Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Літ.: Шенннков Б. Суэцкнй канал от фараонов до нашнх дней // Азня н Афрнка сегодня. 1999. № 11.
СУЭЦКІ КРЫЗІС 1956, міжнародны канфлікт, выкліканы найыяналізацыяй 26.7.1956 Егіптам Суэцкага канала. Імкнучыся аднавіць кантроль над каналам, яго б. ўладальнікі Вялікабрытанія і Францыя заключылі сакрэтнае пагадненне з Ізраілем пра сумесныя дзеянні супраць Егіпта. Пад маркай барацьбы супраць рэйдаў палесцінскіх партызан на тэр. Ізраіля і егіпецкай блакады Ты
ранскага прал., ізраільская армія атакавала 29 кастр. егіпецкія войскі на Сінайскім пве і рушыла ў напрамку Суэцкага канала. Урады Вялікабрытаніі і Францыі прапанавалі сябе ў якасці «пасрэднікаў», запатрабаваўшы ва ультыматыўнай форме абодва бакі адысці на 10 міль ад канала; англ. і франц. войскі павінны былі заняць зону канала. нібыта для раз’яднання егіпецкай і ізраільскай армій. Егіпецкі ўрад адхіліў ультыматум, і 31 кастр. англафранй. авіяцыя атакавала егіпецкія войскі і бамбіла ПортСаід. 5 ліст. аб’яднаныя англафранц. войскі высадзіліся ў зоне канала і акупіравалі яго паўн. частку. Гэтыя дзеянні выклікалі пратэсты сусв. супольнасйі. Урад СССР пагражаў умяшаннем на баку Егіпта. Гэта прымусіла ўрады Вялікабрытаніі і Францыі пагадзійца 7 ліст. на перамір’е і вывесці свае войскі з зоны канала да 22 снежня. Войскі Ізраіля да сак. 1957 пакінулі Сінай і сектар Газа. Такім чынам С.к. 1956 скончыўся поўнай няўдачай для Вялікабрытаніі і Францыі.
СУ^ЦКІ ПЕРАШЫЕК. паласа сушы, якая падзяляе Міжземнае і Чырвонае моры, на тэр. Егіпта; злучае майерыкі Афрыка і Азія. Шыр. да 112 км. Пустынная раўніна выш. да 107 м. Саланчакі, салёныя азёры. Клімат субтрапічны пустынны. Цераз С.п. праходзіць Суэцкі канал.
СУЯ, возера ў Полацкім рне Війебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 18 км на Пд ад г. Полайк. Пл. 1,54 км2, даўж. 2,8 км, найб. шыр. 820 м, найб. глыб. 3,6 м, даўж. берагавой лініі 8,1 км, пл. вадазбору 787 км2. Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы выш. 5—8 м, на ПдУ і месйамі на Пд да 10—14 м, пясчаныя, пад лесам, на Пн разараныя. Участкамі на выш. 1—3 м абразійны ўступ. Пойма шыр. 10—20 м забалочаная, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, месйамі забалочаныя, сплавінныя, утвараюць некалькі заліваў і паўастравоў. Дно выслана сапрапелем, у прыбярэжнай зоне пясчанае. Прыбярэжная паласа надводнай расліннасці шыр. 8—50 м, пашырана да глыб. 0,7 м; падводная расліннасць развіта да глыб. 2 м. Упадаюць 4 ручаі, злўчана пратокамі з азёрамі Гомель і Туроўля. Уваходзіць у зону адпачынку Азёрная.
СФАГНАВЫЯ ІМХІ (Sphagnidae), падклас лістасцябловых імхоў. 1 сям., 1 род, больш за 300 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя арктычных пустынь. На Беларусі 35 відаў. Найб. вядомыя: сфагнум адагнуты (Sphagnum recurvum), вузкалісты (S. angustifolium), дуброўны (S. nemoreum), магеланскі (S. magellanicum). Сфагнум Ліндберга (S. lindbergii) і мяккі (S. molle) занесены ў Чырв. кнігу. Трапляюцца на балотах (пераважна вярховых і пераходных), вільготных лугах і ў лясах.
Жоўтазялёныя, бурыя ці чырванаватыя, двухдомныя або аднадомныя расліны. Дзярнінкі буйныя, мяккія, часта ўтвараюць су
СФАЛЕРЫТ 301
цэльнае покрыва. Сцёблы без рызоідаў, прамастойныя, з пучкападобна размешчанымі галінкамі, сабранымі на верхавінцы ў галоўку. Лісйе мае 2 тыпы клетак — хларафіланосныя і ваданосныя, якія абумоўліваюць у С.і. высокую вільгацяёмістасць. Спарагоніі адзінкавыя, каробачка шарападобная. Мужчынскія і жан. гаметангіі на розных парастках. Штогод С.і. нарастаюць верхавінкай, знізу адміраюць і ператвараюцца ў торф. Сфагнум магеланскі і буры (S. fuscum) — асн. торфаўтваральнікі на вярховых балотах умеранага пояса Паўн. паўшар’я. Маюць бактэрыцыдныя ўласцівасці.
Да арт Сфагнавыя імхі. Сфагнум: I — магеланскі; 2 — Гіргензона.
СФАКС, горад на ўсх. узбярэжжы Туніса. Адм. ц. аднайм. вілаета. Засн. ў 9 ст. на месйы стараж.рым. горада Тапарура. Каля 250 тыс. ж. (2001). Марскі порт (вываз фасфарытаў і с.г. прадукцыі), вузел аўгадарог, чыг. станйыя. Аэрапорт. Прамснь: алейная, тэкст., хім. (вытвсць суперфасфату), металаапр., гарбарнаабутковая. Рамёствы, саматужная вытвсць дываноў і саф’яну. Цэнтр с.г. раёна (аліўкавае дрэва). Музеі: археал ., мастацтва і нар. рамёстваў. Арх. помнікі рым. і візант. часу, а таксама 9—19 ст.: Вялікая мячэйь (9—10 ст.), рэшткі rap. сцен, палац.
СФАЛЕРЫТ (ад грэч. sphaleros падманлівы), цынкавая падманка, мінерал класа сульфідаў, сульфід цынку, ZnS. Mae йынку да 67%, дамешкі жалеза, медзі, ртуці, кадмію, марганйу, індыю, волава, кобальту, галію, серабра і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае тэтраэдрычныя або кубаактаэдрычныя крышталі (часта са штрыхоўкай, спіралямі росту на гранях), суцэльныя зярністыя агрэгаты, парашковыя масы і інш. Бываюць бясколерныя, светлакарычневага, бурага, чорнага, жоўтага, чырвонага, зялёнага, шэрага (у залежнасці ад дамешак) колераў. Светлыя С. — празрыстыя. Цв. 3,5—4. Шчыльн. 4 г/см3. Крохкі. Трапляецца ў
302
СФЕН
поліметалічных радовішчах. Гал. цынкавая руда, крыніца атрымання кадмію, індыю, галію.
СФЕН, другая назва мінералу тытаніт.
СФЕРА (ад грэч. sphaira шар) у Maia м а т ы ц ы, геаметрычнае месйа пунктаў прасторы, адлегласць ад якіх да пэўнага фіксаванага пункта (цэнтра) — велічыня пастаянная (радыус). С. можна разглядаць як паверхню, утвораную яп вярчэння акружнасці вакол свайго дыяметра.
Ураўненне С. з йэнтрам у пункце 0 (а, Ь, с) у дэкартавай прамавугрльнай сістэме каардынат: (х ау + (у Ь) + (z Ф = <, дзе г — радыус С„ а, Ь, с — каардынаты пункта 0. Плошча паверхні С. вызначаецца формулай S = Апг. Частка прасторы, абмежаваная С., наз. шарам. Сячэнне С. адвольнай плоскасцю — акружнасць. Датычная плоскасць да С. перпендыкулярная радыусу, праведзенаму ў пункт дотыку. Гл. таксама Сферычная сістэма каардынат.
Сфалерыт
СФЕРА АБСЛУГОЎВАННЯ. сукупнасць галін эканомікі, прадукцыя якіх вызначаейна пэўнай мэтазгоднай дзейнасцю (асабістыя і вытв. паслугі). У адпаведнасці з сістэмай нацыянальных рахункаў, якая з 1994 дзейнічае ў стат. органах Рэспублікі Беларусь, вытвсць паслуг уключае: паслугі транспарту, сувязі, гандлю, грамадскага харчавання, жыллёвакамунальнай гаспадаркі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, бытавыя, банкаў і інш. Адрозніваюйь паслугі, якія фінансуюцца насельніцтвам (набыццё тавараў, быт. і жыллёвакамунальныя паслугі, платныя ўстановы культуры, аховы здароўя, адукацыі, пасаж. транспарт, турызм, страхаванне і інш.); паслугі дзярж. устаноў (бюджэтныя расходы дзярж. устаноў на тавары і паслугі індывід. спажывання); паслугі і тавары, якія вылучаюць насельніцтву бясплатна грамадскія аргцыі, а таксама бясплатныя паслугі ў галіне адукацыі, культуры і аховы здароўя, якія аказваюць сваім работнікам прадпрыемствы і аргцыі. На 1.1.2001 у Рэспубліцы Беларусь доля паслуг (за выключэннем дзярж. сродкаў, якія выдзяляюцца на навуку, аба
рону, кіраванне, дарожную гаспадарку і інш. грамадскія патрэбы) у структуры валавога ўнутранага прадукту склала 69%.
СФ^РА матэрыяльнай вытворЧАСЦІ. тэрмін, што ўжываўся ў эканам. навуцы сав. перыяду і азначаў сукупнасць галін нар. гаспадаркі, дзе ствараліся матэрыяльныя каштоўнасйі, якія задавальнялі асабістыя і грамадскія патрэбы чалавека. Да яе адносіліся: прамсць, будва, сельская, лясная і водная гаспадаркі, грузавы транспарт, вытв. сувязь, гандаль, грамадскае харчаванне, мат.тэхн. забеспячэнне, збыт і інш. Да С.м.в. адносілася і навук. дзейнасйь, што ўвасаблялася ў матэрыяльныя даброты: канструктарскія, праектныя, навук. ўстановы, якія непасрэдна абслугоўвалі вытв. дзейнасць. Лічылася, што адмежаванне С.м.в. ад інш. відаў дзейнасці патрэбна для правільнага вызначэння аб'ёмаў сукупнага грамадскага прадукту і нацыянальнага даходу
СФЕРАЛІТ (ад грэч. sphaira шар + lithos камень), шарападобны агрэгат тонкіх ігольчатых крышталёў ралыяльнапрамяністай будовы. Па паходжанні блізкія да канкрэцыйных утварэнняў (гл. Канкрэцыя). Трапляюцца ў магматычных і асадкавых горных пародах.
У магматычных пародах С. — эндагенныя кантактавыя ўтварэнні на краявых участках дыябазаў; у кіслых лавах — прадукты кансалідацыі пераважна ў шклістай масе пры яе застыванні; у асн. лавах (варыёлітах) наз. вырыёлі. С. фарміруюцца таксама ў газавых пустотах цвёрдай пароды пры другасным выпадзенні цэалітаў, кварцу і інш. (т.зв. псеўдасфераліты). У асадкавых пародах трапляюцца С. карбанатныя, марганцаважалезістыя, фасфатныя, халцэдонавыя і інш.
СФЕРАПСІДАЛЬНЫЯ (Sphaeropsidales), парадак недасканалых грыбоў. Каля 750 родаў, больш за 6 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі некалькі дзесяткаў відаў з родаў аскахіта, септорыя, філастыкта, фома. Паразіты і сапратрофы, выклікаюць плямістасці і некрозы ў раслін. Паразітуюць на грыбах, лішайніках, водарасцях, насякомых.
Міцэлій добра развіты, галінасты, складаецца са шмат’ядзерных клетак. Канідыяносцы простыя, часам разгалінаваныя, размешчаны на ўнутр. паверхні пікнід, наяўнасць якіх — асн. прыкмета парадку. Пікніды звычайна з адтулінай на верхавінцы. Канідыі адна, двух і шматклетачныя, выходзяць наверх склееныя сліззю ў выглядзе жгута або стужкі. Многія С. — недасканалыя стадыі аскаміцэтаў. С.І.Бельская.
СФЕРАТЭКА (Sphaerotheca), род сумчатых грыбоў сям. мучністарасяных. Больш за 10 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах з умераным кліматам. На Беларусі 8 відаў. Найб. вядомыя С.: агрэставая (S. morsuvae), плямістая (S. macularis), чорная (S. fuliginea), лямцавая (S. pannosa). Паразіты культ. і дзікарослых раслін, узбуджальнікі пераважна мучністай расы.
Міцэлій паверхневы, павуціністы, лямцавы, ад шараватага да бурага колеру. Пладовыя целы (клейстатэцыі) цёмнакарычневыя, ша
рападобныя, утрымліваюць сумку з 6—8 спорамі. Сумкаспоры аднаклетачныя, эліпсоідныя, бясколерныя. С.І.Бельская. СФЕРбіД (ад сфера + грэч. eidos выгляд), сплюшчаны эліпсоід вярчэння з малым сцісканнем; у больш агульным сэнсе — кожная паверхня, набліжаная да сферы. С. выкарыстоўваюць для характарыстыкі фігуры Зямлі (гл. Геоід).
СФЕРЫЧНАЕ ЛЮСТ^РКА выпуклае ці ўвагнутае яюстэрка, якое мае форму сферычнага сегмента. Разам з лінзамі ўтварае люстраналінзавыя аптычныя сістэмы астр., фатагр. і інш. прылад.
Цэнтр сферычнай паверхні, з якой выразана С.л., — аптычны цэнтр люстэрка; любы прамень, што праходзіць праз яго, адбіваеййа ад С.л. ў адваротным напрамку. Вяршыня сферычнага сегмента з’яўляецца полюсам люстэрка. Паралельны пучок прамянёў (ці іх працяг) пасля адбіцця ад Сл. збягаецца ў фокусе люстэрка. Выпуклае люстэрка заўсёды дае ўяўны зменшаны відарыс (гл. Відарыс anтычны) аб’екта, увагнутае — уяўны павялічаны відарыс, калі аб’ект знаходзіцца паміж полюсам люстэрка і яго фокусам. сапраўдны