• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Сырніца ў былым маёнтку Залучча Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобл. Фрагмент гравюры А.Савіцкага. 1873.
    Сырніца ў вёсцы Боркі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобл. Пач. 19 ст.
    рэя на 2м паверсе, дзе пад страхой сушылі сыры (б. маёнтак Залучча, Стаўбцоўскі рн). Галерэю рабілі на выпусках бэлек ці на слупах. Квадратны план, ярусная аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя, шатровы гонтавы дах, кругавая галерэя, выразны сілуэт рабілі С. адной з цікавых пабудоў сядзібы. Ставілі С. паблізу сядзібнага дома ці ў парку. Захавалася С. 19 ст. мяшанай канструкцыі (мураваны ніжні паверх) у парку б. сядзібы ў в. Сітцы Докшыцкага рна.
    Літ:. Сергачоў С. Сырніцы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1985. №4.
    С.А. Сергачоў.
    СЫРНІЦА, у беларусаў тварожная маса, якую збіралі працяглы час і складвалі для захоўвання. Падобная да брынзы. Тварог насуха адціскалі і шчыльна складвалі ў дзежку, залівалі маслам; праз некаторы час дадавалі слой новага тварагу і слой масла і г.д. Звычайна С. рабілі пасля ацёлу кароў у час посту, калі малако было, але яго забаранялася есці. Спажывалі С. звычайна разагрэтай. Вядома на Міншчыне, Вілейшчыне, Віцебшчыне. Г.Ф.Вештарт. сырбд, вёска ў Калінкавіцкім рне Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 120 км ад Гомеля. 643 ж., 231 двор (2002). Акц. тва «Бытсервіс». Базавая школа, Дом маст. самадзейнасці, бка, аддз. сувязі.
    СЫРОК. рыба сям. ласасёвых, гл. Пелядзь.
    СЫРТЫ (ад цюрк. сырт — узвышша), выцягнутыя шырокія ўзвышшы (выш. 300—500 м), парэзаныя неглыбокімі лагчынамі і ярамі і ўкрытыя стэпавай расліннасцю, у Заволжы і Паўд. Перадураллі, у Расіі; роўныя або пакатахвалістыя слабарасчлянёныя дэнуданыйныя раўніны, узнятыя навейшымі рухамі на выш. 3000—4000 м і падзеленыя больш высокімі хрыбтамі на ЦяньIllaHi і Усх. Паміры.
    СЫРЦЬ, рыба сям. карпавых, гл. Рыбец.
    СЫС Анатоль Ціханавіч (н. 26.10.1959. в. Гарошкаў Рэчыцкага рна Гомельскай вобл.), бел. паэт. Скончыў Гомельскі унт (1982). Друкуецца з 1974. У паэт. збках «Агмень» (1988), «Пан Лес» (1989), «Сыс» (2002) зварот да гісторыі, роздум над лёсам радзімы, тэмы паэта і паэзіі, дзяцінства. Паэзіі С. ўласцівы грамадзянскасць, міфалагічнасць, шчырасць. Аўтар паэм «Алаіза» і «Агоньптушка» (абедзве 1988), эсэ.
    СЫСбЕЎ Георгій Васілевіч (н. 17.10.1919, г. Волагда, Расія), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1973). Чл.кар. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтва ў Пецярбургу (1994). Скончыў Ленінградскі інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Я.Рэпіна (1949). Працаваў у інтах «Белдзяржпраект» (1952—60), «Белдзіпрагандаль» (1966—71), «Мінскпраскт» (1960—66 і 1971—90). У 1952—
    сысучыя 323
    64 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы і Бел. тэатр.маст. інце. У 1990—94 кіраваў персанальнай творчай майстэрняй пры Бел. саюзе архітэктараў. Гал. работы ў Мінску: праект планіроўкі і забудовы 2й чаргі праспекта Скарыны (жылыя дамы з магазінамі «1000 дробязей», «Кветкі», «Сілуэт», «Сінтэтыка», «Дом абутку». «Акадэмкніга» і інш., усе
    1955—64), магазін «Тэхніка ў побыце» на Юбілейнай пл. (1965), 11павярховыя дамы на бульвары Луначарскага (1965—72). гаснініца «Мінск» (2я чарга, 1969), будынак rap Савета нар. дэпутатаў (1964; усе ў сааўт.) і інш. Адзін з аўтараў мемар. комплексу Брэсцкая крэпасцьгерой, помнікабюста С.І.Грыцаўцу ў Мінску (скульпт. З.Азгур, 1956), помніка К.С.Заслонаву ў г. Орша 'Віцебскай вобл. (скульпт. С.Селіханаў, 1955). Кіраваў рэканструкцыяй інтэр’ера Дома афіцэраў у Мінску (1974). Дзярж. прэмія Беларусі 1968. І.Л.Чэбан. СЫСбЕЎ Павел Васілевіч (н. 10.8.1930, хутар Прылесны Цалінскага рна Растоўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства Др тэхн. н. (1981), праф. (1986). Скончыў Растоўскі інт інжынераў чыг. транспарту (1955). 3 1965 у Інце механікі металапалімерных сістэм Нац. АН Беларусі (да 1995 заг аддзела). Навук. працы па стварэнні металапалімерных матэрыялаў з высокім супраціўленнем фрыкцыйнай стомленасці. Прапанаваў новыя метады атрымання кампазіцыйных матэрыялаў для вузлоў трэння машын і механізмаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
    7s.: Новые компознцмонные матерналы на основе промышленных отходов хмммческнх волокон. Мн., 1984 (у сааўт.); Деформацня н нзнос полвмеров прн тренпн. Мн., 1985 (разам з П.М.Багдановічам, А.Дз.Лізаравым); Фрнкцнонные композвты на основе полнмеров. Мн., 1992 (у сааўт.).
    СЫСУНЫ, клас пазваночных жывёл, гл. Млекакормячыя.
    СЫСЎЧЫЯ ІНФУЗОРЫІ, суктор ы і (Suctoria) клас прасцейшых тыпу інфузорый. Каля 500 відаў. Пашыраны ў прэсных вадаё.мах і морах. На Беларусі найб. адзначаюцца такафрыі квадрыпартыта (Tocophrya quadripartita) і цыклопавая (Т. cyclopum), ацынета вялікая (Acineta grandis), падофрыя прыманава
    324	сыта
    ная (Podophria fixa). Пераважна сядзячыя формы.
    Даўж. ад 30 мкм да 3 мм. Раснічкі ў дарослых адсутнічаюць. Могуць прымацоўвацца да субстрату, водных раслін і жывёл. У некат. цела моцна разгалінаванае. Рот адсутнічае. 3 дапамогай хапальных і сысучых шчупальцаў ловяць і высмоктваюць здабычу, пераважна інфузорый (адсюль назва). Размнажэнне бясполае (вонкавае або ўнутр. пачкаванне, пры якім утвараюцна плаваючыя або поўзаючыя «бадзяжкі») і палавое — кан’югацыя. Некат. — паразіты інш. інфузорый.
    СЫТА, у многіх народаў засалоджаная мёдам вада. Спажывалі С. як посную закрасу да кашы, куцці, кісялю, асабліва на Каляды. На памінкі, дзяды гатавалі абрадавую страву — канун (у С. крышылі хлеб). Самастойна С. спажывалі ў дні посту. Вядома па ўсёй Беларусі. Пчаляры выкарыстоўвалі С. для падкормкі пчол і прываблівання раёў у пустыя вуллі і вабікі. Рабілі С. вадкую і густую. Вадкая змяшчала адну частку мёду і 2—3 часткі вады; яе выкарыстоўвалі вясной і раннім летам для стымуляцыі яйканоскасці матак і павелічэння расплоду. С. гатавалі і з 2—3 частак мёду і адной часткі вады, яе выкарыстоўвалі для веснавой падкормкі пчол пры недахопе ў вуллі мёду пасля зьмы.
    Г.Ф.Вештарт, С.Ф Цярохіп.
    СЫТЧАНКА Уладзімір Іванавіч (н. 5.8.1951, г. Маладзечна Мінскай вобл.), бел. мастак. графік. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1975). У 1979—83 на Мінскім маст.вытв. камбінаце. Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі, плаката і жывапісу, у тэхніках пастэлі і акварэлі. Для яго працы характэрны
    Сысучыя інфузорыі: I — такафрыя квадрыпартыта; 2 — эфелота геміпара; 3 — такафрыя цыклопавая; 4 — дэндрасома радыяльная.
    дасканалая кампазіцыйная пабудова, выразная тэхніка выканання, лірызм і рамантычнасць. Сярод твораў: серыі лінарытаў «Скульптары і графікі» (1975), «Мінск сучасны» (1984); гравюры «Нацюрморт з люстэркам», «Нядзелька»
    У.Сытчанка. Роздум. 3 серыі «Скульптары і графікі». 1975.
    (абедзве 1980), «Аўтапартрэт» (1983); акварэлі «Надзея» (1978), «Аўтапартрэт», «Нацюрморт з лялькаю» (абедзве 1979), «Вясковы дворык» (1996); пастэлі «Партрэт дзяўчыны» (1976), «Нацюрморт» (1981); плакаты. Аформіў зб. бел.
    Сыць круглая.
    нар. песень «Купалінка» (1986), зб. вершаў «Мы —беларусы» (1988); кнігі «Лістапад на пачатку лета» ІСтадольніка. «Дыялог» А.Дударава (абедзве 1987), «У тумане» В.Быкава (1989), «Голас крыві брата твайго» В.Адамчыка (1991). «Хлопчык глядзіць» А.Вярцінскага (1992) і інш. І.Л.Чэбан.
    СЫТЫ Уладзімір Пятровіч (н. 5.3.1943, в. Бандары Гродзенскага рна), бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Др мед. н., праф. (1993). Скончыў Гродзенскі мед. інт (1966). 3 1980 у Бел. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1996 заг. кафедры). У 1990—99 гал. тэрапеўт Мінва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па тэрапіі ішэмічнай хваробы сэрца з дапамогай ультрагуку, вывучэнні этыяпатагенезу, клінікі лячэння захворванняў, асацыіраваных з узростам.
    Тв.: Нзмененне состояння гапофнзарнотнреондной снстемы. уровня предсердного натрмйуретяческого фактора, цмклмческнх нуклеотндов в кровн у больных МБС под воздействнем ультразвукового облучення прекарднальной областн (разам з А.Г.Мрочакам. Э.У.Рудэнка) // Карднологня. 1992. №7/8; Практнческое пособне по терапнн. Мн.. 2001 (разам з І.І.Ганчарыкам).
    СЫЦІН Іван Дзмітрыевіч (5.2.1851, с. Гнезднікава Кастрамской вобл., Расія — 28.11.1934), рускі выдавецасветнік. У 1876 адкрыў у Маскве літаграфічную майстэрню. У t883 арганізаваў выдавецкае тва «І.Дз.Сыцін і К°». У 1890я г. арганізаваў выданне серыі нар. кніжак «Праўда». Выдва С. выпускала падручнікі і вучэбныя дапаможнікі (пераважна для пачатковай школы), кнігі па педагогіцы, навук.папулярныя серыі («Бібліятэка для самаадукацыі», «Народная энцыклапедыя навуковых і прыкладных ведаў», т. 1—14), дзіцячую лру (у т.л. «Дзіцячую энцыклапедыю», т. 1—10), нар. календары, рэліг. лру, масавыя выданні збораў твораў А.Пушкіна, М.Гогаля, Л.Талстога, А.Чэхава і інш. Значнае месца займалі ш.маттомныя выданні: «Айчынная вайна і рускае грамадства, 1812—1912» (т. 1—7, 1911—12), «Ваенная энцыклапедыя» (т. 1—18, 1911—15). Выдаваў таксама час. «Вокруг света» (1891—1917), «Нскры» (1901 — 1916), газ. «Русское слово» (1897—1917) і інш. Да 1914 выдва выпускала чвэрць кніжнай прадукцыі Расіі. Пасля 1917 яго друкарні нацыяналізаваны, С. лічыўся кансультантам Дзяржвыда Расіі.
    7в : Жязнь для кннгн. М., 1960.
    Літ:. Коннчев К Н. Русскнй самородок. 2 мзд. Ярославль 1969; Белов С.В., Толстяков А.П. Русскме мздателм конца XIX — начала XX в. Л., 1976.
    СЫЦЬ (Cyperus), род кветкавых раслін сям асаковых Каля 300 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных, радзей умераных паясах. На Беларусі 1 від — С. бурая (С. fuscus). Трапляецца на вільготных лугах, водмелях і па берагах рэк. У культуры папірус (Стараж. Егіпет), чуфа, або С. ядомая, у аранжарэях і пакоях вырошчваюць С. чарговалістую (С. alternifolius) — цыперус.
    Шматгадовыя, радзей двух або аднагадовыя карэнішчавыя травы. Сцёблы прамастойныя. Лісце лінейнае, прыкаранёвае, часам рэдукаванае. Кветкі двухполыя, у каласках, сабраныя у парасонападобнае або галоўчатае суквецце Плод — арэшак. Харч., тэхн., дэкар. расліны, некат. пустазелле.
    Л М. Скуратовіч. сыцькб Уладзімір Уладзіміравіч (н. 11.10.1951, г. Гродна), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1997), праф. (2000). Скончыў Гомельскі унт (1974), дзе і працуе з 1978. У 1974—76 у БДУ. Навук. працы па фатоніцы злучэнняў урану і рэдказямельных элементаў, стварэнні люмінафораў і актыўных матэрыялаў для оптаэлектронных прылад, метралагічным забеспячэнні вымяральных прылад аптычнага кантролю. Атрымаў новыя люмінесцэнтныя матэрыялы з высокай канцэнтрацыяй актыўных іонаў.