• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Дз. М.Жураўлёў.
    СЯРЖАНІН Іван Мікалаевіч (14.10.1898, г. Любань Мінскай вобл. — 2.2.1973), бел. вучоны ў галіне заалогіі пазваночных жывёл. Чл кар. АН Беларусі (1959), др біял. н (1957), праф. (1958). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1926). 3 1938 у Інне біялогіі (заг.
    аддзела), з 1959 заг. Аддзела заалогіі і паразіталогіі АН Беларусі, адначасова ў 1947—70 праф., заг. кафедры БДУ. Навук. працы па фауністыцы, зоагеаграфіі і экалогіі, гасп. значэнні каштоўных відаў млекакормячых. Прааналізаваў гіст. змены і працэсы фарміравання тэрыяфауны, распрацаваў схему зоагеагр. раянавання Беларусі і мерапрыемствы па ахове і аднаўленні колькасці баброў.
    Тв:. Млекопятаюшне Белорусснм. 2 нзд. Мн., 1961; Определнтель млекопнтаюшнх Белорусснн. Мн., 1967 (разам з Ю.І.Сяржаніным, В.В.Слесарэвічам).
    Літ:. Кохненко С.В., Меркушева M B К 70летню профессора М.Н.Сержанмна // Зоолог. журн. 1969. Т. 48, вып. 4.
    СЯРЖАНТ (франц. sergent ад лац. serviens служачы), воінскае званне ма
    М.М.Сярдобаў.
    І.М Сяржанін
    І.Я.Сяржантаў
    лодшага каманднага (унтэрафіцэрскага) саставу ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў, у т.л. ў Рэспубліцы Беларусь.
    Званне С. з’явілася ў 15 ст. ў франц., потым у герм. і англ. арміях. У Расіі званне (чын) С. уведзена ў 17 ст. ў палках «новага строк»; у рэгулярнай арміі Рас. імперыі існавала ў 1716—98; у Чырв. Арміі — з 1940.
    Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь званне С. уведзена ў 1992. Прысвойваецца курсантам, якія скончылі навучанне ў навуч. часці па праграме падрыхтоўкі С. з адзнакай «выдатна»; малодшым С., годным прысваення чарговага воінскага звання і прызначаным на пасады, дзе штатамі прадугледжана званне С. (старшы сяржант, старшына), або пры звальненні іх у запас. У карабельнага складу Узбр. Сіл (Пагран. войскі і інш.) званню С. адпавядае званне старшына 1й стацці. В.А.Сергіенка.
    СЯРЖАНТ Рафаіл Іванавіч (28.1.1897, в. Гавязна Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл. —4.4.1974), удзельнік рэв. і нац,вызв. руху ў Зах. Беларусі. У рэв. руху з
    1920, напачатку ў КСМЗБ, з 1925 у КПЗБ. 30.10.1925 арыштаваны, прыгавораны да пакарання смерцю, якое за^'eнeнa 15 гадамі строгага турэмнага ■ няволення. Выйшаў на волю ў вер. 1939 у выніку вызвалення Зах Беларусі Чырв. Арміяй. 3 1939 на гасп. і сав. рабоце, нам. старшыні Баранавіцкага аблвыканкома. Удзельнік Вял. Айч вайны. У 1945—61 на сав. рабоце ў Баранавічах. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1940—46.
    СЯРЖАНТАЎ Іван Якаўлевіч (17.2.1919, в. Якаўлевічы Аршанскага рна Віцебскай вобл. —29.4.1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Аршанскі аэраклуб (1938), Чугуеўскую ваен. авіяшколу лётчыкаў (1941). У Вял. Айч. вайну з 1942 на Паўд. фронце. Лётчыкзнішчальнік лейтэнант С. да крас. 1943 зрабіў 258 баявых вылетаў, правёў 85 паветр. баёў, збіў асабіста 3, у групе 8 самалётаў праціўніка; памёр ад ран.
    СЯРКбЎ Іван Кірэевіч (4.1.1929, в Пакалюбічы Гомельскага рна — 27.5.1998), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1962). Працаваў у Гомельскай раённай газеце, на Гомельскай студыі тэлебачання, з 1977 адначасова сакратар Гомельскага абл. аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1957. У аповесцях «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968).
    М.Сярдобаў у ролі Каліноўскага (у цэнтры).
    356	СЯРКУЦЦЕЎ
    «Мы —хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам у артыперыі» (1988) паказаў, як вясковыя падлеткі змагаліся супраць ням.фаш. акупантаў. Аўтар сцэнарыя тэлефільма «Мы — хлопцы жывучыя» (паст. 1974).
    СЯРКЎЦЦЕЎ Генадзь Васілевіч (н. 17.3.1937, г. Орша Віцебскай вобл ), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Др пед. н. (1994), праф. (2000). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1999). Скончыў Ленінградскі інт інжынераў чыг. транспарту (1964). У 1957—76 на інж.тэхн. і пед. рабоце ў г. Валгаград. 3 1979 у Бел. філіяле Усесаюзнага НДІ прафтэхадукацыі. 3 1985 дырэктар СПТВ №103 г. Мінска, з 1991 — Мінскага вышэйшага прафес. вучылішча чыг. транспарту, з 2001 Мінскага прафес.тэхн. каледжа чыг. транспарту. Навук. працы па праблемах дыдактыкі, педагогікі, методыкі і тэхналогіі прафес. навучання, арганізацыі выхаваўчага працэсу, вучнёўскага самакіравання.
    7« Органнзацня учебновоспнтательного процесса в ПТУ: новые подходы. Мн., 1991; Научнопедагогвческве основы подготовкя рабочвх кадров. Мн., 1998; Технологня пре* подавання «Всеммрной нстормм» по методу «погруження». Мн., 1999 (разам з І.Г.Буко); Методнка преподавання днсцнплнны «Устройство м эксплуатацня пассажмрскмх вагонов» по методу «погруженвя». М., 2001.
    В.У. Чэчат.
    СЯРЙГА, 1) грубае нефарбаванае даматканае сукно. 2) Верхняе адзенне з такога сукна. Вядома ўсх. славянам, палякам, літоўцам, мардве і інш. Упершыню ўпамінаецца ў летапісах пад 1395, у 15—16 ст. уваходзіла ў царскае летняе ездавое ўбранне. На Беларусі С. — верхняя мужчынская і жаночая вопратка белага ці шэрага колеру (на Пд Гродзеншчыны карычневага). Апраналі звычайна на кашулю, з поясам. Насілі ў халодную пару (на Віцебшчыне паверх насова і футра). Даўнія С. доўгія, двухшвовыя, прамоГа з суцэльнай спінкай крою, больш познія — карацейшыя, прыталеныя, у зборкі, раскошанага крою. Адна і двухбортныя, без каўняра ці з каўняром, зашпільваліся на гаплікі, гузікі. Святочную С. аздаблялі шнурком, вышыўкай, аплікацыяй (калярввая тканіна, скура). Кроем спінкі, размяшчэннем дэкору (узоры накшталт зігзагаў, галінак дрэў, кветак) вылучаліся белыя С. зпад Камянца; абшываліся паласой чорнага аксаміту.
    Літ:. ЛевмнсонНечаева М.Н Прнложенне: Матермалы к всторвм рус. нар. одежды // Крестьянская одежда населення Европейской Россмм (XIX — начало XX в.): Определнтель. М.. 1971. М.Ф.Рпмапюк. СЯРМЙЖКА Яўген 1 ванавіч (н. 2.5.1934, в. Пружанка Бярэзінскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд. пед. н. (1967), праф. (1990). Скончыў Полацкі пед. інт (1957). У 1965—74, 1976—80 у Гродзенскім пед. інце. У 1974—76 саветнік
    кансультант Мінва адукацыі Рэспублікі Куба. 3 1980 у Магілёўскім унце (у 1980—94 заг. кафедры). Навук. працы па бел. нар. педагогіцы, праблемах сямейнага выхавання і падрыхтоўкі пед. кадраў.
    Тв:. Подумаем вместе. Мн., 1984; Настольная кннга родвтелей: Хрестоматня по семейному воспнтанню. Мн., 1987 (у сааўт.); Праблемы дзяцей у сям’і. Мн., 1993; Педагогмка в вопросах м ответах. Могвлев, 1999; Семейная педагогнка в вопросах н ответах. Могнпев, 2001.
    СЯРНІСТАЯ КІСЛАТА, водны раствор серы дыаксіду, H2SO3; гл. ў арт. Серы аксіды
    Святочная сярмяга.
    СЯРНІСТЫ ГАЗ, серы дыаксід SO2; гл. ў арт. Серы аксіды.
    СЯРбВА Зоя Якаўлеўна (н. 22.6.1929, Мінск), бел. вучоны ў галіне фітапатафізіялогіі. Др біял. н. (1987). Скончыла БДУ (1953). 3 1956 у Інце эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі (у 1960—69 вучоны сакратар аддзела, 1971—82 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах фітаімунітэту, абгрунтаванні агульнабіял. канцэпцыі фітапатагенезу, распрацоўцы новай стратэгіі аховы раслін.
    7в.: Метаболнзм нукленновых кнслот у растеннй в связн с грябной мнфекцней. Мн., 1986 (разам з Г.І.Спірыдонавай); Проблемы нммуннтета сельскохозяйственных растеннй к болезням. Мн., 1988 (у сааўт); Функцнн белков в фмтопатогенезе. Мн., 1992 (разам з Л.С.Юшко, Г.М.Падчуфаравай).
    Сяродкрыжжа сабора ў г. Эчміядзін (Арменія). 5 ст. Рэканструкцыя.
    СЯРбВА Ірына Іванаўна (26.10.1930, в. Бакрылава УсцьКубінскага рна Валагодскай вобл., Расія — 20.1.2001), бел. філосаф. Др філас. н. і праф. (1977). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыла Іванаўскі пед. інт (1952). 3 1958 у Карачаеўскім пед. інце. 3 1962 у Магілёўскім пед. інце (у 1974—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах фарміравання і выхавання асобы, культуры міжнац. адносін, нац. палітыкі, гісторыі сац.паліт. думкі Беларусі, методыкі выкладання грамадскіх навук.
    Te.: О пролетарском янтернацмоналнзме. Мн., 1970; Снла, сплачнваюшая воеднно: Мн
    тернац. воспнтанве трудяшнхся в развнтом соц. ове. Мн., 1975; Советская обшенацнональная гордость. Мн.. 1981; Культура межнацнонального обшення. Мн., 1986; Лектор в студенческой аудмтормм: Пробл. обшення. Мн„ 1988.
    СЯРОДКРЬІЖЖА ў архітэктуры, частка культавага збудавання, утвораная перасячэннем аднаго або некалькіх падоўжных нефаў з папярочным трансептам. У Зах. Еўропе вядома з антычнасці, пашырана ў сярэдневякоўі ў раманскім і гатычным стылях. На Беларусі пашырана ў мураваных крыжовакупальных храмах 11—12 ст., мураваных і драўляных базілікальных збудаваннях, крыжовацэнтрычных храмах 16 —пач. 20 ст. стыляў барока, класіцызму, псеўдарускага, несапраўднай готыкі і інш. Звычайна цэнтр С. вылучаўся купалам (Нясвіжскі касцёл езуітаў, Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, Ельская Троіцкая царква) або вежачкайсігнатуркай (Гервяцкі Троіцкі касцёл, царква Параскевы Пятніцы ў в. Чарнаўчыцы Брэсцкага рна і інш.).
    СЯРОЎ, да 1939 Надзеждзінск, горад у Свярдлоўскай вобл. Расіі. Размешчаны на ўсх. схіле Паўн. Урала, на р. Каква, за 9 км ад яе ўпадзення ў р. Сосьва (бас. р. Об). Засн. ў 1894. 100,4 тыс. ж. (1996). Вузел чыгунак. Прамсць: чорная металургія (металургічны камбінат, зд ферасплаваў), машынабудаванне (зды: мех., рамонтнамех.), буд. матэрыялаў (зд жалезабетонных вырабаў),
    сярпуха	357
    дрэваапр., лясная, харчовая. Птушкафабрыка. ГРЭС. Фт Уральскага дзярж. унта. Драм. тэатр. Гіст. музей. Названы ў гонар Героя Сав. Сюза А.К.Сярова.
    СЯРбЎ Аляксандр Мікалаевіч (23.1.1820, С.Пецярбург — 1.2.1871), рускі кампазітар; адзін з заснавальнікаў рус. муз. крытыкі. Скончыў вучылішча правазнаўства (1840). У 1840—68 служыў ва ўстановах мінваў юстыцыі і ўнутр. спраў. Самастойна авалодаў кампазітарскай тэхнікай. 3 1850х г. удзельнік муз. вечароў у М.Глінкі. Выступаў за асваенне новых жанраў, у т.л. гіст.легендарнай і нар.быт. оперы. Сярод твораў: оперы «Юдзіф» (паст. 1863), «Рагнеда» (паст. 1865), «Варожая сіла» (паст. 1871; завершана жонкай В.Сяровай і М.Салаўёвым); 2 кантаты для салістаў, хору і арк., творы для арк., камернаінстр. ансамблі, санаты і інш. п’есы для фп., хары, рамансы, апрацоўкі нар. песень; музыка да спектакляў драм. тра і інш. Пісаў пра творчасць Глінкі, А.Даргамыжскага, Р.Вагнера, Л.Бетховена і інш.
    Тв.: Статьм о музыке. Вып. 1—6. М., 1985—90.
    Літ.: Черкашнна М. А.Н.Серов. 2 нзд. М.. 1988.
    СЯРбЎ Валянцін Аляксандравіч (19.1.1865, С.Пецярбург — 5.12.1911), рускі жывапісей. Сын А.М.Сярова. Правадз. чл. Пецярб. AM (1903—05). Вучыўся ў І.Рэпіна, у Пецярбургскай AM (1880—85). У 1897—1909 выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Чл. Тваў перасоўных маст. выставак (гл. Перасоўнікі), «Свет мастацтва». Раннім творам уласцівы непасрэднасць успрыняцця натуры, распрайоўка светлавых і колеравых эфектаў, святлопаветранага асяроддзя; «Дзяўчынка з персікамі» (1887), «Дзяўчына, асветленая сонцам» (1888). 3 1890х г. асн. жанрам стаў партрэт, які вылучаецца псіхал. завостранымі характарыстыкамі, падкрэсленай артыстычнасцю: А.Мазіні (1890), Ф.Таманьё (1891—93), К.Каровіна (1891). І.Левітана (1893), М.РымскагаКорсакава (1898). Адмовіўшыся ад папярэдняга шматфарбавага, сакавітага колеру жывапісу, аддаваў перавагу адной дамінуючай гаме чорнашэрых або карычневых тонаў, карыстаўся больш свабодны.м, шырокім мазком. 3 канца 1890х г. пісаў парадныя партрэты (вял. князя Паўла Аляксандравіча, 1897; Ф.Ф.Юсупава, 1903), камерныя партрэты дзяцей і жанчын («Дзеці», 1899; «Міка Марозаў», 1901), пейзажнажанравыя кампазіцыі на сял. тэмы («Кастрычнік. Даматканава», 1895; «Баба на калёсах» 1899), якія вызначаюцца вытанчаным малюнкам, лаканізмам выяўл. сродкаў, глыбінёй сац. характарыстык. Рысы мадэрна праявіліся ў партрэтах М.Горкага (1904), М.Ярмолавай, Ф.Шаляпіна (абодва 1905), І.А.Марозава (1910) і інш. У позняй творчасці значнае месца займаў гіст. жывапіс, якому ўласцівы глыбіня спасціжэння эпохі («Пётр I»,