• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    М.Р.Солапаў.
    СЦЕПАНЧЎК Кліменцій Піліпавіч (н. 25.10.1932. Мінск), бел. вучоны ў галіне электратэхнікі. Др тэхн. н. (1993), праф. (1994). Скончыў БПІ (1956). 3 1962 у Бел. нац. тэхн. унце. Навук. працы па разліку, канструяванні і эк
    сплуатацыі высакавольтнай ізаляцыі машын і апаратаў, кантролю і дыягностыцы эл. ізаляцыі, экалагічных праблемах высакавольтнай тэхнікі. Распрацаваў метады ацэнкі эл. трываласці і часу жыцця сістэм камбінаванай ізаляцыі, мстады раныянальнага планавання дослсдаў і паскораных выпрабаванняў высакавольтнай ізаляцыі.
    7k: Техннка высокмх напряженнй. 2 мзд. Мн.. 1982 (разам з М.А.Ціняковым); От 1000 до I 500 000 вольт. Мн., 1985.
    СЦЕПАНібК Барыслаў Паўлавіч (н. 16.7.1923, с. Канеўшчына Прылуцкага рна Чарнігаўскай вобл., Украіна), украінскі паэт і перакладчык. Засл. работнік культ. Кіргізіі (1975). Засл. работнік культ. Чувашыі (1979). Засл. работнік культ. Украіны (1983). Скончыў Кіеўскі унт (1947). Друкуецца з 1943. Матывамі дружбы народаў, ідэямі патрыятызму і інтэрнацыяналізму прасякнуты кнігі «Насустрач вёснам» (1948), «Бацькоўскі ачаг» (1955), «У палявым вянку» (1963), «Імем сонца» (1966), «Баладны лад» (1972), «Пяць пялёсткаў агню» (1980). Беларусі прысвяціў вершы «Ой, ляцелі гусі з Беларусі», «Песня Янкі Купалы», «Матчына мова» і інш. Пераклаў на ўкр. мову паэмы В.Таўлая «Таварыш», А.Вялюгіна «Вецер з Волгі», паасобныя вершы М.Багдановіча, Р.Барадуліна, З.Бядулі, У.Дубоўкі, К.Кірэенкі, А.Куляшова, Е.Лось, М.Танка і інш. На бел. мову яго вершы перакладалі Барадулін, А.Бялевіч, В.Вольскі, Ю.Голуб, С.Грахоўскі, Х.Жычка, Кірэенка, Г.Пашкоў, П Прыходзька, А.Пысін, Ю.Свірка і інш. Складальнік анталогіі на бел. мове «Украінская савецкая паэзія» (т. 1—2 1975).
    Тв.: Вябрані творн. Т. 1—2. Клів, 1983; Обпалена всіма вітрамя. Кнів, 2000; Бел. пер. ■— Матчына слова. Мн., 1977.
    Ліпі ’ Р а г о й ш а В.П. Вяртанне ў матчыну мову // Кантакты. Мн., 1982.
    СЦЕПЯНЁЎСКІ БЕРАГАВЬІ ЎСТЎП, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны каля паўд. ускраіны б. в. Сцепянёва Мядзельскага рна Мінскай вобл., на зах. беразе воз. Нарач. Выш. да 8 м, стромкасць схілаў 80—45°. Берагавы ўступ (абразійны кліф) утварыўся каля 11 тыс. г. назад у выніку хвалепрыбойнай дзейнасці возера і разбурэння высокага пясчанага берага. В.Ф.Вінакураў. СЦЁРЖАНЬ, возера ў Чашніцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Свячанка, за 15 км на У ад г. Чашнікі. Пл. 1,68 км2, даўж. 1,8 км, найб. шыр. 1,4 км, найб. глыб. 1,8 м, даўж. берагавой лініі 5,3 км. Катлавіна рэшткавага тыпу, размешчана сярод нізіннага балота. Схілы невыразныя. Берагі сплавінныя, параслі трыснягом, асокамі, хмызняком. Дно выслана сапрапелем. Зарастае падводнай расліннасцю. Упадаюць рэкі Свяча, Рагожыца, сцёк па р. Свячанка.
    308	СЦЕРЖАНЬ
    СЦЁРЖАНЬ, возера ў Чашніцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Лукомка, за 18 км на Пд ад г. Чашнікі. Пл. 0,5 км2, даўж. 1,3 км, найб. шыр. 400 м, даўж. берагавой лініі 3,2 км, пл. вадазбору 22,6 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. да 10 м, у канцавых ч. возера невыразныя. Вылучаецца пойма, якая пераходзіць у даліны ручаёў. Упадаюць 2 ручаі, сцёк па меліярац. канаве ў р. Лукомка.
    СЦЁРЛЯДЗЬ (Acipenser nitheniis), рыба сям. асятровых атр. асетрападобных. Адзіны з прамысл. прэснаводных асятровых. Пашыраны ў рэках бас. Каспійскага, Азоўскага, Чорнага мораў, трапляецца ў рэках Паўн. Дзвіна, 06, 1ртыш, Енісей; на Беларусі —у р. Дняпро, радзей у Прыпяці, Сажы, Бярэзіне. Занесена ў Чырв. кнігу. Гібрыд бялугі і С. — бесцер, завезены на Беларусь у 1973.
    Даўж. да 125 см (звычайна 40—60), маса да 16 кг (0,5—2). Цела выцягнутае, верацёнападобнае, укрытае дробнымі касцявымі пласцінкамі. Уздоўж тулава цягнуцца 5 радоў буйных касцявых пласцінак (жучак). Рыла падоўжанае, канічнае, знізу наперадзе рота 4 махрыстыя < вусікі. < Хваставы < плаўнік асіметрычны, канец пазваночніка загінаецца ў яго доўгую верхнюю лопасць. Корміцца дробнымі донныці беспазваночнымі. Аб’ект промыслу і развядзення.
    СЦЁРНІК, Бусоўня, возера ў Гарадоцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Обаль, за 36 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,28 км2, даўж. 800 м, найб. шыр. 400 м, даўж. берагавой лініі 2,1 км, пл. вадазбору 2,5 км2. Схілы катлавіны выш. да 5 м, месцамі невыразныя. параслі лесам, на Пн разараныя
    СЦЕЧКІН Барыс Сяргеевіч (5.8.1891, с. Труфанава Тульскай вобл., Расія — 2.4.1969), савецкі вучоны ў галіне гідрааэрамеханікі і цеплатэхнікі. Акад. АН СССР (1953, чл.кар. з 1946). Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1918), выкладаў у ім (1918—27) і Маскоўскім авіяц. інце (1933—37). Разам з
    М.Я.Жукоўскім удзельнічаў у стварэнні Цэнтр. аэрагідрадынамічнага інта (ЦАП). У 1954—61 заг. лабараторыі рухавікоў, пераўтворанай (1961) у Інт рухавікоў AH СССР (у 1961—62 яго дырэктар). Адначасова ў 1954—69 праф. Маскоўскага аўтамабільнадарожнага інта. Стварыў тэорыю цеплавога разліку авіяц. рухавікоў, методыкі пабудовы іх характарыстык, тэорыю паветранарэактыўных рухавікоў. Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1957.
    Тв:. Газотурбннные установкн М , 1956; Теорня реактнвных двнгателей. Лопаточные машнны. М., 1956.
    Літ:. Чуев Ф 14 Стечкнн. 2 нзд. М., 1979.
    СЦЁШЫЦ Валянцін Кірылавіч (10.1.1928, в. Доўгае Салігорскага рна Мінскай вобл. — 5.10.1997), бел. вучоны ў галіне суд.мед. экспертызы. Др мед. н. (1975), праф. (1978). Скончыў Мінскі мед. інт (1951). 3 1959 у Цярнопальскім мед. інце (заг. кафедры). 3 1961 у Мінскім мед. інце (заг. кафедры), у 1961—77 адначасова гал. суд.мед. эксперт Мінва аховы здароўя. 3'1976 у Вышэйшай школе МУС Беларусі. 3 1993 у НДІ крыміналістыкі, крыміналогіі і суд. экспертыз, адначасова ў БДУ. Навук. працы па праблемах аўтатрансп. траўмаў, прафілактыцы дзіцячага траўматызму і інш.
    Тв. Судебномелнцннская экспертнза прн дорожнотранспортных пронсшествнях. Мн 1976.
    СЦЁШЫЦЫ, вёска ў Жарскім с/с Вілейскага рна Мінскай вобл., каля р. Вілія. Цэнтр калгаса. За 40 км на ПнУ ад г. Вілейка, 120 км ад Мінска, 27 км ад чыг. ст. Княгінін. 359 ж., 134 двары (2002). Базавая школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл Праабражэння Гасподняга. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СЦЁК у гідралогіі, працэс сцякання дажджавых і расталых вод у вадаёмы і паніжэнні рэльефу на зямной паверхні і ў тоўшчы зямной' кары; частка кругавароту вады ў прыродзе. Адрозніваюць С. паверхневы (схілавы, рэчышчавы) і падземны (з грунтавых вод,
    глебавых вод і напорных вод; гл. Падземныя водыў Большасць вады падземнага С. пераходзіць у паверхневы (рэчышчавы), калі ваданосны гарызонт ускрываецца ракой ці выходзіць у крыніцах. У асобных выпадках у перыяд веснавога разводдзя, ва ўмовах карсту ці пры ўзроўні падземных вод ніжэй за ўзровень вады ў рацэ ч. паверхневага С. пераходзіць у падземны. Велічыня і рэжым С. залежаць ад воднага балансу вадазбору (ападкаў, выпарэння). характару рэльефу і геал. будовы, глебавага і расл. покрыва. С. уплывае на фарміраванне рэльефу, геахім. працэсы ў зямной кары, развіццё глебавага покрыва, размеркаванне расліннасці і інш.; вызначае эрозію, прыродны дрэнаж і арашэнне, перанос і адкладанне прадуктаў дэнудацыі. У працэсе С. вада насычаецца рознымі біягеннымі рэчывамі, адбываецца С. наносаў, раствораных і біягенных рэчываў, якія вызначаюць якасць вады.
    Характэрная асаблівасйь С. — яго зменлівасць у прасторы і часе. Ва ўнутрыгадавым ходзе С. вылучаюць разводдзе. паводкі, межань (летнюю і зімовую). Адносна раўнамерны на працягу года С. наз. зарэгуляваным. Пры ацэнцы водных рэсурсаў пэўнай тэрыторыі вылучаюць мясй. С., які фарміруецца ў межах аднароднага фіз.геагр. раёна, і транзітны, які паступае ў раён з інш. тэрыторый. Велічыню С. характарызуіўць аб’ёмам вады за адзінку часу (м’/с, км’/год), таўшчынёй слоя валы. раўнамерна размеркаванага па плошчы (мм), модулем сцёку (л/с км ), каэфійыентам (у долях адзінкі). Вынікі даследавання фарміравання С. і яго характарыстык выкарыстоўваюцца пры гідралагічных разліках і складанні гідралагічных прагнозаў. С. падлічваецца на аснове назіранняў гідралагічных пастоў. Сумарны гадавы С. рэк Зямлі ў акіян складае 4210 км3. На Беларусі сярэдняя велічыня рачнога С. 57,9 км3/год, у т.л. ў межах рэспублікі (мясц. С.) 34 км/год.
    СЦЁКАВЫЯ ВОДЫ, вадкія адходы, якія ўтвараюцна ў выніку антрапагеннай дзейнасці; адна з асн. крыніц забруджвання вод. Падзяляюцца на к а м у н а л ь н ы я (гаспадарчабытавыя). в ы т в о р ч ы я (прамысл. прадпрыемстваў, у т.л. па перапрацоўйы с.г. прадукцыі), жывёлагадоўчыя (сцёкі жывёлагадоўчых комплексаў і ферм), л і ў н е в ы я (дажджавыя і ад раставання снегу з забудаваных тэрыторый або палівання вуліц і зялёных насаджэнняў), м я ш а н ы я (камунальныя, вытв. і інш. сцёкі, якія паступаюць у агульную сістэму каналізацыі). Ствараюць пагрозу для здароўя чалавека і навакольнага прыроднага асяроддзя. Ачыстка С.в. адбываецца на ачышчальных збудаваннях (штучны спосаб) і цераз глебу і ваду на палях фільтрацыі і арашэння, біял. сажалках (натуральны спосаб). Нарматыўнаачышчаныя С.в., якія адпавядаюць нормам якасці, могуць паўторна выкарыстоўвацца для водазабеспячэння. На Беларусі аб’ём С.в. у 1996—2000 складаў каля 1,2 км3/год, у т.л. нарматыўнаачышчаных 0,9 км3/год. А.А.Мпкарэвіч. СЦЁКУ МОДУЛЬ аб’ём сцёку за адзінку часу з адзінкі плошчы вадазбо
    ру. Вылічваецца шляхам дзялення расходу вады на плошчу вадазбору; звычайна выражаецца ў л/скм2 або м3/с км2. Характарыстыкі С.м. выкарыстоўваюцца пры складанні карт сцёку.
    Б.С.Сцечкін.
    В.С.Сцёпін.
    СЦЁШН Вячаслаў Сямёнавіч (н. 19.8.1934, г.п. Наўля Бранскай вобл., Расія), бел. і рас. філосаф і культуролаг. Акад. Pac. АН (1994, чл.кар. AH СССР з 1987). Др філас. н. (1975), праф. (1979). Скончыў БДУ (1956). 3 1959 у Бел. політэхн. інце. 3 1974 у БДУ (у 1981—87 заг. кафедры). 3 1987 дырэктар Інта прыродазнаўства і тэхнікі АН СССР, з 1988 — Інта філасофіі Рас. АН. Навук. працы па праблемах метадалогіі навукі і тэорыі пазнання. Даследуе функйыі светапоглядных універсалій культуры і іх ролю ў трансляцыі гіст. вопыту, суадносіны універсалій культуры і філас. катэгорый. Апісаў раней не вывучаную аперацыю пабудовы тэорыі, што дазволіла вырашыць праблему фар