• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Г.Леўчыка, УладІніцкага (У.Паўлюкоўскага), Ф Грышкевіча, Я.Башкіра (І.Пачопкі), П.Крэня, С.Пеюна (НовікПеюна), П.Сокала (Масальскага), Я.Нарцызава (Драздовіча), апавяданні А.Васілеўскага, С.Грынкевіча. Змясціла агляд творчасці Я.Купалы, зроблены Я.Светазарам (Краўцовым), рэцэнзію на зб. паэзіі У.Жылкі «На ростані», літ.гіст. нататку пра Эмілію Плятар, фалькл.этнагр. артыкулы М.Вяршыніна, М.Пецюкевіча, перадрук паэмы Я Коласа «Сымонмузыка», пераклады з Гі дэ Мапасана, А.Дадэ, Э.Заля. Выйшлі 199 нумароў, асобныя канфіскаваны цэнзурай. АС.Ліс. «СЯЛЯНСКАЯ ПРАЎДА», заходнебеларуская газета. Выдавалася з 28.9 да 17.12.1924 у Вільні на бел. мове 3 разы на тыдзень. Рэдактар А.Войцік. Выкрывала палітыку польскага ўрада ў дачыненні да працоўных і нац. меншасцей. Паказвала партыз. рух у Зах. Беларусі, нацэльвала масы на адстойванне сваіх паліт. і эканам. правоў, на змаганне за бел. школу, асвету, кааператывы. Крытыкавала бел. праўрадавых паліт. дзеячаў, творцаў «Беларускага грамадзянскага сабрання» С.Валэйшы, «Тымчасовай беларускай рады» Паўлюкевіча і інш. Асвятляла грамадскапаліт. жьшйё ў БССР. Змяшчала артыкулы Дрыгавіча (У.Талочкі), Я.Маразовіча, інтэрв’ю М.Чарвякова з А.Пшчолкам, рэцэнзіі на пастаноўкі Бел. драм. майстроўні і інш. Выйшлі 34 нумары. Забаронена польскімі ўладамі. А.С.Ліс.
    СЯЛЯНСКАЯ РЭФбРМА 1861 . якой скасавана прыгоннае права ў Рас. імперыі, у тл. на Беларусі. Абумоўлена крызісам феад.прыгонніцкай сістэмы і развіццём капіталіст. адносін, паскорана паражэннем Расіі ў Крымскай вайне 1853—56 і ўздымам рэв., найперш сял. РУху
    У студз. 1857 створаны Сакрэтны кт на чале з царом; у пач. 1858 рэарганізаваны ў Гал. кт па сял. справе для выпрацоўкі плана паступовага вызвалення сялян. Урад ініцыіраваў прапанову памеснага дваранства літ. і зах.бел. губерняў аб беззямельным вызваленні панскіх сялян. Паволле рэскрыптаў Аляксандрп П 1857 створаны дваранскія губ. кты па падрыхтоўйы праектаў рэформы, матэрыялы якіх у 1859—60 разгледжаны ў Рэдакцыйных камісіях. 3.3.1861 Аляксандр II падпісаў «Маніфест» і «Палажэнні аб сялянах, што выйшлі з прыгоннай залежнасйі». У выніку сяляне атрымалі асабістую волю і права свабодна распараджацца сваёй маёмасцю. Памешчыкі захоўвалі за сабой землі маёнткаў, пры ўмове захавання ў пастаянным карыстанні сялян іх сядзіб і палявых надзелаў за адпаведныя павіннасці — паншчыну ці аброк. Памеры надзелаў і павіннасцей фіксаваліся ва ўстаўных граматах, складанне якіх даручалася памешчыкам, іх праверка, зацвярджэнне і ўвядзенне ў дзеянне — міравым пасрэднікам. Сяляне атрымалі права выкупу сядзібы і, пры згодзе памешчыка, — палявых угоддзяў. Да ажыццяўлення гэтага яны наз. часоваабавязанымі сялянамі. Выкупны кошт надзелу вызначаўся аброкам, капіталізаваным з 6% гадавых. Т.ч. сяляне фактычна выкуплялі не зямлю, a феад. павіннасці, г.зн. асабістую волю (гл. Выкупная аперацыя). Дваровыя людзі атрымалі асабістую волю, але вызваляліся без зямлі і
    на працягу 2 гадоў заставаліся ў феад. залежнасці ад паноў. Вызначаліся структура, правы і абавязкі органаў сял. грамадскага кіравання (сельскага, валаснога) і валаснога суда. У 4 «мясцовых палажэннях» вызначаліся памеры зямельных надзелаў і павіннасйей сялян за карыстанне імі ў 44 губернях еўрап. ч. Расіі. Паводле «Мясц. палажэння» для 35 рус., усх.бел. і паўд.ўкр. губерняў, у нечарназёмных рэгіёнах вышэйшы' надзел на рэвізскуір душу складаў ад 3 да 7 дзес., ніжэйшы — /3 вы■ шэйшага; у чарназёмных — вышэйшы надзел ад 2,75 дзес., ніжэйшы — 1,2 дзес.; у стэпавых рэгіёнах уводзіўся адзіны «ўказальны» надзел: ад 6 да 12 дзес. у рус. губернях і ад 3 да 6,5 дзес. ў паўд.ўкр. на рэвізскую душу. Калі дарэформенны сял. надзел быў большы за вышэйшы або калі ў памешчыка заставалася менш чым 73 зямлі маёнтка, зямля адразалася на яго карысць. Надзелы маглі памяншацца і паводле спец. пагаднення сялян з памешчыкамі ці пры атрыманні імі даравалыіага надзелу. Калі надзел селяніна быў меншы за ніжэйшы памер, памешчык прыразаў яму зямлю або памяншаў павіннасці. За вышэйшы душавы надзел вызначаўся аброк ад 8 да 12 руб. у год ці паншчына — 40 мужчынскіх і 30 жан. рабочых дзён у год. Калі надзел быў меншы за вышэйшы, павіннасці памяншаліся.
    На Беларусі С.р. праводзілася на падставе «Агульнага палажэння» і 2 «Мясц. палажэнняў». На 8 бел.рус. паветаў Віцебскай і Магілёўскую губ. пашыралася разгледжанае вышэй «Мясц. палажэнне». Вышэйшы надзел на рэвізскую душу складаў ад 4 да 5,5, ніжэйшы — 1,3—1,8 дзесяціны. На У Беларусі, як і ў рус. і паўд.ўкр. губернях, дарэформенны сял. надзел мог быйь паменшаны. За вышэйшы надзел аброк складаў 8 руб. у год. «Мясй. палажэнне» для Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай, Дрысенскага і латгальскіх пав. Віцебскай губ. замацоўвала за сялянамі землі, што былі ў іх пастаянным карыстанні напярэдадні рэформы. Сял. надзел абразаўся, калі ён быў большы за інвентарны або калі ў памешчыка заставалася менш за 1/3 прыдатнай зямлі. Вызначаліся максімальныя памеры аброку — 3 руб. з дзесяціны палявога надзелу ў год і паншчыны — 23 мужчынскія і жан. дні ў год (на 10% менш за інвентарныя). «Мясц. палажэнні» невыразна вызначалі правы сялян на сервітутныя і агульныя з памешчыкамі зямельныя ўгоддзі. На Беларусі «палажэнні» аб адмене прыгону ўзаконіді абеззямеленне сялян, якое вырасла з часу інвентарнай рэформы 1840—50х гадоў і ў час падрыхтоўкі адмены прыгону. Пры рэалізацыі С.р. памешчыкі таксама абеззямелілі вял. колькасць сялян Беларусі і інш. рэгіёнаў еўрап. ч. імперыі. У сялян рас. чарназем’я яны адрэзалі каля '/5, інш. мясцовасцей — 2/s надзельнай зямлі (гл. Адрэзкі). Масавыя сял. хваляванні на Беларусі і ў Літве і паўстанне 1863—64 прымусілі ўрад спыніць абавязковыя адносіны сялян Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай, Дрысенскага і латгальскіх пав. Віцебскай губ. да памешчыкаў з 13.5.1863 і пачаць іх перавод на абавязковы выкуп з паніжэннем выкупных плацяжоў на 20%. 3 13.1.1864 гэтыя правілы пашыраны на Магілёўскую і астатнія 8 паветаў
    СЯЛЯНСТВА	341
    Віцебскай губ. У пач. 1870х г. большасць б. панскіх сялян Беларусі перавялі на выкуп. У адпаведнасці з цыркулярамі віленскага ген.губернатара М.М.Мураўёва ад 29.8 і 30.10.1863 сялянам, абеззямеленым памешчыкамі ў 1846—56, давалі па 3 дзес. зямлі; пазбаўленым яе з 1857 вярталі надзелы, роўныя надзелам астатніх сялян. Сялянам вярталі права карыстання сервітутамі і агульнымі з памешчыкамі пашамі. На пераважнай ч. тэр. Беларусі царызм пайшоў на большае скарачэнне выкупных плацяжоў, чым планавалася. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ. яны зменшаны на 64,9—75,4%. Гэтыя ўступкі прыкметна змякчылі, але істотна не змянілі грабежніцкага ў адносінах да сялян характару рэформы. Пераважная большасць абеззямеленых атрымала па 3 дзес. на двор, што было недастаткова для вядзення гаспадаркі і ўтрымання сям’і. У 1877 на Беларусі памешчыцкія землі складалі 50,5% агульнай плошчы прыдатных зя.мель, a надзельныя землі б. панскіх сялян — 24,6%. Нягледзячы на зніжэнне памераў выкупу на 3 і ў цэнтры Беларусі, агульная сума выкупных плацяжоў з сялян 5 зах. губерняў у 3,3 раза перавышала кошт надзельнай зямлі на мясц. зямельным рынку ў час пераходу на выкуп і ў 2,3 раза — суму атрыманай імі дзярж. выкупной пазыкі. У велікарус. губернях еўрап. ч. краіны пераход сялян на выкуп расцягнуўся на некалькі дзесяцігоддзяў. Да 1881 тут заставаліся часоваабавязанымі 1552 уыс. рэвізскіх душ (15% сялян). 9.1.1882 выдадзены закон аб абавязковым выкупе з 13.1.1883. Перавод на яго завяршыўся да 1895. У выніку выкупной аперацыі дзяржава атрымала 700 млн. руб. прыбытку, у т.л. каля 100 млн. — у 5 зах. губернях. С.р. ў вял. ступені вызначыла кірунак эканам., сац. і паліт. эвалюцыі вёскі 2й пал. 19 — пач. 20 ст. Яна стварыла ўмовы для ўсталявання капіталіст. спосабу вытвсці, паскорыла развіццё агр. капіталізму, прадукц. сіл сельскай гаспадаркі, але не вырашыла аграрнага пытання, бо на вёсцы, як і раней, панавала памешчыцкае латыфундыяльнае землеўладанне, захоўваўся шэраг інш. перажыткаў прыгонніцтва.
    Літ.: Ф р в д м а н М.Б. Отмена крепостного права в Белорусснн. Мн., 1958; 3 а й ончковскнй П.А. Отмена крепостного права в Росснн. 3 мзд. М., 1968; Лнтвак Б.Г. Переворот 1861 г. в Росснн: почему не реалязовалась реформаторская альтернатнва. М.. 1991. В.П.Панюійч.
    СЯЛЯНСКІ БАНК. С я л я н с к і п a зямельны б а н к, пазямельны іпатэчны дзярж. банк у Расіі ў 1882—1^17 для выдачы сялянам доўгатэрміновых пазык на набыццё прыватнаўласніцкіх зямель. На Беларусі аддзяленні банка дзейнічалі ў Вільні, Віцебску, Гродне, Мінску і Магілёве. Пры садзейнічанні банка ў бел. губернях да 1895 сялянамі куплена 425,1 тыс. дзес. зямлі (50% усіх сял. зямельных пакупак). Да 1895 працэнтная стаўка складала 7,5—8,5%, по
    тым яна зніжана, банк атрымаў права купляць ва ўласны зямельны фонд памешчыцкія (з 1905 без абмежаванняў), з 1906 — удзельныя і казённыя землі, якія потым перапрадаваліся сял. гаспадаркам і твам. За 1906—16 С.б. скупіў па Расіі 4,6 млн. дзес. зямлі і 3,8 млн. з іх прадаў асобным гаспадарам. У гады сталыпінскай аграрнай рэформы ён шырока практыкаваў пазыкі пад залог надзельных зямель пры перасяленні сялян на хутары, адрубы (гл. Водруб) і на новыя землі. Найб. пазыкі выдаваліся аднаасобным і хутарскім гаспадаркам. На Беларусі С.б. займаў 1е месца па аб’ёме іпатэчных аперацый. Пры яго пасрэдніцтве тут купілі зямлю 215 тыс. сялянгаспадароў. Аднак імкненне банка да захавання высокіх цэн на зямлю адмоўна адбівалася на пакупніцкай здольнасці пазычальнікаў і патэнцыяльных пакупнікоў, вяло да росту нядоімак па пазыках і зніжэння попыту на паслугі банка. У 1906—15 па Расіі за нявыплату чарговых плацяжоў у пазычальнікаў адабрана 0,6 млн. дзес. зямлі. Колькасць пазычальнікаў у 1910—14 скарацілася са 134 тыс. да 64 тыс. чалавек. С.б. ліквідаваны дэкрэтам Сав. ўрада ад 8.12.1917, а яго землі нацыяналізаваны ў адпаведнасці з Дэкрэтам аб зямлі ад 9.11.1917.
    Літ:. Вдовян В.А. Крестьянскнй поземельный банк (1883—1895 rr.). М., 1959.
    В.М.Сяховіч.
    СЯЛЯНСКІ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛ (С я лінтэрн), Міжнародны сял я н с к і савет (МСС), міжнародная сялянс'кая рэв. аргцыя ў 1923—33; створана на кангрэсе прадстаўнікоў сял. арг.цый СССР, Польшчы, Германіі, Францыі, Чэхаславакіі, Балгарыі, ЗША, Мексікі. Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Індакітая, Японіі і інш., які адбыўся 10—16.10.1923 у Маскве. Асн. задача — абарона інтарэсаў прац. сялянства, уключэнне яго ў рэв. барацьбу пад лозунгам «Сяляне і рабочыя ўсіх краін, яднайцеся!». На чале Сялінтэрна стаяў Савет, які складаўся з прадстаўнікбў сял. аргцый краін, што ўваходзілі ў С.і. Савет выбіраў пастаянна дзеючы орган — Прэзідыум на чале з ген. сакратаром. Друкаваныя органы: час. «Крестьянскпй ннтернацнонал» і «Международный крестьянскнй бюллетень». Для тэарэт. вывучэння агр. пытання і сял. руху ў 1926 створаны Міжнар. агр. інт. Кіруючыя органы С.і. знаходзіліся ў Маскве.