Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СЯЛЯНСТВА (ад бел. селянін — жыхар сяла, вёскі), традыцыйная сац. група непасрэдных с.г. вытворцаў, якія вялі гаспадарку сіламі сваёй сям’і, уласнымі прыладамі і цяглавай сілай на сваёй або арандаванай зямлі; карысталіся пэўнымі правамі і неслі абавязкі (павіннасці); мелі ўласцівыя ім псіхал. рысы: прыхільнасць да традыцыі ў вытвсці, побыце, свядомасці, схільнасць да мясц. замкнутасйі і г.д. Ва ўсіх дакапіталіст. і раннекапіталіст. грамадствах С. складала
асн. частку насельніцтва і аказвала значны ўплыў на іх гісторыю. 3 прагрэсам вытв. сіл і развіццём грамадскага падзелу працы сяляне ўцягваліся ў сац.эканам. сувязі, што ствараліся таварнаграшовымі адносінамі, і падвяргаліся сац. расслаенню. 3 іх асяроддзя ў значнай ступені сфарміраваліся класы rap. наёмных работнікаў і прадпрымальнікаў. 3 глыбокай старажытнасці існаваў комплекс сац.эканам. і паліт. праблем, звязаных з сял. землекарыстаннем і землеўладаннем і канфліктамі паміж С. і інш. катэгорыямі землекарыстальнікаў (землеўладальнікаў) — т.зв. аграрнае пытанне. Для яго вырашэння на працягу ўсёй гісторыі дзярж. формы грамадства праводзіліся і праводзяцца шматлікія аграрныя рэформы, якія ў залежнасці ад таго, якія cau.паліт. сілы іх праводзяць, маюць розны змест і парознаму адбіваюцца на лёсах сялян. У развітым рыначным грамадстве С. — адносна нешматлікі сац. слой (напр., у с.г. вытвсці Германіі ў 1990я г. было занята 6% прайаздольнага насельніцтва, Нідэрландаў — 4%, Вялікабрытаніі — 1,2%). У адных з гэтых краін амаль завершаны, у інш. працягваецца працэс замены традыц. сял. гаспадарак на чыста капіталіст. фермерскія і памяншэння колькасці С. У краінах, што развіваюцца, эвалюцыя С. ўскладнена агульнай адсталасцю сац.эканам. развіцця. Тут, як і раней, С. складае большую ч. эканам. актыўнага насельніцтва (у 1990я г. ў Індыі 65%, Кітаі 60%, Кеніі каля 80% і г.д.), адыгрывае значную ролю ў эканам. і грамадскапаліт. жыцці. 3 разбурэннем пазямельнай абшчыны С. розных краін здаўна аб’ядноўваецца ў пэўныя формы с.г. кааперацыі. У СССР фарсіраванае каапераванне сельскай гаспадаркі адбывалася ў выглядзе калектывізацыі. 3 развіццём індустрыялізацыі колькасць сельскага насельніцтва тут значна паменшылася (34% у 1987). У б. рэспубліках СССР з ліквідацыяй сацыяліст. эканам. і грамадскіх адносін далейшы лёс фактычна рассяляненага сельскага насельніцтва залежыць ад шляхоў і поспеху праводзімых рыначных рэформ.
Як грамадскі клас С. склддвалася на аснове аддзялення рамяства ад земляробства пры распадзе першабытнага грамадства і ўсталяванні прыватнай уласнасці на сродкі вытвсці. На тэр. Беларусі гэты працэс адбываўся ў канцы 1га — пач. 2га тыс. н.э. 3 развіццём феадалізму С. разам з феадаламі складала адзін з 2 асн. класаў грамадства. У ВКЛ, куды з 13—14 ст. уваходзіла Беларусь, сяляне зндходзіліся ў эканам. і юрыд. залежнасці ад дзяржавы, свецкіх феадалаў і рэліг. устаноў, зямлёй якіх яны карысталіся, выконваючы за гэта пэўныя павіннасці (паншчына, аброк, чынш і інш.). У 15—16 ст. сфарміравалася прыгоннае права і розныя катэгорыі феад. залежных сялян (людзі «пахожыя», людзі «непахожыя»», отчычы, закупы і інш.) ператварыліся ў адзінае саслоўе прыгонных сялян, якія фактычна з’яўляліся ўласнасцю феадалаў. У апошняй чвэрці 18 ст. на Беларусі дзяржава валодала 24,6% сял. гаспадарак, свецкія феадалы — 65%, царква — 10,4%. 3 далучэннем бел. зямель да Рас. імпе
342 СЯЛЯЎСКАЕ
рыі (1772—95) становішча С. істотна не змянілася. Пасля сліянскай рэформы 1861, якая скасавала прыгоннае права, пачаўся працэс класавай дыферэнцыяцыі С. на сельскую буржуазію (кулацтва) і сельскі пралетарыят, пераважна з надзелам. Грамадз. правы С. заставаліся істотна абмежаванымі, яно несла асн. цяжар падаткаў і вайсковай павіннасці. У 1897 сельскае насельніцтва Беларусі (пераважна С.) складала 5774 тыс. чал. (86,5% усяго насельніцтва). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 прыватная ўласнасць на зямлю скасавана, частка канфіскаванага памешчыцкага і інш. буйнога землеўладання размеркавана сярод беззямельных і малазямельных сялян.
Калектывізацыя 1930 — пач. 50х г., якая суправаджалася раскулачваннем, спрыяла ўтварэнню якасна новай сац,класавай групы — калгаснага С. У выніку індустрыялізацыі і працэсаў урбанізацыі колькасць сельскага насельніцтва (пераважна сялянкалгаснікаў і блізкіх да іх рабочых саўгасаў) увесь час скарачалася. У 1939 яно складала 7057 тыс. чал. (79,2% усяго насельніцтва), у 1959 — 5575 тыс. (69,2%), у 1979 — 4297 тыс. (44,9%), у 1999 — 3084 тыс. (30,7%). 3 б. сялян паходзіць асн. маса сучасных рабочых. служачых, інтэлігенцыі. 3 пач. 1990х г. адбываецца рэфармаванне і пераўтварэнне калгасаў і саўгасаў на аснове прынцыпаў рыначнай эканомікі праз стварэнне на іх базе калектыўнадолевых сельгаспрадпрыемстваў, акц. тваў і інш. новых фарміраванняў, што аб’ектыўна вядзе да далейшага скарачэння колькасці занятага ў іх С. Фарміруецца сац. слой індывід. с.г. прадпрымальнікаў — фермерства (гл. Фермерская гаспадарка), якое выкарыстоўвае працу наёмных с.г. рабочых.
Літ:. С к а з к н н С.Д. Очеркн по нсторнн западноевропейского крестьянства в среднне века. М., 1968; Аграрный вопрос н роль крестьянства в развмваюшйхся странах // Проблемы мнра н соцналнзма. 1978. № 12; Классы й сословня средневекового обшества. М., 1988; Мсторня крестьянства Росснн с древнейшнх времен до 1917 r.: В 5 т. Т. 1—3. М., 1987—93; Ф р н д м а н М.Б. Отмена крепостного права в Белорусснн. Мн., 1958; Победа колхозного строя в Белорусской ССР. Мн., 1981; П а н ю т н ч В.П. Соішальноэкономнческое развнтне белорусской деревнн в 1861 — 1900 гг. Мн., 1990; С а р о к і н А.М. На ростанях айчыннай гісторыі: Бел. вёска: Ад Дэкрэта да Кодэкса аб зямлі (1917—1990я гг.). Мн„ 1999. М.ГНікіцін.
СЯЛЯЎСКАЕ ВОЗЕРА У.Расонскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса, за 10 км на Пд ад г.п. Расоны. Пл. 1,11 км2, даўж. 2,3 км, найб. шыр. 710 м, найб. глыб. 6,1 м, даўж. берагавой лініі 7,4 км, пл. вадазбору 4,4 км . Катлавіна складанага тыпу. Схілы выш. 7—10 м (на ПнУ да 18 м, на У 2—4 м), у ніжняй частцы пад хмызняком, у верхняй разараныя. Берагі нізкія, на ПнЗ да 0,5 м, на ПнУ зліваюцца са схіламі, пясчаныя, на Пд тарфяністыя, на ПдУ утвараюць некалькі заліваў. На Пд забалочаная пойма шыр. да 350 м, парослая хмызняком. Дно пераважна выслана сапрапелем, на 3 ілам, каля берагоў пясчанае.
Паласа расліннасці ўздоўж берагоў шыр. 10—200 м, пашыранада глыб. 2,3 м. Упадае 1 ручай. на Пд выцякае ручай у воз. Убежа.
СЯЛЯЎШЧЫНА, вёска ў Янкавіцкім с/с Расонскага рна Віцебскай вобл., на ўсх. беразе воз. Сяляўскае, на аўтадарозе Расоны—Полацк. Цэнтр калгаса. За 12 км на Пд ад г.п. Расоны, 147 км ад Віцебска, 40 км ад ,чыг. ст. Полацк. 421 ж., 166 двароў (2002). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Магілы ахвяр фашызму. Помнікі на месцы партыз. аэрадрома і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
СЯМАК Аляксандр Яфімавіч (н. 21.10.1938, с. Пятроўка Шчорскага рна Чарнігаўскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне неўралогіі. Др мед. н. (1986), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед. інт (1961). 3 1970 ў Бел. мед. унце. Навук. працы па метадах вымярэння ўнутрычарапнога ціску, пытаннях вострай унутрычарапной гіпертэнзіі, прагназаванні ўзнікнення мазгавых інсультаў і іх прафілактыцы.
7в.: Острая внутрнчерепная гмпертензня. Мн.. 1974 (разам з В.У.Еўсцігнеевым); Мозговой чнсульт: прогнознрованне й профнлактнка. М.. 1980 (разам з М.С.Місюком, Я.Р.Грышковым).
СЯМАШКА Аляксандр Мікалаевіч (н. 28.2.1952, Мінск), бел. вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання. Др тэхн. н. (1993), праф. (1994). Скончыў Мінскае інж.зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1974), дзе і працаваў з 1980 (у 1991—2002 нач. лабараторыі). Навук. працы па многафункцыянальных аўтаматах, элементнай базе ЭВМ. тэорыі жывучасці складаных сістэм.
Тв: Многофункцйональные автоматы н элеуентная база цнфровых ЭВМ. М., 1981 (разам з В.Дз.Казюмінскім, В.А.Мішчанкам); Параллельная обработка ннформацнй. Т 4. Кнев. 1988 (у сааўг.).
СЯМАШКА (дзявочае 1 с а е в а) Валянціна Антонаўна (1868, г. Слуцк Мінскай вобл. — 1938), бел. піяністка, педагог. Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1889, кл. В.Сафонава). Выступала як піяністкасалістка і ў ансамблі з віяланчэлістам М.Сямашкам. 3 1920 выкладала ў муз. студыі і школе ў Мінску, з 1924 —у Мінскім муз. тэхнікуме, з 1932 дацэнт Бел. кансерваторыі. Развівала традьшыі рус. фартэпіяннай школы на Беларусі. Сярод вучняў: С.Талкачоў, І.Цвятаева і інш. І.А.Цвятаева.
СЯМАШКА Дамінік (16.8.1878, Вільня — 27.12.1932), бел. і літ. паліт. дзеяч. У 1898—1901 чл. загранічнага саюза польскіх сацыялістаў у Парыжы, Львове і Нюрыху (у Парыжы член аргцыі «Сувязь»), Удзельнік бел. нац. руху на Віленшчыне, чл. Віленскай беларускай рады, аўтар праекта стварэння Нар. унта імя А.Мійкевіча. 25.3.1918 у Мінску ўдзельнічаў у пасяджэнні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвясціла
незалежнасйь БНР. Як прадстаўнік бел. аргцый у 1918—19 уваходзіў у Літоўскую тарыбу. Быў прыхільнікам федэрацыі Беларусі і Літвы. У складзе літ. дэлегацыі ўдзельнічаў у рабоце Парыжскан мірнаіі канферэнцыі 1919—20, на якой выступаў за далучэнне Віленшчыны і Гродзеншчыны да Літвы. У чэрв. 1920 —лютым 1922 кіраўнік Міністэрства беларускіх спраў Літвы ў літ. урадзе. Уваходзіў у склад літ. дэлегайыі пры заключэнні мірнага дагавора паміж Літвой і РСФСР 1920 «як прадстаўнік беларускага насельнійтва Віленскай і Гродзенскай губерняў». Падтрымліваў ідэю «вялікай Літвы» за кошт этнічна бел. тэрыторый Пазней працаваў у літ. пажарнай ахове. У.М.Міхнюк.
І.Сямашка.
СЯМАШКА Іосіф (5.1.1799, с. Паўлаўка Вінніцкай вобл., Украіна — 5.12.1868), уніяцкі, потым правасл. царк. дзеяч Рас. імперыі. 3 сям’і уніяйкага святара. Скончыў Гал. семінарыю пры Віленскім унце са ступенню магістра багаслоўя (1820). Кафедральны прапаведнік і праф. багаслоўя Луцкай семінарыі, пасвячоны ў бязжоннага іпадыякана, потым у дыякана (1820). Засядацель Луцкай кансісторыі, пасвячоны ў святара (1821). У 1822 протаіерэй, член 2га дэпартамента рымскакаталіцкай калегіі (С.Пецярбург). 3 1823 канонік, з 1825 прэлатсхаласт Луцкага уніяцкага кафедральнага капітула, які заставаўся ў Пецярбургу. У 1827 падаў імператару Мікалаю I запіску аб становішчы уніяцкай царквы ў Рас. імперыі і сродках па яе далучэнні да праваслаўя, якая была ўхвалена і стала праграмай далейшых дзеянняў С. 3 1829 вікарны епіскап мсціслаўскі Полацкай уніяцкай архіепархіі, старшыня яе кансісторыі. Адначасова захоўваў членства, а потым старшынства ў калегіі (у 1828 створана