• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    А.А. Каргшава.
    СЦЯПАНАЎ Васіль Іванавіч (13.3.1903. с. Залатое Краснаармейскага рна Саратаўскай вобл., Расія — 22.5.1979), бел. філосаф. Чл.кар. АН Беларусі (1967), др філас. н. (1960). праф. (1961). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Акадэмію камуніст. выхавання імя Крупскай (1932). У 1935—42 у Сталінградскім пед. інце. 3 1947 у БДУ (у 1962— 67 прарэктар). Даследаваў законы і катэгорыі дыялектыкі ў адзінстве з тэорыяй пазнання і логікай, іх значэнне ў развіцці прыродазнаўчых навук, філас. і сацыялагічныя погляды В.Р.Бялінскага, некаторыя праблемы тэорыі змянення cau. структуры грамадства і інш. Аўтар прац па гісторыі рус. філасофіі і грамадскапаліт. думкі.
    Тв:. Фнлософскне н соцнологнческне воззрення В.Г.Белвнского Мн.. 1959: О «Фмлософскнх тетрадях» В.Н.Леннна. М.. 1959 (у сааўт.); Роль ннтеллкгенцнн в формнрованнн нового духовного облнка народа // Структура советской ннтеллнгенцнм. Мн., 1970; Вопросы дналектнческого матерналнзма. Мн., 1976 (у сааўт.).
    СЦЯПАНАЎ Павел Іванавіч (16.6.1880, г. Тара Омскай вобл., Расія — 26.8.1947), расійскі геолаг. Акад. AH СССР (1939). Скончыў Пецярбургскі горны інт (1907). 3 1907 у Геал. кце, з 1919 у Ленінградскім горным інце. 3 1926 дырэктар Геал. музея імя Ф.М.Чарнышова, адначасова з 1939 у Інце геал. навук AH СССР. Навук. працы па геалогіі вугальных бас. СССР. Выказаў ідэю «Вял. Данбаса», што садзейнічала выяўленню шэрагу новых вугальных радовішчаў і пашырэнню межаў Данбаса. Распрацаваў канцэпцыю паясоў і вузлоў вугленамнажэння. Дзярж. прэмія СССР 1943.
    СЦЯПАНКІ, вёска ў Жабінкаўскім рне Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Жабінка—Арэпічы. Цэнтр сельсавета і с.г. калект. прадпрыемства. За 10 км на Пн ад горада і чыг. ст. Жабінка, 36 км ад Брэста. 245 ж.. 100 двароў (2002). Дом культуры, бка. аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — СвятаМіхайлаўская царква (да 1780).
    СЦЯПНЯККРАЎЧЫНСКІ (сапр К р а ў ч ы н с к і) Сяргей Міхайлавіч (13.7.1851, с. Новы Старадуб Пятроўскага рна Кіраваградскай вобл., Украіна — 23.12.1895), рускі рэвалюныянернароднік, пісьменнік. Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча ў Пецярбургу (1870), вучыўся ў Лясным інце (1871 — 73). У 1872 чл. рэв. гуртка «чайкоўцаў». Увосень 1873 хадзіў у «народ». Быў арыштаваны, уцёк, у 1874 эмігрыраваў. Летам 1875 удзельнічаў у ГерцагавінскаБаснійскім паўстанні 1875—78, супрацоўнічаў у газ. «Работнмк» (Жэнева). За ўдзел ва ўзбр. паўстанні ў італьян. правінцыі Беневента ў 1877 арыштаваны, амнісціраваны. 3 мая 1878 нелегальна жыў у Пецярбургу, быў чл. «Зямі і волі», рэдагаваў 1ы нумар час. «Земля н воля». 4.8.1878 забіў шэфа жандараў Н.В.Мезянцова. 3 1878 у эміграцыі (Швейцарыя, Італія, з 1884 у Лондане). Ў пач. 1880х г. далучыўся да «Народнай волі», але разыходзіўся з яе членамі па многіх пытаннях. У ,1891 у Лондане заснаваў «Фонд вольнай рускай прэсы», арганізаваў англ. «Тва сяброў рускай свабоды» (1890), рэдагаваў яго орган — час. «Free Russia» («Свабодная Расія», вып. 1—3, 1890—92). У 1890я г. адмаўляў тэрор як метад паліт. барацьбы. Аўтар гісторыкапубліцыст. кн. «Падпольная Расія» (1881—82 на італьян. мове; рус. пер. аўтара 1893), «Расія пад уладай цароў» (1885, на англ. мове, рус. пер. 1965), рамана «Андрэй Кожухаў» («Шлях нігіліста», 1889; рус. пер. 1898), аповесці «Домік на Волзе» (1889), драм, прапагандысцкіх казак, нарысаў і інш. Яго творчасці ўласцівы рамантычныя адносіны да рэчаіснасці, эмацыянальнасць, рэв. пафас.
    Тв Соч. I—2 М . 1958; Язбранное. М., 1972.
    Літ. Маевская Т.П. Слово н подвнг: Жнзнь м творчество С.М.СтепнякаКравчннского. Кнев, 1968.
    СЦЯПЎК Леанід Якаўлеві'ч (н. 18.2.1941, в. Камень Лепельскага рна Війебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Др тэхн н. (1992), праф. (1998) Вынаходнік СССР (1985). Скончьгў Бел інт механізацыі сельскай гаспадаркі (1965). У 1967—75 і 1978—83 у Цэнтр. НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). 3 1983 у Бел. НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі (у 1983—98 нам. дырэктара, з 1998 заг. лабараторыі). Навук. працы па механізацыі працэсаў прыгатавання кармоў для розных відаў жывёл, працэсаў хімізацыі сельскай гаспадаркі.
    Тв.: Механнзацня получення н прммененме многокомпонентных сельскохозяйственных матерналов. Мн., 1990; Механнзацня процессов хмммзацйй м экологня. Мн.. 1993 (разам з I С.Нагорскім, В.П.Дзмітрачковым).
    СЦЯПЎК Сямён Яфімавіч (26.1.1911, в Гарадзішча ПетрыкаўскаГа рна Гомельскай вобл . — 11.3.1988), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942). У 1936—41 у органах НКУС У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд.Зах., Варонежскім, 1м і 4м Укр. франтах, удзельнік Сталінгралскай бітвы, вызвалення Украіны, Малдовы, Польшчы, Чэхаславакіі. Камандзір роты аўтаматчыкаў ст. лейтэнант С. вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра і захопе плацдарма на Пн ад Кіева. Да 1960 у органах МУС БССР.
    СЦЯРВЯТНІК з в ы ч а й н ы (Neophron percnopterus), птушка сям. ястрабіных атр. сокалападобных, з групы грыфаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Афрыцы. Жыве ў разнастайных ландшафтах. Гняздуецца ў нішах скал. На Беларусі рэдкі залётны від.
    Даўж. да 75 см, маса да 2,5 кг. Дзюба доўгая, тонкая. Пярэдняя ч. галавы і валляк голыя. На патыліцы чубок з падоўжаных пёраў. Афарбоўка белаватая, у маладых птушак бурая; махавыя пёры чорныя. Крылы доўгія, хвост клінападобны. Корміцца пераважна мярцвячынай, адкідамі. Адклалвае 1—2 яйцы.
    Э.Р.Самусенка.
    Сцярвятнік звычайны.
    СЦЯЦКО Павел Уладзіміравіч (н. 5.3.1930, в. Грабава Зэльвенскага рна Гродзенскай вобл.), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1980), праф. (1983). Скончыў Гродзенскі пед. інт (1953), прайаваў у ім, потым у Мінскім пед. інце. 3 1981 заг. кафедры Гомельскага, з 1990 — Гродзенскага унтаў. Даследуе праблемы лексікалогіі, фаналогіі словаўтварэння, этымалогіі, граматыкі бел. літ. мовы, дыялекталогіі. Аўтар «Дыялектнага слоўніка: (3 гаворак Зэльвеншчыны)» (1970), кн. «Народная лексіка» (1970), «Народная лексіка і словаўтварэнне» (1972), «Беларускае народнае словаўтварэнне: Афіксальныя назоўнікі» (1977); сааўтар «Беларускай граматыкі» (ч.І, 1985), «Рускабеларускага слоўніка лінгвістычных тэрмінаў» (1988), «Слоўніка лінгвістычных тэрмінаў» (з М.Ф.Гуліцкім, Л.А.Антанюк, 1990), «Рускабеларускага фізічнага слоўніка» (з А.М.Каладзінскім, Д.М.Ка
    рацінскай, 1999), кн. «Слоўнік тэрміналогіі лінгвістычнай: беларускарасійскапольскі і польскарасійскабеларускі» (на польскай мове, 1994), навучальных дапаможнікаў для ВНУ.
    Тв:. Пачатковы курс мовазнаўства. Гродна, 1993; Праблемы нормы, культуры мовы. Гродна, 1998; Праблемы лексічнага нармавання беларускай мовы. Гродна, 1999; Уводзіны ў мовазнаўства. Гродна, 2001; Культура мовы. Мн., 2002.
    Літ:. Прафесар П.У.Сцяпко: Бібліягр. агляд навук.пед. дзейнасці ў галіне бел. і слав. мовазнаўства. Гродна, 2000. І.У.Саламевіч.
    СЦЯШКОВІЧ Таццяна Піліпаўна (25.12.1904, г. Чэрвень Мінскай вобл. — 6.11.1986), бел. мовазнавец. Засл. настаўніца Беларусі (1947). Канд. філал. н. (1956). Скончыла БДУ (1930). Працавала настаўніцай, у 1947—83 у Гродзенскі.м унце (у 1957—74 заг. кафедры). Даследавала дыялекталогію і гісторыю бел. мовы, дыялектную лексіку, мову твораў К.Крапівы, М.Лынькова. Аўтар прац «Гаворкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. БССР» (1959), «3 назіранняў над мовай К.Крапівы» (1961), «Мова эпапеі Міхася Лынькова «Векапомныя дні» (1965), «Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці» (1972), «Займеннік у беларускай мове» (1977), «Слоўнік Гродзенскай вобласці» (1983).
    СЧАПЛЯНКІ. група зялёных водарасцей, тое, што кан’югаты.
    СЫВАРАТАЧНАЯ ХВАРОБА алергічнае захворванне, якое развіваецца пасля ўвядзення ў арганізм лячэбнапрафілакт. сываратак імунных (напр., супраць слупняку, дыфтэрыі, батулізму), імунаглабулінаў, лек. сродкаў (напр., інсуліну). Увядзенне гэтых прэпаратаў індуцыруе выпрацоўку антыцелаў і ўтварэнне комплексу антыген і антыцела, што выклікае запаленне. Прыкметы: ліхаманка, галаўны боль, скурная высыпка, сверб, прыпуханне суставаў, павелічэнне лімфавузлоў, селязёнкі і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае. І.М.Семяненя. СЫВАРАТКІ ІМЎННЫЯ, а н т ы с ы в a р а т к і, лекавыя прэпараты, атрыманыя з крыві чалавека ці жывёл Маюць у сабе антыцелы да розных антыгенаў. Атрымліваюць пасля імунізацыі спецыфічнымі антыгенамі або перанесеных інфекц. захворванняў. Адрозніваюць С.і. дыягнастычныя і лячэбнапрафілакт., якія падзяляюць на антыбактэрыяльныя, антывірусныя, антытаксічныя (супраць таксінаў бактэрый, ядаў змей, павукоў, раслін). Да лячэбнапрафілакт. С.і. адносяць таксама імунаглабуліны (прафілактыка і лячэнне грыпу, сібірскай язвы, шаленства і інш.). Выкарыстоўваюць таксама для вызначэння антыгеннага саставу біял. тканак (групы крыві, антыгены трансплантантаў, пухЛІн). І.М.Семяненя СЫГНЁТ. сыгнець, сегніць, с і г н і т (ад лац. signum знак), пярсцёнакпячатка. У ВКЛ найб. пашыраны ў 16—17 ст. сярод шляхты і мяшчан. Меў
    СЫКТЫЎКАР
    319
    выяву герба або знакакляйна. Уладальнік С. трымаў яго звычайна пры сябе, насіў у кашальку ці на мезеным пальцы левай рукі. С. часта выраблялі з каштоўных металаў, аздаблялі самацветамі. Статут ВКЛ 1588 абмяжоўваў колькасць С., якія магла мець пры сабе пэўная асоба. А.К.Цітоў.
    СЫДЗЬКО Міхаіл Пятровіч (18.9.1906, в Сініцкае Поле Лельчыцкага рна Гомельскай вобл. — 30.4.1983), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы: Ві
    цебскія мал. лейтэнантаў (1936), «Выстрал» (1943), удасканалення каманднага саставу (1949). У Чырв. Арміі з 1928. У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце, удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, у Крыме, Прыбалтыцы, Германіі. Стралк. полк на чале з падпалкоўнікам С. вызначыўся 9.4—9.5.1944 пры вызваленні Крыма, у ліку першых уварваўся ў г. Севастопаль. Да 1954 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г.п. Лельчыцы.
    СЫДЫКБЁКАЎ Тугельбай (н. 14.5.1912, Цюпскі рн ІсыкКульскай вобл., Кіргізія), кірпзскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Кіргізіі (1968). Акад. АН Кіргізіі (1954). Вучыўся ў зоавет. інце ў Ашгабаце. Друкуецца з 1930. Тэма працы ў збках паэзіі «Барацьба» (1933), «Героі» (1936), «Паэтсалавей» (1938), «Зварот да чалавека» (1969), «На перавале» (1980). Аўтар раманаў «Людзі нашых дзён» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1949), «Сярод гор» (кн. 1—2, 1955—58), «Жанчыны» (кн. 1—2, 1962—66), «Равеснікі» (1977), аўтабіягр. кн. «Шлях» (1982).