• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.. Т я г а й Г.Д. Крестьянское восстанме в Корее, 1893—1895. М„ 1953.
    Ю.В.Бажэнаў.
    СЯЛЯНСКАЯ ВАЙНА 1524—26, найбуйнейшае антыфеад. выступленне сялян (падтрымана асобнымі гарадамі і рыцарамі) у сярэдневяковай Германіі, у частцы Аўстрыі і Швейцарыі. Была працягам шматлікіх сял. хваляванняў з 14 ст. (рух Г.Бёгайма, змова «Байімака» і інш.). Праходзіла ва ўмовах рэліг. Рэфармацыі. Выклікана эканам., сац. і паліт. прычынамі (уціск сялян землеўласнікамі, падатковы прыгнёт, у т. л. царк. дзесяціна, і інш.). Пачалася ў чэрв. 1524 з паўстання на Пд Германіі (ландграфства Шцюлінген). Пад уплывам прапаганды Д Мюнцэра і анабаптыстаў паўстанне набыло арганізаваны характар. 3 пач. 1525 яно ахапіла Верхнюю Швабію і Франконію. У крас. 1525 паўсталі сяляне ў Цюрынгіі, у маі — у Ціролі. Лідэрамі паўстанцаў былі Мюнцэр, Ф./еер, М.Гайсмайр і інш. У раёнах сял. паўстанняў дзейнічалі буйныя атрады колькасцю да некалькіх тыс. чал., яны авалодалі шэрагам замкаў. Былі распрацаваны некалькі утапічных праграмных дакументаў паўстанцаў («Артыкульнае пісьмо», «12 артыкулаў», «Гейльбранская праграма» і інш.), якія з пазіцый «боскага права» адлюстроўвалі ідэю сац. справядлівасйі. Многія вёскі і цэлыя мясцовасці ад.маўляліся ад выканання феад. павіннасцей і патрабавалі ад сваіх землеўласнікаў іх ліквідацыі. Але разрозненасць асн. цэнтраў паўстанняў і іх слабая падтрымка бюргерствам аблегчылі задушэнне сял. вайны сіламі Швабскага саюза і інш. рыцарскіх войск. Апошнімі супраціўляліся паў
    СЯЛЯНСКАЯ	339
    станцы ў Ціролі, Карынтыі, Штырыі, Крайне (да лета 1526). Паражэнне С.в. не прывяло да істотных змен у становішчы сялянства ў Германіі, але вайна засведчыла вял. сац. актыўнасць сял. саслоўя. Рэхам С.в. была Мюнстэрская камуна (1534—35).
    У марксісцкай гістарыяграфіі С.в. 1524—26 разглядаецца як кульмінацыя раннебурж. рэвалюцыі перыяду Рэфармацыі.
    Літ.: Н в о н н н Ю.Е. «Вся власть должна быть отдана простому народу» // Н жнвы памятью столетай: Очеркм о вождях нар. двнженмй в срелневековой Европе. Мн.. 1987; Blickle Р. Die Revolulion von 1525. Munchen, 1993.
    СЯЛЯНСКАЯ ВАЙНА 1628—45 у К і т а і, народнае паўстанне ў Кітаі ў 1й пал. 17 ст., якое скінула дынастыю Мін. Выклікана ростам жабрацтва шырокіх сял. мас зза недахопу ворных зямель, цяжкіх падаткаў і карупцыі чыноўніцтва. Пачалося ў 1628 у правінцыях Шэньсі і Хубэй; неўзабаве ўзнік ачаг паўстання і ў прав. Сычуань, які ўзначаліў Чжан Сяньчжун; абодва яны дзейнічалі паасобку. Кіруючыся канфуцыянскімі ідэямі сац. справядлівасці і роўнасці, паўстанцы знішчалі буйных землеўладальнікаў, чыноўнікаў і ліхвяроў, размяркоўваючы іх маёмасць сярод беднаты. Урадавыя войскі да 1638 разграмілі асн. сілы паўстанцаў, але неўраджай і голад у пач. 1640х г. прыцягнулі да паўстання новыя нар. масы. Кіраўнік ХубэйШэньсійскага цэнтра паўстання (з 1636) Лі Цзычэн стварыў рэгулярную армію і пачаў ствараць уласныя органы ўлады. У пач. 1644 ён быў абвешчаны ў г. Сіянь імператарам. 25.5.1644 яго войскі ўвайшлі ў Пекін; апошні імператар дынастыі скончыў самагубствам. Тым часам У Саньгуй, камандуючы ўрадавай арміяй, якая ахоўвала паўн. мяжу, заключыў саюз з маньчжурамі і прапусціў іх войска праз Вял. кіт. сцяну. У баі 27.5.1644 маньчжуры разбілі войскі Лі Цзычэна (ён загінуў у 1645), у 1647 — войска Чжан Сяньчжуна, у Кітаі запанавала дынастыя Цын.
    маі—чэрв. 1670 авалодалі гарадамі Царьшын, Чорны Яр, Астрахань, дзе знішчылі царскіх ваявод і ўвялі самакіраванне на казацкі ўзор. У жн. 1670 Разін на чале войска (каля 10 тыс. чал.) пайшоў уверх па Волзе, авалодаў гарадамі Самара, Саратаў і інш., асадзіў Сімбірск. Ён і яго паплечнікі абвяшчалі, што ў іх войску нібыта знаходзяцца царэвіч Аляксей Аляксеевіч (сын Аляксея Міхайлавіча), які паводле бацькоўскага ўказа ідзе на Маскву «пабіць» баяр, дваран, ваявод і купцоў «за здраду», а таксама звергнуты патрыярх Нікан. У сваіх «спакусных лістах» Разін заклікаў паслужыць цару і «чорным людзям даць свабоду». Паўстанні ахапілі вялізную тэр. аж да цэнтр. раёнаў краіны: знішчаліся памешчыкі і іх прыказчыкі, ваяводы і інш. прадстаўнікі ўлады, стваралася мясц. самакіраванне. У кастр. 1670 ваявода Ю.Барацінскі разбіў каля Сімбірска гал. войска Разіна, які быў паранены' і ўцёк на Дон. У канцы 1670 — пач. 1671 царскія войскі жорстка задушылі асн. ачагі сял. вайны, акрамя Астрахані. Заможныя казакі скінулі ўладу Разіна на Доне, у крас. 1671 схапілі яго і выдалі ўраду (16.6.1671 пакараны смерцю ў Маскве). Паўстанцы з Астрахані на чале з Ф.Шалудзяком у маі—чэрв. 1671 здзейснілі новы няўдалы паход на Сімбірск. У снеж. 1671 Астрахань здалася царскім войскам. Тэрмін «С.в. 1670—71», які замацаваўся ў сав. гіст. лры з 1930х г., у сучаснай рас. гіст. лры (з пач. 1990х г.) найчасцей замяняецца тэрмінам «паўстанне Разіна».
    Літ Степанов Н В. Крестьянская война в Россяя в 1670—1671 гг. Т. 1—2 (ч. I). Л., 1966—72; Соловьев В.М. Поход за утраченной волей. М., 1990; Я го ж. Современннкп п потомкн о восстаннн С.Т.Разнна. М., 1991	МГ.НШцін.
    СЯЛЯНСКАЯ ВАЙНА 1773—75 у Расіі, Пугачова паўстанне, масавы антыўрадавы рух казакаў, прыгонных сялян, заводскіх рабочых, нярус. народаў (асабліва башкіраў на чале з Салаватам Юлаевьш) пад кіраўніц
    твам Е\Пугачова на р. Яік (цяпер Урал), Урале, у Зах. Сібіры, Прыкам’і, Паволжы, Зах. Казахстане і Слабадской Украіне. Выклікана ўзмацненнем прыгонніцтва, уціскам казакаў і нярус. народаў з боку рас. ваен. і цывільнай бюракратыі, прадпрымальнікаў. Пачалася ў вер. 1773 як паўстанне яіцкіх' казакаў на чале са збеглым данскім казакам Пугачовым, які абвясціў сябс імператарам Пятром 111, быццам бы цудам выратаваным і намерыўся заняць прастол, каб усталяваць «справядлівае» казацкае царства. У вер.кастр. 1773 Пугачоў захапіў шэраг крэпасцей і ўмацаванняў, дзе знішчаў афшэрау, забіраў артылерыю, боепрыпасы, і на чале войска (каля 2500 чал., 20 гармат) 16.10.1773 асадзіў г. Арэнбург. Хоць аблога Арэнбурга была беспаспяховай, Пугачоў адбіў некалькі вылазак гарнізона. разбіў карныя атрады ген. В.А.Кара і палк. П.М.Чарнышова. Яго армія, куды прыбывалі сяляне, работнікі уральскіх заводаў (прывозілі з сабой і гарматы), башкірскія і інш. атрады, у снеж. 1773 налічвала 25 тыс. чал. і 86 гармат. 3 яе склалу вылучаліся асобныя атрады, якія пашыралі паўстанне на суседнія тэрыторыі. Кіравала арміяй і была адм.паліт. цэнтрам паўстання Ваен. калегія. У сваіх маніфестах і ўказах ад імя Пятра III Пугачоў абяцаў казакам, сялянам і прыгнечаным народам волю і зямлю, заклікаў іх разам змагацца супраць улады Кацярыны II і дваран. У крас. 1774 урадавыя войскі разбілі армію Пугачова, які адступіў на Урал і ў Зах. Сібір, дзе зноў авалодаў шэрагам крэпасцей. Пасля новых няўдалых баёў з урадавымі атрадамі ён накіраваўся да Паволжа з мэтай ісці на Маскву. 23.7.1774 яго армія штурмам узяла г. Казань (акрамя крамля), але 23—26 ліп. была разбіта атрадам падпалк. І.І.Міхельсона. Пугачоў перайшоў на правы бераг Волгі, дзе пачалося ўсеагульнае паўстанне сялян супраць памешчыкаў і адміністрацыі. Маніфестамі ад 28 ліп. і
    СЯЛЯНСКАЯ ВАЙНА 1670—71 у Расіі, Разіна паўстанне, масавы антыўрадавы рух казакаў, прыгонных сялян, пасадскіх людзей, паволжскіх народаў (чувашоў, мары, мардвы, татар) на Доне, у Паволжы і Слабадской Украіне. Выклікана ўзмацненнем прыгонніцтва ў Цэнтр. Расіі і пашырэннем яго на паўд. і паўд.ўсх. ўскраіны. Кіраўнікі: С.Ц.Раз/w. В.Р.Ус,’ Ф.Шалудзяк і інш. С.в. папярэднічаў у 1667—69 паход казацкай беднаты на чале з Разіным на р. Яік (цяпер Урал) і па Каспійскім м. (разрабаваны прыбярэжныя правінцыі Персіі. вызвалены рас. нявольнікі), пасля заканчэння якога Разін заснаваў на Доне апорны пункт — Кагальніцкі гарадок. Сюды збіраліся казакі і збеглыя сяляне. Вясной 1670 Разін захапіў уладу на Доне і на чале сваіх атрадаў пайшоў на Ніжнюю Волгу. Паўстанйы нанеслі паражэнні ўрадавым войскам, у
    Да арт. Сялянская вайна 1773—75. М.І.А в і л а ў. Рабочыя прывозяць Пугачову гарматы. 1924.
    340 СЯЛЯНСКАЯ
    11 жн. 1774 ён («імператар Пётр III») вызваляў сялян ад прыгону і заклікаў знішчаць памешчыкаў. На чале новага войска Пугачоў пайшоў на Пд, узяў Саранск, Пензу, Саратаў і інш. гарады, але 5.9.1774 канчаткова разбіты Міхельсона.м на Пд ад г. Царыцын. Неўзабаве яго схапілі і выдалі ўладам яго прыбліжаныя; пасля следства і суда ён з найб. актыўнымі паплечнікамі 21.1.1775 пакараны смерйю ў Маскве. Былі забіты, пакараны смерцю, закатаваны, зазналі цяжкія цялесныя пакаранні, катаргу і ссылку тысячы інш. удзельнікаў сял. вайны, апошнія ачагі якой задушаны да лета 1775. Тэрмін «С.в. 1773—75» побач з тэрмінам «паўстанне Пугачова» замацаваўся ў сав. гістарыяграфіі з 1940— 50х г. У сучаснай рас. гіст. лры (з 1990х г.) найчасцей ужываецца тэрмін «паўстанне Пугачова».
    Літ:. Крестьянская война в Росскм в 1773—1775 гг.: Восстанне Пугачева. Т. I—3. Л., 1961—70; Овчянннков Р.В. Манмфесты п указы Е.Н.Пугачева: Нсточннковедч. нсслед. М., 1980. М.Г Нікіцін. СЯЛЯНСКАЯ ВАЙНА ПАЧЛТКУ 17 ст , пашыраны ў савецкай гістарыяграфіі тэрмін для абазначэння сукупнасці разнастайных па сваёй прыродзе і складзе іх удзельнікаў масавых хваляванняў у Расіі пач. 17 ст., у т.л. Балотнікава паўстання 1606—07. Гл. «Смута».
    «СЯЛЯНСКАЯ ДбЛЯ», газета аргцыі «Беларускае працоўнае сялянства». Выдавалася ў чэрв. 1921 — крас. 1922 у г. Каўнас (Літва) на бел. мове, выходзіла нерэгулярна. Рэдакцыя стаяла на пазіцыях непадзельнасці і незалежнасці Беларусі, прапаведавала ідэю сац. і нац. самаўсведамлення сялянства, гуртавання яго сіл на вызв. барацьбу супраць польскай акупацыі. Асобныя публікацыі скіраваны на барацьбу за незалежнасць Беларусі. Аддавала ўвагу выбарам у Віленскі сойм, пытанню далучэння Віленшчыны да Польшчы. Змясціла рэзалюцыі 1й Усебел. канферэнйыі (вер. 1921, Прага), дэкларацыю ўрада БНР у сувязі з 4й гадавінай абвяшчэння суверэнітэту Беларусі, матэрыялы пра каап. рух і школьнае пытанне. Друкавала творы П.Мядзёлкі, А.Смаленца, І.Дварчаніна (пад псеўд. І.Гудок), В.Мурашкі (В.Маслоўскай), В.Ластоўскага (пад псеўд. Юрый В ), Т.Грыба (пад псеўд. А Небарака), М Бяздольнага. Выйшла 7 нумароў. А. С.Ліс. «СЯЛЙНСКАЯ НІВА», грамадскапалітычная, літ. і гасп. газета Бемрускага сялянскага саюза. Выдавалася з 6.12.1925 да 7.7.1930 у Вільні на бел. мове 2 разы на тыдзень. Выдавец Ф.Ярэміч. Проціпастаўляла сац.паліт. і нац. інтарэсы зах.бел. сялянства «нацыянальначужому» гораду, культывавала бел. сял. традыцыі. Адстойвала сваю тактыку барацьбы за нац. незалежнасць. Друкавала вершы М.Васілька, М.Краўцова,