Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Пабудова відарыса ва ўвагнутым сферычным люстэрку: С — полюс; F—талоўны фокус; О — аптычны цэнтр люстэрка; АВ — аб’ект; АІВІ — яго відарыс.
павялічаны — калі паміж фокусам і аптычным цэнтрам і сапраўдны зменшаны — калі паза аптычным цэнтрам. Увагнутыя С.л. выкарыстоўваюцца ў тэлескопах, пражэктарах, устаноўках для зоннай плаўкі і інш.
СФЕРЬІЧНАЯ АБЕРАЦЫЯ, гл. ў арт. Аберацыі аптычных сістэм.
СФЕРЫЧНАЯ АСТРАНОМІЯ, раздзел астраметрыі, які распрацоўвае матэм. метады вызначэння сапраўднага становішча і руху нябесных свяціл у касм. прасторы паводле іх бачных становішчаў і перамяшчэнняў на нябеснай сферы. Матэм. апарат С.а. — сферычная трыганаметрыя, асн. паняцце — нябесная сфера. Устанаўлівае сістэму нябесных каардынат, вызначае асн. элементы нябеснай сферы, распрацоўвае метады ўліку заканамерных змен нябесных каардынат у выніку прэцэсіі, нутацыі, рэфракцыі і аберацыі святла, паралактычных зрушэнняў, а таксама тэорыю вызначэння дакладнага часу. Дае магчымасць рашаць задачы практычнай астраноміг. вызначайь час і азімуты ўсходу і захаду Сонца, Месяца, зорак, геагр. каардынаты месца назірання і інш. А.А.Шыл/балёў. СФЕРЫЧНАЯ ГЕАМЁТРЫЯ. раздзел геаметрыі, які вывучае геаметрычныя
фігуры. размешчаныя на сферы, і іх уласцівасці. Узнікла ў 1—2 ст. н.э. з патрэб сферычнай астраноміі. 3 развіццём мараплаўства і геаграфіі С.г. сталі карыстацца таксама ў геадэзіі для вывучэння паверхні Зямлі.
Асн. паняцці С.і. — пункты сферы, вял. кругі і рух сферы. Вял. кругі атрымліваюцца ад перасячэння сферы плоскасцямі, якія праходзяць праз яе цэнтр. Рух сферы — пераўтварэнне сферы, пры якім захоўваецца адлегласць паміж любымі яе пунктамі. У С.г. разглядаюцца трохвугольнікі (ці інш. фігуры), якія складаюцца з дуг вял. кругоў. Суадносіны паміж вугламі і старанамі сферычнага трохвугольніка вывучае сферычная трыганаметрыя.
СФЕРЫЧНАЯ СІСГ^МА К.ААРДЫНАТ, сукупнасць 3 лікаў г. 0, ф, якая вызначае становішча пункта ў прасторы. Уводзіцца наступным чынам. Калі пачатак прамавугольнай дэкартавай сістэмы каардынат пункт 0 супадае з цэнтрам сферы радыуса г, то сферычныя каардынаты пункта М. г =ОМ, 0 = ZMOz, Ф =Z xON. 3 прамавугольнымі каарды
натамі яны звязаны формуламі: х = = г ■ sinfi ■ саяр, у = r sM ■ simp, z = r cosO. Выкарыстоўваейца ў матэматыцы, астраноміі, фізіцы, тэхніцы.
СФЕРЫЧНАЯ ТРЫГАНАМЁТРЫЯ.
раздзел трыганаметрыі, дзе вывучаюць
залежнасці паміж старанамі і вугламі сферычных трохвугольнікаў; матэм. апарат сферычнай астраноміі.
Вуглы A, В, С і процілеглыя ім стораны а, Ь. с сферычнага трохвугольніка звязаны асн.
суадносінамі:
sin (p/r) sin {e/f) sinH sin В
sin (c/r) sinC
B
c
a
A 0
b c
Да арт. Сферычная трыганаметрыя: 0 — цэнтр сферы; ABC — сферычны трохвугольнік са старанамі авс.
cos( c/r) = cos(n/r)cos(6/r) + sin(a/r)sin(d/r)cosC, sin(o/r)cos^ = cos(d/r)sin(c/r) sin(/>/r) cos(c/r) cos/l, дзе r — раднуо сферы. Гэтыя формулы дазваляюйь па любых 3 зададзеных элементах трохвугольніка вызначынь 3 астатнія (рашыць трохвугольнік) Калі даўжыні старон малыя ў параўнанні з радыусам сферы, то іх знаходзяйь па формулах плоскай трыганаметрыі. якія атрымліваюцца з дадзеных лімітнымі пераходамі.
СФЕРЫЧНАЯ ХВАЛЯ. хваля, якая разыходзіцца радыяльна ад крыніцы ваганняў ці збягаецца да прыёмніка. Фронт хвалі — сфера.
Адрозніваюць сіметрычную С.х., што распаўсюджваецца ў аднародным непаглынальным асяроддзі, апісваейца ўраўненнем: ii(r. t) = de^'"'^, дзе А/г — амплітуда, wt±kr — фаза хвалі, w — кругавая частата, г — адлегласць ад крыніцы, k = 2л/Х — хвалевы лік, X — даўжыня хвалі), і н е с і метрычную С.х., якая мае сферычныя хвалевыя паверхні, амплітуда яе залежыць ад вуглавых каардынат (гл. Сферычная сістэма капрдынапі). Такія хвалі фарміруюцца звычайна ў аднародным асяроддзі на дастаткова вял. адлегласцях ад крыніцы хваль. Падборам вуглавога размеркавання інтэнсіўнасці можна сканігэнтраваць С х ўнутры пэўнага цялеснага вугла. што адбываеіша. напр.. у накіраваных антэнах.
СФЕРЫЧНЫЯ ФЎНКЦЫІ. спецыяльныя функцыі, якія ўзнікаюць пры вывучэнні фіз. з’яў у прасторавых абласцях, абмежаваных сферычнымі паверхнямі, а таксама пры рашэнні фіз. задач, што маюць сферычную сіметрыю. З’яўляюцца рашэннямі дыферэнныяльнага ўраўнення, якое атрымліваецца пры раздзяленні пераменных у Лапласа ўраўненні ў сферычных каардынатах. Уведзены А.М Лежандрам і Г\.С.Лапіасам, маюць асн. дастасаванні ў тэорыі патэнцыялу ў матэм. фізіны і механіцы.
СФЕРЫЯЛЬНЫЯ (Sphaeriales), парадак сумчатых грыбоў. 18 сям., каля 5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Пераважна сапратрофы ў глебе, на арган. рэштках, некат. паразіты травяністых і дрэвавых раслін.
Пладовыя целы (перытэцыі) дыям. да 2 мм, акруглай ці грушападобнай формы, паверхневыя або крыху паглыбленыя ў субстрат ці строму. Абалонка (перыдый) шматслойная, цёмнага або чорнага колеру, вуглістая. Сумкі размешчаны на дне поласці перытэцыя, здольныя праз пору актыўна выкідваць споры наверх. Сумкаспоры адна і шматклетачныя, разнастайнай афарбоўкі. У цыкле развіцця некат. С. адзначана канідыяльная стадыя (бясполае размнажэнне). С./.Бельская.
СФІНГАЗІН, вышэйшы аліфатычны ненасычаны амінаспірт, асн. структурны кампанент сфінгаліпідаў. Mae больш за 60 аналагаў і гамолагаў, якія адрозніваюцца колькасцю гідраксільных груп, ступенню ненасычанасці, даўж. вуглевадароднага ланцуга, яго разгалінаванасцю. Nацыльныя вытворныя С. (цэраміды) — важныя прамежкавыя злучэнні ў біясінтэзе сфінгаліпідаў. Ажыццёўлены хім. сінтэз С. і некат. яго аналагаў.
СФІНКТРЫНА 303
СФІНГАЛІПІДЫ. клас складаных ліпідаў, структурныя кампаненты якіх — сфінгазінавыя асновы (сфінгазін, яго аналагі і гамолагі). Пашыраны ў расл. і жывёльных тканках, асабліва ў нервовай. Ва ўсіх прыродных С. сфінгазінавая аснова ацыліравана па амінагрупе астаткам вышэйшай тлустай кты (напр., сгэарынавай). У С., якія ўтрымліваюць фосфар (напр., сфінгаміэліны), першасны гідраксіл замяшчаецца астаткам фосфарнай кты. Парушэнне абмену С. у арганізме чалавека прыводзіць да захворванняў.
СФІНКС, 1) у старажытнаегіпецкай міфалогіі духахоўнік, увасабленне царскай улады; фантастычная істота з целам ільва і галавою чалавека (звычайна партрэт фараона) або свяшчэннай жывёлы. 2) У старажытнагрэчаскай міфалогіі пачвара з тварам і грудзьмі жанчы
Сфінкс з Дэльфаў (Грэцыя). Мармур. 570— 560 да н.э.
ны, целам ільва і крыламі птушкі, якую наслала Гера ў пакаранне на г. Фівы. Яна забівала кожнага, хто не мог адгадаць яе загадку. Загадку разгадаў Эдып, С. у роспачы кінулася ў бездань і разбілася. А.Г.Земкі.
СФІНКТРЫНА (Sphinctrina), род накіпных лішайнікаў сям. каліцыевых. 14 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 1 від — С. ямістая (S. gelasinata), занесеная ў Чырв. кнігу. Селіцца на розных відах лішайнікаў з роду пертузарыя ў старых шыракалістых лясах.
Слаявіна непрыкметная, развіваецца ўнутры субстрату. Пладовыя целы (апатэцыі) на
304 сфінктэр
ножках або сядзячыя, акруглай формы, чорныя, бліскучыя. Споры аднаклетачныя, шарападобныя, цёмнага колеру, па 8 у сумцы. Размнажэнне аскаспорамі. У.У.Галубкоў.
Сфінктрына ямістая.
СФІНКТЭР (ад грэч. sphinkter сціскальнік), кругавая папярочнапаласатая або гладкая мышца, якая сціскае полы орган, замыкае натуральную адтуліну (напр., ротавую) або адтуліну пераходу з аднаго алдзела трубчастага органа ў другі; таксама мышцы, якія сціскаюць часткі цела або органа (напр., агульны сціскальнік шыі ў паўзуноў і млекакормячых).
СФОРІІА (Sforza), дынастыя міланскіх герцагаў [1450—1535]. Родапачынальнік Муцыо Атэндола С. [1369— 1424], селянін з Раманьі, празваны Сфорца за сваю сілу (італьян. sforzare адольваць сілай). Яго сын Франчэска С. (1401—66), кандацьер на службе ў Мілана, Фларэнцыі, Венецыі; зяць апошняга міланскага герцага з роду Вісконці. У 1450 авалодаў Міланам і стаў герцагам [1450—66]. Далучыў да Мілана б.ч. Ламбардыі, Бары, Геную; садзейнічаў ператварэнню Мілана ў культ. цэнтр, пры яго двары былі Леанарда да Вінчы і інш. Галеаца М a р ы я С. [1466—76] забіты прыхільнікамі рэспублікі. Джан Галеаца С. [1476—94| адхілены ад улады сваім дзядзькам Ладавіка С. па мянушцы Мора [Маўр; 1494—99], які, спадзеючыся аслабіць Неапаль і ўмацаваць сваю ўладу ў Мілане, садзейнічаў прыходу франц. войск Карла VIII у Італію (1494). У 1499 у выніку нар. паўстання Ладавіка С. выгнаны з Мілана. Яго сыны Масіміліяна С. (1493—1530) у 1512—15 і Франчэска II С. (1495—1535) у 1521—25 аднаўлялі ўладу роду С. ў Міланскім герцагстве. Пасля смерці Франчэска II дынастыя С. перастала існаваць; у 1535 Мілан увайшоў у склад уладанняў Іспаніі. Да роду С. належала каралева Польшчы і вял. княгіня літоўская Бона Сфорца.
СФРАГІСТЫКА (ад грэч. sphragis пячатка), сігілаграфія, спецыяльная гіст. навука, якая вывучае пячаткі. Разглядае пячаткі як самаст. помнікі гісторыі, а таксама як адзнакі сапраўднасці дакументаў. якія яны суправаджаюць. Матэрыялы С. — важныя крыніцы для вывучэння прыкладнога мастацтва, геральдыкі, нумізматыкі, эпіграфікі. анамастыкі, удакладнення складу стараж. архіваў. С. апісвае пячаткі, даследуе ўмовы і спосабы іх ужывання. Даследаванне сфрагістычнага матэрыялу дазваляе ўстанавіць час, месца паходжання і сапраўднасць дакумента, а таксама атрымаць дадатковыя звесткі пра падзеі ў краіне, міжнар. эканам. і культ. сувязі і інш. С. выкарыстоўвае агульныя метады і прыёмы гіст. навукі, распрацавала і ўласную спец. методыку. Агульная С. падзяляецца на С. стараж. свету, антычную, усходнюю, зах.еўрапейскую і інш.
Асновы С. як навукі закладзены ў 17 ст. маўрыстамі — збіральнікамі і вылаўцамі сярэдневяковых рукапісаў у Францыі. У 18 ст. развівалася як аддзел дыпмліатыкі. У Расіі вывучэннем пячатак займаліся МА.Навікоў (18 ст.), М.М.Каралізіп, Я.І.Бярэднікаў, АБ.Лакіёр (19 ст.) і інш. У 1858 П.І Іваноў надрукаваў зборнік здымкаў 500 рас. пячатак 14—18 ст.. у 1894 К.В.Балсуноўскі выдаў кнігу пра драгічынскія пммбы. У пач. 20 ст. выйшлі працы А.В.Арэшнікава, АА.Шахматава. М.І.Палянскага і інш. У наш час С. развівалі БА.Рыбакоў, М.Р.Парфірыдаў, ЬЛЛУЛіхачоў і інш. Бел. пячаткі ў 19—20 ст. вывучалі Лакіёр, К.Э.Напіерскі, К.М.Абаленскі, Ліхачоў, М.Гумоўскі, У .Сямковіч і інш. Бел. пячаткі з археал. раскопак вывучаюць М.Белямук, П.Ф.Лысенка, ГНШтыхаў, НЛ.Яніп і інш., пячаткі пры дакументах — Э.Рымша, V .Л.Харашкевіч, А.К.Цітоў і інш.