Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СЯМЁНАЎ Георгій Віталевіч (12.1.1931, Масква — 30.4.1992), рускі пісьменнік. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1960). Друкаваўся з 1961. У збках «Сорак чатыры начы» (1964), «Лебедзі і снег» (1964). «Поўня звініць» (1968), «Увечары, пасля дажджу» (1969). «Блакітны дым» (1979, Дзярж. прэмія Расіі 1981), «Розум лісіны» (1986) і інш. лірычныя апавяданні і аповесйі пра сучаснасць. Аўтар рамана «Вольная вывучка» (1976) і інш. Некат. яго апавяданні на бел. мову пераклалі А.Жук, А.Звонак, Т.Мартыненка.
Тв' Мзбранное: Рассказы (1962—1982). М., 1983; Фрвгнйскне васнлькн, новеллы н по
346 СЯМЁНАЎ
весть. М.. 1980; Городской пейзаж: Повесть н рассказы М . 1985: Чертово колесо: Роман, рассказы. М.. 1989.
СЯМЁНАЎ Георгій Мінавіч (1908, Мінск — 7.5.1942), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. У пач. вайны на фронце, з акружэння трапіў у Мінск. У жн. 1941 удзельнічаў у стварэнні падп. групы, у ліст. — снеж. на яго кватэры адбылася нарада прадстаўнікоў падп. аргцый горада, створаны падп. гарком КП(б)Б; абраны чл і заг. ваен аддзела гаркома. Стварыў падп. аргцыю вуліц К.Лібкнехта і Р.Люксембург. У сак. 1942 арыштаваны акупантамі і пасля катаванняў павешаны.
СЯМЁНАЎ Глеб Сяргеевіч (18.4.1918. СПецярбург — 23.1.1982), рускі паэт, перакладчык. Скончыў Ленінградскі унт. Друкаваўся з 1935. У паэт. збках «Святло ў вокнах» (1947), «Плячо ў плячо» (1952), «Адпачынак у верасні» (1964), «Сосны» (1972) і інш. роздум пра радзіму, апяванне рус. прыроды, больуспамін пра ленінградскую блакаду Пераклаў каля 50 твораў Я.Купалы. У перакладзе С. многія вершы Я.Купалы загучалі ўпершыню на рус. мове. Яго пераклады перадаюць не толькі змест і форму, але і інтанацыі, маст. своеасаблівасйь паэзіі бел. паэта.
Тв.: Стнхотворенйя. Л., 1979; Прошанне с осеннмм салом: Стнхм. Л., 1986.
СЯМЁНАЎ Дзмітрый Дзмітрыевіч (3.1 1835, в Асінаўка Віцебскага рна — 21.3.1902), бел. і рас. педагог. Скончыў Віцебскую гімназію (1852), настаўніцкія курсы Пецярбургскага унта (1859). 3 1852 выкладаў рус. мову, геаграфію і гісторыю ў віцебскіх яўр. чатырохкласным і гандл.прамысл. вучылішчах. 3 1857 у Пецярбургу: выкладаў у гімназіі, у жаночым Марыінскім вучылішчы, у 1860—62 у Смольным інце, з 1865 на Вышэйшых пед. курсах пры 2й Пецярбургскай ваен. гімназіі. 3 1873 дырэктар Кубанскай, з 1878 — Закаўказскай семінарый. 3 1883 інспектар па навуч. частцы вучылішчнага кта Пецярбургскай гар. думы, адначасова ў 1888—91 рэдагаваў час. «Детское чтенне». Выступаў за ўсеагульную пач адукацыю і распаўсюджванне пісьменнасці ў народзе. Распрацаваў методыкі выкладання рус. мовы і геаграфіі. Аўтар першых рус. наглядных дапаможнікаў для гімназій «Свет у карцінках» (1866), «Дар слова» (1868), геагр. хрэстаматыі «Айчыназнаўства» (т. 1—6, 1864—69) і шэрагу прац па гісторыі адукацыі.
Тв.: Язбр. пед. соч. М., 1953.
Літ.: М а к а е в В.В. Жнзнь й педагогнческая деятельность Д.Д.Семенова. Тбялнсн, 1956. І.М.Шаруха.
СЯМЁНАЎ (мянушка К у ц е н ь) Максім, бел. майстар сярэбраных спраў 2й пал. 17 ст. Паходзіў з г.п. Копысь (Аршанскі рн Віцебскай вобл.). Працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага
Крамля як чаканшчык і майстар чэрневай справы. Сярод работ: рэльефныя абклады абразоў, праразныя кадзілы, сярэбраны і медны посуд; магчыма, зрабіў сярэбраны ківот для палат царэўны Наталлі Аляксееўны.
СЯМЁНАЎ Мікалай Мікалаевіч (15.6.1896, г. Саратаў, Расія — 25.9.1986), савецкі фізік і фізікахімік; адзін з заснавальнікаў хім. фізікі, заснавальнік навук. школы. Акад. AH СССР (1932, чл.кар. 1929). Двойчы Герой Сац. Працы (1966, 1976). Скончыў Петраградскі унт (1917). У 1920—31 у Ленінградскім фізтэхн. інце. 3 1931 дырэктар Інта хі.м. фізікі AH СССР. Адначасова праф. Ленінградскага політэхн. інта (з 1928) і
М М Сямёнаў. Ю.П.Сямёнаў
Маскоўскага унта (з 1944). У 1957—71 акад.сакратар Аддз. хім. навук, у 1963—71 віцэпрэзідэнт AH СССР. 3 1981 гал. рэдактар журнала «Хнмнческая фнзнка». Навук. працы па хім. фізіцы, хім. кінетыцы, тэорыі гарэння і выбуху, каталізе. Распрацаваў тэорыю цеплавога выбуху газавых сумесей. Адкрыў разгалінаваныя ланцуговыя рэакцыі (1926—28) і з’яву ланцуговага ўзгарання. Стварыў агульную колькасную тэорыю ланйуговых рэакцый (1930— 34), паказаў іх распаўсюджанасць у хіміі (гл. Ланцуговыя хімічныя рэакцыі). Устанавіў механізм многіх складаных ланцуговых рэакцый, даследаваў уласцівасці свабодных атамаў і радыкалаў, што ўдзельнічаюць у элементарных стадыях ланцуговых працэсаў. Развіў ланцуговую тэорыю гетэрагеннага каталізу (разам з У У. Ваяводскім, Ф.Ф.Валькенштэйнам) Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949. Нобелеўская прэмія 1956 (разам з СМ.Хіншэлвудам}. Ленінская прэмія 1976. Яго імем названы Інт хім. фізікі Pac. АН.
Тв. Наука н обшество: Статьн н речн. 2 нзд. М . 1981; Цепные реакцнн. 2 нзд. М., 1986
Літ.: Н.Н.Семенов, 1896—1986. 3 мзд. М.. 1990; Воспомйнанмя об академмке Н.Н.Семенове М., 1993.
СЯМЁНАЎ Уладзілен Рыгоравіч (н. 12.11.1932, г. Самара, Расія), расійскі артыст балета, педагог. Нар. арт. СССР (1983). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1950; з 1962 педагог). У 1950—72 саліст, з 1972 —балетмайстаррэпетытар і педагог Марыінскага тра ў С.Пецярбургу. Лірычны
танцоўшчык з лёгкім скачком, майстар падтрымкі. Сярод партый: Зігфрыд. Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П Чайкоўскага), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова) і інш.
СЯМЁНАЎ Юліян Сямёнавіч (8.10.1931, Масква — 5.9.1993), рускі пісьменнік. Засл. дз. маст. Расіі (1982). Скончыў Інт усходазнаўства (1953). Друкаваўся з 1958. Раманы «Пароль не патрэбны» (1965), «Маёр Віхар» (1966—67), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1969; аднайм. тэлефільм, 12 сер., 1973; Дзярж. прэмія Расіі 1976), «Брыльянты для дыктатуры пралетарыяту» (1971), «Гарэнне» (1977—78), «Прэсцэнтр» (1984), «Экспансія» (кн. 1—3, 1985—87), аповесці «Пры выкананні службовых абавязкаў» (1962), «Пятроўка, 38» (1963), «Агарова, 6» (1972), «ТАСС упаўнаважаны заявіць» (1979), «Загадана выжыць» (1983), хроніка «Альтэрнатыва» (1974) і інш. — вострасюжэтныя паліт. дэтэктывы. Аўгар п’ес «Ідзі і не бойся» (1963), «Шаша на Вялікую Мядзведзійу» (1964). «Шыфроўка для Блюхера» (1966), кінасцэнарыяў (пераважна па сваіх творах), навел, нарысаў, публіцыст. артыкулаў. Большасць твораў С. экранізавана. У трах Беларусі ставіліся п’есы С.: «Семнаццаць імгненняў вясны» (у сааўт. з У.Токаравым) — у Бел. тры імя Я.Коласа, Гомельскім і Брэсцкім абл. драм. трах (усе 1970); «Пятроўка, 38» — у Гродзенскім абл. драм. (1964); «Правакацыя» — у Гомельскім (1969) трах.
Тв: Собр. соч. Т I—5 М., 1983—84; Альтернатнва: Полнтнч. хроннкн. Кн 1—4. М.. 1975—78.
СЯМЁНАЎ Юрый Паўлавіч (н. 20.4.1935, г. Таропец Цвярской вобл., Расія), расійскі вучоны ў галіне ракетнакасм. тэхнікі. Акад. Pac. АН (2000, чл.кар. 1987) Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Днепрапятроўскі унт (1958). Працаваў у КБ М К.Янг&ы. 3 1964 у КБ С ГІ Каралёеа. 3 1989 гал. канструктар, з 1991 ген. дырэктар НВА «Энергія». 3 1994 прззідэнт і гал канструктар ракетнакасм. карпарацыі «Энергія». Кіраўнік рас. часткі работ па стварэнні Міжнар. касм станцыі. Навук. працы па касм. тэхніцы і энергетыцы пілатуемых касм. комплексаў. Удзельнічаў у стварэнні касм. апаратаў для даследавання Месяца, арбітальных станцый і пілатуемых касм караблёў для працяглых палётаў. Узначальваў работы па стварэнні касм. карабля шматразовага выкарыстання «Буран». Ленінская прэмія 1978. Дзярж. прэмія СССР 1985. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага AH СССР (1987).
Тв Новые росснйскне технологнн в ракетнокосмнческой техннке последннх лет // Вестн. РАН. 2000. Т. 70, № 8. У.С.Ларыёнаў. СЯМЁНАЎ Яўген Мікалаевіч (н. 10.1.1933, С.Пецярбург), бел. мастак. Скончыў Бсл. тэатр.маст. інт (1965). 3 1965 працаваў мастакомдэкаратарам на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1969 выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце. У 1995—2001 жыў у Канадзе. Працуе пе
СЯМІГАДОВАЯ 347
раважна ў жанрах пейзажа і партрэта. Творам уласцівы глыбіня перспектыўнай пабудовы кампазіцыі, адзінства каларыту, лірычнасць і маляўнічасць колеравага ладу: «Камсамольцы 30х гадоў» (1970), «Салдаты», «Даяркі» (абодва 1975), «Зялёны Луг5», «Ветэран міліцыі М.Ф.Мананка», «Дарога на Маладзечна» (усс 1978), «Зерняток» (1979), «Я.Кучыц» (1981), «У.Е.Лабанок сярод баявых сяброў» (1986), «Пейзаж» (1998— 99), партрэты акадэмікаў Г.В.Багамолава, А.І.Булыгіна (2001) і інш. Выканаў дыярамы для Музея гісторыі і культуры Беларусі ў Мінску і краязнаўчага музея ў г. Мазыр.
СЯМЁНАЎ Яфім Яўстафёвіч (н. 26.1.1932, с. Малая Лая Прыгараднага рна Свярдлоўскай вобл., Расія), бел. матэматык і педагог. Канд. пед. н. (1976), праф. (1991). Скончыў Ніжнетагільскі пед. інт (1958), дзе і працаваў. 3 1980 у Віцебскім унце. Навук. працы па праблемах метадалогіі і методыкі дыялагічнага выкладання матэматыкі. AyTap навуч. дапаможнікаў для агульнаадукацыйных школ.
Тв:. Мзучаем геометрню. М., 1987; Учнмся рассуждать в доказывать. М., 1989 (разам з І Л.Нікольскай); За странвцамн учебннка геометрнм. 2 нзд. М., 1999
СЯМЁНАЎСКІ ПОЛК, старэйшы полк рус. гвардыі. Сфарміраваны Пятром I у канцы 17 ст. з «пацешных» войск у с. Сямёнаўскае пад Масквой (адсюль назва). Вызначыўся ў Паўночнай вайне 1700—21, войнах' з Турцыяй 1735—39 і 1877—78, вайне 1812, замежных паходах 1813—14. У 1820 адбылося выступленне салдат супраць нялюдскага абыходжання камандзіра палка з падначаленымі. Полк расфарміраваны, каля тыс. чал. панеслі розныя пакаранні. Пасля быў створаны новы С.п. з салдат грэнадзёрскіх палкоў. Некат. б. сямёнаўцы ўдзельнічалі ў паўстанні дзекабрыстаў 1825. У 1917 радавы склад С.п. падтрымаў Лют. і Кастр. рэвалюцыі. У пач. 1918 С.п. расфарміраваны. Значная колькасць афіцэраў працягвала службу ў белагвардзейскіх войсках. Гл. таксама Гвардыя.
СЯМЁНАЎЦЯНШАНСКІ (да 1906 С я м ё н а ў) Пётр Пятровіч (14.1.1827, с.Урусава Чаплыгінскага рна Ліпецкай вобл., Расія — 11.3.1914), расійскі географ, падарожнік, статыстык, батанік, энтамолаг, дзярж. і грамадскі дзеяч. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1873). Скончыў Пецярбургскі унт (1848). 3 1849 удзельнічаў у рабоце Рус. геагр. тва (з 1873 вінэстаршыня). У 1856—57 даследаваў паўн. і цэнтр. раёны ЦяньШаня, вывучаў іх геал. будову, рэльеф, вышынную пояснасць, Ледавікі, сабраў калекныі мінералаў і насякомых, гербарый, каштоўны этнагр. матэрыял. За навук. даследаванні атрымаў дадатковае прозвішча ЦянШанскі. Па яго ініцыятыве Сярэднюю і Цэнтр. Азію даследавалі шматлікія рас. геагр. экспедыцыі М.МПржавальскага, Р.М.Патаніна, П А.Крапоткіна і інш. 3 1864 дырэктар Цэнтр. стат. камітэта, у 1874—97 стар