Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Тв: Рус. пер — Соч. Т. I—4. Фрунзе, 1969—70; Мсповедь Букентай. М., 1980.
Літ.: Д а р о н я н С.К. Тугельбай Сыдыкбеков. М., 1966.
СЫЗРАНЬ, горад у Самарскай вобл. Расіі, порт на р. Волга (Саратаўскае вадасх.) Засн. ў 1683 як крэпасць. 187 тыс. ж. (2000). Чыг. вузел. Каля С. аўтадарога Масква—Самара. Прамсць: нафта і сланцаперапр., нафтахім. і хім. (ВА «Пластык», зд тэхн. вугляроду), машынабуд. (зды турбабуд., «Сызраньсельмаш»), лёгкая, харчовая. Мэблевая фка. Філіял Самарскага політэхн. інта. Драм. тэатр. Краязн. музей. Арх. помнікі 17 — пач. 20 ст.
СЫКТЬГЎКАР, горад, сталіца Рэспублікі Комі ў Расіі, прыстань на р. Сысала
320 сыма
(пры яе ўпадзенні ў Вычэгду). Вядомы з 1586. 230 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя. Буйны лесапрамысл. комплекс: цэлюлознапапяровая і кардонная вытвсць, гідролізнадражджавы зд, лесапільнадрэваапр. камбінат, мэблевае ВА «Поўнач»; зды: суднабуд. і суднарамонтны, доследнасуднамех., ляснога машынабудавання; фка нятканых матэрыялаў; прадпрыемствы буд. матэрыялаў, лёгкай і харч. прамсці. Комі філіял Расійскай АН 3 ВНУ, у т.л. унт. Тэатры: музычны, драматычны. Музеі: маст., гісткраязн., геал., літ.мемарыяльны паэтадэмакрата І.А.Куратава.
СЫМА ГУАН (1017 або 1019—1086), кітайскі гісторык. Чл. канфуцыянскай акадэміі «Ханьлінь». Служыў цэнзарам, гістарыёграфам і саветнікам пры імператарскім двары. Аўтар гіст. працы «Цзы чжы тун цзянь» («Усеагульны агляд падзей, якія дапамагаюць кіраванню»), якая ахоплівае перыяд гісторыі Кітая з 403 да н.э. да 959 н.э.; складзена ў супрацоўніцтве з Лю Бінем, Лю Шу і Фань Цзуюем.
СЫМА ЦЯНЬ (каля 145 або 135 — каля 86 да н.э ), старажытнакітайскі гісторык. 3 108 да н.э. прыдворны гістарыёграф ханьскага двара. Аўтар «Гістарычных нататак» — твора, які ахоплівае гісторыю Кітая са старажытнасці да канца 2 ст. да н.э. У ім упершыню ў кіт. гістарыяграфіі выкарыстаны комплексны прынцып, які спалучаў храналагічны паказ падзей, тэматычнае асвятленне грамадскага жыцця і біяграфіі асоб, што зрабіла працу ўзорам для кіт. гісторыкаў.
Тв.: Рус. пер. — Нсторнческне запнскн. Т. 1—7. М„ 1972—96.
Літ.: Крол ь Ю.Л. Сыма Цянь — нсторнк? М., 1970.
«СЫН БЕЛАРЎСА», заходнебеларуская газета. Выдавалася з 18.5 да 19.9.1924 у Вільні на бел. мове 3 разы на тыдзень. Прадаўжала традыцыі забароненай польскімі ўладамі газ. «Голас беларуса». Выкрывала палітыку ўрада Польшчы, скіраваную на дэнацыяналізацыю ўскраін, паліт. ўціск працоўных. Адстойвала інтарэсы нар. мас Зах. Беларусі, выступала супраць польскіх партый і бел. праўрадавых груповак. Друкавала
выступленні бел. дэпутатаў у польскім сейме, справаздачы пра мітынгі ў Гарадку і Беластоку, інфармавала пра работу Бел. нац. кта ў Вільні. Да 10й гадавіны з пач. 1й сусв. вайны змясціла антываен. публікацыі, у якіх асуджалася палітыка дзяржаў, што развязалі вайну. Падтрымлівала змаганне за бел. школы, культуру як сродак сац. і нац. ўсведамлення народа. Паведамляла пра жыццё беларусаў у Чэхаславакіі, Латвіі, Сербіі, БССР і ЗША. Змясціла ўспаміны пра Ф.Багушэвіча, І.Буйніцкага, І.Луцкевіча, арт. У.Самойлы пра творчасць К.Сваяка, апавяданне В.Адважнага. Інфармавала пра новыя бел. кнігі. Выйшлі 42 нумары. Закрыта польскімі ўладамі. А.С.Ліс.
«СЫН ОТЁЧЕСТВА», рускі гіст., паліт. і літ. часопіс. Выдаваўся ў 1812—44 і 1847—52 у Пецярбургу. Засн. М.Грэчам. Перыядычнасць мянялася. У 1829—35 выдаваўся разам з час. Ф.В.Булгарына «Северный архмв» пад назвай «Сын отечества м Северный архмв». Напачатку друкаваў матэрыялы пра вайну 1812, у т.л. пра падзеі на Беларусі: «Пісьмо Віцебскага інтэнданта да віленскага 14/26 кастрычніка 1812 г» (1812), «Пісьмо з Віцебска» І.Манькоўскага і «Урывак з запісак віцебскага жыхара» Г.Дабрыніна (1813), «Нешта аб бітве каля Ваўкавыска» (1824) і інш. Да 1825 лічыўся найб. перадавым рус. часопісам, знаходзіўся пад уплывам дзекабрысцкай ідэалогіі, пазней эвалюцыяніраваў да кансерватызму. Матэрыялы пра Беларусь ёсць таксама ў публікацыях «Пінск і яго ваколіцы» Ю.Крашэўскага (пер. з польскай мовы, 1837), «Штодзённыя запіскі рускай падарожніцы ў 1827 і 1828 г.» А.С.Целяпнёвай (1831). У 1839 друкаваў нататкі пра жыццё З.ДаленгіХадакоўскага. С.А.Кузняева. СЫНКбВІЦКАЯ ЦАРКВАКРЭПАСЦЬ, помнік абарончага дойлідства ў в. Сынковічы Зэльвенскага рна Гродзенскай вобл. Пабудавана ў канцы 15 — пач. 16 ст. з цэглы. Mae рысы стылю готыкі. 3нефавы 4стаўповы 3апсідны храм зальнага тыпу (у плане — перакошаны прамавугольнік), фланкіраваны па вуглах 4 баявымі вежамі (з 3 гранёныя, з У круглыя) з цаглянымі вітымі ўсходамі ўнутры. Па версе сцен праходзіць пояс машыкуляў. Будынак накрыты высокім 2схільным дахам з вострымі тарцовымі
шчытамі. Шчыт на гал. фасадзе аздоблены некалькімі ярусамі розных па форме плоскіх атынкаваных ніш. Знадворку апсіды ў верхняй ч. аб’яднаны ў адну і накрыты агульным высокім дахам. Пазней прыбудаваны бабінец. У 1880—81 у час ра.монту заменены дах і дабудаваны купал над апсідай, разабраны купал над цэнтр. ч. храма. Перад царквой пастаўлена бутавацагляная 2ярусная 4гранная званіца, завершаная шатровым дахам. С Г.Багласаў. СЫПНЫ ТЫФ. вострая інфекцыйная хвароба чалавека, якая выклікаецца рыкетсіямі Правачака. Адносіцца да трансмісіўных хвароб, перадаецца пры ўкусах вошай. Бывае ў час стыхійных бедстваў (пераважна ў час вайны). Узбуджальнік цыркулюе ў крыві і пашкоджвае дробныя крывяносныя сасуды скуры, галаўнога мозга і інш. органаў.
Адрозніваюць э п і д э м і ч н ы С.т. (перадаецца пераносчыкам хваробы) і спарал ы ч н ы (або хвароба Брыла), калі ў даўно перахварэлага чалавека ў арганізме засталіся рыкетсіі, якія актывізуюцца пад уплывам неспрыяльных умоў. Прыкметы: тра цела да 40 °C. нясцерпны галаўны боль, трызненне, плямістагемарагічная высыпка на скуры (знікае праз 5—6 дзён). Лячэнне тэрапеўтычнае. А.А.Астапаў. СЫР, старадаўні малочны прадукт. На Беларусі С. найперш называюць выраб, сфармаваны са свежай тварожнай масы. Кіслае малако ставяць у печ ці ў гарачую ваду, каб стварожылася. Потым выліваюць у спец. палатняны мяшочак — клінок, падвешваюць, каб сцякла сыроватка, соляць, дадаюць смятаны, перамешваюць і зноў кладуць у клінок паміж дошчачкамі пад камень або пад прэс. С. спажываюць свежым; падсушаны можа захоўвацца доўгі час. Гл. таксама Сыраробства. ГФ.Вештарт.
СЫРАВІНА. с ы р ы я м а т э р ы я л ы, прадмет працы, які патрабуе далсйшай перапрацоўкі ў пранэсе вытворчасці. Паводле вытв. прызначэння адрозніваюць С. асноўную (з якой атрымліваюць гатовую прадукцыю ці паўфабрыкаты) і дапаможную (дадаецца, каб забяспечыць неабходныя змены ўласцівасцей асноўнай С. ў працэсе яе
Сынковіцкая царквакрэпасць.
перапрацоўкі, напр., вапняк, кварц пры выплаўйы металу. С. падзяляюць на прамысловую і сельскагаспадарчую. Першая бывае мінер. (нафта, вугаль, руды металаў, графіт і інш.) і штучная (сінт. смолы і пластмасы, штучнае валакно, заменнікі скуры і інш.), другая — раслінная (збожжавыя і тэхн. культуры, драўніна, лекавыя расліны і інш.) і жывёльная (мяса, рыба, малако, скуры, воўна і інш.). Паводле вытв. выкарыстання мінер. С падзяляецца на паліўнаэнергетычную (нафта. прыродны газ, гаручыя сланцы, уран і інш.), металургічную (руды металаў і інш.), горнахім. (апатыты, калійныя солі, барыт, сера і інш.), тэхн. (алмазы, графіт, слюда і інш). У некаторых галінах прамысловую С. падзяляюць таксама на першасную (здабытая руда, цэлюлоза і інш.) і другасную (металалом, макулатура і інш.).
Беларусь мае запасы паліўнаэнергетычнай С. (нафга, буры вугаль, торф), нярудных карысных выкапняў (калійныя солі, каменныя солі, буд. і абліцовачны камень, даламіт, буд., сілікатны і кварйавы пясок, гіпс, мел, мергель і інш.) Шырока выкарыстоўваюцца натрыевыя, радонавыя, сульфатныя, хларыдныя і інш. мінеральныя воды. Вырабляюцца пластычныя масы, сінт. смолы, штучныя валокны, скуры. штучнае футра. 3 расліннай С. ў рэспубліцы найб. значэнне маюць драўніна, бульба, лён, цукр. буракі, збожжа і інш. Гл. таксама Прыродныя рэсурсы, Неметалічныя карысныя выкапні. Ю.М.Румянцава.
СЫРАДЎТНЫ ПРАЦк. атрыманне цестападобнага жалеза непасрэдна з руды ў сырадутных горнах або невял. пячах шахтавага тыпу. Спосаб узнік у 2м тыс. да н.э., існаваў да пач. 20 ст.
Напачатку ажыццяўляўся ў ямах. унутр. абліцоўка (футроўка) якіх рабілася з вогнетрывалай гліны, або ў каменных ачагах з натуральнай цягай (ажыццяўлялася адкрытай фурмой знізу). Загружаная зверху жал. руда ператваралася ў крыцу — цвёрдую губчастую масу жалеза, якую для ўшчыльнення (зварвання) пракоўвалі. Пазней сырадутныя горны (гл. Горан) удасканалены выкарыстаннем для футроўкі нэглы ці вогнетрывалага камення і штучнага дуцця з дапамогай меха. У канны 19 ст. ўдасканалены С.п. ўспец. пячах стаў бесперапынным. Разнавіднасць С.п. — крычн а р у д н ы п р а ц э с, якім бедныя цяжкаабагачальныя або комплексныя жал. руды перапрацоўваліся ў крыцу ў вярчальных трубчастых пячах.
СЫРАДЭЛЯ. п тушканожка (Omithopiis), род кветкавых раслін сям. струкавых. Каля 10 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. С. пасяўная (О. sativus) як кармавая расліна, з канца 19 ст. ўведзена ў культуру ў Еўропе, у т.л. на Беларусі.
С. пасяўная — аднагадовая травяністая расліна выш. да 60 см. Сцёблы тонкія, галінастыя. Лісце непарнаперыстае, ланцэтнае. Кветкі дробныя, бледнаружовыя, сабраныя ў гронкі. Плод — струк, нагадвае нагу птушкі (адсюль другая назва). Зялёная маса С. ідзе на корм і ўгнаенне. Меданосная расліна.
В. М. Прохараў.
СЫРАІД Тамара Мікалаеўна (н. 13.9.1940, станіца Паўлаўская Красна
дарскага краю, Расія), бел. вучоныэканаміст. Канд. эканам. н. (1972), праф. (1993). Скончыла Маскоўскі каап. інт (1968). 3 1972 у Бел. гандл.эканам. унце спажывецкай кааперацыі (з 1977 заг. кафедры, з 1994 прарэктар, з 1996 рэктар). Навук. працы па эканоміцы гандлю, праблемах цэнаўтварэння і стымулявання працы.
Тв.: Экономмческая работа в сястеме потребмтельской кооперацнн, основные направлення ее совершенствовання. М., 1985; Актуальные проблемы развнтня потребнтельской кооперацнн в условнях рынка. Гомель, 1995 (у сааўт.); Экономнка торговлн. Ч 1—2. Гомель. 1999—2001 (у сааўт.). Л.В.Міснікова.
Сырадэля пасяўная.
Сыраежка: 1 — сінезялёная; 2 — едкая; 3 — харчовая; 4 — балотная.