• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СЯННАЯ ЛІХАМАНКА, п а л і н о з, алергічнае захворванне, якое выклікаецца пылком раслін. Mae сезонны характар у залежнасці ад часу цвіцення раслін. С.л. гал. чынам выклікае пылок збожжавых, пустазелля (асабліва амброзія), некат дрэў (бяроза, вольха, арэшнік). Праяўляецца рынітам, зарынгітам і інш хваробамі органаў дыхання, слёзацячэннем і свербам у вачах, зрэдку прыступамі бранхіяльнай аст.мы. Магчыма спалучэнне С.л. з харч. алергіяй. Лячэнне тэрапеўтычнае.
    СЯННАЯ МУКА, парашкападобны грубы корм, які атрымліваюць шляхам размолу высакаякаснага сена. Лепшая сыравіна для С м. — бабовыя травы, скошаныя ў фазе бутанізацыі ці ў пач. цвіцеггня, таксама бабовазлакавыя і бабовазлакаваразнатраўныя сумесі; вільготнасць сыравіны не перавышае 12%. У 100 кг С.м. з канюшыны ўтрымліваецца 70,2 кармавой адзінкі і 8.3 кг засваяльнага пратэіну; з вікааўсянай сумесі адпаведна 65,7 і 9,7. Выкарыстоўваецца як дабаўка да рацыёну свіней, птушкі ў якасці крыніцы паўнацэннага пратэіну і вітамінаў (асабліва багатая карацінам, мае 100—150 мг у 1 кг)
    СЯННО Сенненскае возера. На ўскраіне г. Сянно Віцебскай вобл., у бас. р. Крывінка. Пл. 3,15 км2, даўж. 6 км, найб. шыр. 920 м, найб. глыб. 31,5 м, даўж. берагавой лініі 18,9 км, пл. вадазбору 67,9 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу, падзяляецца на глыбакаводны паўд. і мелкаводны паўн. плёсы. Схілы выш. да 21 м, у верхняй ч. пераважна разараныя, на 3 і Пн пад лесам і хмыз
    352 сянно
    няком. Берагі выш. да 0,6 м, пясчаныя, месцамі зліваюцца са схіламі, абразіўныя. У паўн. плёсе востраў пл. 1,8 га. Дно да глыб. 2,5—3 м (месцамі да 6—7) пясчанае, глыбей выслана гліністым ілам. Зарастае слаба. Шыр. паласы надводнай расліннасці да 50 м, пашырана да глыб. 1,7 м, падводная расліннасць да глыб. 2,5 м. Упадаюць каля 20 ручаёў, у т.л. з Кулікоўскага воз., пратокай злучана з Багданаўскім возерам.
    СЯННб, горад, цэнтр Сенненскага рна Віцебскай вобл., на беразе воз. Сянно. Вузел аўтадарог на Багушэўск, Чашнікі, Бешанковічы, Талачын. За 56 км на ПдЗ ад Віцебска. 8,9 тыс. ж. (2001)
    У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1534. У розны час належала Дз.ВідуніцкамуЛюбенкаму, Сапегам, Агінскім, Курчам, Серакоўскаму і інш. У 1595 згадваецца маёнтак, замак і мястэчка С. з «цэрквамі і іх фундушамі». 3 1772 С. ў складзе Рас. імперыі, горад (1773), цэнтр Сенненскага павета (з 1773) Магілёўскай губерні (у 1773—77 і з 1802), намесніцтва (1778—96), Бел. губерні (1796—1802). У 1781 зацверджаны герб: у зялёным полі дзве скрыжаваныя залатыя касы (у знак багацця сенам). У 1897 у С 4061 ж. (з іх 39,9% пісьменных). У пач. 20 ст. было 4367 ж., 543 дамы, 54 рамесныя прадпрыемствы (у 1907), натарыяльная кантора, 4 страхавыя агенты, паштовая кантора, тэлеграф, друкарня, фатаграфія, 10 заезных дамоў, 82 крамы, 6 корчмаў; адбывалася 6 кірмашоў у год; працавалі гар. вучылішча, 4класная жаночая прагімназія, 3 бкі, 2 бальніцы. аптэка. 3 1919 С. ў складзе Віцебскай губ. РСФСР. 3 1924 у складзе БССР. з 17.7.1924 цэнтр Сенненскага раёна Віцебскай акр., з 1938 — Віцебскай вобл. У 1939 у С. 4,3 тыс. ж., ільнозавод, заатэхнікум. бальніца, гасцініца, кінатэатр, лазня. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 25.6.1944 С. акупіравана ням. фашыстамі, якія загубілі ў С. і раёне 3104 чал. Дзейнічала Сенненскае патрыятычнае падполле, у 1942—44 існавала СенненскаАршанская партыз. зона. 5,4 тыс. ж. у 1959, 5,2 тыс. ж. у 1970.
    Працуюць: зд сухога абястлушчанага малака, ільнозавод, 3 буд. арганізацыі, камбінат каап. прамсці, дарожнае ра
    монтнабуд. ўпраўленне; 2 сярэднія школы, школаінтэрнат, дзіцячая юнацкаспарт. школа, дзіцячая школа мастацтваў, Сенненскі краязнаўчы музеіі, 2 бкі, бальніца, паліклініка, аптэка. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Каля С. гарадзішча жал. веку (мясй. назва Гарадок). В.М.Удальцоў.
    СЯНЦЗЯН, рака на ПнУ Кітая. Даўж. 801 км, пл. бас. 94,9 тыс. км2. Вытокі на паўн. схілах гор Наньлін, цячэ пераважна па хвалістай раўніне, упадае ў воз. Дунтынху (бас. р. Янцзы). Летняе разводдзе, зімовая межань. Сярэдні расход вады каля вусця 2270 м3/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Ha С. — гарады Хэн’ян, Сянтань (пач. суднаходства), Чанша.
    сянькб Веньямін Іванавіч (н. 29.9.1946, г. Скідзель Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне чыг. транспарту. Др тэхн. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Бел. інт інжынераў чыг. транспарту (1969). 3 1973 у Бел. унце транспарту (з 1989 дэкан фта, з 2001 рэктар). Навук. працы па прагназіраванні развіцця сістэм тэхн. абслугоўвання і рамонту рухомага саставу чыгункі, аптымізацыі інфраструктуры падсістэмы забеспячэння бяспечнай эксплуатацыі рухомага саставу, развіцці тэорыі і практыкі ацэнкі астаткавага рэсурсу трансп. тэхнікі.
    Тв:. Экономнкоматематнческйе методы н моделм в планнрованнй вагонного хозяйства. Гомель. 2001; Совершенствованне органнзацнн технмческого обслужявання й текушего ремонта грузовых вагонов. Гомель, 2002.
    сянько Таццяна Уладзіміраўна (н. 29.1.1953, Мінск), бел. псіхолаг. Др псіхал. н. (1993), праф. (1995). Скончыла Мінскі пед. інт (1976). 3 1976 у Мінскім пед. вучылішчы, з 1982 у Мінскім пед. інце, з 1990 у Рас. пед. унце, з 1993 заг. кафедры Інта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі Рэспублікі Беларусь, з 1994 у Бел. пед.
    унце. Навук. працы па праблемах сац. псіхалогіі, псіхалогіі ўзаемадзеяння, дыягностыкі і карэкцыі міжасобасных адносін.
    Тв.: Успех н прмзнанйе в группе: Ст. дошк. возраст. Мн., 1991; Псмхологяческая служба в снстеме образованмя. Мн., 1998 (разам з Ю.М.Карандашавым); Пснхологня взанмодействня. Ч. 1—4. Мн„ 1999—2002.
    СЯНЬКО Уладзімір Лявонавіч (н. 5.8.1946, в. Вішкавічы Чашніцкага рна Війебскай вобл ), дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат. Скончыў Маскоўскі інт міжнар. адносін (1973), Дыпламат. акадэмію МЗС СССР (1987). Працаваў у пасольстве СССР у Польшчы, цэнтр. апараце МЗС СССР. У 1991—92 нам. міністра, у 1994—97 міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 3 1992 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы. у 1994 — у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўн. Ірландыі, з 1997 — у Францыі, па сумяшчальніцтве ў Іспаніі і Партугаліі; пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА. Неаднаразова ўзначальваў дэлегацыю Рэспублікі Беларусь на сесіях Ген. Асамблеі ААН, інш. міжнар. форумах.
    СЯНЬКО Ягор Ягоравіч (н. 8.1.1934, в. Міхалова Чашніцкага рна Віцебскай вобл.), бел. фізік і педагог. Канд. фіз.матэм. н. (1969), праф. (1990). Скончыў Віцебскі пед. інт (1958). 3 1971 у Магілёўскім пед. унце (у 1972—92 дэкан фта, у 1976—88 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях радыеактыўнасці глебы і прыземнага слоя атмасферы, праблемах выкладання фізікі і радыяцыйнай бяспекі ў ВНУ.
    Тя:. Суточные язменення эксхаляцмн Rn н концентрацкн его в атмосфере // Мзв. АН СССР. Сер. Фязнка атмосферы й океана. 1968. Т. 4, № 5; Практнческне занятня по курсу обшей фязнкн. Мн.. 1984 (разам з В.І.Вераксам, Г.А.Яфімчык).
    СЯНЬКОЎ Ціт Рыгоравіч (2.4.1917, в. Старакожаўка Дрыбінскага рна Магілёўскай вобл. — 22.2.1985), Герой Сав.
    Возера Сянно.
    Горад Сянно. Цэнтральная плошча.
    СЯРГЕЕЎ 353
    Саюза (1944). Скончыў Краснадарскае ваен. авіявучылішча (1940), Вышэйшую афіцэрскую школу (1948), курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (1954), Ваеннапаветр. акадэмію (1958). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Сталінградскім, Варонежскім, Сцяпным, 1м і 2м Укр. франтах, удзельнік Сталінградскай, Курскай бітваў, КорсуньШаўчэнкаўскай, ЛьвоўскаСандамірскай, ЯскаКішынёўскай, ВіслаОдэрскай і Берлінскай аперацый. НІтурман эскадрыллі капітан С. да чэрв. 1944 зрабіў 123 баявыя вылеты на бамбардзіроўку ў.мацаванняў. чыг. вузлоў, скопішчаў жывой сілы і тэхнікі праціўніка. Да 1961 у Сав. Арміі.
    ЦРСянькоў
    СЯНЬКбЎШЧЫНА. вёска ў Слонімскім рне Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Слонім—Масты. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Слонім, 120 км ад Гродна. 532 ж., 232 двары (2002). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    СЯНЯВІНЫ, расійскі дваранскі род. з якога паходзіў шэраг ваеннамарскіх дзеячаў.
    Навум Акімавіч (каля 1680 — 4.6.1738), віцэадмірал (1727). У Паўн. вайну 1700—21 як камандзір (з 1713) лінейнага карабля ў баі 4.6.1719 каля вва Эзель (йяпер Саарэмаа, Эстонія) прымусіў здацца 3 швед. караблі. У 1728—32 камандаваў галерным флотам. У рус.тур. вайну 1735—39 камандуючы (з вер. 1737) Дняпроўскай ваеннай флатшіяй. Аляксей Навумавіч (1716 — 21.8.1797), адмірал (1775). Сын Навума Акі.мавіча. Удзельнік рус.тур. вайны 1735—39 на караблях Дняпроўскай флатыліі. У Сямігадовую вайну 1756—63 камандаваў лінейным караблём пры блакадзе порта Кольберг (цяпер Калобжаг, Польшча). У рус.тур. вайну 1768—74 камандаваў Данской флатыліяй. Удзельнічаў у стварэнні рас. Чарнаморскага флоту. Д з м і т р ы й Мікалаевіч (17.8.1768—17.4.1831), ген.ад’ютант (1825), адмірал (1826). Стрыечны пляменнік Аляксея Навумавіча. Удзельнік рус.тур. вайны 1787— 91, Міжземнаморскага паходу Ф.Ушакова 1798—1800, Адрыятычнай экспедыцыі 1806—07, Архіпёлагскіх экспедыцый рускага фмту (2й экспедьшыі 1806—07), рускаанглійскай вайны на моры 1807—12. 3 1825 камандуючы
    Балт. флотам. Развіваў манеўраную тактыку ветразевага флоту. Яго імем наз. шэраг геагр. аб’ектаў, рас. і сав. баявых караблёў.
    Літ.: Скрнцкнй Н В Самые знаменнтые флотоводцы Россмм. М.. 2000.
    СЯНЯЎСКІЯ, шляхецкі род герба «Ляліва» ў Рэчы Паспалітай. Вялі радавод ад Гунтара (? —каля'1494), які валодаў в. Сянява на р. Сан (адсюль прозвішча). Прадстаўнікі роду займалі значныя алм. і вайск. пасады ў Польшчы. 3 17 ст. валодалі маёнткамі на Беларусі, тытулаваліся графамі «на Шклове і Мышы». Найб. вядомыя: М і к а л а й (1489 — 21.2.1569), ваявода рускі з 1553, гетман вял. каронны з 1563. М і калай (каля 1520—84), сын Мікалая, кашталян камянецкі з 1576, гетман польны каронны з 1575. Пракоп (? —9.1.1627), сын Адама Гераніма, харунжы каронны з 1622. Адам Геранім (1623/4—25/26.1.1650), сын Пракопа, староста львоўскі з 1648 і пісар польны каронны з 1649. М і к a лай Геранім (1645 — 5.12.1683), сын Адама Гераніма, ваявода валынскі і гетман польны каронны з 1683. Ада м Мікалай (1666 — 18.2.1726), сын Мікалая Гераніма, ваявода белзскі ў 1692—1710, гетман польны каронны з 1702, гетман вял. каронны з 1706, адначасова кашталян кракаўскі з 1710.