• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. П о п о в a Т.В Сюнта. М., 1963.
    Т.А.Дубкова.
    СЮЙБЭЙХЎН. Жу Пэон (19.6.1895, прав. Цзянсу, Кітай — 26.9.1953), кітайскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Шанхаі ў свайго бацькі і ў Парыжы
    (1919). 3 1927 праф. Шанхайскага інта жывапісу, выкладаў у Цэнтр. унце ў Нанкіне (да 1945). 3, 1949 дырэктар Цэнтр. AM ў Пекіне. Адзін са стваральнікаў новага кірунку ў кіт. жывапісе, які аб’ядноўвае нац. маст. традыцыі з еўрап. рэаліст. жывапісам. Працаваў у жанрах «кветкілюдзі», «людзі», у тэхніках акварэльнага і алейнага жывапісу. Творы, прысвечаныя прыродзе («Конь адпачывае», 1930; «Кошкі», 1930я г.), побыту і гісторыі («Сычуанйы носяць ваду», 1937), вылучаюцца дакладнасцю ліній і мяккай лепкай формы. Вастрынёй псіхал. і сац. характарыстык адметныя партрэты Р.Тагора (1942), будаўніка Жэнь Цзідуна (1952) і інш. 1л. гл. таксама да арт. Кітай.
    Літ. Внноградова Н.А. Сюй Бэйхун: Альбом. М., 1980. С.УПешын. СЮЛІПРУДбМ [SullyPrudhomme; сапр. П р у д о м (Prudhomme) Рэнэ Франсуа Арман; 16.3.1839, Парыж — 6.9.1907], французскі паэт; прадстаўнік групы «Парнас». Чл. Франц. акадэміі (з 1881). Вывучаў права і дакладныя навукі ў Парыжскім унцс. Як пісьменнік фарміраваўся пад уплывам рамантыкаў. Вядомасйь прынёс першы зб. «Стансы і вершы» (1865). Збкі «Адзінота» (1869), «Дарэмная пяшчота» (1875), паэма «Лёсы» (1872) адметныя пластычнасню вобразаў, жывапіснасцю, філас. праблематыкай. У працяг ант. традыцыі (пераклаў Ію ч. паэмы Лукрэцыя «Аб прыродзе рэчаў», 1869) напісаў філас.алегарычныя паэмы «Справядлівасць» (1878) і «Шчасце» (1888), у рэчышчы філасофіі пазітывізму — трактаты «Прадмова» (1869), «Псіхалогія свабод
    Сюй Бэйхун. Кошкі. 1930я г.
    СЮРРЭАЛІЗМ	331
    нага выбару» (1906) і інш. Аўтар шматлікіх нарысаў, сайыялагічных і мастацтвазнаўчых прац. Нобелеўская прэмія 1901.
    7».: Рус. пер. — Мзбр. стнхотворенмя. М.. 1924; у кн.: Французскме стнхн в переводе русскнх поэтов XIX—XX вв М., 1969.
    Е.А.Лявонава.
    СЮЛЬЖЫН Васіль Пятровіч (н. 9.5.1946, в. Сяргеевічы Пухавіцкага рна Мінскай вобл.), бел. спартсмен (барайьба вольная, 1я сярэдняя вагавая катэгорыя). Засл. майстар спорту СССР (1973). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1974). 3 1976 старшы трэнер Бел. рэсп. савета фізкульт.спарт. тва «Дынама». Чэмпіён свету (1973, Тэгеран), Еўропы (1972, г. Катавіцы, Польшча; 1973, г. Лазана, Швейцарыя)
    СЮНІКСКАЕ ЦАРСТВА, С ю н і й скае царства, сярэдневяковая арм. дзяржава ў 2й пал. 10—12 ст. у вобл. Сюнік (паўд.ўсх. ч. Арменіі). Заснавальнік — вял. князь Смбат, які ў 970 абвясціў сябе царом. Да сярэдзіны 11 ст. правінелі C.u. прызнавалі вярх. ўладу Багратыдаў — цароў Анійскага царства. Найб. росквіту С.ц. дасягнула ў 1й пал. 11 ст. пры царах Васаку I і Смбаце 11 (мела 43 крэпасці, 48 манастыроў і больш за 1 тыс. вёсак). Яе сталіца — г. Капан. У 1170 C.u. заваявалі сельджукі.
    СЮРПРЫЗ (франц. surprise), прыемнае нечаканае здарэнне; падарунак; нечаканасць. Напр., навагодні С.
    СЮРРЭАЛІЗМ (франц. surrealisme літар. — звышрэалізм), кірунак у літаратуры і мастацтве 1й пал. 20 ст. Узнік у Францыі, паступова ў той ці інш. форме пашырыўся ў інш. краінах Еўропы, Лац. Амерыкі і ЗША Тэрмін «С» уведзены ў 1918 Г.Апалінэрам, яго заснавальнік і гал. тэарэтык — А.Брэтон, ayTap першага «Маніфеста сюррэалізму» (1924). Фарміраванне С. звязана з дзейнасцю парыжскай асацыяцыі пісьменнікаў і мастакоў і яе час. «Litterature» («Літаратура», 1919—24) і «Revolution surrealiste» («Сюррэалістычная рэвалюцыя», 1924—29), у якіх распрацоўвалася праграма кірунку, што грунтавалася на дасягненнях сімвалізму, дадаізму, метафізічнага жывапісу, філас. вучэнні З.Фрэйда. Гал. мэта С. — пошук «сапраўднай рэальнасці», якая выяўляецца
    332 ся
    праз асабістапачуццёвую сферу суб’ектыўнасці, некантралюемую творчасць. У літаратуры (пераважна ў паэзіі) для С. характэрна «аўтаматычнае пісьмо» (запіс слоў, вобразаў і фрагментаў маўлення, што ўзнікалі ў выніку спантанных асацыяцый), адмова ад рыфмы, метрыкі, члянення на строфы, заверша
    Да арт. Сюррэалізм. С.Д а л і. Сон, выкліканы палётам пчалы вакол граната за хвіліну да абуджэння. 1944.
    насці, граматыкасінтакс. і жанравакампазіцыйнай арганізацыі (Л.Арагон, Р.Вітрак, Р.Дэснос, Ж.Както, Р.Кено, П.Рэвердзі, СенЖон Перс, Ф.Супо, ТТцара, Р Шар, П.Элюар і інш.). Паўплываў на авангардысцкія кірункі ў лры 2й пал. 20 ст. (тэатр абсурду, «новы раман», канкрэтная паэзія і інш.). Асобныя элементы С. актуалізуюцца і ў сучаснай бел. лры: творчасць удзельнікаў суполкі «БумБамЛіт» А.Бахарэвіча, З.Вішнёва, В.Жыбуля, С.Мінскевіча, А.Туровіча і інш. У выяўленчым мастацтве для дасягнення глыбіні падсвядомасці мастакі распрацоўвалі спец. прыёмы «псіхічнага аўтаматызму», спантаннага формаўтварэння (выпадковыя лініі, зробленыя алоўкам на паперы, дэкаіькаманія, калаж, фюмаж, фратаж). С. у выяўл. мастацтве развіваўся ў 2 асн. кірунках; А.Масон, Х.Міро, М.Эрнст уводзілі пазасвядомы пачатак у творчы працэс, аперыравалі свабоднымі вобразамі і адвольнымі формамі, якія часта пераходзілі ў абстракцыю; С.Далі, П.Дэльво, Р Магрыт, І.Тангі імкнуліся выявіць ірэальны вобраз з ілюзорнай дакладнасцю праз манеру пісьма, блізкую да акад. жывапісу; сродкамі фігуратыўнага мастацтва яны стваралі вобраз, немагчымы ў рэальнасці (расцяканне цвёрдых прадметаў, празрыстасць шчыльных аб’ектаў, расслаенне фігуры на некалькі выяў і інш ). Для абодвух кірункаў характэрны алагізм, парадак
    сальныя спалучэнне форм, зрокавая няўстойлівасць, зменлівасць вобразаў, частае выкарыстанне эратычных матываў. На Беларусі ў сюррэалістычнай манеры працавалі і працуюць мастакі В.Альшэўскі. М.Селяшчук, Г.Скрыпнічэнка, У.Тоўсцік і інш. У к і н е м a т о г р а ф е сюррэалістычныя фільмы вызначаюцца туманнай сімвалічнасцю, алагічнасцю вобразаў, прыгнечаным эратызмам, адчуваннем суму, адзіноты.
    Да арт. Сюррэалізм. Х.М і р о Жанчына і птушка ў месячным святле. 1949.
    смерці (С.Брэкхейдж. Л Буньюэль, Далі, М.Дэрэн, К.Харынгтан, К.Энгер і інш.).
    Літ:. Кулнкова М.С. Сюрреалпзм в нскусстве. М_, 1970; А н д р е е в Л.Г. Сюрреалнзм. М., 1972; Каптерева Т. Даданзм н сюрреалнзм // Модерннзм. 3 мзд. М., 1980; Антологня французского сюрреалнзма, 20е
    Да арт. Сюррэалізм. Р.М а г р ы т. Помста.
    гг : Пер. с фр. М., 1994; Лявонава Е.А. Плыні і постаці. Мн., 1998; Сюрреалнзм н авангард. М., 1999; В н р м о A. н О. Мэтры мнрового сюрреалмзма: Пер. с фр. СПб , 1996; Passero n R. Encyclopedia surrealizmu: Przekl. z fr. Warszawa. 1993.
    Е.А.Лявонава (літаратура), С.У.Пешын.
    СЯ, паводле традыц. кіт. гістарыяграфіі — першая дынастыя кіт. імператараў (23—18 ст. да н.э.). Сказанні пра С. змешчаны ў многіх стараж.кіт. пісьмовых помніках, найб. поўныя — у «Гістарычных нататках» Сыма Цяня (2—1 ст. да н.э.). Да 20 ст. звесткі пра С. вучоныя лічылі легендай. Аіе пасля знаходак помнікаў часоў дынастыі Інь, якую таксама лічылі легендарнай, большасць гісторыкаў трымаецйа версій, што С. існавала як саюз протакіт. плямён у сярэднім бас. р. Хуанхэ, але дагэтуль ніхто з даследчыкаў няздольны атаясаміць яе ні з адной вядомай археал. культурай.
    СЯБРЫ, назва людзей у ВКЛ, якія супольна валодалі і карысталіся ворнай зямлёй, прамысл. ўгоддзямі, сродкамі вытворчасці. Называліся таксама дольнікамі, патужнікамі, саўдзельнікамі, таварышамі. Упамінаюцца ў Статуце ВКЛ 1529. С. маглі быць сяляне, у т.л. і без уласнай гаспадаркі, свецкія і духоўныя феадалы, купцы. 3 умацаваннем феад.прыгенніцкай сістэмы і развіццём грашовых адносін сяброўскае землекарыстанне паступова ператварылася ў падворнаспадчыннае. Рэшткі супольнага землекарыстання (грамадскае карыстанне лугамі, пашаю) на Беларусі захаваліся да пач. 20 ст.
    «СЯБРЫ», творчае а б’я д н а н н е «С т у д ы я «С я б р ы». Створана ў 1974 як вак.інстр. ансамбль Гомельскай абл. філармоніі, з 1990 пры Мінскай філармоніі, з 1992 — сучасная назва. Маст. кіраўнік \.Ярмоленка. Муз. кіраўнікі В.Бадзьяраў (1977—81), М.Сацура (з 1975). Творчасці ансамбля ўласціва своеасаблівая пеўчая манера, спалучэнне арыгінальнай мелодыкі з паэт. зместам, выразнасцю муз. мовы. У першым складзе «С» выступалі: А.Ярмо,ленка (вакал), Сацура (клавішныя, вакал), Г.Балабанаў (ударныя), А.Клімовіч (флейта, дудка, саксафон), В.Прыгажаеў (гітара), А.Шчатаў (басгітара, вакал). У розныя гады ў склад ансамбля ўваходзілі: А.Аўдзяевіч (труба, трамбон), А.Газізаў (гітара), А.Каляда (клавішныя), В.Разанаў (басгітара), В.Чырвоны (усе вакал). У сучасным складзе: Алеся (А.А.Ярмоленка; салістка), С.Герасімаў (гітара, вакал), Сацура, А.Цераховіч (ударныя), У.Чыж (гітара, клавішныя, вакал), А.Ярмоленка, С.Ярмоленка (басгітара, камп’ютэрная аранжыроўка, клавішныя). У рэпертуары песні'бел. і рас. кампазітараў, у т.л. У.Будніка, Я.Глебава, Л.Захлеўнага, А.іванова, І.Іванова, А.Пахмутавай, Я.Пцічкіна, С.Касторскага, Сацуры, Э.Ханка; песенныя праграмы: «Шлях да Беларусі», «Анатоль», «Есць лёс у мяне», «Я з вамі не развітваўся ніколі», «Перажывём», «Нашы
    песні — наша жыццё», якія з’яўляюцца і назвамі дыскаў. Пры анса.мблі дзейнічаюць маладзёжная студыя «Сябры» (з 1992, кіраўнік А.Ярмоленка), дзіцячы ансамбль «Буслік» (з 1993, кіраўнік У.Сарокін). Лаўрэат Усесаюзных конкурсу сав. песні (1977), тэлеконкурсу «3 песняй па жыцці» (1979). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984.
    Ансамбль «Сябры».
    СЯБРЫНА, народны звычай сумеснага карыстання сенажаццю, пашай, пчоламі, падоранай жывёлай і г.д. Саўладальнікаў маёмасці называлі сябрамі. Характэрнымі рысамі адносін паміж імі была дружба і ўзаемадапамога. Звычай С., як і бонда, патранімічнага .паходжання. Была найб. пашырана ў 14—16 ст. на Пд Беларусі. Рэшткі С. захоўваліся да 20 ст. Вядома была і на Украіне.
    «СЯБРЫНА», клуб аматараў бел. нар. творчасці ў г. Вільнюс. Засн. ў 1987 пры Літ. Рэсп. Палацы культуры прафсаюзаў. Аб’ядноўвае больш за 200 чал. розных нацыянальнасцей. Асн. мэта — зберагчы на літ. зямлі, дзе пражывае больш за 50 тыс. беларусаў, бел. звычаі, бел. мову, нар. песні, адрадзіць бел. святы. нар. гульні. Праводзіць сустрэчы з бел. вучонымі і дзеячамі культуры, гісторыкамі, мастацтвазнаўцамі, філолагамі, пісьменнікамі. Арганізоўвае вечарыны, прысвечаныя гіст. і культ. датам Беларусі, сустрэчывечарыны на святы, канцэрты, выстаўкі ма'ладых бел. мастакоў — т.зв. «беларускі куток» на штогадовым літ. свяцекірмашы «Казюкас». Для дзяцей горада праводзіць навагоднія і інш. святы на бел. мове. Па ініцыятыве клуба «С.» на літ. радыё арганізавана і вядзецца на бел. мове перадача «Беларускае слова на хвалях Літвы», у газ. «Lietuva» («Літва») выходзіць старонка клуба — «Пагоня». 3 1990 на літ тэлебачанні заснавана перадача «Запрашае «Сябрына», якая выходзіць у эфір 2 разы на тыдзень Падтрымлівае цесныя сувязі з Бел. фондам культуры, згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына», Нац. навук.асв. цэнтрам імя Ф Скарыны Пры клубе дзейнічае аднайм. хор бел. нар. песні.