Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СЯМЕЙНА 343
асобная Грэкауніяцкая калегія). 3 1833 кіруючы епіскап літоўскі. На гэтай пасадзе вёў падрыхтоўчую работу па скасаванні уніі: ездзіў па епархіях, наглядаў за ўвядзеннем у храмах іканастасаў і служэбнікаў маскоўскага друку, за вынішчэннем арганаў і навучаннем святароў богаслужэнню на царк.слав. мове і інш., узгадняў арганізац. пытанні з дзярж. ўладамі. У 1836 звярнуўся з лістом да пецярбургскага мітрапаліта Серафіма з прашэннем аб далучэнні да праваслаўя. Быў ініцыятарам і актыўным удзельнікам Полацкага царкоўнага сабора 1839. 3 1840 правасл. архіепіскап літоўскі і віленскі (з 1852 мітрапаліт). У 1844 пераехаў у сваю епархію ў Жыровічы, потым у Вільню (1845). Садзейнічаў пераводу з Жыровіч у Вільню Літоўскай духоўнай семінарыі. 3 1847 чл. Свяцейшага Сінода. У апошнія гады займаўся дабрачыннасцю, пісаў мемуары.
Тв.: Запвскн Носмфа, мнтрополмта лнтовского. Т. I—3. СПб., 1883. В.Р.Кірэеў. СЯМАШКА Мікалай Аляксандравіч (20.9.1874, с. Лівенскае Арлоўскай вобл., Расія — 18.5.1949), расійскі дзярж. дзеяч, адзін з арганізатараў сістэмы аховы здароўя ў СССР. Акад’. АМН СССР (1944) і АПН Расіі (1945). Скончыў Казанскі унт (1901). У 1918—30 нар. камісар аховы здароўя Расіі, адначасова з 1921 у Маскоўскім унце, з 1930 праф., заг. кафедраў Іга Маскоўскага мед. інта, з 1945 дырэктар Інта школьнай гігіены. У 1928—36 гал. рэдактар Вял. мед. энйыклапедыі. Навук. працы ў галіне сац. гігіены, арганізацыі аховы здароўя. Пад яго кіраўнійтвам праводзілася работа па барацьбе з эпідэміямі, створана сістэма аховы мацярынства і дзяцінства і інш.
Тв . Нзбр. провзв. 2 нзд. М., 1967.
Літ: П е т р о в Б.Д. Н.А.Семашко — основоположнмк советского здравоохранення // Сов. здравоохраненме. 1977. № 10.
СЯМАШКА Мікола (Мікалай Пятровіч; 1914, в. Барылы Полацкага рна Віцебскай вобл. — 1941), бел. паэт. Брат С.П.Сямашкі. Працаваў у ветрынскай раённай газеце, беластоцкай абласной газ. «Вольная праца». Загінуў у Вял. Айч. вайну пры абароне Оршы. Друкаваўся з 1939. Выдаў зб. вершаў «Шчырасць» (1939). Большасць вершаўлірычнага складу, у іх адчуваецца ўплыў фальклору. Паэтызаваў прыгажосць роднага краю, аптымізм народа.
Тв У кн.: Анталогія беларускай паэзіі. Мн.. 1961. Т. 3; У кн/ Крывёю сэрца. Мн., 1967
Літ. Мы іх не забудзем. Мн.. 1949.
СЯМАШКА Сняпан Пятровіч (27.7.1898, в. Барылы Полацкага рна Віцебскай вобл. — 23.9.1965), бел. пісьменнік. Брат М.Сямашкі. Вучыўся ў Камуніст. інце журналістыкі ў Мінску (1932). У 1921—26 на парт. рабоне ў Полацку, у 1926—29 рэдактар газ. «Чырвоная Полаччына», з 1930 супрацоўнік час. «Шляхі калектывізацыі», газет «Калгаснік Беларусі», «Звязда». У 1945—46 адказны сакратар Камісіі па гісторыі Вял. Айч вайны Друкаваўся з 1926. Аўтар вершаў, апавяданняў, аповесці «Пад
панскай пятой» (не скончана). Кн. апавяд. «Пералом» (1932) прысвечана калекты візацы і. І.Э. Багдаповіч СЯМЕЙКА Мікалай Іларыёнавіч (25.3.1923. г Славянск Данецкай вобл., Украіна — 20.4.1945), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Двойчы Герой Сав Саюза (19.4 і 29.6.1945). Скончыў Варашылаўградскую ваен авіяц. школу пілотаў і курсы ўдасканалення начсаставу (1942). Ў Вял. Айч. вайну з 1943 камандзір экіпажа, звяна, эскадрыллі, штурман штурмавога авіяпалка на Паўд., 4м Укр. і 3м Бел. франтах. Удзельнік баёў пад Сталінградам, вызвалення Данбаса, Крыма, Украіны, Беларусі (летам 1944 наносіў удары па
М Сямашка М.І.Сямейка
ням.фаш. войсках на чыг. лініі Орша—Мінск, а таксама ў Мінскім «катяе»ў Здзейсніў 227 баявых вылетаў. Загінуў ў баі.
СЯМЁЙНААБРАДАВАЯ ПАЭЗІЯ. від бел. фальклору; творы, што суправаджалі абрады, звязаныя з асн. этапамі жыцця чалавека: нараджэннем, шлюбам, смерцю. Адлюстравала нар. ідэал сямейных узаемаадносін, працоўнай дзейнасці селяніна, яго побыт і жыццё. С.а.п., як і абрады, павінна была ўздзейнічаць на звышнатуральныя сілы, прыроду і грамадства, каб палепшыць лёс чалавека, яго дабрабыт, аберагчы ад бяды і няшчасцяў. Узнікла ў эпоху першабытнаабшчыннага ладу, пазней набыла спейыфічныя нац. рысы, выяўленыя ў жанрававобразнай сістэме, ідэйнатэматычным змесце і маст. форме. Адметнае месца ў С.а.п. займала радзінная паэзія (гл. Радзінныя песні): песні, прыпеўкі, зычэнні, якімі суправаджаліся пэўныя абрады (найб. поўна захаваліся ў бел. фальклоры). Абрадам і песням прыпісвалася магічная сіла, здольнасць абараніць парадзіху і дзіця ад злых сіл. Вылучаліся велічальныя, жартоўныя і застольнабяседныя песні. У велічальных услаўляліся парадзіха і бацька дзіцяці, бабкапавітуха, кума і кум. Глыбокай пашанай прасякнуты песні пра маладую маці; клапатлівым і старанным, спагадлівым да жонкі і дзіцяці паказваўся гаспадар. Шмат песень прысвячалася бабцы: шанаванне яе ў песнях спалучалася з дасціпным гумарам. Паступова радзінныя абрады і звязаная з імі паэзія страцілі сакральны, магічны ха
рактар і сталі выконваць пераважна эстэтычнамаст. функцыю. Вял. папулярнасць набылі жартоўныя песні, выканаўцы якіх добразычліва пацяшаліся з бабкі і кумоў. У бяседных песнях з лёгкім гумарам абмалёўваліся ўдзельнікі ўрачыстасці, славілася гасціннасць і шчодрасць гаспадароў, выказвалася радасць з нагоды нараджэння новага чалавека. Найб. захаваліся жартоўныя песні, многія з якіх бытуюць і ў наш. час. Асаблівым багаццем і паэтычнасцю вылучалася вясельная паэзія (гл. Вясемныя песні\. песні, прыпеўкі, прыгаворы, прамовы, якія гучалі на пранягу ўсяго вяселля, пачынаючы з абраду сватання. Выконваліся яны ў пэўным парадку асн. ўдзельнікамі шлюбнай урачыстасці, ролі якіх былі рэгламентаваны традыцыяй. Песні, якія суправаджалі суборную суботу, пасад, выпечку каравая, шлюбавіны, пярэзвы і інш., паэтызавалі вясельныя абрады, стваралі ўрачысты настрой і разам з тым служылі пэўным юрыдычным замацаваннем кожнага этапу вяселля. Багатая нар. сімволіка. персаніфікацыя, антытэза, трапныя параўнанні, яркія эпітэты і інш. маст. сродкі і прыёмы стваралі вобразы надзвычайнай выразнасці. Глыбокай эмац. узрушанасцю вылучаліся сіроцкія песні, у якіх нявестасірата прасіла бацькоў устаць з магілы і благаславіць яе шлюб. У час застольнай бяседы спявалі таксама песні, непасрэдна не звязаныя з абрадам: велічальныя, лірычныя, жартоўныя і інш. Песні стваралі ідэальныя вобразы маладых, параўноўваючы іх з сімвалічнымі вобразамі сонца, зорак, месяца, паказвалі ўзаемаадносіны жаніха і нявесты, іх стаўленне да бацькоў. У жартоўных вясельных песнях з дасціпным нар. гумарам абмалёўваліся сват, свацця, дружкі. інш. ўдзельнікі вяселля. Завяршальны цыкл С.а.п. складалі пахавальныя галашэнні — імправізаваныя песеннарэчытатыўныя творы, у якіх аплаквалася смерць блізкага чалавека. Галашэнні, вядомыя з глыбокай старажытнасці, грунтаваліся на веры ў бессмяротнасць душы, на ўяўленнях аб тым, што чалавек і пасля смерці можа дапамагаць або шкодзіць жывым. Смутак, бязмернае гора і душэўны боль гучалі ў галашэннях маці па дзіцяці, жонкі па мужу. Цесна звязаныя з вуснай нар. традыцыяй устойлівыя славесныя формулы, кранальныя вобразы ўзмацнялі эмац. ўздзеянне. Звязаная з жыццём і працай чалавека, С.а.п. адлюстравала сац.эканам., быт. і культ. ўмовы яго існавання ў розныя гіст. эпохі.
Публ.: Беларускі фальклор: Хрэстаматыя. 3 выд. Мн., 1985. С. 202—310; Варфоломеева Т.Б. Северобелорусская свадьба: обряд, песенномелодвческне тнпы. Мн., 1988; Я е ж. Традыцыйныя вяселлі Віцебшчыны. Мн., 1988; Я е ж. Традыцыйнае вяселле Гродзеншчыны. Мн., 1992; Радзінная паэзія. Мн., 1971; Радзіны: Абрад. Песні. Мн , 1998; Пахаванні. Памінкі. Галашэнні. Мн.. 1986.
344 СЯМЕЙНАЕ
Літ.: Беларуская народнапаэтычная творчасць. Мн„ 1979. С. 192—229; Ф я д о с і к А.С. Беларуская сямейнаабрадавая паэзія. Мн., 1997; Сямейнаабрадавая паэзія. Народны тэатр. Мн., 2001. А.С Фядосік. СЯМЁЙНАЕ ВЫХАВАННЕ, сістэматычнае мэтанакіраванае ўздзеянне на дзіця дарослых членаў сям’і і сямейнага ладу жыцця. Гал. задача С.в — падрыхтоўка дзіцяці да жыцця ў пэўных сац. умовах. С.в. звычайна будуецца на аснове ідэалогіі, маралі і сістэмы ўзаемаадносін таго сац. пласта, да якога належыйь сям’я. Фарміраванне асобы дзіцяці адбываецца ў выніку непасрэднага ўплыву аб’ектыўных умоў яго жыцця ў сям’і (сямейных адносін, структуры сям’і і колькасці яе членаў, прыкладу бацькоў і інш.) і ўздзеяння мэтанакіраванага выхавання дарослымі. Свядомая выхаваўчая дзейнасць дарослых становіцца эфектыўнай, калі праводзіцца не адасоблена ад рэальнага жыцця бацькоў, а пацвярджаецца ім. На С.в. істотна ўплывае духоўная культура бацькоў, іх вопыт сац. зносін, сямейныя традыцыі. Асобая роля належыць пед. культуры бацькоў, якая дае магчымасць звузіць элемент стыхійнасці, які найбольш уласцівы С.в. Маральнае ўздзеянне сям’і як выхаваўчага інта чалавек адчувае на працягу ўсяго жыцця. Аднак уплыў С.в. на розных этапах развіцця дзіцяці неаднолькавы. 3 паступленнем дзіцяці ў навуч. ўстановы сям’я пачынае падзяляць сваю выхаваўчую функцыю з інш. сац. інтамі; чым мацнейшая ўзаемасувязь і пераемнасйь паміж С.в. і выхаваннем грамадскім, тым больш значны вынік выхавання як адзінага мэтанакіраванага працэсу.
Літ.: Сухомлннскнй В.А. Роднтельская педагогнка. Новоснбнрск, 1985; Тнтаренко В.Я. Семья н формнрованне лнчностн. М.. 1987; Эволюцня семья в современном обшестве. М., 1989; Чечет В.В Педагогнка семейного воспнтання. Мн., 1998. СЯМЁЙНАЕ ПРАВА. галіна права, якая рэгулюе маёмасныя адносіны, што ўзнікаюць на аснове шлюбу, сваяцтва, усынаўлення і' інш. форм уладкавання дзяцей на выхаванне ў сям’ю. С.п. ўстанаўлівае ўмовы і парадак узяцця шлюбу, яго спыненне ці прызнанне несапраўдным; рэгулюе адносіны ў сям’і паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі, інш. членамі сям’і; адносіны ўсынавіцеляў, іх сваякоў з усыноўленымі і іх нашчадкамі, а таксама апекуноў (папячыцеляў) з падапечнымі. Асабістыя і маёмасныя адносіны, што складаюць прадмет С.п., праяўляюцца гал. чынам у рамках сям’і, заснаванай на зарэгістраваным у законным парадку шлюбе. Некаторыя сямейнаправавыя сувязі захоўваюцца і паза сям’ёй (удзел бацькоў у выхаванні і ўтрыманні дзяцей, якія пражываюць асобна, аліментныя абавязкі былых мужа ці жонкі, інш. членаў сям’і). Задачы і прынцыпы С.п. сфармуляваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Бе