• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв.: Теоретнческая метрологмя: В 2 ч. Ч. 1. Мн.. 1998; Фотонпка соедмненпй шестнвалентного урана. Гомель, 2000 (разам з Дз.С.Умрэйкам).
    СЫЧКАВА, вёска ў Бабруйскім рне Магілёўскай вобл., на скрыжаванні аўтадарог на Мінск, Бабруйск, Ялізава. Цэнтр сельсавета. За 9 км на ПнЗ ад г. Бабруйск, 119 км ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Мірадзіна. 432 ж., 222 двары (2002). Базавая школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік на месцы подзвігу М.Р.Селязнёва. Мемарыяльны комплекс у гонар 1га Бел. фронту і партызан.
    СЫЧКбЎ Цярэнцій Яфрэмавіч (н. 6.1.1922, в. Хутар Быхаўскага рна Магілёўскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Барысаўскае ваеннаінж. вучылішча (1941), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1952). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Паўн.Каўказскім, Варонежскім, 1м і 2м Укр., 1м і 2м Бел. франтах. Інж. рота на чале са старшым лейтэнантам С. вызначылася ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Чаркаскай вобл. (Украіна), дзе на дэсантных лодках пераправіла цераз раку каля 9 тыс. байцоў, 6 тыс. мін, 398 т боепрыпасаў і інш грузаў, вывезла 430 параненых. Да 1972 у Сав. Арміі, потым на вытворчасці.
    СЫЧрВА Ала Васілеўна (н. 28.10.1928, С.Пецярбург), бел. архітэктар, педагог. Др архітэктуры (1983), праф. (1985). Скончыла Уральскі політэхн. інт у г. Свярдлоўск (1956). Працавала ў інце «Белдзяржпраект» (1958—61). 3 1964 выкладае ў Бел. нац. тэхн. унце. Працуе ў галіне горадабудаўніцтва, ландшафтнай архітэктуры. Найб. значныя праектныя работы: схема планіроўкі зон адпачынку на воз. Нарач і вадасховішчы Пціч (Мінскі рн, 1959), парк у г. Беразіно (Мінская вобл., 1979; усе ў сааўт.) і інш. Аўтар больш за 170 навук. прац, навучальных дапаможнікаў. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
    Тв:. Загородный отдых детей. М., 1971; Охрана прнроды н архнтектура. Мн., 1976; Ландшафтный облнк белорусского села. Мн., 1982; Архнтектурноландшафтная среда: Вопр.
    охраны п формнрованмя. 2 нзд. Мн , 1982; Ландшафтный днзайн Мн.. 1984 (разам з Н П Цітовай); Градостромтельство Белорусснм. Мн„ 1988 (у сааўт.); Градостроптельство м террмтормальная планмровка: Понятнйнотермннол. словарь. Мн., 1999 (у сааўт.); Ландшафтная архмтектура. Мн., 2002.
    Ц.Я.Сычкоў
    А.В.Сычова.
    СЫЧУАНЬ, правінцыя на ПдЗ Кітая, у бас. верхняга цячэння р. Янцзы. Пл. 570 тыс. км2. Нас. каля 110 млн. чал. (2000). Адм. цэнтр г. Чэнду. Усх. яе ч. — узгорыстая Сычуаньская катлавіна, акаймаваная гарамі; на 3 — ч. Тыбецкага нагор’я выш. да 7590 м (г. Гунгашань). Клімат субтрапічны мусонны, вільготны. Рэкі (Янцзы і яе прытокі) мнагаводныя, багатыя гідраэнергіяй. Асн. земляробчы раён — Сычуаньская катлавіна.
    Гал. збожжавая культура — рыс. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, ячмень, бабовыя, батат, pane, цукр. трыснёг, чай, бавоўнік, тунг, цытрусавыя. Шаўкаводства. Гадуюць на 3 якаў, авечак, коз, на У буйвалаў, свіней. Здабыча нафты, каменнай солі, каменнага вугалю, жал. руды, азбесту і інш. Прамсць: маш.буд., хім., баваўняная, харчовая; чорная і каляровая металургія. Асн. прамысл. цэнтры: Чунцын, Чэнду, Цзыгу/і. Транспарт чыг. і рачны.
    СЫЧУАНЬСКАЯ КАТЛАВІНА, Ч ы р воны басейн, міжгорная ўпадзіна
    ў Кітаі, у бас. сярэдняга цячэння р. Янцзы. Пл. каля 200 тыс. км2. Выш. 400— 500 м (на ўскраінах да 1000 м). Абмежавана на 3 СінаТыбецкімі гарамі, на Пн і ПнУ хр. Цыньлін і Дабашань, на Пд нагор’ем Гуйчжоў. Прымеркавана да сінеклізы Кіт.Карэйскай платформы. Запоўнена магутнай тоўшчай (да 4000 м)
    сычы 325
    чырванаколерных пясчанікаў і сланцаў юрскага і мелавога ўзросту і інш. асадкавымі пародамі. Утварае прыступкавы амфітэатр, звернуты на Пд. Паверхня ўзгорыстая, перасечана р. Янцзы і яе прытокамі. Клімат субтрапічны вільготны. Сярэдняя тра студз. 10 °C, ліп. 29 °C. Ападкаў 800—1750 мм за год. Вегетац. перыяд круглы год. Глебы — жаўтазёмы, чырваназёмы. Лістападныя і вечназялёныя лясы (большасць высечана), вышэй за 600 м вільготныя лясы (вечназялёны дуб, вастраліст, лаўр, кунінгамія, кіпарыс, хвоя і інш.). Важны с.г. раён (вырошчваюць рыс, пшаніцу, кукурузу, чай, тытунь, цытрусавыя і інш. культуры). Класічная правінцыя тэрасавай гаспадаркі. Радовішчы нафты, газу, кам. солі, кам. вугалю, жал. і поліметал. руд. Буйныя гарады Чунцын і Чэнду.
    СЫЧЎГ, апошні (чацвёрты) аддзел шматкамернага страўніка жвачных жывёл, які адпавядае простаму аднакамернаму страўніку большасці млекакормячых. Злучаецца з кніжкай і дванаццаціперснай кішкай. Слізістая абалонка С. пакрыта прызматычным эпітэліем, мае фундальныя, піларычныя і кардыяльныя залозы і ўтварае 13—14 доўгіх складак. Корм у С. ператраўляецца страўнікавьш сокам. У маладых жывёл выпрацоўваецца сычужны фермент.
    СЫЧЎЖНЫ ФЕРМЁНТ. х і м а з і н, р э н і н, пратэалітычны фермент, які ўтрымліваецца ў слізістай абалонцы і ў соку сычуга маладых жвачных жывёл. Выклікае выпадзенне казеіну малака ў асадак. Просты глабулярны бялок, мал. м. 40 тыс. Аптымальная дзейнасць пры тры 40—41 °C і pH 6—6,4 Выкарыстоўваецца ў вытвсці сыру. У дарослых жывёл выпрацоўка С.ф. спыняецца і ў сычугу ўтвараецца пепсін.
    Сычы: 1 — касманогі; 2 — вераб’іны;
    3 — дамавы.
    СЫЧЫ, начныя драпежныя птушкі сям. сапраўдных соў атр. совападобных. 5 родаў, 25 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Афрьшы. Аселыя і вандроўныя птушкі. Жывуць у лясах. Гняздуюцца ў дуплах, пабудовах. На Беларусі 3 віды: С. дамавы (Athene noctua) — бел. назва сіпель; касманогі (Aegolius
    326	сычык
    funereus) і сычык вераб’іны (Glaucidium passerinum), занесеныя ў Чырв кнігу.
    Даўж. да 29 см, маса да 190 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне зверху бурае са светлымі плямкамі. на брушку белаватае з цёмнымі стракацінкамі. Крылы кароткія, закругленыя. Кормяцца пераважна мышападобнымі гры.зунамі, дробнымі птушкамі. Манагамы. Адкладваюць 3—7 яец. Э.Р.Самусенка.
    П.Ф.Сычэнка.
    СЫЧЫК Васіль Андрэевіч (н. 14.6.1937, в. Здзітава Бярозаўскага рна Брэсцкай вобл). бел.вучоны ў галіне радыётэхнікі і электронікі. Др тэхн. н. (1994), праф. (1996). Скончыў Адэскі політэхн. інт (1963). 3 1970 у Інце цепла і масаабмену АН Беларусі, Мінскім радыётэхн. інце, СКБ ВА «Гарызонт». 3 1978 у Бел. нац. тэхн. унце. Навук. працы па электраэнергетыцы, радыётэхніцы, мікраэлектроніцы. Распрацаваў метады і сродкі фарміравання элементаў мікраэлектронікі, метады неразбуральнага кантролю матэрыялаў і вырабаў, пераўтваральнікі сонечнай энергіі, электрэтныя крыніцы току і інш. прылады, прапанаваў новыя тыпы лятальных апаратаў.
    Тв:. Новые тнпы преобразователей электрнческнх полей. Мн., 1987 (у сааўт.); Нзмерятельные преобразователн нзлученмй на основе полупроводняковых пряборных структур. Мн.. 1991.	М.П.Савік.
    СЫЧ^НКА Пётр Фёдаравіч (19.6 1911, в. Новае Заазер’е Талачынскага рна Віцебскай вобл. — 25.6.1969), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Ваеннаавіяц. школу тэхнікаў (1932), Энгельскае ваен. авіявучылішча (1939), курсы ўдасканалення каманднага саставу пры Ваеннапаветр акадэміі (1945). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Нэнтр. Паўд., Бранскім, Варонежскім, Паўд.Зах., Сталінградскім. 1м Укр. франтах, удзельнік бітваў пад Масквой, Сталінградам, Курскам. Камандзір штурмавой эскадрыллі капітан С. да студз. 1942 зрабіў 42 баявыя вылеты, прычыніў значныя страты праціўніку ў тэхніцы і жывой сіле. Да 1956 у Сав. Арміі. СЬЕНФУ^ГАС (Cienfuegos), горад у цэнтр. ч. Кубы. Адм. ц. аднайменнай правінцыі. Засн. ў 1819. Каля 130 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт (вываз нукру). Прамсць: харч. (плодакансервавая, перапрацоўка кавы і інш.), тытунёвая, тэкст., гарбарнаабутковая, хім. (зд азотных угнаенняў).
    Цэнтр рыбалоўства. Турызм. У наваколлі ў г. Хагуа АЭС (першая на Кубе). Арх. помнікі 19 ст.
    СЬЕНФУ&ГАС ГАРЫЯРАН (Cienfuegos Gorriaran) Каміла (6.2.1932, Гавана — 28.10.1959), кубінскі рэвалюцыянер. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Гаване. 3 1954 удзельнік студэнцкага руху супраць дыктатуры Ф.БатыстыіСальдывара. У 1956 эмігрыраваў у Мексіку, дзе далучыўся да групы Ф.Кастра Рус, удзельнічаў у яе высадцы на У Кубы ў снеж. 1956. Адзін з камандзіраў паўстанцкай арміі, са жн. 1958 камандуючы паўстанцкай 2й калонай, якая сумесна з атрадамі Э.Гевары дэ ла Серны ў студз. 1959 авалодала Гаванай (гл. Кубінская рэвстюцыя 1959). Са студз. 1959 камандуючы Рэв. ўзбр. сіламі прав. Гавана, потым — нач. Гал. штаба арміі Кубы. Загінуў у авіякатастрофе.
    СЬЕРА (ісп. sierra літар. — піла), востраканцовыя горныя хрыбты. Тэрмін ужываецца ў краінах з ісп. і партуг. мовамі (Іспанія, Партугалія, некат. краіны Лац. Амерыкі, а таксама на Філіпінах і інш ). Уваходзіць у склад назваў шматлікіх горных хрыбтоў (напр., СьераНевада), дзяржавы СьераЛеоне ў Афрыцы.
    СЬЕРАЛЕОНЕ (Sierra Leone), Рэспубліка СьераЛ е о н е (Republic of Sierra Leone), дзяржава ў Зах. Афрыцы, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Мяжуе на ПнЗ, Пн і ПнУ з Гвінеяй, на ПдУ з Ліберыяй, на ПдЗ і Пд абмываецца Атлантычным акіянам. Пл. 72,3 тыс км2 Насельніцтва 5,4 млн. чал. (2001) Афіц. мова —англійская. Сталіца — г. Фрытаўн. Падзяляецца на 3 правінцыі і сталічную акругу. Нац. свята — Дзень незалежнасці (27 крас.).
    Дзяржаўны лад. С.Л. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1978 (мадыфікаваная ў 1991). Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт. Парламент — аднапалатны Нац. сход (68 дэпутатаў).
    Прырода Зах. і паўд. частка С.Л. — нізінная алювіяльная раўніна; на У — унутр. раўніны (выш. да 200 м), плато (да 1000 м), адгор’і масіву ФутаДжалон і ЛеонаЛіберыйскіх гор (да 1948 м, г. Бінтымані). Карысныя выкапні: алмазы, жал . тытанавыя і хромавыя руды, золата, плаціна, баксіты і інш. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. На ўзбярэжжы сярэднямесячныя тры самага халоднага месяца (жн.) 24 °C, самага цёплага (крас.) 27 °C. Ападкаў ад 4000 мм за год у гарах на ПдУ, да 2500—2000 мм на ПнЗ. Дажджлівы сезон май—верасень. Шмат паўнаводных рэк. Большая ч. тэр занята высакатраўнай саваннай з баабабамі, месцамі на У вечназялёныя і лістападнавечназялёныя лясы з каштоўнымі пародамі дрэў. Пад лесам і хмызнякамі 28% тэрыторыі. У складзе жывёльнага свету малпы, антылопы, зебры, леапарды, карлікавыя сланы, буйвалы, бегемоты; шмат птушак, насякомых. Лясныя' заказнікі: ЛомаМаўнтынс, МамунтаМаёза.
    Насельніцтва. С.Л. — шматнацыянальная краіна. Амаль ўсё насельніцтва належыйь да моўньіх падгруп мандэ (у т.л. народ мендэ — 34%, а таксама кона, д’ялонке. малінке, сусу) і зах.атлантычнай (у т.л. народ тэмне — 31%, а таксама лімба, булом, фульбе, кісі, гола). У г Фрытаўн і наваколлі жывуць крыёлы. або крэолы С.Л. (каля 100 тыс. чал., нашчадкі вызваленых рабоўнеграў, якія ў 18—19 ст прыехалі з