• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СЦЭНАГРАФІЯ	313
    яння праз глабальныя праблемы чалавечага жыцця, абагульненаметафарычнае асяроддзе: Дз.Бароўскі, С.Вірсаладзе, Э.Качаргін, М.Кітаеў. ВЛевенталь, Д.Лідэр, А.Фрэйберг і інш. (СССР); Дж.Бары. Р.Колтаі, Т.О'Брайн (Вялікабрытанія) з дызайнерскім падыходам да афармлення спектакля; І.Свобада (Чэхія) з цыклам архітэктурнакінетычных. светлавых, праекцыйных і лазерных вырашэнняў спектакляў. У 1980—90я г. С. ўласцівы стылістычны плюралізм, раўназначнае суіснаванне розных прынцыпаў і прыёмаў афармлення сцэн. дзеяння.
    На Беларусі элементы С. былі ўжо ў рытуальным адзенні і атрыбутах удзельнікаў нар. абрадаў, русалляў, Купалля і Каляд, прадстаўленнях скамарохаў і ва
    1920х г. пашырыліся выразныя сродкі афармлення, выкарыстанне новых матэрыялаў, удасканальванне тэхнікі сцэны, увага да асвятлення. Эксперыментальнасцю вызначаліся работы Марыкса. Л.Нікіціна. Дз.Крэйна і інш. У 1930я г. пад ўплывам канструктывізму стваралі дэкарацыі МАксельрод, М.Валех. Л.Кроль, Б.Матрунін, С.Тоўбін і інш. Эстэцкае стылізатарства ў С. праявілася ў творчасці Г.Гольца, Р.Распопава. Станаўленню рэаліст. жывапіснага кірунку ў С. бел. муз. тра спрыяла дзейнасць рас. мастакоў М.Бобышава, Б.Волкава, Матруніна, С.Нікалаева. У канцы 1930х г. працавалі мастакі А.Басулаеў, П.Мас
    ленікаў, Я.Нікалаеў, І.Ушакоў. У 1940— 50я г. ў С. дамінавала жывапіснааб’ёмная сістэма дэкарацый. Цікавасцю да нац. драматургіі, імкненнем падпарадкаваць выразныя сродкі для раскрьшйя зместу твора вызначаюцца дэкарацыі А.Грыгар’янца, Я.Нікалаева, Ушакова ў драм., М.Блішча, У.Кульваноўскага, С.Нікалаева, І.Пешкура ў муз. трах. У 1960—70я г. пераважалі рысы «суровага стылю» з адзінай дэкарацыяй і мінімумам дэталей. 3 2й пал. 1970х г. адначасова з традыц. прынцыпамі
    Да арт. Сцэнаграфія. Я.Чамадураў. Сцэнаграфія да балета «Альпійская балада» Я.Глебава. 1967.
    Да арт. Сцэнаграфія Б.Г е р л а в а н. Сйэнаграфія «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева. 1989.
    да спектакля
    лачобнікаў. Дэкарацыя, грым, касцюм, тыпаж лялек былі неад’емнай часткай паказаў батлейкі; своеасаблівую бутафорыю мела народная драма. Удасканаленне сцэн. пляцоўкі, выкарыстанне складанай машынерыі, светлавых эфектаў, распрацоўка тэатр. касцюма адбывалася ў школьным тэатры. 3 18 ст. развіццё С. звязана з дзейнасцю прыгонных тэатрау, дзе працавалі мастакі К.Атасельскі. КД.Гескі, Мікалаеўскі, М.Скржыцкі, з 19 ст. — з дзейнасцю ДунінаМарцінкевіча тэатра, у пач. 20 ст. — Першай беларускай трупы І.Буйніцкага, паказамі бел. вечарынак, тэатр. калектываў, якія выкарыстоўвалі этнагр. прынцып у афармленні. У 19 — пач. 20 ст. ў трах Беларусі выкарыстоўвалі т.зв. тыпавыя дэкарайыі, якія з’яўляліся абстрактным фонам для любога прадстаўлення (мастакі Ю.Главацкі, Я.Кураткевіч. Ю.Рэйнберг, А.Трэнін, К.Ульрых). У рэаліст. кірунку працавалі В.Біцілеў, А.Каўльбарс, І.Удараў. Развіййё С. ў 1920я г. звязана са стварэннем дзярж. траў (бел. тры імя Я.Купалы, імя Я.Коласа, Бел. трэцяга). Рэаліст. традьшыі нац. тра ўвасобілі тэатр. мастакі К.Елісееў, А.Марыкс, К.Ціханаў. Вял. значэнне мела афармленне масавых тэатр. відовішчаў, якія вымагалі пошукаў новых узаемаадносін паміж сцэн. дзействам і навакольным асяроддзем. 3 2й пал.
    Да арт. Сцэнаграфія ДЛідэр. Сцэнаграфія да спектакля «Кар’ера Артура Уі» Б.Брэхта. 1975. (Макет.)
    314 СЦЭНАРЫЙ
    афармлення спектакляў узбагачаюцца сродкі выразнасці сцэн. прасторы. Выкарыстанне новых відаў прасторавых канструкцый. маст. метафары, каляровага асвятлення ўласціва С. М.Апіёка, М.Волахава, В.Галубовіча, Л.Ганчаровай, Э.Гейдэбрэхта, Б.Герлавана, Грыгар’янца, Я.Ждана, Т.Карвяковай, А.Кляўзера, В.Лесіна, Я.Лысіка, З.Марголіна. У.Матросава. Дз.Мохава, Л.Рулёвай, А.Салаўёва, Ю.Тура, В Цімафеева. Я.Чамадурава, У.Чарнышова, М.Якуніна і інш. ў драм. і муз. трах. Развіваецца С. лялечнага тра (мастакі Л.Быкаў, А.Вахрамееў, Л.Герлаван, У.Зайцава, А. і Г. Сідаравы, Л.Сідзельнікава, В.Рачкоўскі, А.Фаміна і інш.).
    Літ:. Тэатральнадэкарацыйнае мастацтва Савецкай Беларусі. Мн., 1958; К а р н а ч П.А. Дэкарацыйнае мастацтва музычнага тэатра БССР. Мн., 1973; Яго ж. Тэатральнадэкарацыйнае мастацтва // Гісторыя беларускага мастацтва. Мн., 1989—94. Т. 3—6; Сыркнна Ф.Я., Костнна Е.М. Русское театральнодекорацнонное нскусство. М,. 1978; Ммхайлова А.А. Образ спектакля. М., 1978; Березкмн ВН Нскусство оформлення спектакля. М , 1986; Мастацтва беларускіх дэкаратараў. Мн., 1989.
    Н.В Грэская.
    СЦЭНАРЫЙ (італьян. scenario ад лац. scaena сцэна), 1) у тэатры імправізацыі — сюжэтная схема для стварэння спектакля. На падставе С. будаваліся прадстаўленні розных відаў нар. тра (грэч. мім. рым. атэлана, зах.еўрап. фарс. італьян. камедыя дэль артэ, франц. кірмашовы тр 17—18 ст.). Уяўляў кароткі выклад зместу п’есы, у аснове якой ляжалі традьш. сюжэтныя павароты і вобразымаскі. У С. вызначаліся гал. моманты дзеі. выхады персанажаў, устаўныя нумары; дыялогі і маналогі акцёраў нараджаліся ў працэсе ігры. Удраматычным тэатры 20 ст. — дэталізаваны план спектакля (рэжысёрская партытура); важны кампанент стварэння драм. спектакля. Робіцца з мэтай канкрэтызацыі відовішчных аспектаў дзеі драмы. 2) У м у зычным тэатры — драматургічны план лібрэта, а таксама яго дыялагічная частка. Убалеце — пераказ сюжэта (лібрэта балетнае) з апісаннем танц. нумароў і мімічных сцэн, аснова для стварэння музыкі кампазітарам, a балетмайстрам — спектакля; блізкі па будове да С. ў тры імправізацыі. а таксама ў пантаміме. 3) У ц ы р к у і на эстрадзе — план прадстаўлення (канцэрта) з вызначэннем усіх яго частак, а таксама тэксты выступленняў канферансье, клоунаў, чытальнікаў. 4) У кінематографе, натэлебач а н н і С. (кінасцэнарый) — літ. твор для экраннага ўвасаблення сродкамі кіна і тэлемастацтва; ідэйнамаст. аснова фільма. Бываюць С. арыгінальныя і створаныя па матывах рамана, аповесці, апавядання, п’есы, нарыса, эсэ, паэмы, верша і інш. (гл. Кінадраматургія, Экранізацыя). Кампазіцыйная будова тэле
    сцэнарыя падпарадкоўваецца законам драматургіі і спецыфіцы тэлевізійнага мастацтва. У працэсе развіцця кінематографа С. з тэхнічнага дакумента ператварыўся ў спецыфічную літ. форму. Сучасны С. па прынцыпе будовы найчасцей блізкі да празаічнага твора, часам да драмы. Уяўляе сабой адзінства і яго кампанентаў: рэмаркі (апісальнай часткі), дыялога, аўтарскага тэксту (голас апавядальніка за кадрам) і цітраў. Кінафільмы ствараюцца паводле С. ўласна літаратурнага і рэжысёрскага (пастановачнага) — дэталёвага творчага плана стварэння фільма, які вызначае мантажнае рашэнне, спосабы здымак, планы. ракурсы, выяўл. і муз. рашэнне і інш. Існуе і прамежкавы этап распрацоўкі С. (пераклад літ. запісу ў творчавытворчы). Тэорыю С. распрацоўвалі рэжысёры і кінадраматургі С.Эйзенштэйн, А.Даўжэнка, В.Туркін, Н.Зархі, С.Герасімаў і інш. Сярод аўтараў С. бел. фільмаў пісьменнікі і кінадраматургі М.Чарот, А.Вольны, Р.Кобец, В.Быкаў, I Шамякін, У.Караткевіч, А.Адамовіч, А.Асіпенка, А.Вялюгін, К.Губарэвіч, А.Дудараў, В.Казько, Ф.Конеў, А.Петрашкевіч, У.Халіп і інш.
    Літ:. Шкловскнй В. Как пнсать сценарнн. М.; Л., 1931; Пудовкнн В. Собр. соч. Т. I. М., 1974; Р о м м М. Беседы о кнно. М.. 1964. А.М.Асташонак, Л.М.Зайцава.
    СЦЭНІЧНЫ ТАНЕЦ, адзін з асноўных відаў танца, які прызначаны для выканання на сцэне (у адрозненне ад бытавога танца). Гал. прыкмета С.т. — наяўнасць маст. вобраза. які ствараецца ўдасканальваннем выразных магчымасцей быт. і нар. танцаў. У стварэнні С.т. важная роля належьшь харэографупастаноўшчыку, які выразнымі сродкамі танца надае пластыцы сцэн. твора новыя эстэт. якасці.
    С.т. бярэ пачатак у фалькл. мастацтве народаў свету. Яго ўзнікненне звязана са з’яўленнем прафес. мастацтва. Ужо ў антычнасці адбыўся яго падзел на ўласна танец і пантаміму. Сучасная сістэма С.т. з падзелам на класічны танец і характарны танец, пачала складвацца ў эпоху Адраджэння; яна развіваецца, удасканальваецца і ўбірае ў сябе элементы інш. пластычных і танц. сістэм (бальнага танца, драм. пантамімы, свабоднай пластыкі, сучаснай харэаграфічнай мовы). Асн. віды сучаснага С.т.: класічны, нар.сцэнічны, танец мадэрн, джазтаней і інш.
    На Беларусі С.т. развіваўся ад пачатковых форм у творчасці скамарохаў. Больш дасканалых форм ён дасягнуў у балетных спектаклях прыгонных траў 18—19 ст., у паказах трупы І.Буйніцкага ў пач. 20 ст. У наш час пашыраны ў Hau. тры балета Беларусі, у дзейнасці прафес. і аматарскіх харэаграфічных калектываў розных маст. кірункаў.
    С. В. Гуткоўская. СЦКІАРТ (Stuart) Гілберт (3.12.1755, г. Нарагансет, ЗША — 9.7.1828), амерыканскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў амер. партрэтнай школы. Вучыўся ў К.Александэра (з 1769). У 1773—92 жыў і вучыўся ў Вялікабрытаніі і Ірландыі, з 1793 у ЗША, пераважна ў Бостане. Засвоіўшы віртуозную манеру Т.Гейнсбара і
    Цж Рэйнальдса, ствараў работы, у якіх свежасць каларыту і мігатлівая вібрайыя мазка спалучаліся з рамантычнай прыўзнятасцю, дакладнасйю і яскравасйю характарыстык: партрэты У.Гранта («Канькабежац», 1782), місіс Перэс Мортан (1802). Строгай рэаліст. верагоднасйю вылучаюнца напісаныя з на
    Г.Сцюарт. Партрэт Дж.Вашынгтона. 1795.
    туры партрэты Дж.Вашынгтона (1795). Пазнейшым варыянтам гэтага вобраза («Дж.Вашынгтон на Дорчэстэрскіх вышынях», 1806), а таксама заказным партрэтам ваен. дзеячаў (Дж.Манро, 1817) уласцівы высакароднасць і ўзнёслая рамантызацыя. С.УПешын.
    сцкЬарт (Steuart, Stewart) Джэймс (21.10.1712, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 26.11.1780), англійскі эканаміст, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў позняга меркантшізму. Асн. праца — «Даследаванне прынцыпаў палітычнай эканоміі» (1767). Лічыў крыніцай грамадскага багацця актыўны баланс знешняга гандлю. Паходжанне прыбытку не звязваў толькі з неэквівалентным абменам. Вылучаў т.зв. дадатны (ад «павелічэння працы, стараннасці і майстэрства») і адносны (ад рэалізацыі тавараў па цэнах вышэй вартасці) прыбытак, чым наблізіўся да праблемы прыбавачнай вартасці. Абгрунтаваў працэс першапачатковага накатення капіталу. Крытыкаваў колькасную тэорыю грошай, прапанаваў канцэпцыю «ідэальнай грашовай адзінкі», дзе блытаў функйыю грошай як меры вартасці з маштабам йэн, а ідэальныя грошы разглядаў асобна ад рэальнага грашовага тавару (золата, серабра).