Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СЯМЫНІН Пётр Андрэевіч (12.7.1909, г. Варонеж, Расія — 22.1.1983), рускі паэт, перакладчык. Працаваў у газетах Сібіры і Поўначы. Друкаваўся з 1928. Аўтар аўтабіягр. паэм «Пачатак дня» (1958), «Добры бераг», «Першае лета» (абедзве 1961), «Ланцуг Праметэя», «Апошняе лета» (абедзве 1965); кніг паэзіі «Блізкасць неба» (1962), «Ў складаным і простым» (1968). На рус. мову пераклаў асобныя вершы, урыўкі з паэм «Адплата», «Новая зямля» (раздзел «Дзядзька ў Вільні»), «Рыбакова хата» (главы «У панскай няволі», «Вызваленне»; з С.Гарадзецкім) Я.Коласа, вершы Ф.Багушэвіча, М.Багдановіча, П.Броўкі, М.Танка, П.Панчанкі, М.Лужаніна. Перакладаў з укр., серб. і інш. моў.
Тв.: Мзбранное. М., 1983.
(ЯМ'Я. заснаваная на шлюбе ці кроўнасваяцкіх адносінах малая група людзей, члены якой звязаны агульнасцю побыту, узаемнай дапамогай, маральнай і прававой адказнасцю. Асн. функцыі С. — рэпрадукцыйная (нараджэнне дзяцей), выхаваўчая (гл. Сямейнае еыхаваннё), гасп.бытавая, эканам., рэкрэактыўная (узаемадапамога, падтрыманне здароўя, арганізацыя вольнага часу і
інш.), камунікатыўная і рэгулятыўная (кантроль і рэгламентацыя паводзін членаў С., яе аўтарытэт). Структура С. вызначаецца сістэмай узаемаадносін паміж яе членамі (байькі, дзеці, муж, жонка і інш.) і яе складам: колькасць членаў, пакаленняў, шлюбных пар, дзетнасць, ступень і характар сваяцтва (прамое, бакавое і інш.). У залежнасці ад характару шлюбных саюзаў вылучаюцца С. палігамныя (гл. Палігамія), парныя (няўстолівы саюз мужа і жонкі), манагамныя (гл. Манагамія). У залежнасці ад колькасці шлюбных пар і характару вядзення гаспадаркі вылучаюць 2 формы С. — нераздзеленая і малая. Да нераздзеленых адносяцца С., у якіх жывуць і вядуць гаспадарку некалькі шлюбных пар. У залежнасці ад сваяцтва іх падзяляюць на бацькоўскія (разам жывуць 2 ці больш жанатых сыноў) і бранкія (сумесна жывуць 2 і больш жанатых братоў). У залежнасці ад пакаленнага складу вызначаюцца адналінейныя (бацькі і адзін жанаты сын, унукі) і многалінейныя (бацькі і 2 ці больш жанатых сыноў або 2 і больш братоў са сваімі сем’ямі). Да малой С. адносяцца нуклеарныя (шлюбная пара з дзецьмі ці без іх) і складаныя (акрамя шлюбнай пары і дзяцей пражывае адзін з бацькоў ui інш. сваякоў).
Да сярэдзіны 19 ст. на Беларусі пераважалі нераздзеленыя С. 3 канца 19 ст. пераважаюць малыя С. Паменшылася колькасць С. з 6—10 чалавек і павялічылася іх колькасйь з 2—5 чалавек. Формай С. вызначаліся і ўнутрысямейныя адносіны. Паводле звычаёвага права на чале С. стаяў старэйшы ў С. мужчына; у бацькоўскай С. гэта быў бацька, у брацкай — старэйшы з братоў. Галава С. алказваў за арганізацыю гасп. дзейнасці і сямейнага побыту, за падатковыя выплаты і інш. Малую С. ўзначальваў муж. Ва ўнутрысямейных адносінах важную ролю адыірывала жанчына; у бацькоўскай С. гаспадыняй была маці (свякруха), у брацкай — жонка старэйшага брата. Яна кіравала.жанчынамі С., вучыла іх гасп. справам. размяркоўвала паміж імі працу, сачыла за парадкам у хаце, гатавала ежу, пякла хлеб і інш., нявесткі поўнасцю залежалі ад свякрухі; першай памочнійай гаспадыні была старэйшая нявестка. У 2й пал. 20 ст. на Бе* ларусі пераважала малая нуклеарная сям’я (у сярэднім 3.1 чал.).
Паводле перапісу насельніцтва 1990 у Беларусі 2,4 млн. сямейных пар, каля 400 тыс. няпоўных сем’яў. Сярэдні памер С. 3,1 чал. (3,2 чал. ў горадзе, 3 чал. на вёсцы).
Сац. вызначальнікамі структуры С. з’яўляюцца сац. аднароднасць ці неаднароднасць яе членаў, іх адукацыя. прафесія; этнічнымі — узаемаадносіны паміж мужам і жонкай адной ці розных найыянальнасцей. паміж бацькамі і дзецьмі (нараджэнне дзяцей, этн. змешванне, нац. ці рэлігійнае самавызначэнне іх), паміж пакаленнямі (перадача культ. традьшый) і інш. Сучасная С. арыентавана на 1—2 дзяцей. Яе стан характарызуецца шэрагам процілеглых тэндэнцый: ператварэнне С. ў маральнаправавы саюз мужчыны і жанчыны і рост сямейных калізій (змяншэнне трываласці шлюбнасямейных адносін, зніжэнне нараджальнасці, рост колькасці няпоўных
С., пазашлюбнай нараджальнасці і інш.). Традыц. тып патрыярхальнай С. з жорсткім размеркаваннем сямейных роляў і абавязкаў паступова змяняcuua раўнапраўнымі сямейнымі адносінамі паміж мужчынам і жанчынай, паміж дарослымі і дзецьмі, якія заснаваны на іх павазе і ўзаемаразуменні.
Літ:. А з а р о в Ю.П. 'Семейная педагогяка. М.. 1993; Горбатенкова Л.М. Отец м семья. Мн., 1993; Дружяннн В Н. Псвхологня семьм. М.. 1996; Антонов А.Н. Мнкросоцйологня семьн. М.. 1998.
Г.М.Курымвіч Т.І.Кухаронак.
СЯМ’Й ў ж ы в ё л, устойлівае аб’яднанне асобін, засн. на палавой цязе, сувязях паміж бацькамі і патомкамі, тэр. супольнасці і неабходнасці сумеснага клопату пра патомства. Гэтыя ўмовы выконваюцйа ў манагамнай С., напр., у аселых відаў птушак, пары якіх захоўваюцца да смерці аднаго з партнёраў, а ч. маладняку застаецца на тэр. бацькоў. Такія камунальныя ячэйкі характэрны і для некат. млекакормячых (напр., мангусты). У многіх птушак (асабліва ва ўмераных паясах) манагамная С. ўтвараецца толькі на сёзон размнажэння, але часта пары аднаўляюцца і на новы перыяд. У гусей і лебедзяў адзінства С. падтрымліваецца таксама ў час сезонных міграйый і на зімоўках. У большасці млекакормячых жывёл утвараецца сямейная група, якая складаецца з самкі, яе патомства аднаго ці двух пакаленняў і без самца. Структура і ўстойлівасць сямейных ячэек у палігамных відаў абумоўлены асаблівасцямі тыпу палавых зносін — праміскуітэт, полігінія ці поліандрыя.
СЯМ’Я МОЎ, групоўка моў, якія ўтварыліся ў выніку бесперапыннай, але неаднолькавай на розных тэрыторыях эвалюцыі адной агульнай прамовы. С.м. лічаць індаеўрапейскія, іберыйскакаўказскія, фінаугорскія, цюркскія, семіцкія групоўкі моў (пра кожную гл. асобны арт.). Мовы, што ўваходзяць у адну С.м., лічацца роднаснымі (гл. Роднасць моў). Па ўнутр. іерархічнай структуры С.м. можа быйь адна ці шматступеннай у залежнасці ад таго, ці існавалі на шляху эвалюцыі больш прыватныя, прамежкавыя прамовы. Напр., раманскія мовы адносяцца да першага тыпу, бо бяруць пачатак ад нар. латыні; славянскія — да другога, паколькі паміж правасл. і сучаснымі слав. мовамі існавалі прамовы зах.слав., усх.слав., паўд.славянская. Групоўка моў можа быць аднесена да С.м., калі паміж адзінкамі іх сістэм (фанем, марфем і інш.) назіраюцца рэгулярныя суадпаведнасці. Пошукамі такіх суадпаведнасцей займаецца параўнальнагістарычнае мовазнаўства. Гл. таксама Класіфікацыя моў, Мовы свету.
Літ:. Сравнвтельноясторвческое нзученяе языков разных семей. М., 1981. А.Я.Міхневіч.
СЯМЯНКА, аднанасенны плод пакрытанасенных раслін, утвораны двума або некалькімі пладалісцікамі, з тонкім скурыстым каляплоднікам, што лёгка аддзя
СЯНАЖНАЕ 349
ляецца ад насення. Тыповая С. — плод складанакветных, напр., сланечніка. Часам на С. ўтвараюцца крылападобныя вырасты, чубкі, кручочкі і інш., якія спрыяюць іх распаўсюджванню.
СЯНАЖ, грубы корм з правяленых траў, кансерваваных у герметычных умовах. Выкарыстоўваюць травы натуральных сенажацяў і пасяўныя. Для паскарэння падвяльвання (да 50—55% вільготнасці) травы здрабняюць (бабовыя дадаткова плюшчаць) і шчыльна закладваюць у сянажныя сховішчы. Корм кансервуецца ва ўмовах фізіял. сухасці асяроддзя, што выключае актыўнае развіццё бактэрый, і герметычнасці, што перашкаджае развіццю плесні. Спажыўная каштоўнасць С. (у 100 кг С. з канюшыны 30—35 кармавых адзінак і 4—5 кг засваяльнага пратэіну) абумоўлена высокім утрыманнем сухога рэчыва і захаваннем найб. каштоўных ч. раслін (лісця, суквеццяў).
СЯНАЖНАЕ СХбВІШЧА, збудаванне для нарыхтоўкі і захоўвання сенажу. Корм з адна і шматгадовых траў, правялены і здробнены, захоўваюць у вежавых (вертыкальных) і траншэйных (гарызантальных) сховішчах.
С.с. верт. тыпу (сянажная вежа) бывае з верхняй выгрузкай корму (робіцца з металу, зборнага жалезабетону, цэглы) .1 з ніжняй выгрузкай (метал. зварныя, драўляныя з поліэтыленавым чахлом). Вежы будуюць на тэр. ферм пераважна зборнымі з метал. лістоў або бетонных блокаў, зманціраваных на мана
Да арт Сянажнае сховішча Схема сянажнай вежы; 1 — транспарцёр для выгрузкі сенажу;
2 — выгрузная шахта; 3 — разгрузчык; 4 — размеркавальнае прыстасаванне; 5 — трубаправод; 6 — пнеўматычны транспарцёр.
літным фундаменце. Іх аснашчаюць тэхн. сродкамі для загрузкі, размеркавання, ушчыльнення і выгрузкі кармоў. Гарыз. С.с. — заглыбленыя, паўзаглыбленыя і наземныя бетанаваныя
350 сянган
траншэі. Бываюць ана і шматсекцыйныя, праязныя і непраязныя, з паветранепранікальнымі сценамі і стыкамі. На фермах найчасцей выкарыстоўваюць наземныя траншэі.
Літ.: Б а т н ш е в В.Д. Механнзацня прнготовленая снлоса н сенажа. М., 1983.
В.М.Кандрацьеў.
СЯНГАН, Г а н к о н г, асобны адм. раён на ПдУ Кітая, на ўзбярэжжы Паўд.Кітайскага мора. Пл. 1066 км2. Нас. 7,12 млн. чал. (2000), больш за 98% — кітайцы. Адм. ц. — г. Сянган (Вікторыя). Міжнар. цэнтр знешнегандл. (у т.л. рээкспарт) і валютнафін. аперацый (больш за 140 банкаў). Буйны прамысл. цэнтр (больш за 43 тыс. прадпрыемстваў); каля 80% прадукцыі ідзе на экспарт. Прамсць: швейная, абутковая, эл.тэхн., электронная, тэкст., харч., тытунёвая, нафтахім., суднабудаўнічая, цэм., фарфоракерамічная і інш. Вытвсць пластмасавых вырабаў, гал. чынам цацак. Вытвсць электраэнергіі 27 млрд. кВтгадз (1996). Інтэнсіўнае агародніцтва, квсткаводства, свіна і птушкагадоўля. Рыбалоўства. Кампаніі С. кантралююць гандл. флот агульным танажом 60 млн. т дэдвейт. Экспарт і рээкспарт прамысл. прадукцыі, ювелірных вырабаў, цацак. Турызм (штогод больш за 3 млн. чал.).
Тэр. С. ўваходзіла ў склад Кіт. дзяржавы з 3 ст. да н.э., але пасяленні тут з’явіліся толькі ў 11 ст. У час англакітайскай вайны /840—42 англічане захапілі ваў Сянган. Наккінскш дагаворам 1842 ён замацаваны за Вялікабрытаніяй у «вечнае валоданне». У выніку англафранкакітайскай вайны 1856—60 англічане захапілі паўд. ч. пва Каўлун У 1898 Вялікабрытанія ўзяла ў арэнду на 99 гадоў яшчэ адну ч. пва Каўлун з прылеглымі астравамі, т.зв. «Новую тэрыторыю». Да пач. 20 ст. С. стаў адным з найбуйн. гандл. цэнтраў і партоў на Д. Усходзе. У 2ю сусв вайну акупіраваны яп. войскамі (1941—45). Пасля вайны адбыўся хуткі эканам. рост, які паставіў С. у адзін шэраг з новымі індустр. краінамі Усх. і Паўд.Усх. Азіі. У 1984 падпісаны дагавор паміж урадамі КНР і Вялікабрытаніі аб вяртанні С. ў склад Кітая ў 1997. Пры гэтым урад КНР гарантаваў захаванне ў С. капіталіст. ладу паводле канцэпцыі «адна краіна — дзве сістэмы». 3 1.7.1997 С. перайшоў пад юрысдыкцыю КНР як спец. адм. раён з уласным аўт. урадам.