• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ларусь, Кодэксе аб шлюбе і сям’і 1999. С.п. заклікана садзейнічаць умацаванню сям’і, пабудове сямейных адносін на добраахвотным шлюбным саюзе, роўнасці правоў мужа і жонкі ў сям’і, на ўзаемнай любові, павазе і ўзаемадапамозе ўсіх членаў сям’і, устанаўленню правоў дзяцей і забеспячэнню іх прыярытэту ў адпаведнасці з законам, ахове мацярынства і бацькоўства, забеспячэнню спрыяльных умоў для развіцця і станаўлення кожнага дзіцяці. Абарона правоў, што вынікаюць са шлюбных і сямейных адносін, ажыццяўляецца судом, органамі апекі і папячыцельства, a таксама дзярж. органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану. У межах, прадугледжаных заканадаўствам, дапускаецца самаабарона С.п. Значная частка асабістых адносін паміж членамі сям’і застаецца паза межамі прававога ўздзеяння і рэгламентуецца толькі нормамі маралі. Грамадзянскае, жыллёвае і інш. заканадаўства прымяняецца да сямейных адносін толькі ў выпадку адсутнасці рэгулявання гэтых адносін заканадаўствам аб шлюбе і сям’і. Міністэрствы і інш. рэсп. органы дзярж. кіравання могуць выдаваць нарматыўныя прававыя акты па пытаннях, што датычацца сямейных і шлюбных адносін, у выпадках і межах, прадугледжаных законам. Э./.Кузьмянкова. СЯМЕЙСТВА, таксанамічная катэгорыя ў біял. сістэматыцы Аб’ядноўвае блізкія роды, якія маюць агульнае паходжанне. Напр., С. букавых утвараюць роды бук, дуб і інш., С. вавёркавых — роды вавёркі, суркі і інш. Некат. С. маюць вял. колькасць родаў (складанакветныя — каля 1 тыс., хамяковыя — каля 100). іншыя некалькі родаў і нават адзін (напр., бабровыя). Лай. назву С. ўтвараюць шляхам прыбаўлення да асновы тыповага роду канчатка idae (у заалогіі і вірусалогіі) і асеае (у батаніцы, мікалогіі і бактэрыялогіі). Буйныя С. часам разбіваюць на падсямействы (канчаткі адпаведна inae і oideae), трыбы (калены), падтрыбы (падкалены). Блізкія С. аб’ядноўваюць у атрады ў жывёл і ў парадкі ў раслін, часам у прамежкавыя групы — надсямействы, падатрады і інш.
    СЯМЁКА Ігар Васілевіч (н. 20.2.1961, г. Гомель), бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1986). 3 1992 гал. мастак Гомеля. 3 1995 старшыня Гомельскай абл. аргцыі Бел. саюза мастакоў. Працуе ў галіне станковай графікі, акварэлі і жывапісу ў стылі мадэрн. Сярод твораў: графічныя серыі «Маё Палессе», «Мінск святочны» (абедзве 1986), «Ідалы» (1988); жывапісныя — «Утаймаванне кентаўра» (1994), «Анёл, які трымае лёсы» (1995), «Бітва кентаўраў» (1996), «Дваістасць» (1999), «Чарнобыльскі разлом» (2001), трыпціх «Адам і Ева» (2002) і інш.
    СЯМЁНІКАЎ Іван Фёдаравіч (парт. псеўд. Паўлаў, Паўлуша, Г у с таў, Аркаша, Юрка; 11.9.1905, г.
    Віцебск — 9.4.1985), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. 3 1922 працаваў у паравозных майстэрнях Віцебска. У 1927— 29 у Чырв. Арміі. У 1929—30 на камсам. і прафс. рабоце. 3 кастр. 1930 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: заг. ваен. аддзела ЦК, сакратар Віленскага акр кта, інструктар ЦК КПЗБ, у 1932—37 чл. ЦК, Сакратарыята ЦК КПЗБ. Дэлегат II з’езда КПЗБ (1935), VI з’езда Кампартыі Польшчы (1932). У 1937—56 неабгрунтавана рэпрэсіраваны, працаваў на Д. Усходзе. У 1956—57 на сав. рабоце ў Мінску.
    СЯМЁНЧАНКА Віталь Паўлавіч (н. 22.1.1951, г.п. Парафіеўка Ічнянскага рна Чарнігаўскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне гідрабіялогіі. Др біял. н. (1992). Скончыў БДУ (1973). 3 1972 у Інue заалогіі АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па структуры супольнасцяў, папуляйыйнай экалогіі зоапланктону.
    Тв:. Бнологня н продукцня леднмковых релмктовых ракообразных. Мн., 1986 (разам з Л.М.Сушчэнем, В.В.Вежнаўцом); Продукцяя планктонных ракообразных н факторы среды. Мн.. 1990 (у сааўт.).
    І.Сямека. «Дваістасць». 1999.
    СЯМЁЎСКІ Васіль Іванавіч (6.1.1849, г. Полацк Віцебскай вобл. — 4.10.1916), расійскі гісторык народніцкага кірунку, грамадскі дзеяч. Брат М.І. Сямеўскага. Праф. (1882), др рус. гісторыі (1889). Скончыў Пецярбургскі унт (1872), у 1882—86 у ім прыватдацэнт. Вывучаў гісторыю сялянства 18—19 ст. і рабочага класа ў Расіі, вызв. рух дзекабрыстаў і петрашэўцаў. Адзін са стваральнікаў партыі нар. сацыялістаў (1906), чл. яе UK. У працах С. «Сяляне ў йараванне
    імператрыцы Кацярыны II» (т. 1—2, 1881—1901), «Сялянскае пытанне ў Расіі ў XVI11 і першай палавіне XIX ст » (т. 1—2, 1888), «Рабочыя на сібірскіх залатых промыслах» (т. 1—2, 1898), «Палітычныя і грамадскі?! ідэі дзекабрыстаў» (1909), «М.В.БуташэвічПетрашэўскі і петрашэўцы» (ч. 1, 1922) багаты архіўны матэрыял. У 1913—16 адзін са стваральнікаў і рэдактар гіст.літ. часопіса ліберальнанародніцкага кірунку «Голос мкнувшего». ЭЛКарнйовіч
    СЯМЁЎСКІ Міхаіл Іванавіч (16.1.1837, с. Фядорцава Пскоўскай вобл., Расія — 21.3.1892), расійскі гісторык, публіцыст. Брат В І .Сямеўскага. Тайны саветнік (1882). Скончыў Полацкі кадэцкі корпус (1852) і Дваранскі полк (Пецярбург, 1854). У 1857—61 на воен. службе. У 1863—82 на службе ў Дзярж. канцылярыі. У канцы 1850 —пач. 60х г. супрацоўнічаў у выданнях Вольнай рус. друкарні (Лондан), сабраў вакол сябе гурток апазіцыйна настроеных асоб. быў пад наглядам «Трэцяга аддзялення». У 1870—92 рэд.выдавец час. «Русская старнна». 3 1856 друкаваў свае артыкулы і нарысы па рас. гісторыі. Асн. твор — «Нарысы і апавяданні з рускай гісторыі XVIII ст.» (т. I—3, 2е выд., 1883—84). Выяўляў і друкаваў дакументы з правінцыяльных і сямейных архіваў, у т.л. мемуары КХў.Болатава, Я.П Шахаўскога, дзекабрыстаў і інш.
    Тв.: Тайная служба Петра I. Мн., 1993.
    А.М.Лукашэвіч.
    СЯМЁНАВА Ала (Альбіна Іванаўна; н. 9.8.1938, с. Бальшарэцкае Камчацкай вобл., Расія), бел. крытык, пісьменнік. Скончыла БДУ (1960). У 1960—86 працавала ў выдвах «Навука і тэхній», «Мастацкая літаратура», у 1987—94 заг. аддзела маст. крытыкі час. «Нёман». Друкуецца з 1966. Аўтар літ., лірычнафілас., настраёватэалагічных эсэ, артыкулаў пра бел. пісьменнікаў: А.Адамовіча, У.Арлова, Н.Арсенневу, Р.Барадуліна, В Бечыка, Я Брыля. А.Васілевіч, А.Вярцінскага, Л.ДранькоМайсюка, А.Дударава, А.Жука, С.Законнікава, В.Карамазава. У.Караткевіча, Х.Лялько, У.Някляева, А.Пісьмянкова, А.Разанава, Я.Саламевіча, М.Стральцова і інш., папу рымскага Яна Паўла II У аповесці «Бэзавы попел» (1994) і апавяданнях — спробы паяднаць абстрагаваную думку з эмоцыяй, лейтматыў твораў абумовіць настроем думкі аўтара.
    Тв Гарачы след таленту. Мн., 1979; Слова сапраўднага лад. Мн., 1986; Святло загадкі: Імпрэсіі і адлюстраванні. Мн., 1995.
    Ліш:. Стральцова В. Пошукі сучаснай аўтабіяграфічнай прозы // Literatura і j^zyki stowian wschodnich. Opole, 1997; B a c i л e в i ч А. «Дзе прытулак душы тваёй?..» // Полымя. 1996. № 6 А.В.Спрынчан.
    СЯМЁНАВА Кацярына Сямёнаўна (18.11.1786 — 13.3.1849), руская актрыса. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча. У 1803—26 (з перапынкам) у пецярбургскім імператарскім тры. Эмацыянальнасць і шчырасць выканання С. праявілася ў трагедыях В.Озерава:
    Антыгона («Эдып у Афінах»), Моіна («Фінгал»), Ксенія («Дзмітрый Данскі»), Паліксена («Паліксена»), Самабытна трактавала жаночыя вобразы трагедый Расіна (Герміёна —• «Андрамаха», Федра — «Федра»), Вальтэра (Меропа — «Меропа», Заіра — «Заіра»), І.Б.Ланжэп'ера (Медэя — «Медэя») і інш. Мастацтва С. вызначалася ўнугр. свабодай пачуццяў і адухоўленасцю.
    Літ.: Медведева М.Н. Екатернна Семенова: Жнзнь н творчество трагмч. актрмсы. М.. 1964.
    СЯМЁНАВА Людміла Пятроўна (н. 9.4.1944, г. Пенза, Расія), бел. канцэртмайстар. Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыла Бел. кансерваторыю (1967). 3 1966 канцэртмайстар Нац. акад. тра балета Беларусі, адначасова з 1970 артыстка аркестра творчага аб’яднання «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь». У 1970—87 вяла канцэртную дзейнасць.
    СЯМЁНАВА Марына Цімафееўна (н. 12.6.1908, С.Пецярбург), расійская артыстка балета. Нар. арт. СССР (1975). Герой Сац. Працы (1988). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1925).
    М.Сямёнава ў ролі Раймонды.
    3 1925 у Ленінградскім тры оперы і балета, з 1930 у Вял. тры ў Маскве (з 1953 балетмайстаррэпетытар), адначасова ў 1954—60 педагог Маскоўскага харэагр. вучылішча. Яе мастацтву ўласцівы віртуознасць, пластычная выразнасць поз; гарманічна спалучала героікатрагедыйны і лірыкакамедыйны пачатак. Праславілася як выканаўца вядучых партый у балетах класічнага рэпертуару: Нікія («Баядэрка» Л.Мінкуса), прынцэса Фларына («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1941.
    сямёнаў 345
    СЯМЁНАВІЧЫ, вёска ў Уздзенскім рне Мінскай вобл., на р. Уса, каля аўтадарогі Узда—Магільна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 6 км на ПдЗ ад г. Узда, 80 км ад Мінска, 28 км ад чыг ст. Нёгарэлае. 314 ж., 142 двары (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. Сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Ва ўсх. ч. вёскі селішча 16—17 ст. СЯМЁНАЎ Аляксей Фадзеевіч (6.4.1921, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 8.5.1951), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з 1944 на Карэльскім фронце. Камандзір аддз. сапёрнага батальёна сяржант С. вызначыўся ў ліп., вер. і кастр. 1944 на тэр. Карэліі, дзе ў складзе атрада абясшкодзіў больш за 1 тыс. мін праціўніка.
    СЯМЁНАЎ Андрэй Лявонцьевіч (25.10.1900, с. Юрэнева Вяземскага рна Смаленскай вобл., Расія — 11.2.1982), бел. вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства с.г. культур. Др с.r. н. (1958), праф. (1961). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў БСГА (1925). 3 1950 у Бел. НДІ земляробства (да 1976 заг. аддзелаў). Навук. працы па селекцыі і насенняводстве шматгадовых траў. Распрацаваў методыку селекцыі траў на аснове біятыпічнага адбору. Сааўтар сартоў канюшыны Цудоўная, Волат, Красавік, люцэрны пасяўной Беларуская, аўсяніцы лугавой Зорка, купкоўкі зборнай Магутная, райграсу Пашавы і інш.
    Тв.: Семеноводство многалетннх трав. 2 нзд. Мн., 1975 (разам з К.С.Уласавай).
    СЯМЁНАЎ Валерый Міхайлавіч (н. 30.10.1956, г. Віцебск), бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Др мед. н. (1990), праф. (1997). Скончыў Віцебскі мед. інт (1980), дзе і працуе (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па рацыянальных метадах лячэння хворых з інфекц. паталогіяй. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1985.
    7в.: Краснушная ннфекцмя. Мн.. 1994 (разам з А.А.Астапавым, Т.І.Дзмітрачэнка); Хламйдкйная мнфекцвя. Смоленск, 1997 (разам з М.К.Нікіфараўскім, А.В.Томчынай); Сальмонеллез: Клкннкоэпндемнол. н ммкробнол. аспекты терапнм. Внтебск, 2001 (разам з Т.І.Дзмітрачэнка).