Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
населеных пунктаў — жылы дом, разлічаньі на адну сям’ю. Сваёй планіроўкай і аб’ёмнай кампазіцыяй звязаны з тэр. сядзібы і з’яўляецца ч. ансамбля вуліцы, групы дамоў, квартала (в. Мышкавічы Кіраўскага рна, арх. Т.Галіёта). Пры ўзвядзенні выкарыстоўваюцца тыпавыя праекты дамоў (1 і 2павярховыя, мансардавыя, з цокальным паверхам).
Літ: Кулагвн АН Архнтектура дворцовоусадебных ансамблей Белорусснн: Вторая половнна XVIII — начало XIX в. Мн.. 1981; Чантурня В.А. Нсторвя архвтектуры Белорусснн. Т 1. 3 ям. Мн., 1985; Сер гачев С.А Белорусское народное зодчество Мн., 1992. С.А Сергпчоў.
СЯДЛЁЦКАЕ ВАЯВОДСТВА (Wojewodztwo Siedleckie), былая адм.тэр. адзінка на У Польшчы. 3 1999 у складзе Мазавецкага ваяводства.
СЯДНЁЎ Масей (Майсей) Ларывонавіч (1.9.1913, в. Мокрае Касцюковіцкага рна Магілёўскай вобл. — 4.2.2001), бел. пісьменнік. Вучыўся ў Мсціслаўскім педтэхнікуме (1930—31), Мінскім вышэйшым пед. інце (1933—36). У 1936 арыштаваны, 4 гады адбыў у лагеры на Калыме. У 1940 прывезены ў Мінск на перагляд справы. На пачатку вайны апынуўся на волі. 3 1943 за мяжою. Быў настаўнікам бел. гімназіі ў Міхельсдорфе (Германія). 3 1950 у ЗША. Выкладаў рус. мову ва унце штата Індыяна. Жыў у г. ГленКоў. Рэабілітаваны ў 1992. Друкаваўся з 1932. Перажытае ў турмах і лагерах, успаміны пра свабоду і няволю, туга па радзіме, вайна і чужына, філасафічнасць, лірызм у збках паэзіі «У акіяне ночы», «На край святла», «Спадзяванні», «Цень Янкі Купалы» (усе 1947), «Ля ціхай брамы» (1955), «Патушаныя зоры» (1975), «Ачышчэнне агнём» (1985), «А часу больш, чым вечнасць» (1989). Аўтар раманаў «Раман Корзюк» (1985), «1 той дзень надышоў» (1^87), успамінаў, у т.л. пра Я.Купалу і Я.Коласа. На бел. мову пераклаў санеты Мікеланджэла, некат. творы І.В.Гётэ, Г.Гейнэ, Р.М.Рыльке і інш. С. прататып сына Дзяніса Зазыбы ў рамане І.Чыгрынава «Плач перапёлкі».
Тв.: Патушаныя зоры: Вершы, раман. Мн., 1992; Масеева кніга. Мн., 1994.
сядоў 335
Літ.: С а в і к Л. «Я прыйду з далёкае чужыны...»: Масей Сяднёў // Савік Л. Пакліканыя: Літ. бел. замежжа. Мн., 2001.
І.У.Салаліевіч.
СЯДбЎ Валянцін Васілевіч (н. 21.11.1924, г. Нагінск Маскоўскай вобл., Расія), расійскі археолаг. Чл.кар. Pac. АН (1997), ганаровы акад. Лат. АН (1994). Др гіст. н. (1970), праф. (1986). Скончыў Маскоўскі унт (1951). 3 1954 у Інце археалогіі AH СССР (цяпер Pac. АН). Даследуе археалогію і культуру Стараж. Русі, этнагенез славян, этнічную гісторыю балтаў і фінауграў. У 1960я г. правёў разведкі і раскопкі курганоў у Бел. Панямонні. Стварыў тэорыю субстратнага паходжання беларусаў. Вынікамі ўздзеяння балцкага субстрату тлумачыць вытокі асаблівасцей бел. лінгваэтнічнай супольнасці, якая, на яго думку, аформілася ў 8—12 ст., да пачатку адасаблення беларусаў. Аўтар арт. «Да паходжання беларусаў» (1967), «Этнагенез і станаўленне беларусаў» (2000), манаграфій «Славяне Верхняга Падняпроўя і Падзвіння» (1970), «Доўгія курганы крывічоў» (1974), «Паходжанне і ранняя гісторыя славян» (1979), «Усходнія славяне ў VI—ХІП стст.» (1982), «Старажытнаруская народнасць» (1999) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1984, Дзярж. прэмія Расіі 1998.
Літ: В.В.Седов: Бвобнблногр. указ. М., 1999. ЛВ.Штыхаў. СЯДбЎ Георгій Якаўлевіч (5.5.1877, с. Крывая 'Каса, цяпер г.п. Сядова Данецкай вобл., Украіна —5.3.1914), расійскі гідрограф і палярны даследчык. Скончыў мараходнае вучылішча ў РастовенаДоне (1898), Марскі корпус у Пецярбургу (1901). У 1902 удзельнічаў у гідраграфічных даследаваннях у Паўн. Ледавітьгм ак. У 1909 кіраваў экспедыцыяй, якая даследавала вусце р. Калыма, у 1910 — Крыжовую губу (каля Новай Зямлі). У 1912 арганізаваў экспедыцыю да Паўн. полюса на судне «Св. Фока» (з 2 зімоўкамі). 15.2.1914 накіраваўся на сабаках да Паўн. полюса. Памёр па дарозе, каля вва Рудольфа (архіпелаг Зямлі ФранцаІосіфа), дзе і пахаваны. Экспедыцыя правяла акіянаграфічныя, метэаралагічныя і магн. даследаванні, склала карту паўн.зах.
Сядзібны дом у г. Навагрудак Гродзенскай вобл. 3 гравюры 1862.
Сядзібны дом у вёсцы Відзы Лаўчынскія Браслаўскага раёна Віцебскай вобл.
336 сядоў
ўзбярэжжа Новай Зямлі. Яго імем названы гар. пасёлак на Украіне, мыс у Антарктыдзе, пік і заліў на Новай Зямлі, архіпелаг каля Паўн. Зямлі.
СЯДбЎ Леанід Іванавіч (14.11.1907, г. РастоўнаДоне, Расія — 5.9.1999), расійскі вучоны ў галіне механікі і прыкладной матэматыкі. Акад. Pac. АН (1953, чл.кар. 1946). Герой Сац. Працы (1967). Замежны чл. АН Францыі (1978). Ганаровы чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1960) і інш. акадэмій. Скончыў Маскоўскі унт (1930). 3 1932 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным інue, у 1948—56 у Цэнтр. інце авіяматорабудавання, адначасова з 1937 у Маскоўскім унце (з 1951 заг. кафедры), з 1945 у Матэм. інце AH СССР Навук. працы па гідра і аэрамеханіцы, механіцы суцэльнага асяроддзя, газадынаміцы, астрафізіцы, тэорыі падобнасці і інш. Распрацаваў тэорыі ўдару цел аб ваду, глісіравання і інш., агульную тэорыю аўтамадэльных рухаў суцэльных асяроддзяў. Даў дакладнае рашэнне задачы аб магутным выбуху. Атрымаў важныя вынікі ў тэорыях турбулентных рухаў вадкасці і газу, гарэння і дэтанацыі, будовы зорак і інш. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.: Плоскме задачм гвдродмнаммкн в аэродвнамнкм. 3 нзд. М., 1980; Методы подобвя н размерностн в механнке. 10 нзд. М., 1987; Основы макроскопвческмх теорнй гравнтацнн н электромагнетнзма. М., 1989 (разам з А.Г.Цыпкіным); Об основных молелях в механнке. М., 1992; Механнка сплошной среды. Т. 1—2. 5 нзд. М., 1994.
Літ.: Л.Н.Ссдов // Вестн. Моск. унта. Cep. I. Математвка. Механвка. 1997. №6
М. М. Касцюковіч.
СЯДЫХ Канстанцін Фёдаравіч (21.1.1908, пас. Папярэчны Зерэнтуй Чыцінскай вобл., Расія — 21.11.1979), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Чыцінскім пед. тэхнікуме. Друкаваўся з 1924. Першая кн. вершаў «Забайкалле» (1933). У паэт. збках «Сэрца» (1934), «Вершы» (1936), «Родны стэп» (1937), «Над стэпам сонца» (1948), «Стэпавыя макі» (1969) і інш. мінулае і будучыня, людзі і прырода Сібіры. Раманы «Даурыя» (кн. 1—2, 1942—48; Дзярж. прэмія СССР 1950) і «Бацькоўскі край» (1958; на аснове раманаў зняты фільм «Даурыя») пра жыццё сібірскага казацтва, грамадз. вайну.
Тв:. Даурня: Роман. Л., 1989.
Літ.: Войлошннков П.А Константан Седых. Абакан, 1959.
СЯКЁРА (ад слав. сікіра, сакіра), універсальная традыц. прылада для апрацоўкі дрэва і інш. матэрыялаў; шырокі прадаўгаваты металічны клін з лязом і абухом, насаджаны на тапарышча. Выкарыстоўвалася і як зброя.
Прымітыўная крамянёвая прылада, вядома з палеаліту (выраблялі з граніту, дыярыту і інш.). Груба абабітыя авальныя або трапецападобныя С. з’явіліся ў мезаліце. У неаліце С. набыла больш дасканалыя формы, яе лязо зашліхтоўвалася. У бронзавым веку пашыраны каменныя свідраваныя С. (выкарыстоўваліся як зброя і для выканання рытуалаў) і С.кліны,
якімі апрацоўвалі дрэва; рабілі іх і з бронзы. У жалезным веку ўжываліся каменныя, бронзавыя і жалезныя С. У Ім тыс. н.э. ў зах. частцы Бе.іарусі былі пашыраны баявыя вузкалязовыя С. (іх найчасцей знаходзяць у курганах усходнеліт. тыпу). С. як зброю славяне пачалі выкарыстоўваць у 7—8 ст. (баявыя С. знаходзяць у раннесярэдневяковых пахаваннях і на гарадзішчах). С. баявога прызначэння былі чаканы. але колькасна пераважалі лопасцевыя ўзоры С. з лязом, моцна адцягнугым да тронка, і шчакавіцамі на абушку. У 11—12 ст. баявыя С. мелі па 2 пары бакавых шчакавіц і зрэзанае вастрыё ляза, што дазваляла рабіць сякучае і рэжучае дзеянне. У 14— 15 ст. ў зах. Беларусі пашыраны шырокалязовыя С., больш масіўныя і без шчакавіц. Маса С. павялічылася ў 15—16 ст., калі яны страцілі ролю зброі. 3 17 ст. формы С. наблізіліся да сучасных. Тыповая баявая С. была з шырокім лязом у форме паўмесяца і абухом для насадкі на тапарышча. Часам на абуху знаходзіўся кручок, якім пехацінцы сцягвалі кавалерыстаў з коней. У Зах. Еўропе да 16 ст. С. выцеснена алебардай, у Расіі бердышом. У адрозненне ад алебарды С. была без кап’я, карацейшая за бярдыш, мела разнастайныя формы ляза. Жалезныя С. 11—13 ст. знойдзены ў Браславе, Ваўкавыску, Заслаўі, Лагойску, Лукомлі, Мінску і інш., узоры 15—17 ст. — у Брэсце, Віцебску, Мінску, Лідскім і Мірскім замках і інш.
Літ.: Казакявнчюс В.К. Оружне балтскнх племен II—VIII вв. на террнторнн Лнтвы. Внльнюс, 1988.
Да арт. Сякера. Сякерыкліны: каменныя (1, 5), крамянёвыя (2, 4, 7), цёслы (3, 6), 2—1.5 тыс. г. да н.э. Жалезныя сякеры: з гарадзішча Старое Краснае Рэчыцкага раёна (8), 6 ст. да н.э.; баявая сякера (9).
СЯКЕРАЎШЧЫНА, радовішча глін у Полацкім рне Віцебскай вобл., каля вёсак Сякераўшчына, Скавародзіна і Янкава. Пластавы паклад звязаны з азёрналедавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення. Складаецца з 3 участкаў: Паўн., Цэнтр. і Паўднёвага. Гліны чырвонабурыя, шакаладныя, стужачныя, тлустыя, шчыльныя, з праслойкамі і лінзамі пяску, пластычныя, дысперсныя, гідраслюдзістакаалінітавага і гідраслю
дзістамантмарыланітавага складу. Разведаныя запасы — 10,3 млн. м\ перспектыўныя — 6,6 млн. м1. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,6—14 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі, торф) 0,2—7,1 м. Гліны прыдатныя для вытвсці цэглы і дрэнажных труб. А.П.Шчураў.
Л.І.Сядоў. М.А.Сяліцкі
СЯКЕРЫЧЫ. вёска ў Зубкаўскім с/с Клецкага рна Мінскай вобл. Цэнтр с.г. вытв. кааператываагракамбіната. За 4 км на ПнУ ад горада і чыг, ст. Клецк, 131 км ад Мінска. 653 ж., 230 двароў (2002). Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
СЯЛЕЦ. вёска ў Бярозаўскім рне Брэсцкай вобл., каля р. Ясельда і аднайм. вадасховішча, на аўтадарозе, якая злучае вёску з г. Бяроза. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км ад горада і чыг. ст. Бяроза, 111 км ад Брэста. 1023 ж., 397 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі архітэктуры: Сялецкая Успенская царква, касцёл св. Аляксея (1912).
СЯЛЕЦ, вёска ў Мсціслаўскім рне Магілёўскай вобл., каля р. Сож, на аўтадарозе Мсціслаў—Крычаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на Пд ад г. Мсціслаў, 111 км ад Магілёва, 16 км ад чыг. ст. Крычаў. 596 ж., 275 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: вадзяны млын (сярэдзіна 20 ст.), СвятаАнуфрыеўская царква (2я пал. 18 ст.).