Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ецца з 1940. Вядомасць прынёс раман «Над безданню ў жыце» (1951). у якім успрымальны да прыгажосці летуценны падлетак процістаіць практыцызму, канфармізму і спажывецтву дарослых. Аўтар шматлікіх навел, лепшыя з якіх увайшлі ў зб. «Дзевяць апавяданняў» (1953). Героі многіх яго твораў —дзеці, сумленнасць і погляды якіх спрыяюць выяўленню заганаў грамадства. Аўтар цыкла аповесцей пра сям’ю, у т.л. «Вышэй кроквы, цесляры!» (1955), «Сімар: першае знаёмства» (1959), «Фрэні і Зуі» (1961), «Гэпварт 16. 1924» (1965). На бел. мову яго аповесць «Гэпварт 16, 1924» пераклаў П.Марціновіч.
Тв.: Рус. пер. — Над пропастью во ржа: Повестн. Рассказы. М.. 1991.
Літ.: Галннская Н.Л. Фялософскне a эстетмческме основы поэтнкн Дж. Д.Сэлннджера. М.. 1975. Т.Я.Камароўская. С^МЮЭЛСАН, С э м у э л ь с а н, С a муэльсан (Samuelson) Пол Энтані (н. 15.5.1915, г. Гэры, штат Індыяна, ЗША), амерыканскі вучоныэканаміст. Скончыў Гайдпаркскую вышэйшую школу, Чыкагскі і Гарвардскі унты. 3 1940 выкладае ў Масачусецкім унце (з 1966 праф ). У 1961—68 дарадчык прэзідэнта Дж. Кенэдзі па пытаннях эканомікі. Выступаў за выкарыстанне найноўшых матэм. метадаў у агульнай тэорыі і метадалогіі эканам. навукі. У галіне тэорыі эканам. дынамікі сфармуляваў прынйып адпаведнасці, паводле якога стат. прадказанні эканам. мадэлі і яе дынамічныя паводзіны ўзаемазвязаны («Асновы эканамічнага аналізу», 1948). У галіне тэорыі эканам. дабрабыту распрацаваў крытэрыі, па якіх вызначаецца магчымасць павелічэння дабрабыту ў выніку пэўных змен. У навук. працах па праблемах міжнар. гандлю даказаў, што свабодны міжнар. гандаль садзейнічае зніжэнню адрозненняў паміж даходамі ад працы і капіталу ў розных краінах. У галіне дзярж. фінансаў распрацаваў тэорыю дзярж. расходаў, дзе імкнуўся вызначыць аптымальнае размеркаванне рэсурсаў. Аўтар сусветна вядомага падручніка «Эканоміка» (1945). Нобелеўская прэмія 1970.
СЭНДБЕРГ (Sandburg) Карл (6.1.1878, г. Гейлсберг, штат Ілінойс, ЗША — 22.7.1967), амерыканскі паэт. Дэбютаваў у 1916 «Вершамі пра Чыкага». Свабодны верш С. максімальна набліжаны да прозы, яго паэт. своеасаблівасйь — у праўдзівым лірычным бачанні свету (збкі «Зборшчыкі кукурузы», 1918; «Дым і сталь», 1920; «Камяні спаленага сонцам Захаду», 1922; «Добрай раніцы, Амерыка!», 1928). У традыцыях У.Уітмена напісана эпічная паэма «Народ — так!» (1936). Аўтар біяграфіі «Аўраам Лінкальн» (т. 1—6, 1926—39). гіст. рамана «Скала ўспамінаў» (1948), зб. філас. лірыкі «I мёд, і соль» (1963). Аптымізм паэзіі С. звязаны з верай у духоўнасць народа, сац. справядлівасць.
Тв:. Рус. пер. —Лянкольн. М., 1961; Нзбр. лнрнка. М., 1975; Нзбранное. М., 1981.
Т. Я. Камароўская.
СЭНД^РА ЛУМІНбСА (Zendero Luminoso — ісп. «светлы шлях»), П е р у анская камуністычная п а р тыя светлага шляху М а р ы я т э г і, экстрэмісцкая леварадыкальная аргцыя ў Перу. Створана ў 1980 групай перуанскіх камуністаў — прыхільнікаў мааізму. Атрымаўшы падтрымку найбяднейшых пластоў насельніцтва, С.л. разгарнула супраць урада Перу партыз. вайну, ахвярамі якой у 1980—90я г. сталі каля 30 тыс. чал. Нягледзячы на сур’ёзныя страты, якія С.л. панесла ў пач. 1990х г., яна кантралюе значныя тэрыторыі на У і ў Цэнтр. раёнах Перу з пераважна індзейскім насельніцтвам.
П.Э.Сэмюэлсан
СЭНС ЖЫЦЦЯ чалавека, філасофская катэгорыя. якая адлюстроўвае прыроду вышэйшых маральных якасцей, выяўляе сацыяльна значную каштоўнасць чалавечага існавання. У межах натурфіласофіі С.ж. атаясамліваюць з імкненнем атрымаць максімум задавальненняў і асалоды (геданізм), пошукам асабістай выгады і карысці (утылітарызм}, жаданнем быць шчаслівым (эўдэманізм). Трансцэндэнтная традыцыя дапускае пошук С.ж. паза яе межамі і звязана з выяўленнем вышэйшай асабістай існасйі, далучэнне да якой надае сэнс існаванню чалавека. Крыніцай і пунктам адліку тут выступае Бог ці іншы ўсеагульны надпрыродны духоўны пачатак — дух, ідэя і інш. У рэчышчы хрысц. традьшыі (каталіцызм, праваслаўе) С.ж. вызначаецца асн. запаветамі і каштоўнасцямі. выкладзенымі ў Бібліі і іншых свяшчэнных кнігах. У пратэстантызме, акрамя аўтарытэту Бібліі, важнае значэнне надаецца паўсядзённай працы ў межах свайго прызвання, асвечанага Богам, і аскетычнаму ладу жыцця. У тэорыі кармы чалавек перажывае, адпрацоўвае кармічныя праграмы, самарэалізуецца і павышае асабісты эвалюйыйны ўзровень шляхам адухаўлення матэрыі — творчасці з мэтай дасягнуць найвышэйшага ўзроўню. перарваць ланцуг пераўтварэнняў і выйсці з кругавароту зямнога жыцця. У рус. філасофіі канца 19 — пач. 20 ст. праблема С.ж. разглядалася як сацыяльная, грамадская (П.Л.Лаўроў, М.К Міхайлоўскі і інш.); духоўнамаральная, асабістая (В.В.Розанаў, У.С.Салаўёў і інш.); сінтэз боскага і чалавечага (Я.М.Трубяцкой і інш.). Разнастайнасць падыходаў да вызначэння С.ж. звязана з праблемай маральнага выбару і свабоды.
Літ.'. Смысл жнзнн: Антологня. М., 1994; Смысл жнзнн в русской фялософйм: Конец XIX — нач. XX в. СПб., 1995; Н нч н ПОр о в Б.В. Введенне в хрмстнанскую псмхологню: Размышлення свяшенннкапснхолога. М., 1994; Франк С.Л. Духовные основы обшества. М , 1992. С.Н.Зень. С^РВАЧ. рака ў Докшыцкім рне Віцебскай вобл., Мядзельскім і Вілейскім рнах Мінскай вобл., правы прыток р. Вілія. Даўж. 85 км. Пл. вадазбору 1105 км2. Выцякае з воз. Сэрвач (Докшыцкі рн), упадае ў Вілейскае вадасх. на ПдУ ад в. Людвінова Вілейскага рна. Цячэ па ўсх. ч. НарачанаВілейскай нізіны. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, шыр. 1,5—2,5 км, месцамі звужаецца да 0,6—1 км. Пойма двухбаковая, слабаперасечаная, у верхнім цячэнні забалочаная, тарфяністая, на астатнім працягу сухая, пясчаная. Рэчышча моцназвілістае, у сярэднім цячэнні на працягу 1,8 км каналізаванае. моцна зарастае ў верхнім; шыр. 2—5 м, у сярэднім і ніжнім 15—25 м, месцамі да 35—40 м, Найвыш. ўзровень разводдзя ў пач. крас., сярэдняя выш. над межанным узроўнем 1,3—1,5 м. Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 5 сут. Сярэднегадавы расход у вусці 7,6 м3/с. Пры ўпадзенні р. Наква ў Сэрвач г.п. Крывічы, каля в. Людвінова створана сажалка. У нізоўях ракі зона адпачынку Вілейка.
СЙРВАЧ, возера ў Докшыцкім рне Війебскай вобл., у бас. р. Сэрвач, за 18 км на ПнЗ ад г. Докшыцы. Пл. 4,55 км2, даўж. 3,8 км, найб. шыр. 2,9 км, найб. глыб. 5,2 м, даўж. берагавой лініі 12,9 км, пл. вадазбору 51,8 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу, складаецца з вузкага ўсх. і вял. акруглага зах. плёсаў. Схілы выш. 1—3 м, разараныя, на 3 невыразныя. Пойма забалочаная, укрыта хмызняком, на 3 гіераходзіць у забалочаную, парослую лесам нізіну. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі сплавінныя. Дно выслана сапрапелем, на Пн торфам; мелкаводдзе пясчанае. Шыр. паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 15—20 м, пашырана да глыб. 1,5—2 м, падводная —да глыб. 3 м. Упадаюць некалькі ручаёў, выцякае р. Сэрвач.
СЙРВАЧ, балота вярховага (68%), мяшанага (13%) і нізіннага (19%) тыпаў у Докшыцкім (5 тыс. га) і Глыбоцкім (500 га) рнах Віцебскай вобл., у вадазборы р. Сэрвач. У балоце значныя запасы гідролізнага торфу, уваходзіць у склад Мядзельскай комплекснай базы бітумнай і гідролізнай сыравіны. Пл. 5,5 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 5,2 тыс. га. Глыб. торфу да 8,2 м, сярэдняя 3,3 м. Запасы торфу каля 26 млн. т. Сапрапель магутнасцю да 2,6 м. Балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасвоеных тэр. пераважаюць хмызнякі і асокі.
СЭРВАЧ, гідралагічны заказнік рэсп. значэння ў Докшыцкім і Глыбоцкім рнах Віцебскай вобл. Засн. ў 1997 для стабілізацыі гідралаг. рэжыму воз. Сэр
вач, р. Сэрвач і яе прытокаў, аховы унікальных прыроднарасл. балотных комплексаў. Пл. 9068 га. У рэльефе гал. месна займае нізіна з марэннымі і камавымі ўзгоркамі, западзінамі, лагчынамі. Глебы ў асн. тарфянабалотныя, дзярновападзолістыя забалочаныя і дзярновыя, частка іх моцна завалунена. Стракатая расліннасць, у асн. балотныя асокі, брыевыя імхі, ёсць насякомаедныя расліны (расянка круглалістая і адваротнаяйцападобная), шмат лек. і дэкар. відаў. Лясная расліннасць з елкі, хвоі, бярозы павіслай і пушыстай, вольхі чорнай, шэрай і інш. У Чырв. кнізе цынклідыум стыгійскі, ласняк Лёзеля, пустапялёснік зялёны, сон лугавы.
П. І.Лабанок.
СбРЦА, цэнтральны орган крывяноснай сістэмы чалавека, пазваночных і некат. беспазваночных (членістаногіх, малюскаў), які забяспечвае рытмічнымі скарачэннямі кровазварот. Тыпы С. адрозніваюцца марфалагічна: пульсуючыя сасуды ў кольчатых чарвей, галатурый, насякомых, ланцэтніка; ампулярныя
Сэрца чалавека: 1 — правы жалудачак; 2 — правая вянечная артэрыя; 3 — правае вушка; 4 — перыкард (адрэзаны); 5 — верхняя полая вена; 6 — аорта; 7 — плечагалаўны ствол; 8 — левая агульная сонная артэрыя; 9 —лёгачны ствол; 10 —левае вушка; II — пярэдняя міжжалудачкавая галіна левай вянечнай артэрыі; 12 — вялікая вена сэрца; 13 — левы жалудачак.
СЭРЦАПАДОБНІКІ 329
дадатковыя С. (у насякомых, галаваногіх малюскаў, міксін); лімфатычныя С. ў рыб, амфібій, рэптылій; трубчастыя (у большасці членістаногіх, ракападобных, абалоннікаў); камерныя (у малюскаў і пазваночных; двухкамерныя — у рыб; трохкамерныя — у земнаводных; чатырохкамерныя — у кракадзіла. птушак, млекакормячых).
С. чалавека — полы мышачны орган, заключаны ў калясардэчную сумку (перыкард). Размешчана паміж лёгкімі ў міжсценні грудной поласці, мае форму зрэзанага конуса. У дарослага чалавека даўж. С. 10—15 см. сярэдняя маса 250 г у жанчын, 330 г у мужчын. Перагародка падзяляе С. на правую і левую палавіны (правая ў пярэдняй частцы цела, левая — у задняй). Кожная з палавін мае перадсэрдзе (уверсе) і размешчаны пад ім жалудачак. «Шкілет» С. складаецца са шчыльнай валакністай злучальнай тканкі (з участкамі храстковай), утвораны мембраннай перагародкай, фібрознымі трохвугольнікамі і кольцамі. 3 ім звязаны клапаны сэрца і прымацавана большасць мышачных валокнаў. Сценка С. ўтворана папярочнапаласатай сардэчнай мышачнай тканкай (міякардам), якая звонку абкружана эпікардам, унутры выслана эндакардам. Рух крыві ў адным напрамку забяспечваецца сардэчнымі клапанамі, якія адкрываюцца толькі ў адным напрамку (з перадсэрдзяў у жалудачкі і з жалудачкаў у артэрыі). С. дарослага чалавека скарачаецца 55—70 разоў за мін і пераганяе за гэты час 4,5—5 л крыві, Кожны цыкл сардэчнай дзейнасці складаецца са скарачэння (cicmaid) перадсэрдзяў, потым жалудачкаў і паўзы (дыястала), у час якой сардэчная прласць напаўняецца крывёю і аднаўляецца скарачальная энергія С. Дзейнасць С. рэгулюецца нейрагумаральнымі механізмамі. Сардэчная мышца валодае аўтаматызмам (можа скарачацца і без удзелу ц.н.с.). С. забяспечваецца крывёю каранарнымі (вянечнымі) артэрыямі, якія ўтвараюць густую капілярную сетку; інервуецца галінкамі блукальнага і сімпатычнага нерваў. Хваробы С. чалавека вывучае кардыя/югія.