Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СЯВЁНЬКА. ёмістасць для ручной сяўбы ў многіх народаў. На Беларусі рабілі з саломы, лазы, лубу (кары ліпы, вяза), тонкай хваёвай дранкі і інш., дно — з
тонкай дошчачкі; Сустракаліся С. палатняныя (каркас з тонкіх дубцоў, расшчэпленых папалам, дно з тонкіх драўляных клёпак). Мелі разнастайную форму: круглую, авальную, прамавугольную, пяцівугольную, звычайна крыху расшыраныя ўверсе. Памеры С.: вышыня 17—26, даўжыня 36—60, шырыня 33—36 см. Для нашэння С. рабілі вушкі (з сыра
мятнай скуры, пянькі, дроту), да якіх прывязвалі рэмень, вяроўку, зрэдку ручнік, што надзяваліся йераз плячо. У паўд.зах., зах., йэнтр. і паўн. раёнах Беларусі найб. пашыраны С. саламяныя. на Магілёўшчыне, ва ўсх. частцы Міншчыны — лубяныя; палатняныя бытавалі ў Клімавійкім і суседніх раёнах. С. выкарыстоўвалі да сярэдзіны 20 ст.
А.Ф.Літвіповіч.
СЯВЁРЫКАЎ Валерый Мікалаевіч (18.1.1947, г. Балтыйск Калінінградскай вобл., Расія — 22.7.1997), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1993). Скончыў БДУ (1969). 3 1969 у 1нце фізікі, з 1993 у Інue малекулярнай і атамнай фізікі Hau. AH Беларусі. Навук. працы па нелінейных палярызацыйных з’явах у спектраскапіі і лазернай фізіцы. Распрацаваў тэорыю аптычных рэзанатараў і лазерных сістэм з улікам дынамікі стану палярызацыі выпрамянення, развіў
Сявенькі.
СЯВЕЦ 333
тэорыю станыянарных і дынамічных палярызацыйных з’яў у газавых лазерах з анізатропнымі рэзанатарамі. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв. Лазеры с анмзотропнымп резонаторамн. Мн.. 1988 (разам з А.П.Вайтовічам); Decay rale of Ilie electromagnetic field
polarization in a vector laser (разам з А.П Вайтовічам. А.М Кульмінскім) Ц Journal of optics В: Quantum and Semiclassical Optics. 1998. Vol. 10. №1.
СЯВЁЦ ЗАЛАЦІСТЫ (Pluvialis), род птушак сям. сяўцовых падатр. кулікоў.
3 віды: тулес, уласна С.з. (Р. аргісагіа) і С. буракрылы (Р. dominica). Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Гняздуюцца на балотах, у далінах рэк, азёрных катлавінах. С. буракрылы зімуе ў паўд. ч. Паўд. Амерыкі. На Беларусі 2 віды: С.з. і тулес. Рэдкае гнездаванне С.з. адзначана ў паўн. ч. рэспублікі; занесены ў Чырв. кнігу. Пачатак асенняга пралёту птушак супадае з сяўбой азімых (адсюль бел. назва роду).
Даўж. да 30 см, маса да 220 г. Крылы вострыя, хвост невял., прамы або крыху закруглены. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі, насеннем і ягадамі раслін. Адкладваюць да 4 яец. А.М.Петрыкаў.
334 СЯДЗЕГАЎ
СЯДЗЁГАЎ Роберт Сяргеевіч (н. 12.5.1934, г. Шуміха Курганскай вобл., Расія), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1978), праф. (1981). Скончыў Ленінградскі караблебуд. інт (1957). 3 1958 у Чэлябінскім політэхн. інце. 3 1963 у Цэнтр. н.д. і праектнатэхнал. інце арганізацыі і тэхнікі кіравання (з 1963 заг. лабараторыі, з 1970 нам. дырэктара), з 1991 заг. кафедры Бел. эканам. унта, з 1997 — Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах удасканальвання сістэм кіравання прадпрыемствамі, аргцыямі і фірмамі, выкарыстання ў кіраванні вытвсцю сучасных інфарм. тэхналогій і сродкаў электроннай выліч. тэхнікі. Распрацаваў канцэпцыю інтэграваных аўтаматызаваных сістэм кіравання маш.буд. і прыборабуд. прадпрыемствамі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972. Дзярж. прэмія СССР 1984.
7«: Техннкоэкономяческое планнрованне я учет в АСУ. Мн.. 1974 (разам з Б.В.Пашкевічам); йнтеграцня пронзводственного планнрованяя. М., 1978 (разам з Н.М.Арловай, Ю.І.Сідаравым); Машннная снстема технякоэкономнческого планмровання на предпрнятмн. М , 1982 (разам з Н.М.Арловай, М.І.Чашэнкам); АСУ на промышленном предпрнятпн: Справ. 2 нм. М., 1989 (у сааўт); Основы менеджмента н маркетннга. Мн., 1995 (у сааўт); Управпенне персоналом. Мн., 1997 (разам з М.І.Кабушкіным, В.М.Крыўцовым); Теормя смстемного менеджмента. Мн., 2001 (у сааўт.); Управленне персоналом: От фактов настояшего к возможностям будушего. Мн , 2002 (у сааўт).
СЯДЗЕНКА Манвей Васілевіч (19 8.1900. с. Кармавое Рамонтненскага рна Растоўскай вобл., Расія — 3.9.1977), бел. геолаг. Др геолагамінералагічных н. (1962), праф. (1963). Скончыў Новачаркаскі індустр. інт (1934). У 1942—44 дырэктар Геолагаразведачнага інта ў Маскве. 3 1963 у Бел. інue чыг. транспарту. Даследаванні па гідрагеалогіі радовішчаў карысных выкапняў, інж. геалогіі асобных рэгіёнаў Беларусі. Аўтар падручнікаў па інж. геалогіі і гідрагеалогіі.
Тв:. Геологня, гндрогеологмя н мнженерная геологмя. 2 нзд. Мн„ 1975; Основы гндрогеологнн н ннженерной геологян. 3 нзд. М.. 1979.
СЯДЗІБА, с я л і б а, комплекс жылых, гасп., вытв. і інш. будынкаў, якія разам з зямельным надзелам складаюць адзінае гасп.эканам. і арх.кампазіцыйнае цэлае Розныя тыпы С. (сялянскія, рамеснікаў, гандляроў, панскія і інш.) складваліся і развіваліся ў залежнасці ад гіст. 1 сац.экана.м. умоў і вылучаліся асаблівасцямі планіроўкі і арх. вырашэннямі.
На Беларусі вылучэнне асобных С. на паселішчах. паводле археалогіі, пачалося ў жал. веку, У стараж. Віцебску, Полацку, Мінску, Брэсце і інш. у С. ўваходзілі адна, зрэдку некалькі жылых пабудоў, з хлявамі і майстэрнямі. Тэр. rap С. абносілі плотам. У склад сялянскіх С уваходзілі хата і гасп. пабудовы (свіран, варыўня, павець, хлеў, абора, гумно, пуня, асень, лазня і інш.). Паводле планіровачнай аргцыі вядомы некалькі тыпаў С Дварыкомплексы (на Пн) характарызуюцца цесным спалучэннем, нават перакрыццем агульным дахам жылых і гасп. пабудоў. Вянковы двор (на У, ПнУ) утваралі пабудовы, што стаялі вакол прамавугольнага ў плане двара, Пагонны двор (на 3, ПдЗ, у цэнтры) фарміраваўся размяшчэннем пабудоў у адну лінію ў глыбіню двара. Вядомы таксама Г і Ппадобныя, 2радныя пагонныя і С з незвязанымі пабудовамі У гарадах і мястэчках С. сельскага тыпу будавалі на ўскраінах. У цэнтры пераважалі С. рамеснікаў і гандляроў (гл. Дом рамесніка), у якія ўваходзілі хаты, крамы, майстэрні, свірны, лямусы і інш. П а н с к і я С. (шляхецкія, магнацкія) вядомы з 11—12 ст Некат. з іх, у т.л. замкі, сталі пачаткам фарміравання гарадоў і мястэчкаў. Невял. С. складаліся з сядзібнага дому, свірна, хлявоў, адрын, гумна і інш. У буйных С. з інтэнсіўнай с.г. вытворчасцю з 16 — пач. 17 ст. ў архпланіровачнай структуры вылучаліся гасп двор (жылы дом, флігелі, пякарні, скарбніцы і інш ), фальварак, гумнішча, аборы, млынаваброварныя комплексы і інш. У загарадных магнацкіх С.рэзідэнцыях пераважалі жылыя і дапаможныя будынкі, былі «паляўнічыя дамы». Асобны комплекс паблізу іх гасп. часткі стваралі жылыя дамы эканома і работнікаў. У склад некат. С. уваходзілі каплійы, арсеналы, кардэгарды, грыдніцы,
гасціныя дамы, псярні. Пры многіх панскіх С. існавалі сады; з 17 ст. — і т.зв. італьян. сады, якія спалучалі рысы рэгулярнага парку і саду (гл. Садовапаркавае мастацтва). 3 18 ст. абавязковым элементам панскай С. становіцца парк, напачатку рэгулярнага тыпу, а з 19 ст. — пейзажнага (вёскі Берасценава Аршанскага. Варацэвічы Іванаўскага, Дубай Пінскага рнаў, Жамыслаўская сядзіба, Кухціцкая сядзіба, Лынтупская сядзіба, Поразаўская сядзіба, Станіславоўская сядзіба, Столінская сядзіба «Манькавічы»), У гар. панскай С. гал. будынак — сядзібны дом — не меў перад сабой вял. параднага дваракурданёра (rap. С. Ваньковічаў у Мінску, гл. Мінскія сядзібы Ваньковічаў), стаяў на «чырвонай» лініі забудовы (Гродна, Брэст, Нясвіж). 3 19 ст. пашырылася будва гар. асабнякоў. 3 канца 1920х г. сялянская С. істотна змянілася пад уплывам працэсаў калектывізацыі. Многія гасп. пабудовы в'ыйшлі з ужытку, паменшыліся памеры гасп. будынкаў, пачалі знікаць С. вянковыя і дварыкомплексы. Найб. пашыраны тып С. — з нязвязанымі пабудовамі. Больш свабоднае размяшчэнне пабудоў дазволіла палепшыць сангігіенічныя ўмовы, павялічыць памеры садоў і кветнікаў, увесйі ў архітэктуру С. такія элементы, як ганкі, веранды, альтанкі. Сац.эканам. змены ў 2й пал. 20 ст. адзначаны павелічэннем плошчаў зямельных надзелаў С., будвам гаражоў, некат. вытв. будынкаў, лазняў і інш. У сучаснай сельскай архітэктуры С. наз. таксама вытв. і грамадскаадм. цэнтры калгасаў, саўгасаў і інш. Яны функцыянальна падзяляюцца на сялібныя, гасп. і вытв. зоны (вёскі Аснежыцы, Верцялішкі, Мышкавічы, пас. Жамчужны). Лепшыя прыклады цэнтр. С. вызначаюцца ансамблевасцю забудовы, добраўпарадкаваннем і інж. абсталяваннем. Пры стварэнні С. улічваюцца спецыфіка вясковага жыцця. мясц. традыцыі і асаблівасці. У 1990я г. з’явіліся фермерскія С., прызначаныя для гаспадаркі, якая мае ўласныя сродкі вытворчасці, у якой заняты ўсе члены сям’і. На фарміраванне такой С. ўплывае спецыялізацыя вытворчасці (утрыманне буйной рагатай жывёлы, птушкагадоўля, раслінаводства і інш.), наяўнасць дарог, асаблівасці рэльефу і
Да аРт Сядзіба. Сядзібная забудова ў вёсцы Берасценава Аршанскага раёна Віцебскай вобл. 3 малюнка Н.Орды. 1877.
Сядзіба ў вёсцы Варацэвічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл. 3 літаграфіі паводле малюнка Н.Орды. 1879.
г.д. Традыц. формы С. захаваліся ў забудове гар. пасёлкаў і гарадоў, што надае ім непаўторнае маст. аблічча. Гл. таксама Народнае дойлідства, Сельская архітэктура.
Літ:. Кулагнн А.Н. Архмтектура дворцовоусадебных ансамблей Белорусснм: Вторая половнна XVIII — начало XIX в. Мн.. 1981; Локотко А.Н. Белорусское народное зодчество: Середмна XIX—XX в. Мн., 1991; Сергачев С.А. Белорусское народное зодчество. Мн., 1992. С.А.Сергачоў. СЯДЗІБНЫ ДОМ, 1) жылы будынак у панскай сядзібе, які адрозніваўся ад палаца меншымі памерамі і колькасцю памяшканняў, больш простым арх.маст. вырашэннем фасадаў і інтэр’ераў; арх.планіровачны цэнтр сядзібы. Вядомы на тэр. Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і інш. у 16 — пач. 20 ст. Будавалі пераважна ў сельскай мясцовасці, у гарадах і мястэчках найчасцей былі зімовым жыллём сям’і пана. Першапачаткова — драўляныя будынкі, выкананыя ў традыцыях нар. дойлідства на ўзор 2 і 3камерных сял. хат, але мелі печ з комінам, шкляныя вокны, ганак 3 17 ст. пашырылася будва мураваных С.д. (напр., у в. Гайцюнішкі Воранаўскага рна). Развіццё планіроўкі С.д. садзейнічала дыферэнцыяцыі памяшканняў паводле іх функцыян прызначэння, вылучэнню алькежаў, флігеляў. Часцей выкарыстоўвалася анфіладная планіроўка, сім. кампазіцыя аб’ёмаў. Цэнтр. ч. дома вылучалася адкрытым слупавым (нагадвала сваімі формамі каланаду) ці закрытым ганкдм, мезанінам, балконам (напр., у вёсках Відзы Лаўчынскія Браслаўскага, Кашубінцы, г. Навагрудак Гродзенскага рнаў). Архітэктура правінныяльных С.д. спалучала прынцыпы вядучых маст. стыляў з традыцыямі мясц. дойлідства. 3 18 ст. С.д. атрымалі выразныя барочныя сілуэтныя кампазіцыі, складаныя формы дахаў (ламаныя, мансардавыя), якія дапаўняліся аб’ёмамі прыбудаваных алькежаў з шатровы.мі дахамі (г.п. Копысь Аршанскага рна). 3 канца 18 ст. пашырыліся класіцыстычныя кампазіцыі, засн. на вылучэнні гал. фасада і ўвахода (гарады Ваўкавыск, Кобрын, в. Яйавічы Клецкага рна). У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. часта выкарыстоўваліся прыёмы эклектыкі (Чырвонабярэжская сядзіба, Краскаўская сядзіба). 2) У сучаснай забудове