• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    шыня стат. савета, адзін з арганізатараў усерас. перапісу насельніцтва ў 1897. Кіраваў выданнямі: «Геаграфічнастатыстычны слоўнік Расійскай імперыі» (т. 1—5, 1863—85); «Расія. Поўнае геаграфічнае апісанне нашай айчыны» (т. 1—19, 1899—1914; т. 9 — Верхняе Падняпроўе і Беларусь, 1905); «Маляўнічая Расія» (т. 1—12, 1881—95; т. 3, ч. 1 —Літоўскае Палессе, ч. 2 — Беларускае Палессе, 1882). Чл. Дзярж. савета (з 1897), многіх рас. і замежных навук. тваў. Яго імем названы хрыбет у Наньшані, ледавік і пік на ЦяньШані, гара ў Алтаі, горы на Алясцы і Шпіцбергене, каля 100 новых форм раслін і жывёл; у 1899 Рус. геагр. тва ўстанавіла залаты медаль яго імя.
    П.П.СямёнаўЦянШанскі.
    СЯМЁНЕНКІ, возера ў Расонскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса, за 17 км на ПдУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,25 км2, даўж. 1,4 км, найб. шыр. 320 м, найб. глыб. 2,2 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км, пл. вадазбору 7,2 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы на Пд і Пн выш. да 1 м, на 3 і У 6—8 м, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, на Пн і Пд утвараюць вузкія залівы. Дно выслана сапрапелем, участкамі каля берагоў пясчанае. Зарастае ўздоўж берагоў на шыр. да 15 м, да глыб. 1,5 м. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у воз. Межна.
    «СЯМІБАЙРШЧЫНА», баярскі ўрад у Расіі, створаны пасля адлучэння ад пасады 27.7.1610 цара Васіля Іванавіча Шуйскага. У яго склад увайшлі 7 чал. (адсюль назва); кн. Ф.І.Мсціслаўскі, І.М Варатынскі, А.В.Трубяцкой, А.В.Галіцын, Б.М.Лыкаў, баяры І.Н.Раманаў, Ф І.Шарамецеў. Баючыся антыфеад. руху, урад «С.» заключыў 27.8.1610 дагавор з гетманам С.Жалк.еўскім аб прызнанні рус. царом каралевіча Уладзіслава (гл. Уладзіслаў IV). 1.10.1610 «С.» патаемна пусціла польскаліт. войскі ў Маскву і фактычна перадала ўладу ў рукі кіраўнікоў акупац. гарнізона (гл. Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18, «Смута»), «С.» існавала (намінальна) да вызвалення Масквы 2м апалчэннем (гл. Народнае апаячэнне 1612) пад кіраўніцтвам У.М.Мініна і Ц.З.М.Пажарскага. Земскі сабор 3.3.1613. выбраў царом Міхаіла Фёдаравіча Раманава.
    СЯМІГАДОВАЯ ВАЙНА 1756—63, вайна паміж Аўстрыяй, Францыяй, Расіяй, Іспаніяй, Саксоніяй, Швецыяй з
    аднаго боку і Прусіяй, Вялікабрытаніяй, Партугаліяй, Гановерам і некат. інш паўн.герм. дзяржавамі —з другога; вынік барацьбы Вялікабрытаніі з Францыяй за колоніі ў Паўн. Амерыцы і ОстІндыі і сутыкнення агрэсіўнай палітыкі Прусіі з інтарэсамі Аўстрыі і Расіі. У студз. 1756 Прусія і Вялікабрытанія заключылі Уайтхолскі саюзны дагавор, у маі 1756 Аўстрыя ўвайшла ў саюз з Францыяй. Англапрускае збліжэнне прымусіла Расію адмовіцца ад арыентацыі на Вялікабрытанію і ў студз. 1757 далучыцца да саюза Аўстрыі з Францыяй. Фрыдрых П перш за ўсё імкнуўся захапінь Саксонію (яе курфюрст Фрыдрых Аўгуст 11 — адначасова кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст IIP) і абмяняць яе на Багемію (Чэхія), а таксама паставіць Рэч Паспалітую ў васальную залежнасць ад Прусіі. Аўстрыя хацела вярнуць Сыезію, якую захапіла Прусія ў выніку вайны за аўстрыйскую спадчыну ў 1740—48; Францыя планавала захапіць Гановер, а Швецыя — прускую Памеранію. Расія мела на мэце прыпыніць экспансію Прусіі на У і пашырыць свае граніцы на 3, пры гэтым Расія абумовіла свой няўдзел у вайне супрайь Вялікабрытаніі. У жн. 1756 прускія войскі ўварваліся ў Саксонію, у вер. — у Аўстрыю. У 1756 да аўстрафранц. блока далучылася большасць дзяржаў «Свяшчэннай Рым. імперыі», у 1757 — Швеныя. У пач. вайны прускія войскі атрымалі перамогу над аўстр. арміяй каля Прагі (6.5.1757), але пацярпелі няўдачу каля Коліна (18.6.1757) і былі разгромлены рас. войскамі каля ГросЕгерсдорфа (30.8.1757). Новыя перамогі прускага караля Фрыдрыха II над французамі пад Росбахам (5.11.1757) і аўстрыйцамі каля Лейтэна (5.12.1757) страцілі значэнне пасля перамогі рас. арміі ва Усх. Прусіі, дзе прускія войскі здалі Тыльзіт і Кёнігсберг (студз. 1758). У жн. 1759 рас. армія пры ўдзеле аўстр. войск разбіла прускія войскі каля Кунерсдорфа. У кастр. 1760 рас. войскі ўвайшлі ў Берлін. Аднак Фрыдрых II, скарыстаўшы нерашучасць у ваен. дзеяннях Аўстрыі, нанёс паражэнне яе войскам каля Торгаў (3.11.1760). У 1761 на баку Францыі выступіла Іспанія, a да Вялікабрытаніі прымкнула Партугалія. У снеж. 1761 рас. корпус ген. П.А.Румянцава (гл. РумянцаўЗадунайскі) атрымаў перамогу пад Кольбергам. Рас. армія замацавалася ў Памераніі і пагражала Брандэнбургу. Ад поўнага разгрому Прусію выратавалі супярэчнасці ў стане антыпрускай кааліцыі, а таксама смерць рас. імператрыцы Лізаветы Пятроўны (5.1.1762) і прыход да ўлады імператара Пятра III, які заключыў саюзны дагавор з Прусіяй (5.5.1762). Пасля дварцовага перавароту (ліп. 1762) рас. царыца Кацярына I/ разарвала саюз з Прусіяй, аднак вайну не аднавіла. Вялікабрытанія а.маль не ўдзельнічала ў ваен. дзеяннях у Еўропе (яна субсідзіравала Прусію),
    348	СЯМІЗОРАВА
    вяла барацьбу з Францыяй на моры і ў калоніях. У 1762 з вайны выйшла Швецыя, спыніліся ваен. дзеянні паміж Прусіяй і Францыяй, Францыяй і Вялікабрытаніяй Паводле Губертусбургскага міру 1763 паміж Аўстрыяй і Саксоніяй Прусія замацавала за сабой Сілезію і графства Глац. Паводле Парыжскага мірнага дагавора 1763 pa Вялікабрытаніі ад Францыі адышлі Канада, Усх. Луізіяна, Фларыда і большая частка франц. уладанняў у Індыі. Гал. вынікам С.в. была перамога Вялікабрытаніі над Францыяй у барацьбе за каланіяльнае і гандл. першынство, за дамінаванне на моры. I хоць паліт. карта Еўропы значна не змянілася, вайна істотна паўплывала на суадносіны сіл яе ўдзельнікаў. Эканам. заняпад і ваен. слабасць паскорылі крызіс абсалютызму ў Францыі і пачатак Французскай рэвалюцыі 1789— 99. Аўстрыя стала саюзніцай Расіі ў барацьбе супраць Турцыі. С.в. была першым крокам да гегемоніі Прусіі ў Германіі, спрыяла росту паліт. ўплыву Расіі ў Еўропе. Тэр. Беларусі ў ходзе вайны была тылам рас. войск, якія рабілі тут рэквізіцыі і набіралі рэкрутаў.
    Літ:. Архенгольц М В Нсторня семнлетней войны: Пер. с нем. М.. 2001.
    Ю.В.Бажэнаў, В.А.Юткевіч.
    СЯМІЗбРАВА Ніна Львоўна (н. 15.10.1956, г. Крывы Рог, Украіна), расійская балерына. Засл. арт. Украіны (1977). Нар. арт. Расіі (1985). Скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча
    Н.Сямізорава ў ролі Аўроры.
    (1975). 3 1975 у Кіеўскім тры оперы і балета імя Шаўчэнкі, з 1978 — у Вял. трьг ў Маскве. Танец С. вылучаецца чысцінёй ліній, дакладнасцю малюнка, маштабнасню рухаў. Першая выканаўца партый Феі («Драўляны прынц» Б.Бартака), Розы («Маленькі прынц» Я.Глебава), Дульцынеі, Альдонсы («Рыцар журботнага вобраза» Р.Штрауса). Сярод
    інш.: Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Мехменэ Бану («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Фрыгія, Эгіна («Спартак» А.Хачатурана). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета (1977, Масква).
    СЯМІПАЛАЦІНСК, горад. йэнтр Сяміпалацінскай вобл. Казахстана. Засн. ў 1718 як крэпасйь, на сучасным месцы з 1776, горад з 1782. Каля 350 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Іртыш. Прамсць: харч., лёгкая (трыкат., гарбарнаабутковая). машбуд. і металаапр. (зды: «Казкабсль», суднарамонтнасуднабуд., газавай апаратуры, арматурны і інш.). Камбінаты: металаапр., горнаабагачальны «Алтайзолата» і інш. 4 ВНУ. 2 тэатры. Краязнаўчы музей. Літ.мемарыяльныя музеі Ф.М. Дастаеўскага і Абая Кунанбаева. У раёне С. былы палігон падземных выпрабаванняў ядз. зброі (спынены ў 1991). СЯМІРАДКбЎЕ, с е п т ы м а, сямірадковая страфа з здной, дзвюма або трыма рыфмамі і рознай схемай рыфмоўкі (ааБввБв, аБаБввБ, ааБвваБ, ААББВВБ і інш.):
    Пануй, Мікалае, Часіна такая, Трымайся прастола, А будзе вас гола. Закончан малебен. Ты нам не патрэбен, Другі і апошні Мікола!
    (Я.Колас. «Малебен»)
    Да С. часта звяртаецца Н.Гілевіч.
    В. П. Рагойша.
    СЯМІРЙЧЧА, паўднёваўсходняя частка Казахстана паміж азёрамі Балхаш на Пн, Сасыкколь і Алаколь на ПнУ, хрыбтом Джунгарскі Алатау на ПдУ, хрыбтамі Паўн. ЦяньШаня на Пд. Назва ад 7 рэк гэтага раёна: Ілі, Каратал, Біен, Аксу, Лепса, Баскан, Сарканд. Ужываецца таксама каз. назва Джэтысу (ад каз. жэты — сем і су — вада). На ПнЗ і Пн, у раўніннай частцы пашыраны пясчаныя, часткова саланчаковыя пустыні і лугаватугайныя ландшафты ўздоўж рэк. На ПдУ у перадгор’ях да выш. 2000 м — лісцевыя лясы, вышэй —яловыя лясы і альпійскія лугі. У пустынях развіта жывёлагадоўля (мясная авечкагадоўля і каракуляводства), на арашальных землях ўздоўж рэк вырошчваюць збожжа і тэхн. культуры, каля г. Алматы (гал. прамысл. цэнтр) — прыгарадная гаспадарка і садоўніцтва.
    Як гіст. вобласць уключае і даліну р. Чу. У старажытнасці С. насялялі плямёны сакаў (1е тыс. да н.э.), усуняў (2 ст. да н.э. — 5 ст. н.э.). У сярэдзіне 6 ст. тут утварыўся Зах.Цюркскі каганат (гл. Цюркскі каганатў у 8 ст. — дзяржавы цюргешаў (да 758) і карлукаў (з 766). 3 канца 10 ст. С. ў складзе Караханідаў дзяржавы, каля 1140—1213 — Каракітаяў дзяржавы. У 1218—20 заваявана манголататарамі. У 16 ст. на тэр. С. ўтварыўся каз. Старэйшы жуз, які ў 1840—60я г. далучаны да Рас. імперыі.
    У 1867 у складзе Туркестанскага ген.губернатарства ўтворана Сямірэчанская вобл. з цэнтрам у г. Верны (цяпер Aiwaты). Адбывалася каланізацыя краю рас. казакамі і сялянаміперасяленцамі, у 1867—1920 існавала Сямірэчанскае казацкае войска. У 1918—24 Сямірэчанская (з 1922 Джэтысуйская) вобл. у Туркестанскай АССР (у складзе РСФСР). У выніку нац.дзярж. пераўтварэнняў 1924—36 тэр. С. далучана да Казахстана (большая ч.) і Кіргізіі.
    СЯМКбВІЧ (Semkowicz) Уладзіслаў Аляксандр (8.5.1878, г. Львоў, Украіна — 19.2.1949), польскі гісторык. Правадз. чл. Польск. АН у Кракаве (1923), др габілітаваны (1909), праф. звычайны (1919). Скончыў Львоўскі унт (1903) і выкладаў у ім. У 1916—39 праф. Кракаўскага унта. У 1939—40 зняволены фашыстамі ў канцлагеры Заксенгаўзен. У 1945—47 дырэктар аддзела Польск. АН. Вывучаў генеалогію, геральдыку, сфрагістыку, палеаграфію, гіст. геаграфію і картаграфію феад. Польшчы і ВКЛ. Выдаў «Акты уніі Польшчы з Дітвою 1385—1791» (з С.Кутшэбам), «Дыпжшатычны кодэкс кафедральнага сабора і Віленскай дыяцэзіі» (з Я.Фіялкам).
    СЯМКбЎСКІ Сямён Юльевіч (сапр. Бранштэйн; 15.3.1882, г. Магілёў — 18.3.1937), украінскі філосаф. Акад. АН Украіны (1929). 3 1901 удзельнічаў у сац.дэмакр. руху. Выступаў з пазіцыі меншавікоўліквідатараў; у перыяд 1й сусв. вайны 1914—18 — цэнтрыст. Пасля вяртання ў 1917 з эміграцыі ў Расію ўвайшоў у склад меншавіцкага UK. 3 1918 жыў на Украіне. У 1920 адышоў ад паліт. дзейнасці. Асн. праца «Дыялектычны матэрыялізм і прынцып адноснасці» (1926).