паўн. і Паўд. Амерыкі. Асн. запасы ў ЗША, Канадзе. Перу, Мексіцы.
СЯРЭБШЧЫНА. серабшчызна, 1) грашовы падатак у ВКЛ у 14—16 ст. Збіралася з усяго насельнштва ў манеце («серабром») на карысць дзярж. скарбу, пакуль Казімір IV Прывілеем 1447 не вызваліў ад яе выплаты баяр. 3 гэтага часу С. збіралася землеўладальнікамі на сваю карысць. Паступова злілася з інш. грашовай данінай. 2) Надзвычайны дзярж. падатак на ваен. мэты ў 15—16 ст. Выплачвалі землеўладальнікі, дзярж. сяляне. непрывілеяваныя мястэчкі, гарады, якія валодалі палявымі валокамі.
1. Сярэбраны Партрэт кампазітара Дз.Шастаковіча. 1964.
СЯРЭБРАНЫ Іосіф Аляксандравіч (25.4.1907, г. Гарадня Чарнігаўскай вобл., Украіна — 12.8.1979), расійскі жывапісец. Нар. маст. СССР (1977). Чл.кар. AM СССР (1947). Вучыўся ў Ленінградскім вышэйшым маст.тэхн. інце (1927—31). Выкладаў у Інце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1948—51 і з 1954). Аўтар твораў, прысвечаных Вял. Айч. вайне («Партызанылесгафтаўцы», 1942; «Канцэрт Ленінградскай філармоніі ў 1942 годзе», 1957), партрэтаў («Партызан В.С.Цімачоў», 1943), плакатаў («А ну, узялі!...», 1944). У партрэтах 1960—70х г. псіхалагічнасць вобраза спалучаецца з манум. значнасцю кампазіцыі: «Партрэт кампазітара Дз.Шастаковіча» (1964), «Хірург П.Купрыяновіч» (1965), «С.Рыхтэр» (1972).
Aim: Ннкнфоровская 14.В. Н.А.Серебряный. Л.. 1976.
СЯРЭБРАНЫ БЛІШЧАК, другая назва мінералу аргентыт.
СЯРЙБРАНЫЯ РЎДЫ. прыродныя MiHep. ўтварэнні, якія выкарыстоўваюць для прамысл. здабычы серббра. Гал. мінералы С.р.: аргентыт, піраргірыт, полібазіт, прустыт, стэфаніт, срэбразмяшчальны галеніт. Маюць у сябе таксама серабро самароднае. Мінім. колькасць серабра ў рудзе для прамысл. здабычы 45—350 г/т. 3 С.р. здабываюць каля 20% серабра, астатняе — з поліметалічных руд, медных і залатых. С.р. звязаны з гранітоідамі, вулканічнымі і субвулканічнымі пародамі. Гал. радовішчы пры
СЯРЭДЗІННААКІЯНІЧНЫЯ ХРЫБГЬІ магутныя падводныя горныя збудаванні ў межах дна акіянаў, якія найчасцей займаюць пасярэдняе становіійча. Назіраюцца ў выглядзе планетарнай сістэмы на лне ўсіх акіянаў. Сумарная даўж. каля 75 тыс. км, шыр. да 2 тыс. км, адносная выш. 1—3 тыс. м. Сістэма С.х. уключае Гакеля хрыбет, СярэдзіннаАтлантычны хрыбет. Цзнтральнаіндыйскі хрыбет (разам з АравійскаІндыйскім), УсходнеЦіхаакіянскае падняцце. Асобныя вяршыні ўздьтмаюцца над узр. ак. ў выглядзе вулканічных астравоў (Буве, Св. Алены. ТрыстандаКунья і інш.). С.х. характарызуюода развіццём разрыўных парушэнняў зямной кары. у т.л. вял. папярочнымі разломамі і зрухамі, актыўным вулканізмам і высокай сейсмічнасцю. Уздоўж гал. восі размяшчаюцца рыфтавыя даліны з агаленнямі на дне ультраасн. парод, паводле складу блізкіх да рэчыва мантыі Зямлі.
СЯ РЙД 31Н Н ААТЛАН Т Ы Ч Н Ы ХРЫ
БЕТ. найбуйнейшая горная сістэма дна Атлантычнага ак.. частка сусветнай сістэмы сярэдзіннаакіянічных хрыбтоў. Агульная даўж. больш за 18 тыс. км. Асобныя ўчасткі маюць уласныя назвы: хрыбты Кніповіча, Мона, ІсландскаЯнмаенскі, Рэйк’янес. Паўн.Атлантычны, Паўд,Атлантычны. АфрыканскаАнтаркгычны. Папярочнымі разломамі разбіты на ссунутыя адносна адзін аднаго сегменты, амплітуда перамяшчэнняў дасягае 300— 600 км. У Паўд. паўшар’і С.А.х. больш маналітны, на яго схілах размешчаны падводныя вулканы, вяршыні некат. з
СЯРЭДНЕСІБІРСКАЕ
359
іх улвараюць астравы (напр., Ушэсця. Св. Алены).
(г. Любек). Гал. парты: Оснабрук, Гановер, Браўншвайг, Берлін.
СЯРЭДЗІННЫ ХРЫБЕТ Заходні х р ы б е т, галоўны водападзельны хрыбет на пве Камчатка ў Расіі. Даўж. 1200 км. Выш. да 3621 м (вулкан Ічынская Сопка). Складзены з крышт. сланцаў, гнейсаў, пясчанікаў і вулканічных парод. З’яўляецца сістэмай горных ланцугоў і лававых плато. Шмат патухлых вулканаў. Старажытналедавіковыя формы рэльефу (кары. трогі). Ледавікі пл. 866 км’. У ніжняй ч. схілаў — лясы з каменнай бярозы. кедравага і альховага сланіку; вышэй — горная тундра.
СЯРЭДНЕАЗІЯЦКАЕ ПАЎСТАННЕ 1916. выступленне народаў Сярэдняй Азіі і Казахстана супраць рас. царызму, выкліканае ўзмацненнем нац. і калан. прыгнёту ў час 1й сусв. вайны. Штуршком стаў царскі ўказ ад 8.7.1916 аб мабілізацыі мясц. «іншародніцкага насельніцтва» (раней не падлягала прызыву на ваен. службу) на абарончыя работы: 250 тыс. чал. з Туркестанскага, 140 тыс. са Сцяпнога (Казахскага) краёў. Пачалося 17.7.1916 у Хаджэнце (Худжанд). ахапіла Самаркандскую, Сырдар’інскую, Ферганскую. Акмолінскую, Сяміпалацінскую. Сямірэчанскую. Закаспійскую, Уральскую вобл. з насельніцтвам больш за 10 млн. чал. (узбекі, таджыкі, туркмены, казахі, кіргізы і інш.). Мела пераважна характар сял. вайны, удзельнічалі і гараджане. Працоўныя кідалі работу, насельніцтва ўцякала ў стэпы і за мяжу. адбыліся шматлікія ўзбр. паўстанні супраць рас. адміністрацыі, якія часам суправаджаліся нападамі на рус. паселішчы. Найб. арганізаванае было ўзбр. паўстанне казахаў Тургайскай вобл. на чале з Амангмьды Іманавым. У сіудз. 1917 царскія войскі ў асн. ліквідавалі паўстанне, якое часткова сарвала мабілізацыю (да сак. 1917 з Туркестана адпраўлена толькі 123 тыс. чал.).
СЯРЭДНЕВЕНГЕРСКІЯ І ОРЫ шэраг ізаляваных масіваў (Бакань, Вертэш, Буда і інш.) у Венгрыі. на 3 ад р. Дунай. Працягваюцца з ПдЗ на ПнУ на 150 км. Выш. 400—700 м. Складзены пераважна з вапнякоў і даламітаў, развіты карст. Стараж. вулканізм. Шыракалістыя лясы. Радовішчы баксітаў. марганцавай руды. Мінер. крыніцы. Ландшафтныя заказнікі (Вертэш, Герэчэ). У межах Буды — частка г. Будапешт.
СЯРЭДНЕГЕРМАНСКІ КАНАЛ. суднаходны канал у Германіі, які злучае рэкі Эмс, Везер і Эльбу, а праз сістэму каналаў — р. Рэйн з р. Одэр. Даўж. 325 км, мінім. глыб. 3 м; 3 шлюзы, суднапад’ёмнікі, прапускае судны грузапад’ёмнасцю да 1 тыс. т. Адкрыты ў 1938. Канал мае адгалінаванні на Оснабрук, Місбург, Ліндэн. Гільдэсгайм. Зальцгітэр. У 1976 ад С.к. пабудаваны Эльбскі абвадны канал (канал Поўнач—Поўдзень) ад г. Вальфсбург да нізоўяў р. Эльба і далей да ўзбярэжжа Паўн. мора
СЯРЭДНЕДНЯІІРОЎСКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура плямён бронзавага веку, якія ў 2й пал. 3га — 1й пал. 2га тыс. да н. э. насялялі Верхняе і Сярэдняе Падняпроўе, у т.л. тэр. сучасных Гомельскай. Магілёўскай, часткова Мінскай і Віцебскай абл. Вылучаюць ранні (26—24 ст. да н.э.), сярэдні (23—18 ст. да н.э.) і позні (18—15 ст. да н.э.) этапы. На тэр. Беларусі С.к. пашырылася на сярэднім і познім этапах. Асн. заняткі насельнінтва — земляробства і жывёлагадоўля, дадатковыя — рыбалоўства, паляванне і збіральніцтва.