• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СЯНГАН, Віктор ы я, горад на ПдУ Кітая, адм. цэнтр аднайм. асобнага адм. раёна. Знаходзіцца часткова на вве Сянган, аддзеленым ад мацерыка вузкім пралівам (чыг. паром і трансп. тунэль), на мацерыку былы г. Цзюлун, які аб’яднаны з С. адміністрацыйна. Больш за 2 млн. ж. (2001). Буйны порт (штогадовы грузаабарот больш за 40 млн. т). Міжнар. аэрапорт. Гандл.прамысл. і валютнафін. цэнтр. Прамсць: швейная, тэкст., абутковая, электронная, харч., суднабудаўнічая. Метрапалітэн. Унт. Турызм. СЯНІЦКІ (Siennicki) Людвік (2.2.1677 — 24.1.1757), падарожнік і мемуарыст, даследчык Сібіры. 3 бел. шляхейкага роду герба «Бонча». Вучыўся ў Віленскай евангелісцкай школе. У пач. 18 ст. адміністратар Магілёўскай эканоміі. ві
    цэгубернатар Быхава, падстолі ВКЛ . У Паўночную вайну 1700—21 палкоўнік, камандзір Бел. дывізіі. У 1707 разам са стрыечным братам ген К.Сяніцкім здрадзіў каралю Аўгусту II — саюзніку Расіі і перайшоў на бок прашвед. групоўкі кн Сапегаў. Адзін з кіраўнікоў Быхава абароны 1707, узяты ў рас. палон і ў 1709 сасланы ў Сібір (Табольск, потым Якуцк), адкуль вярнуўся на радзіму ў 1722. У сваіх мемуарах «Дакумент асаблівай міласэрнасці божай...» (Вільня, 1754) даў заснаваныя на ўласных назіраннях каштоўныя этнагр. апісанні якутаў і інш. сібірскіх народаў — хантаў, чукчаў, эвенкаў, юкагіраў, звесткі пра Японію (са слоў яп. палонных, што пацярпелі караблекрушэнне ў Ахоцкім м ).
    Літ:. Кучннскяй А. Опнсанне Снбярм XVIII в.: (Матерналы Л.Сеннцкого о снбнрскнх аборнгенах н нх культуре) // Сов. этнографмя. 1972. № 1; Могнлевская хроннка Т.Р.Сурты н ЮТрубннцкого // Полн собр. рус. летопнсей. М.. 1980. Т. 35.
    ВАЯрмо.іенка.
    СЯНКЕВІЧ Аляксандр Антонавіч (20.1.1884, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл. — 29.6.1938), дзяржаўны і партыйны дзеяч Беларусі, вучоны, пісьменнік, публіцыст. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902), мед. фт Мэрылендскага унта ў ЗША (Балтымар, 1913). Настаўнічаў у сельскіх школах. Удзельнік агр. рэв. руху ў 1905—06 на Беларусі. Адзін з арганізатараў нелегальнага настаўніцкага з’езда 9.7.1906 у Мікалаеўшчыне, які быў разагнаны паліцыяй. У канцы 1906 эмігрыраваў у ЗША. 3 1908 чл. рус. аддзела амерыканскай сацыяліст. партыі, супрацоўнічаў у рус. рэв. прэсе. Займаўся мед. практыкай. У 1917 праз Японію трапіў на Д.Усход. Быў на сав. і прафс. рабоце, удзельнічаў у партыз. руху, працаваў нам. міністра нар. асветы Далёкаўсх. Рэспублікі. 3 1920 камісар земляробства ў Хабараўску. 3 1921 нарком аховы здароўя БССР. 3 1923 на парт. рабоце ў Мінску, Барысаве і Вінебску. У 1924—26 заг. бел. сектара Камуніст. унта нац. меншасцей Захаду ў Маскве. 3 1926 дацэнт БДУ, з 1928 рэктар Камуніст. унта Беларусі імя Леніна, адначасова заг. аддзелаў
    Прыбярэжны раён
    Сянгана
    друку, культуры і прапаганды ЦК КП(б)Б. У 1931—32 працаваў у Інце лры і мастацтва Бел. АН 3 1932 дырэктар Інта гігіены і санітарыі Наркамата аховы здароўя РСФСР, з 1933 заг. сектара Міжнар. ленінскай школы. з 1935 ва Усесаюзным радыёкампэце. Чл. UK КП(б)Б у 1927—32, канд. у чл. Бюро з 1928, чл. Бюро ЦК КП(б)Б у 1930—31. Канд. у чл. ў 1922—24, чл. ЦВК БССР у 1921 — 22, 1927—31. У сваіх працах аддаў даніну вулыарнаму сацыялагізму. 10.1.1938 неабгрунтавана арыштаваны, у чэрв. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Прататып доктара Сташынскага ў рамане А.Фадзеева «Разгром», Алеся Садовіча ў рамане Я.Коласа «На ростанях» і БасаГрэнкі ў п’есе Я.Коласа «Забастоўшчыкі».
    Літ.: Соломевнч Й.В. Роднлся на Немане... // Белорусскнй экватор. Мн., 1981.
    І.У.Саламевіч.
    СЯНКЁВІЧ Васіль Іванавіч (н. 19.3.1959, в. Асіпавічы Драгічынскага рна Брэсцкай вобл ), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1997), праф. (2000). Чл.кар. Бел. акадэміі адукацыі (1998). Скончыў Брэсцкі пед. інт (1980), з 1980 працуе ў ім (з 1992 заг. кафедры). Даследуе праблемы прагмалінгвістыкі, семантыкі бел., рус. і польскай моў. Аўтар кн. «Семантыка і прагматыка беларускай мовы» (1995), сааўтар «Тлумачальнага слоўніка тэрмінаў пачатковага навучання» (2001) і інш.
    СЯНКЁВІЧ (С я н ь к е в і ч) Віктар (псеўд.Язэп Барэй ка; н. 19.1.1926, в. Гірстуны Глыбоцкага рна Віцебскай вобл.), бел. гісторык, журналіст на эміграцыі. Скончыў Мадрыдскі унт (1958). Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Пачаткі княства Літоўскага». У 2ю сусв. вайну ў франц. антыфаш. Супраціўленні, у складзе 2га Польскага корпуса ген. Андэрса ўдзельнічаў у вызваленні ад гітлераўцаў г. Балоння (Італія). Адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі (ліст. 1946). Друкаваўся ў бел. эмігранцкіх выданнях — час. «На шляху» (яго заснавальнік), «Зважай», газ. «Бацькаўшчына», «Беларус» і інш. Аўтар публікацый на гіст. тэмы, у т.л. «Пра ўдзел беларусаў на за
    ходніх франтах другой сусветнай вайны», «Сымон РакМіхайлоўскі: 3 нагоды сотых угодкаў ад нараджэння», «Да 175годдзя аднаўлення Вялікага княства Літоўскага», «Ю.І.Крашэўскі». «Матэрыялы з гісторыі ўзброеных сіл БНР», «У 70я ўгодкі савецкалітоўскага мірнага дагавора». «Ігнат Грынявіцкі: да 135годдзя ад нараджэння і 110 — ад смерці» і інш. 3 1992 жыве ў ЗША
    У. /. Скрабатун.
    А.А.Сянкевіч	Г.Сянкевіч.
    СЯНКЁВІЧ (Sienkiewicz) Генрык (5.5.1846, в ВоляАкшэйска Мазавецкага ваяв., Польшча — 15.11.1916), польскі пісьменнік, публіцыст. Вучыўся ў Варшаўскім унце (1869—71). У 1’872—87 працаваў у перыяд. друку. На яго светапогляд і творчасць паўтываў «варшаўскі пазітывіз.м», які прапагандаваў ідэю супрацоўніцгва ў імя эканам. ўзвышэння Польшчы. Дэбютаваў аповесцю «Дарэмна» (1872). Тэмы ранніх аповесцей, апавяданняў і навел, у т.л. «Эскізы вугалем,» (1877), «Цераз стэпы» (1879), «Па хлеб» (1880), «Бартакпераможца» (1882) — жыццё польскага сялянства, лёс дзяцей, трагедыі польскіх эмігрантаў; іх вызначае патрыят. пафас у спалучэнні з трагічным светабачаннем. Шырокую вядомасць прынесла С. гіст. трылогія «Агнём і мячом» (1883—84), «Патоп» (1884—86), «Пан Валадыёўскі» (1887—88), прысвечаная гіст.сац. асэнсаванню мінуўшчыны Польшчы 17 ст. У сац.псіхал. раманах «Без догмату» (1889—90), «Сям’я Паланецкіх» (1893—94) праблемы жыцця Польшчы, духоўныя пошукі пакалення канца 19 — пач. 20 ст. Рэв падзеі 1905—07 у Расіі ў рамане «Віры» (1909—10). Раман «Quo vadis» («Кама градзешы», 1895—96) — гісторыя супрацьстаяння хрысціянства і язычніцтва. Лепшы гіст. раман — «Крыжакі» (1897—1900) — эпапея барацьбы славян супраць Тэўтонскага ордэна на мяжы 14—15 ст.; ён вылучаецца псіхалагізмам, веданнем гіст. рэалій, маст. вобразнасцю. Аўтар прыгодніцкай аповесці «У пустыні і пушчы» (1910—11), незавершанага рамана пра напалеонаўскія войны «Легіёны» (1913—14, выд. 1918), літ.крытычных прац «Пра гістарычны раман» (1889), «Леў Талстой» (1908) і інш. Творы С. неаднаразова экранізаваны. На бел. мову яго асобныя творы перакладалі П.Бітэль, М.Кенька, М.Ма
    шара, П.Татарыновіч, М.Фальскі. Нобелеўская прэмія 1905.
    Тв: Dziela Т I—60. Warszawa. 1948—55; Бел. пер. — Янкамузыкант. Мн.. 1938; Апавяданні. Міі., 1955; Здарэнне ў гарах // Далягляды, 87. Мн., 1987; Крыжакі. Мн . 1997; Рус. пср. —Собр. соч. Т. 1—9. М.. 1983—85; Крестоносцы. Мн.. 1983.
    Літ Г о рс к іі й U.K Ксторнческнй роман Сенкевнча М . 1966; Лявонава Е A Магія таленту: гісторыя і сучаснасць у творчаені ГСянкевіча // Лявонава Е.А Плыні і посташ. Мн., 1998; KrzyZanowski J Tworczosc Henryka Sienkiewicza. Warszawa, 1970; B u j n i c k i T. Sienkiewicz i historia. Waiszawa, 1981; Maza ii B. «Impresjonizm» «Trylogii» Henryka Sienkiewicza. Lodz, 1993.
    Л/. M.Хмліьніцкі.
    СЯНКЕВІЧ Юрый Аляксандравіч (н. 4 3.1937, г. Чайбалсан, Манголія), расійскі падарожнік, урач і тэлежурналіст. Палкоўнік мед. службы (1979). канд. мед. н. (1974). Нашчадак беларусаў — ураджэнцаў б Віленскай губ Скончыў Ленінградскую ваен.мед. акадэмію (1960) Узначальваў Цэнтр мед.біял. падрыхтоўкі касманаўтаў; значны яго ўклад у тэорыю авіякасм. медьшыны. 3 1973 вядучы праграмы «Клуб падарожнікаў» на рас. тэлебачанні. Удзельнік экспедыцый у Антарктыку і Арктыку, плаванняў Т.Хеердмп на папірусных лодках «Ра1» (1969) і «Ра2» (1970; гл. «Ра») праз Атлантычны ак.. трысняговай лодцы «Тыгрыс» па маршруце ЭльКурна (Ірак)— Джыбуці (1977—78). Вывучае паводзіны чалавека ў экстрэмальных умовах Дзярж. прэмія СССР 1987.
    Тв:. На «Ра» через Атлантпку. 2 нзд. М., 1981; В океане «Тіігрпс». М., 1982; Нх позвал горнзонт. М., 1987 (разам з А.В.Шумілавым); Путешествне длнною в жнзнь. М., 1999.
    В.А.Ярмоленка.
    СЯНКОЎСКІ Восіп (Юльян) Іванавіч (літ псеўд. Барон Брамбеус; 31.3 1800, маёнтак Антокаль, каля Вільні — 16.3.1858), расійскі вучоныўсходазнавец, дыпламат, журналіст і пісьменнік, адзін з заснавальнікаў жанру навук.фантаст. аповесці ў рас. лры. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1828). Скончыў Мінскую гімназію, Віленскі унт (1819) і ў складзе рас. місіі накіраваны ў Канстанцінопаль (Стамбул). Да 1821 падарожнічаў па Пярэдняй Азіі і Паўн.Усх. Афрыцы. Авалодаў усімі мовамі араб. Усходу. асн. еўрапейскімі. кіт., тыбецкай, маньчжурскай і мангольскай. У 1822—47 праф. заснаванай ім кафедры ўсх. моў і арабістыкі Пецярбургскага унта (першы рас. прафесарарабіст); адзін з заснавальнікаў рас. ўсходазнаўства. Заснавальнік і рэд. (1834—47, намінальна да 1856) час. «Бмблнотека для чтення», з 1840 рэд. час. «Сын Отечества». Супрайоўнічаў з час. «Северный архнв», «Северная пчела» і інш. Падтрымліваў дзелавыя сувязі з М.1.Грэчам, Ф В.Булгарыным, сяброўскія — з А..С.Пушкіным і К.Міцкевічам Даследаваў гісторыю стараж. Усходу, у т.л. даісламскай Аравіі, вывучаў араб., перс., тур. філалогію; перакладаў на рус. мову і выдаваў творы класічнай
    сянно 351
    араб. лры. Аўтар апісанняў сучасных яму краін Усходу, «усходніх», быт. навук.філас. аповесйей.
    Тв:. Собр. соч. Т. 1—9. СПб., 1858—59; Сочйненмя Барона Брамбеуса. М., 1989.
    Літ . К а в е р п н В.А. Барон Брамбеус: Мсторня О.Сенковского. М , 1966; Ломоносов. Грмбоедов. Сенковскнй. Герцен. Пйсемскмй: Бногр. повествованпя Челябйнск. 1997.
    ВАЯр.мо.іенка
    СЯННА, назва р. Жыварэзка ў верхнім ЦЯЧЭННІ.
    СЯННА, рака ў Чэрыкаўскім рне і на мяжы Краснапольскага рна Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. р. Дняпро). Даўж. 59 км. Пл. вадазбору 543 км2 Пачынаецца на ПдУ ад в. Кліны, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Ушакі. Цячэ пераважна ў межах АршанскаМагілёўскай раўніны. Даліна трапецападобная, глыбокаўрэзаная, шыр. ад 300 м у вярхоўі да 1 км у ніжнім цячэнні. Пойма двухбаковая, месцамі адкрытая, лугавая. Рэчышча ад вытоку на працягу 15,8 км каналізаванае, у ніжнім і сярэднім цячэнні звілістае, месцамі моцназвілістае; шыр. 5—10 м, ніжэй пашыраецца да 17 м, у ніжнім цячэнні звужаецца да 5—6 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў.