Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СЦВІГА, рака ў Ровенскай вобл. Украіны, Столінскім рне Брэсцкай і Жыткавіцкім рне Гомельскай вобл. Беларусі, правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 178 км, пл. вадазбору 5,3 тыс. км2; у межах Беларусі адпаведна — 112 км і 4,3 тыс. км2. Пачынаецца ў Ракітнаўскім рне Ровенскай вобл., вусце за 2 км на ПнУ ад в. Пагост Жыткавіцкага рна. Цячэ ў межах Прыпяцкай нізіны. Даліна ў вярхоўі трапецападобная, шыр. 0,5—1 км, ніжэй невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая, роўная, пераважна забалочаная. Рэчышча свабодна меандруе, моцназвілістае, разгалінаванае, у вярхоўі каналізаванае, шыр. ў ніжнім цячэнні 20—30 м. Прымае сцёк з сеткі меліярац. каналаў.
«СЦВЯРДЖАЛЬНІКІ НОВАГА МАСТАЦТВА» («Утвердптелн н о вого нскусства», УНОВНС), суполка мастакоўнаватараў, утвораная 14.2.1920 у Віцебскай маст. школе пад кіраўніцтвам К.Малевіча і Л.Лісіцкага. У яе ўваходзілі педагогі і навучэнцы В.Ермалаева, М.Коган, І.Чашнік, М.Суэцін, Л.Хідэкель. Сваёй праграмай творчай дзейнасці ставілі радыкальную перамену свету рэчаў ла прынцыпах супрэма
11. Бел. энц. Т. 15,
306 СЦЕБУТ
тызму. Праграма суполкі абгрунтавана ў маніфесце, надрукаваным у газ. «Мзвестня Вмтебского губернского Совета крестьянскмх, рабочмх, красноармейскмх м батрацкмх депутатов» (17.3.1920). Філіялы УНОВМС былі арганізаваны ў Смаленску, Маскве, Самары, Саратаве, Адэсе і інш. У Віцебску была пастаўлена футурыстычная опера «Перамога над сонцам» (1920), праводзілася супрэматычнае афармленне горада да свят, канферэнцый, сходаў, выконваліся рэкламнае афармленне трамваяў, шматлікія праекты прыкладной графікі, сцэнаграфіі, дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, архітэктурных праектаў, літаграфскім спосабам выдаваліся тэарэт. матэрыялы. У 1922 Малевіч з найб. актыўнымі членамі суполкі ад’ехалі ў Петраград, і суполка распалася. Асобныя палажэнні праграмы выкладзены у «Супрэматысцкім маніфесце Уновіса» (1924, Ленінград). Прынцыпы УНОВЙС паўплывалі на кніжную і прыкладную графіку, афар.мленне выставак на Беларусі; на першых Усебел. выстаўках дэманстраваліся творы супрэматычнага кірунку. 3 1994 перыядычна праводзіцца міжнар. пленэр «Малевіч. УНОВНС. Сучаснасць».
Літ.: Велнкая утопня: Рус. н сов. авангард, 1915—1932: [Каталог]. Берн. М., 1993; Нал н в а й к о Л.Д. К нсторнй художественной жнзнм Внтебска (1918—1922 гг.). Внтебск, 1994. Я.Ф.Шунейка. СЦЁБУТ Іван Аляксандравіч (12.2.1833, г. Вял. Лукі Пскоўскай вобл., Расія — 20.10.1923), рускі і бел. вучоныаграном, адзін з заснавальнікаў раслінаводства на Беларусі. Скончыў ГорыГорац
Рака Сцвіга ў ніжнім цячэнні.
кі земляробчы інт (1854), з 1860 праф. гэтага інта. У 1865—94 праф. Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі, узначальваў 1ю ў Расіі кафедру раслінаводства. Навук. працы па апрацоўцы глебы. агратэхніцы палявых культур. Арганізатар першай у Расіі жаночай вышэйшай с.г. навучальнай установы (Сцебутаўскіх курсаў). Заснавальнік і рэдактар журнала «Русское сельское хозяйство».
Тв:. Нзб. соч. Т. 1—2. М.. 1956—57.
СЦЕНАВЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ ПРАМЫСЛбВАСЦЬ, галіна прамысловасці буд. матэрыялаў па выпуску вырабаў, якія выкарыстоўваюцца пры ўзвядзенні сцен будынкаў. Уключае прадпрыемствы па вытвсці сценавых, абліцовачных і аддзелачных матэрыялаў, вырабаў і канструкцый, асабліва бетонных і жалезабетонных, цэглы для ўзвядзення будынкаў і збудаванняў. 3 развіццём прадукцыйных сіл адасобілася ў самастойную галіну цяжкай індустрыі. Сканцэнтравана ў межах буд. індустрыі, усе яе галіны цесна ўзаемазвязаны і ўтвараюць спецыфічныя індустр.буд. тэр. спалучэнні. У капітальным будве найб.
пашыраны каменныя сценавыя матэрыялы, якія звычайна падзяляюцца на драбнаштучныя, што ўкладваюцца ўручную [гліняная і сілікатная цэгла, керамічныя шматпустотныя бетонныя і шлакабетонныя камяні, пілаваныя камяні з лёгкіх горных парод (туф, вапняк)|, і буйнапамерныя (блокі са звычайнага, лёгкага або сілікатнага бетону, сценавыя панэлі). Пры будве сцен малапавярховых будынкаў, часовых пабудоў і інш. выкарыстоўваюцца танныя мясц. матэрыялы. Размяшчэнне С.м.п. арыентуецца на крыніцы прыроднай сыравіны і раёны капітальнага будва.
Адносна лёгкія ўмовы здабычы і высокае ўтрыманне кампанентаў робіць мінер.буд. сыравіну даволі таннай, яна, як правіла, не патрабуе папярэдняга абагачэння. Многія сценавыя матэрыялы (жалезабетонныя вырабы і канструкцыі, цэгла і інш.) маюць параўнальна невысокі кошт і вял. аб’ёмную вагу і зза гэтага — нізкую транспартабельнасць, меншую, чым зыходная сычавіна. Неабходнасць скарачэння трансп. выдаткаў патрабуе набліжэння С.м.п. да месцаў спажывання.
У дарэв. Беларусі асн. сценавым матэрыялам была цэгла, якую выраблялі на малых здах. Найбольшыя цагельні дзейнічалі ў Мінску, адносна буйныя — у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, нерялікія — у Бабруйску, Полацку, Лідзе, Оршы, Рагачове, Кобрыне. У 1913 выраблена 58 млн. штук цэглы. У 1920—30я г. цагельні рэканструяваны, пабудаваны новыя зды па выпуску глінянай і сілікатнай цэглы, з’явіліся вытвсці і тэхналогіі, якіх раней не было (выпуск арміраваных пенасілікатных і сілікатабетонных блокаў і панэлей, сценавых аглапарытавых панэлей і інш.). Склалася спецыялізацыя асобных прадпрыемстваў галіны. Буйныя прадпрыемствы засяроджаны ў Мінску і абл. цэнтрах, Салігорску, Оршы. Клімавічах, Смаргоні і інш. У 2000 С.м.п. вырабіла 0,8 млрд. штук цэглы, 1,7 млн. м3 зборных жалезабетонных канструкйый і вырабаў, 0,1 млрд. штук умоўных блокаў, 8,9 млн. м2 керамічнай пліткі і інш. Цэглу вырабляюць больш як на 200 прадпрыемствах, з іх асноўныя: Брэсцкі, Віцебскі, Гарынскі, Гродзенскі, Клімавіцкі, Мінскі, Полацкі камбінаты буд. матэрыялаў, Мінскі, Магілёўскі, Аршанскі камбінат зборных жалезабетонных вырабаў і канструкцый, аб’яднанне «Смаргоньсілікатабетон», Обальскі керамічны завод і інш. Гл. таксама Будаўнічых матэрыялаў прамысловасць. Г.С.Смалякоў.
СЦЕНАВЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ. разнавіднасць будаўнічых матэрыялаў, з якіх узводзяць сцены будынкаў (збудаванняў).
Адрозніваюць С.м.: неарганічныя (гліняная і сілікатная цэгла, камяні керамічныя, з лёгкага бетону і прыродныя пілаваныя, блокі і панэлі з сілікатнага і цэментнага бетону, шклаблокі і шклопрафіліт, панэлі з азбестацэменту, анадзіраванага алюмінію, металапластаў і інш. ліставых матэрыялаў з уцяпляльні
СЦЕРЖАНЬ 307
камі), арганічныя (драўняныя — бярвёны. брусы, шчыты, а таксама пліты на аснове чароту, саломы, торфу), С.м. на аснове мінер. вяжучых рэчываў і арган. запаўняльнікаў (арбаліт, фібра.ііт). Маюць дастатковую трывадасць, вогнеўстойлівасць, нізкую цепла і гукаправоднасць. Гл. таксама Каменныя матэрыялы і канструкцыі.
СЦЕПАНАКЕРТ армянская назва г. Ханкэнды, адм. цэнтра Нагорнага Карабаха. Названы ў гонар С.Г U/аўмяна ў 1923.
А. В.Сцепаненка. М Ц.Сцепанішчаў.
СЦЕПАНЕНКА Аляксандр Васілевіч (н. 5.10.1938, г. Орша Віцебскай вобл.,), бел. вучоны ў галіне апрацоўкі металаў. Акад. Нац. АН Беларусі (1986, чл.кар. 1980), др тэхн. н. (1974), праф. (1977). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1988). Скончыў БПІ (1961) і з 1963 працаваў у ім (з 1976 прарэктар, адначасова з 1975 заг. кафедры). 3 1987 віцэпрэзідэнт АН Беларусі, з 1992 у Фізікатэхн. інце Нац. АН Беларусі (заг. аддзялення). Навук. працы па праблемах інтэнсіфікацыі працэсаў апрацоўкі металаў йіскам пры выкарыстанні ультрагуку, рэсурсазберагальных працэсах апрацоўкі матэрыялаў. Распрацаваў спосабы і абсталяванне для бесперапыннага фармавання метал. парашкоў і гранул, спосабы апрацоўкі металаў йіскам з выкарыстаннем актыўных сіл трэння і вібрацыйнага нагружэння, атрымання вырабаў пераменнага сячэння, высокаскараснога валачэння профіляў. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв:. Обработка металлов давленмем с ультразвуком. Мн., 1973 (разам з В.П.Севярдзенкам, У.У.Клубовічам); Ультразвук н пластнчность. Мн., 1976 (з імі ж); Непрерывное формованме металлнческнх порошков н гранул. Мн., 1980 (разам з Л.А.Ісаевічам).
СЦЕПАНЕНКАЎ Мікалай Капітонавіч (н. 31.10.1925. в. Харына Духаўшчынскага рна Смаленскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Др пед. н. (1988), праф. (1974). Акад. Рас. акадэміі праф. адукацыі (1998). Скончыў Смаленскі пед. інт (1951). Працаваў дырэктарам сярэдняй школы. 3 1962 у Гродзенскім пед. інце, з 1974 у Бел. пед. унце. Даследуе праблемы політэхн. адукацыі і прафарыентацыі навучэнцаў, пед. адукацыі настаўніцкіх кадраў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў, навуковаметадычных прац.
Тв:. Полнтехннческне основы подготовкм учашнхся к труду. Мн„ 1982; Професснональ
ная орнентацня учатнхся. Мн., 1993; Планнрованяе работы классного руководнтеля. Мн., 1996; Педагогнка. 2 нзд. Мн., 2001.
СЦЕПАНІШЧАЎ Міхаіл Ціханавіч (12.12.1917, в. Першае Колесава Задонскага рна Ліпецкай вобл., Расія — 8.9.1946), удзельнік вызвалення Беларусі. Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Варашылаўградскую ваен. авіяц. школу (1938). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял. Айч. вайну лётчык, камандзір звяна, эскадрыллі, штурман і нам. камандзіра штурмавога авіяц. палка на Паўд., Сталінградскім, Паўд.Зах., 4м Укр. і 3м Бел. франтах; у чэрв.—ліп. 1944 штурмаваў варожыя пазіцыі ў раёнах Оршы, Віцебска, Полацка. Вызначыўся пры ліквідацыі праціўніка ў раёне Кёнігсберга. Здзейсніў 234 баявыя вылеты.
СЦЕПАНКОЎ Канстанцін Пятровіч (н. 3.6.1928, с. Печаскі Хмяльніцкай вобл., Украіна), украінскі акцёр. Нар. арт. СССР (1977). Скончыў Кіеўскі інт тэатр. мастацтва (1953). У 1955—68 у Кіеўскім тры імя Франко. Мастацтва С. адметнае псіхал. глыбінёй, вастрынёй і дакладнасцю малюнка ролі. 3 1957 здымаецца ў кіно. Сярод лепшых роляў у кіно: Фёдар Лабачоў («Камісары», 1971), Фёдар Жухрай («Як гартавалася сталь», 1973), Каўпак («Дума пра Каўпака», 1974—78). Зняўся таксама ў фільмах: «Дзесяты крок» (1967), «Каменны крыж» (1968), «Сям’я Канюбінскіх» (1971), «Мора» (1979), «Легенда пра княгіню Вольгу» (1983).
СЦЕПАНПЭВІЧ Калерыя Іосіфаўна (н. 21.3.1926, г. Ніжні Ноўгарад, Расія), бел. музыказнавец, педагог. Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Канд. мастацтвазнаўства (1982). Праф. (1982). Скончыла Маскоўскі муз.пед. інт імя Гнесіных (1953). 3 1945 выкладчык муз. навуч. устаноў у Горкім і Маскве, з 1957 — Бел. акадэміі музыкі (у 1963—86 прарэктар, заг. кафедры, з 1987 праф.). Даследуе праблемы муз. выхавання і адукацыі, выканальніцтва, творчасць рус. і бел. кампазітараў. AyTap прац: «Варыяцыйнасць у опернай творчасці М.І.Глінкі» (1966), «Новыя тэндэнйыі ў развіцці беларускага музычнага мастацтва: (Канец 50х — першая палова 70х гг.)» (1981). Сааўтар «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыі беларускай музыкі» (М., 1976) і інш. Складальнік кн. «3 гісторыі музыказнаўства ў Беларусі: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 1932—1992» (2002), складальнік і рэдактар н.д. збкаў «Пытанні музыказнаўства» (1981), «Даследаванні пра музыку» (1985), метадычных дапаможнікаў, праграм для дзіцячых муз. школ, ВНЎ.