Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
А.Г.Зельскі.
СЦЫПІЁН АФРЫКАНСКІ С т a рэйшы, Публій Карнелій Сцыпіён Афрыканскі Старэйшы (Publius Cornelius Scipio Africanus Major; каля 235 — каля 183 да н.э.), старажытнарымскі палкаводзец і паліт. дзеяч. Як ваен. трыбун удзельнічаў у бітве пры Канах (216 да н.э.). У 207 да н.э. разбіў войска карфагенскага палкаводца Гасдрубала. Консул 205 да н.э. Перамог армію Ганібала пры Заме (202 да н.э.). 3 199 да н.э. цэнзар і прынцэпс сената, консул 194 да н.э. Увёў новую тактыку ў рым. арміі, удасканальваў зброю. Яго неабмежаваны ўплыў на армію і знешнюю палітыку выклікаў незадаволенасць сенатараў. Зняважаны т.зв. «працэсам Сцыпіёнаў», пакінуў справы, жыў у сваім маёнтку. Шырокаадукаваны чалавек, сімпатызаваў грэч. культуры. А.Г.Зельскі. СЦЫПІЁНЫ (Scipiones), у Старажытным Рыме адна з галін патрыцыянскага роду Карнеліяў. Адыгралі вял. ролю ў паліт. і грамадскім жыцці Стараж. Рыма, садзейнічалі ўмайаванню яго гегемоніі ў Міжземнамор’і. 3 іх найб. вядомыя: Луцый Карнелій С. Барадаты, паліт. дзеяч 3 ст. да н.э., консул 298 да н.э. Перамог самнітаў у Самніі, Луканіі і Этрурыі. Публій К а р н е л і й С. (гл. Сцыпіён Афрыканскі Старэйшы). Яго брат Луцый Карнелій С. А з і я ц к і, паліт. дзеяч канца 3 —
пач. 2 ст. да н.э. Легат у Іспаніі 207— 206 да н.э., Сійыліі 205 да н.э., Афрыцы 204 да н.э. Консул 190 да н.э. П у б л і й Карнелій С. Назіка Серапіён (?—132 да н.э.), консул 138 да н.э., узначальваў сенатараў, якія ў 133 да н.э. забілі Тыберыя Гракха (гл. Гракхі). Публій Карнелій С. Эміліян (гл. Сцыпіён Афрыканскі Малодшы). К а р н е л і я, дачка С. Афрыканскага Старэйшага, маці Тыберыя і Гая Гракхаў. Яе дачка Семпронія стала жонкаю С. Афрыканскага Малодшага. Пасля смерці Гракхаў жыла ў Мізене (каля Неапаля), карысталася вял. павагай. Яе лічылі ўзорнай рымлянкай.
Літ:. Т р у х н н a Н.Н. Полмтнка н полнтнкн «золотого века» Рнмской республнкн (II в. до н.э.). М., 1986. АГ.Зельскі. СЦЫПІЁНЫ, Сцыпіё дэль К а м п а, шляхецкі род уласнага герба ў ВКЛ. Вялі радаслоўную ад неапалітанца Пятра Сцыпіёна дэль Кампы, двараніна каралевы Боны Сфорцы. Найб. вядомыя:
Казімір (?—1733), сын Андрэя, адміністратар Шавельскай эканоміі ў 1705—18, лідскі мечнік з 1701, пісар гродскі з 1711, падстолі з 1713, падкаморы з 1714, маршалак з 1716 або 1717. Я н (?—1738), брат Казіміра, лідскі пісар гродскі ў 1695—1708, падстолі з 1704, староста ў 1713—20, кашталян смаленскі з 1720. У 1735 заснаваў у Воранаве піярскі калегіум. Ю з а ф (? — да 9.6.1743), сын Яна, староста лідскі з 1720, маршалак надворны ВКЛ з 1739. I гнацы (пасля 1728—91), сын Юзафа, староста лідскі з 1743, падстолі ВКЛ у 1765—86, ген.маёр (1759), чл. Пастаяннай Рады з 1776. Перавёў піярскі калегіум з Воранава ў Ліду (1756, гл. Лідскі піярскі калегіум).
Да арт. Сцыфоідныя. Медузы: 1 — антарктычная; 2 — васьмірук; 3 — цыянея.
СЦЫФОІДНЫЯ (Scyphozoa), клас жывёл тыпу кішачнаполасцевых. Вядомы з ніжняга кембрыю. 5 атр.: дыскамедузы, каранаты, караняротыя медузы, кубамедузы, стаўрамедузы. Каля 200 відаў. Пашыраны ва ўсіх морах, пераважна ў трапічных. Найб. вядомыя аўрэлія, або вушастая медуза (Aurelia aurita), каранярот, або рызастома (Rhizostoma pulmo), ядомая рапілема (Rhopilema esculenta) і інш.
Памеры ад 1—3 мм (паліпы) да 2,3 м (медузы). Жыццёвы цыкл з чаргаваннем пакаленняў. Палавое пакаленне — медузы (сцыфамедузы). Лічынкі медуз (планулы) асядаюць на субстрат і ператвараюцца ў паліпы (сцыфастомы) — бясполае пакаленне. Папярочным дзяленнем паліп утварае маладых медуз. Жыгучыя клеткі некат. С. выклікаюць моцныя апёкі. Ёсць ядомыя. Іл. гл. таксама да арт. Медузы.
СЦЬібАРТ (Stewart), востраў у Ціхім ак., каля паўд. краю Паўднёвага вва Новай Зеландыі, тэр. Новай Зеландыі. Аддзелены ад Паўд. вва пралівам Фова. Пл. 1742 км2. Нас. каля 500 тыс. чал. (2000). Выш. да 980 м (г. Англем). Складзены з метамарфічных парод і гранітаў. Клімат умераны марскі. Шыракалістыя і хвойныя лясы, балоты. Рыбалоўства. Нас. пункт — Обан. Летні курорт.
СЦЭВАЛА Гай Муцый (Gaius Mucins Scaevola, літаральна ляўша), у Стараж. Рыме легендарны герой часоў барацьбы рымлян супраць этрускаў (канец 6 — пач. 5 ст. да н.э.). Паводле падання, юнак Гай Муцый павінен быў прабрацца ў лагер этрускаў і забійь uapa Парсену, але быў схоплены. Парсена патрабаваў назваць імёны саўдзельнікаў, пагражаючы юнаку жорсткімі катаваннямі. Жадаючы паказаць, як ён мала баіцца болю і смерці, Муцый сам апусціў правую руку ў агонь і не выдаў ніводнага гуку, пакуль тлела рука. Магчыма, гэта паданне ўзнікла як тлумачэнне прозвішча Сцэвала (Ляўша), замацаванага за галіною роду Муцыяў.
СЦЙНА (лац. scaena ад грэч. skene палатка, шацёр, тэатр. падмосткі), 1) месца тэатр. дзеяння; адна з асн. частак тэатр. будынка. Сучасны тып С. склаўся ў выніку эвалюцыі, абумоўленай развіццём тэатр. мастацтва і прынцыпаў дэкарацыйнага афармлення спектакля.
Еўрап. С. ўзнікла як архестра стараж.грэч'. тра (круглая пляцоўка для выступлення акцёраў і хору). У эпоху элінізму месцам выступлення служыў праскеній, у стараж.рым
312 СЦЭНАГРАФІЯ
скім тры — прасйэніум. У сярэднія вякі паявіліся С. з сімультанным прынцыпам дэкарацыі — адначасова ставіліся ўсе дэкарацыі, неабходныя па ходу дзеяння. У 17 ст. ў Англіі склаўся тып т.зв. шэкспіраўскай С.: памост, падняты на вышыню чалавечага росту і падзелены дзвюма калонамі на гал. і сярэднюю С., за якімі была ўнутр. С., над ёй — верхняя. У пач. 16 ст. ў Італіі з'явіўся новы тып С„ якая мела глыбінны планшэт з перспектыўнымі дэкарацыямі. Далейшая эвалюцыя ішла па шляху ўдасканалення С.каробкі: кулісная сістэма абсталявання, кулісныя машыны, павільённыя дэкарацыі, гідраўлічныя пад’ёмнікі. паваротны круг, плунжэры (механізаваныя пад'ёмныя часткі планаў С.) у спалучэнні з накатнымі пляйоўкамі (фуркамі).
Класічны тып сучаснай С. — замкнёная каробка. злучаная з глядзельнай залай партальнай адтулінай, т.зв. люстэркам С. Сцэн. каробка падзяляецца на 3 часткі: ніжнюю — 1—2 і больш паверхаў падсцэнных памяшканняўтрумаў; сярэднюю, на якой адбываецца тэатр. дзеянне; верхнюю, абмежаваную столлюкаласніком. Вышэй знаходзіцца каласніковая прастора, па баках — кішэні — памяшканні для манціроўкі складаных аб’ёмных дэкарацый. Па бакавых частках верхняй С. размяшчаюцца вузкія, у некалькі ярусаў рабочыя галерэі з механізмамі і інш.
На Беларусі класічны тып С. склаўся ў 17—18 ст. у школьным тры. У 2й пал. 18 ст. адна з самых вялікіх і добра абсталяваных С. была ў Слуцкім тры Радзівіла, Слонімскім тры Агінскага. Развітую сцэн. частку класічнага тыпу маюць сучасныя будынкі траў імя Я.Купалы, Я.Коласа. М.Горкага, Бел. дзярж. муз. тра, абл. драм. траў у Магілёве, Гомелі, Гродне і інш.
2) Асобная частка дзеі, акта, п’есы, спектакля. 3) У шырокім сэнсе — тое, што тэатр.
Літ:. Б а р х н н Г.Б. Архнтектура театра. М., 1947; Мзвеков Н.П. Сцена. Т. 1—2. М.; Л.. 1935—40. А.А.Лабовіч.
План класічнай сцэ
ныкаробкі.
СЦЭНАГРАФІЯ (ад сцэна + ...графія), тэатральн адэкарацыйнае мастацтва, сукупнасць прасторавага вырашэння спектакля, што вызначае візуальную значнасць тэатр. вобраза (дэкарацыі, касцюм тэатральны, грым, рэквізіт, асвятленне, пастановачная тэхніка. архітэктурная зададзенасць тра, пластычныя магчымасці акцёрскага складу і інш.); адзін з вызначальных і арганічных кампанентаў у арганізайыі маст. цэласнасці спектакля побач з сюжэтнадрам. і гукавамуз. строямі. Сінкрэтычны від мастацтва, які спалучае выяўл. і тэатр. мастацтва. Развіццё С. адбывалася ў рэчышчы гісторыі тра і пануючых маст. стыляў.
Элементы С. прысутнічалі ў стараж. абрадах і гульнях (маскі, касйюмы. рэквізіт). 3 5 ст. да н.э. ў ант. тры вядомы аб’ёмныя дэкарацыі, якія ў эпоху элінізму сумяшчаліся з жывапіснымі. 3 сярэдневякоўя пачаўся пераход ад гульнявой С. плошчавых прадстаўленняў да сістэмы дэкарац. мастацтва, дзе дамінавалі функцыі выяўлення. сачынення месца дзеяння. У эпоху Адраджэння ўзнік тып архітэктурнаперспектыўнай дэкарацыі з адзіным нязменным месцам дзеяння (Д.Брамантэ, Б.Перуцы, С.Серліо). Пазней рэльефныя дэкарацыі замяняліся жывапіснымі ў стылі барока. У канцы 16—17 ст. феерычны характар прыдворнага опернабалетнага спектакля абумовіў выкарыстанне тэатр. механізмаў (Б.Буанталенці, Н.Сабаціні ў Італіі, І.Фуртэнбах у Германіі). стварэнне сістэмы куліс (Дж. Алеоці ў Італіі) і сцэныкаробкі (гл. Сцэна). У эпоху класіцызму драматургічны канон адзінства месца і часу сйвердзіў пастаянную і нязменную строгую дэкарацыю. Развіццё опернага мастацтва абумовіла адмаўленне ад сіметрыі. увядзенне вуглавой перспектывы, узмацненне ілюзіі глыбіні кантрастаў святла і ценю і інш. (А.Поца, сям’я ГаліБібіена, Дж.Валерыяні, П.Ганзага, Італія). У канцы 18 ст. ў Францыі пашырыліся т.зв. працікаблі (аб'ёмныя дэкарацыі — масты, скалы). якія перадавалі складаныя эфекты. Прынцыпы рамантызму з патрабаваннем нац. і гіст. характарыстыкі месца дзеяння (шматкарцінныя дэкарацыі. касцюмы) увасаблялі рэжысёры і дэкаратары П.Сісеры. Ш.Сешан, Э.Дэлакруа, П.Дэларош (Францыя), Ф. фон Дзінгельштэт (Германія), Ч.КІн (Англія), А.Ролер (Расія) і
інш. У канцы 19 ст. С. класіцызму і рамантызму супрацьстаялі плыні натуралізму (дакладная перадача сац. асяроддзя — рэж. А.Антуан. О.Брам) і сімвалізму (умоўнаспрошчаныя, стылізаваныя дэкарацыі — М.Дэні, П.Серузье, А.Тулуз Латрэк. Францыя; Э.Мунк, Нарвегія, і інш.). 3 1870х г. ў Расіі да працы ў тры прыцягваліся жывапісцы В.Васняцоў, К.Каровін. В Паленаў, В.Сяроў, М.Урубель, якія сцвярджалі прынцып цэласнай трактоўкі спектакля. На мяжы 19—20 ст. даследаваліся прырода і спецыфіка законаў сцэн. мастацтва, паступова змяніўся прадмет выяўлення ў С., увага скіроўвалася на сутнасныя, нематэрыяльныя паняцці. Новыя прынцыпы афармлення, якія сімвалічна выражалі сэнс драмы, сцвердзілі рэжысёры А.Апія (Швейцарыя), Г.Крэг (Англія) — ідэя «філас.
Да арт. Сцэнаграфія. АМарыкс. Эскіз дэкарацыі да спектакля, «Кастусь Каліноўскі» Е.МІровіча. 1923.
тра» з дапамогай пазачасавай дэкарацыі (кубы, пляцоўкі, лесвіцы і інш.); Г.Фукс (Германія) — праект «рэльефнай сцэны», якая страчвае глыбіню: М.Райнгарт (Германія) — прыёмы ад жывапіснааб’ёмнай дэкарацыі да абагульненаўмоўных нерухомых установак. На развіццё С. ў Расіі паўплывала рэаліст. рэформа Маскоўскага Маст. тра (MXT): індывід. афармленне кожнай пастаноўкі. псіхалагізм (В.Сімаў). Пошукі абнаўлення прыёмаў С. вёў К.Станіслаўскі ў супрацоўніцтве з мастакамі аб’яднання «Свет мастацтва». Створаныя імі ж дэкарацыі ў «Рускіх сезонах» С.Дзягілева ў Парыжы вызначаліся багаццем жывапісу, фантазіяй, густам. У пач. 20 ст. ўмоўную сцэн. прастору распрацоўваў У.Меерхольд з мастакамі А.Галавіным, М.Сапуновым, С.Судзейкіным. 3 1910х г. у С. праявіліся рысы авангардызму, выкарыстанне прыёмаў кубізму, футурызму, прымітывізму (А.Вяснін, К.Малсвіч, У.Татлін, П.Філонаў, І.Школьнік, Расія; Дж.Северыні. Ф.Дэперо, Італія; ФЛежэ, П.Пікасо, Францыя), у 1920я г. — экспрэсіянізму (Ж.Грос, Германія). Развіццё С. 1920х г. у СССР вызначалася шматпланавасцю выразных маст. сродкаў, барацьбой розных стылістычных кірункаў: рэаліст. жывапісная традыцыя дэкарацыйнага мастацтва (М.Крымаў, Б.Кустодзіеў, Сімаў, Ф.Федароўскі). канструктывізм Меерхольда (Л Папова, В.Сцяпанава), экспрэсіяністычныя тэндэнцыі дэкарацый (Н.Альтман, М.Левін, І.Нівінскі, І.Рабіновіч, Р.Фальк, М.Шагал і інш.). С. 1930—50х г. вызначылі мас/акі М.Акімаў, Альтман. А.Басулаеў, М.Бобышаў, П.Вільямс, Б.Волкаў, У.Дзмітрыеў, Б.Кноблак, А.Рыкаў, В.Рындзін, А.Тышлер. Ф.Федароўскі, Н.Шыфрын і інш. У 1960—70я г. С. дасягнула росквіту ў сусв. тры. Вызначыліся асн. яе кірункі — ад авангарду, абагульненай формулы чыстай пустой прасторы (Х.Эйхенбаўэр, Бразілія) да дзейснай С., якая характарызавалася імкненнем мастакоў раскрыць сутнасць дзе