• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СЯРАГІ, вёска ў Слуцкім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Слуцк, 110 км ад Мінска. 632 ж., 271 двор (2002). Сярэдняя школа, клуб, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. СвятаПакроўская царква. Брацкая магіла партызан і сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СЯРБЎЛАЎ Міхаіл Васілевіч, рускі скрыпач, педагог, кампазітар 2й пал. 19 — пач. 20 ст. Скончыў Льежскую кансерваторыю (1890, Франйыя). У 1882—85 іграў у квартэйе Кіеўскага аддзялення Рус. муз. тва. У 1890—94 вёў муз. дзейнасць у Мінску: выступаў з канцэртамі, на вечарах мясц. аматараў музыкі, выконваў сусв. творы скрыпічнай класікі. 3 сярэдзіны 1890х г. працаваў у Пражскай кансерваторыі, Тбілісі, Кішынёве. Аўтар стр. трыо, квартэтаў, мініяцюр для скрыпкі і фп.
    А.Л.Капілаў.
    СЯРГАВА (Saigava) Карл Эрнст (17.4.1868. г.п. Вяндра Пярнускага пав., Эстонія — 12.4.1958), эстонскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Эстоніі (1957). Скончыў Тартускую настаўніцкую семінарыю (1889). Друкаваўся з 1890. Цыкл апавяд. «Язвы» (т. 1—3, 1899—1901) пра жыццё вёскі, аповесць «Асветнік» (1904) пра вясковую інтэлігенцыю. Аўтар аповесцей «Ніколі» (1895), «Няшчасны шчаслівец» (1899), дра.мы «Кветка папараці» (1920), камедыі «Новы міністр» (1922), гіст. рамана «Пойдзем у горад запісвацца, жыццё сваё палягчаць» (т. 1—2, апубл. 1968).
    Тв:. Рус. пер. — Нзбр. провзв. Таллнн, 1956; Помогвте! н другне рассказы Таллвн, 1963.
    «СЯРГЁЕВІЦКАЕ», торфапрадпрыемства ў р.п. Праўдзінскі Пухавійкага рна Мінскай вобл. Пабудавана ў 1966—4)8. Сыравіна з радовішча торфу Арэхаўскі Мох. Асн. прадукцыя (2002): торф фрэзерны, тарфяныя брыкеты.
    СЯРГЁЕВІЧЫ, вёска ў Дунілавіцкім с/с Пастаўскага рна Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 36 км на ПдУ ад г. Паставы, 240 км ад Віцебска, 17 км ад чыг. ст. Варапаева. 227 ж„ 100 двароў (2002). Базавая школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СЯРГЁЕВІЧЫ, вёска ў Пухавіцкім рне Мінскай вобл., на паўд. беразе Сяргееўскага воз., на аўтадарозе Рудзенск— Шацк. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на 3 ад г. Мар’іна Горка, 56 км ад Мінска. 18 км ал чыг. ст. Рудзенск. 482 ж., 197 двароў (2002). Лясніцтва, Шацкая паляўнічая гаспадарка, база адпачынку «Фаварытгранд». Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. СвятаРастваБагародзіцкая царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    СЯРГЁЕНКА Святлана Пятроўна (н. 15.4.1949, Мінск), бел. габаістка. Засл. арт. Беларусі (1985). Скончыла Бел. кансерваторыю (1973). У 1972—89 і з 2000 салістка Дзярж. акад. сімф. аркестра Беларусі, з 1991 —ансамбля «КласікАвангард», з 1994 — малога сімф. аркестра «Мінскаркестр», з 1996 — сімф. аркестра Бел. тэлебачання і радыё. Дыпламант міжнар. конкурсу «Пражская вясна» (1974), лаўрэат Усесаюзнага конкурсу выканаўцаў на драўляных духавых інструментах (1979, Мінск).
    СЯРГЁЕЎ Канстанйін Міхайлавіч (5.3.1910, С.Пецярбург — 1.4.1992), расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар. арт. СССР (1957). Герой Сац. Працы (1991). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1930), у 1938—40 і з 1973 маст. кіраўнік у ім (з 1991 Акадэмія рус. балета імя А.Ваганавай, С. —прэзідэнт). У 1930— 61 вядучы танцоўшчык, у 1951—55 і
    I960—70 гал. балетмайстар Ленінградскага тра оперы і балета. Танцоўшчык лірыкарамант. плана, выканаўца асн. класічнага рэпертуару тра. Сярод партый: Рамэо, Прынц («Рамэо і Джульета», «Папялушка» С.Пракоф’ева), Яўген («Медны коннік» Р.Гліэра), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Альберт («Жызэль» А.Адана), Зігфрыд («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага) і інш. Сярод пастановак: «Папялушка» Пракоф’ева (1946, 1964), «Сцежкаю грому» К.Караева (1958), «Гамлет» М Чарвінскага (1970). Здзейсніў рэдакцыі класічных балетаў, у т.л. «Раймон
    354	СЯРГЕЕЎ
    да» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1949). Зняўся ў кінафільмахканцэртах, у т.л. • Майстры рускага бпста» (1953). Аўтар сцэнарыяў тэлефільмаўканцэртаў «Дыялог са сцэнай» (1988), «Нараджэнне танца» (1991). Творчасці С. прысвечаны тэлефільм «Канстанцін Сяргееў. Старонкі харэаграфіі» (1976). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1951. Прэмія Парыжскай акадэміі танца (1965).
    С В. Гуткоўская.
    СЯРГЁЕЎ Яўген Мікалаевіч (23.3.1887, с. Талавая Балка Кіраваградскай вобл., Украіна — 10.9.1937), удзельнік грамадз. вайны на Беларусі, камдыў (1935). Скончыў Акадэмію Генштаба (1915). Удзельнік 1й сусв. вайны, падпалкоўнік 3 1918 у Чырв. Арміі, з кастр. на Усх. фронце. 3 крас. 1920 на Зах. фронue: нач. упраўлення штаба фронту, камандуючы Паўн. групай войск 15й арміі і камандуючы 4й арміяй. Вызначыўся ў час прарыву польск. фронту на Беларусі летам 1920. 3 1921 на штабных і камандных пасадах у РСЧА (у 1926— 28 нач штаба БВА). П А Сеяіаапаў. СЯРГЁЕЎ Яўгсн Міхайлавіч (н 23.3.1914, Масква), расійскі геолаг. Акад AH СССР (1979, чл.кар. з 1966). Скончыў Маскоўскі унт (1940), дзе і працаваў. У 1981—86 рэктар Акадэміі нар. гаспадаркі. Навук. працы па інж. геалогіі, грунтазнаўстве і гідралогіі. Распрацаваў вучэнне аб фарміраванні фіз., фіз.хім. і фіз.мех. уласцівасцей горных парод у працэсе літагенезу, аб грунтах як многакампанентных дынамічных сістэмах. Стварыў агульную інж.геал. класіфікацыю горных парод. Дзярж. прэміі СССР 1977, 1988. Ленінская прэмія 1982.
    К.Сяргееў у ролі Прынца.
    Тв: Мнженерная геологвя СССР Т 1—8. М , 1976—78 (у сааўт.).
    СЯРГЁЕЎСКАЕ ВбЗЕРА. С я р г е е віцкае возера, Муха. У Пухавіцкім рне Мінскай вобл., у бас. р. Пціч, за 25 км на 3 ад г. Мар’іна Горка. Пл. 2,75 км2, даўж. 2,2 км, найб. шыр. 1,6 км, найб. глыб. 7,5 м. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, параслі хмызняком. Дно выслана сапрапелем. Сцёк праз канал у р. Пціч.
    СЯРГЁЕЎЦ^НСКІ (сапр. С я р г е е ў) Сяргей Мікалаевіч (30.9.1875, с. Праабражэнскае Тамбоўскай вобл., Расія — 3.12.1958), рускі пісьменнік. Акад. АН СССР (1943). Скончыў Глухаўскі настаўніцкі інт (1895). Працаваў настаўнікам, быў на вайск. службе. Друкаваўся з 1898. Першы зб. вершаў — «Думы і летуценні» (1901). Аповесці «Сад» (1905), «Бабаеў» (1907), «Журба палёў» (1909), «Рух» (1910) і інш. пра розныя пласты рас. грамадства. У творах з канца 1920х г асэнсаванне новай рэчаіснасці («Жывая вада», 1927; «Шчасліўка», 1932; «Шукаць, заўсёды шукаць!», 1935). Вяршыня яго творчасці — эпапея «Ператварэнне Расіі» (12 раманаў, 3 аповесці, эцюды; апубл. 1914—59) пра рас. грамадства на пач. 20 ст. Услаўленне гераізму рус. народа ў эпапеі «Гарачая пара ў Севастопалі» (1937—39, Дзярж. прэмія СССР 1941), зб. апавяд. «Сапраўдныя людзі» (1943). Аўтар зб. вершаў «Родная зямля...» (1958), збкаў публіцыст. артыкулаў і ўспамінаў «Пра высокае майстэрства» (1956), «Слова да маладых» (апубл. 1965), «Радасць творчасці» (апубл. 1969), п’ес і інш. На бел. мову апавяданне «Аракуш» пераклаў В.Рабкевіч.
    Тв:. Собр. соч. Т. I—12. М.. 1967.
    Літ.: Плукш П.І4 С Н.СергеевЦенсквй — пнсатель. человек. М., 1975.
    А. Р.Жакаў. СЯРГЁЙЧЫК Святлана Аляксандраўна (н. 18.6.1949, г.п. Тураў Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл), бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Др біял. н. (1988). Скончыла БДУ (1971). 3 1974 у Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі (з 1992 гал. навук. супрацоўнік). Навук. працы па газаўстойлівасці раслін, прамысл. батаніцы, экалагічнай таксікалогіі, аптымізацыі навакольнага асяроддзя сродкамі азелянення гарадоў і прамысл. цэнтраў.
    Твл Устойчмвость древесных растенвй в техногенной среде. Мн., 1994; Растення м экологвя. Мн., 1997; Экологнческая фнзмологня хвойных пород Беларусв в техногенной среде. Мн . 1998 (разам з А.А.Сяргейчык, Я.А.Сідаровічам).
    СЯРГЁЙЧЫК Цімафей Мікалаевіч (20.6.1899, в. Заполле Глускага рна Магілёўскай вобл. — 27.5.1977), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1944). Скончыў Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). У 1926—75 акцёр Бел. тра імя Я.Коласа, адначасова маст. кіраўнік студый тра. Выканаўца драм., характарных, камед. роляў. Майстар сцэн. пераўвасаблення. Творчасці ўласцівы высокае мас
    тацтва жыццёвай праўды, глыбокае пранікненне ў вобраз. Псіхалагічна дакладна раскрываў характары ў нац. рэпертуары: шкаляр Самахвальскі («Несцерка» В.Вольскага), дзед Мікіта, Саўка Мільгун («Вайна вайне», «У пушчах Палесся» Я.Коласа), Лявон Зяблік («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Мікалай Міхалковіч («Ірынка» К.Чорнага), Барута («Людзі і д’яблы» К.Крапівы), Бокуць («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка) і інш. Сярод інш. роляў: Восіп («Рэвізор» М.Гогаля), Васьмібратаў, Кучумаў («Лес», «Шалёныя грошы» А.Астроўскага), Дасцігаеў, Лука («Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.Горкага), Кулыгін («Тры сястры» А.Чэхава), Мілер («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Феліцыян («Мараль пані Дульскай» Г.Запольс
    Я М Сяргееў.
    Ц.М Сяргейчык
    кай), Бярсенеў («Разлом» Б.Лаўранёва), Гарнастаеў («Любоў Яравая» К.Транёва), Васін («Рускія людзі» К.Сіманава). Таланаў («Нашэсце» Л.Лявонава) і інш. Паставіў спектаклі «Пінская шляхта» В.ДунінаМарйінкевіча (1928), «Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава (1938), «Ірынка» (1941), «Блудны сын» Э.Ранета (1958).
    Тв: Нататкі акцёра. Мн.. 1973.
    Літ.: Е с а к о ў А. Жьшцё і творчасць // Майстры беларускай сцэны. Мн., I960; Н я фёд У.1 Беларускі тэатр імя Я.Коласа. Мн., 1976. У.І.Няфёд.
    Ц.Сяргейчык у ролі Лявона Зябліка.
    сяркоў	355
    СЯРДЗЮК Аляксандр Іванавіч (27.6.1900, с. Бзоў Барышаўскага рна Кіеўскай вобл. — 1989), украінскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1951). Скончыў Кіеўскі муз.драм. інт (1919). 3 1919 акцёр кіеўскага 1га дзярж. тра Украіны, з 1922 — Харкаўскага драм. тра імя Т.Шаўчэнкі (у 1957—62 дырэктар і маст. кіраўнік). 3 1946 выкладчык Харкаўскага унта мастацтваў (з 1960 праф). Мастацтва С. вызначалася глыбінёй псіхал. трактоўкі, часам вострай публійыстычнасцю. Сярод роляў: Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Платон, Кобза («Платон Крэчат», «Гібель эскадры» А.Карнейчука), Мікіта («Яраслаў Мудры» I Качаргі), Сяргееў («Генерал Ватуцін» Л.Дзміцеркі), Каравай («Таблетку пад язык» А.Макаёнка) і інш. Паставіў спектаклі: «Ой, пайду я ў Барыслаўку» паводле І.Франко (1956), «Маруся Багуслаўка» М.Старыцкага (1962) і інш. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948.
    СЯРДОБАЎ Мікалай Мікалаевіч (16.12.1905, г. Самара, Расія —24.11.1990), бел. спявак (лірыкадрам. барытон), педагог. Засл. арт. Арменіі (1939). Нар. арт. Беларусі (1955). Скончыў Куйбышаўскі муз. тэхнікум (1929). 3 1930 у оперных трах Куйбышава, Ерэвана, Пермі, Свярдлоўска. 3 1946 саліст Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. У 1960—75 выкладчык і рэжысёр Опернай студыі Бел. кансерваторыі, адначасова ў 1960—87 кіраўнік Мінскай нар. опернай студыі Палаца культуры Белсаўпрофа Творчасці С. ўласцівы глыбокае асэнсаванне характараў герояў, свабоднае валоданне вак. і акцёрскімі сродкамі выразнасці, сцэнічная абаяльнасць Сярод партый бел. рэпертуару: Каліноўскі («Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса). Дзяніс Давыдаў («Надзея Дурава» А.Багатырова), фон Шолен («Дзяўчына з Палесся» Я.Нікоцкага); інш партыі на бел. сцэне: Анегін, Чорт («Яўген Анегін», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Алека («Алека» С.Рахманінава), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні). Рыгалета, Аманасра («Рыгалета», «Аіда» Дж.Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Мацей («Страшны двор» С.Манюшкі). Паставіў оперы «Павел Карчагін» П.Падкавырава, «Кастусь Каліноўскі» Лукаса, «Яўген Анегін» і «Іаланта» Чайкоўскага, «Царская нявеста» М РымскагаКорсакава, «Алека» Рахманінава, «Рыгалета» і «Травіята» Вердзі, «Джані Скікі» і «Плашч» Пучыні, «Цар і цясляр» А.Лорцынга, «Даліна» Э.Д’Альбера, «Мадэмуазель Фіфі» і оперуказку для дзяцей «Кот у ботах» Ц.Кюі.