Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СЯЛЁЦ. вадасховішча ў Бярозаўскім рне Брэсйкай вобл., каля в. Сялец. Створана ў 1985 у пойме р. Ясельда. Пл. 20,7 км2, даўж. 11,8 км, найб. шыр. 4,1 ,км, найб. глыб. 5,4 м, аб’ём вады 56,3 млн. м3. Даўж. берагавой лініі 33,5 км. Сярэдні шматгадовы сцёк 101 млн. м3. Катлавіна выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Земляная намыўная плаціна даўж. 4,3 км з хвалеўстойлівым верхавым адхонам, даўж. агараджальнай дамбы 13,9 км. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 2,5 м. Выкарыстоўваецца для рыбаводства,
СЯЛЯВА 337
увільгатнення с.г. угоддзяў, добраўпарадкавання прылеглых населеных пунктаў, адпачынку.
СЯЛЕЦКАЕ, вёска ў Касцюковіцкім рне Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 32 км на ПдУ ад г. Касцюковічы, 192 км ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Журбін. 789 ж., 270 двароў (2002). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. СЯЛЁЦКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА. помнік архітэктуры 19 ст. ў в. Сялец Бярозаўскага рна Брэсцкай вобл. Пабудавана ў 1870 з цэглы. У плане — выцягнутая па падоўжнай восі кампазіныя, што ўключае званіцу, трапезную, асн. аб’ём з бакавымі парталамі, 5гранную апсіду, да якой прымыкаюць дзяканнік і ахвярнік. Арх.дэкар. аздабленне засн. на спалучэнні традыцый класіцызму (апрацоўка сцен пілястрамі тасканскага ордэра, прафіляваныя высокія карнізы, абрамленні паўкруглых аконных праёмаў асн. аб’ёму) і характэрных форм маскоўскай архітэктуры 17 ст. (канстр. схема званіцы — васьмярык на чацверыку, шатровы дах з цыбулепадобнай галоўкай, кілепадобныя какошнікі парталаў і вежызваніцы).
Г.Л.Лаўрэцкі.
Сялецкая Успенская царква
СЯЛІБА, тое, што сядзіба.
СЯЛІБА, вёска ў Бярэзінскім рне Мінскай вобл., на р. Бярэзіна (бас. р. Дняпро). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на Пд ад г. Беразіно, 136 км ад Мінска, 25 км ад чыг. ст. Нясета. 391 ж., 145 двароў (2002). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
СЯЛІЦКІ Мікалай Аляксандравіч (5.4.1907, Мінск — 29.10.1936), Герой Сав. Саюза (1936). Скончыў Арлоўскую
бранятанк. школу (1932). У Чырв. Арміі з 1931. Танк. ўзвод на чале з лейтэнантам С. вызначыўся ў вайну ў Іспаніі 1936—39 у баі каля г. Сесенья 29.10.1936, дзе ў цяжкіх умовах атакаваў артылерыю праціўніка на пазіцыях і яго рэзервы на падыходзе, знішчыў батарэю горных гармат; загінуў у баі.
СЯЛІЦКІ (Sielicki) Францішак (29.11.1923, в. Мікуліна Вілейскага рна Мінскай вобл. —2.9.2001), польскі літ,знавецславіст, фалькларыст. Др філал. н. (1966). Скончыў Вроцлаўскі унт (1955), з 1978 праф. Інта слав. філалогіі гэтага унта. Аўтар кніг «Аповесць мінулых гадоў»: Гістарычналітаратурная характарыстыка, пераклад і каментарый» (1968), «Максім Горкі сярод польскіх спраў» (1971), «Падарожжа баярына Барыса Шарамецева праз Польшчу і Аўстрыю ў Рым, а таксама на Мальту, 1697—1698» (1975). Даследаваў рус. класіку (творы I Тургенева, Л.Талстога, Ф.Дастаеўскага, А.Чэхава). Выдаў падручнік «Беларускі фальклор» (1983). Аўтар прай «Беларускія вясельныя абрады і песні з вёскі Мікуліна...» (1979). «Беларускія жартоўныя песні і вершы з ваколіц вёскі Мікуліна» (1980), «Пахавальныя і дзядоўскія песні, якія выконваліся ў б. Вілейскім павеце», «Відовішчы ў вёсцы Мікуліна б. Вілейскага павета ў міжваенны перыяд» (абедзве 1982). Арт. «Францыск Скарына ў польскай навуйы» (1990) прысвечаны скарыназнаўству ў Польшчы.
7k: Region dolhinowskobudslawskokrzywicki na dawnej Wileriszczyznie. Warszawa; Wroclaw, 1989; Krzyz w wierzeniach ludu Wilejszczyzny // Наш радавод. Гродна, 1991. Кн. 3, ч. 3; Piesni bialoruskie і rosyjskie spiewane na Wileriszczyznie w okresie mi$dzywojennym. Wroclaw, 1992; Podania, legendy, anekdoty i przystowia* na Wilejszczyznie w okresie mi^dzywojennym. Wroclaw, 1993.
Л. B. Мальдзіс.
СЯЛО тып сельскага паселішча ва ўсх. славян. Тэрмін ужываецца таксама ў палякаў, балгар і інш. У Стараж. Русі С. складалася з 3—5 двароў, на Беларусі ў 14—15 ст. — з дымоў (двароў), або дварышчаў, якія ядналі 5—10 і болей сваяцкіх сем’яў. Пасля «Уставы на валокі» 1557 С. часта ўзнікалі на новых месцах; туды ссяляліся (асаджваліся) прыгонныя сяляне, якія выконвалі пераважна чыншавыя, падатковыя павіннасці (асадныя С.). Каля цэнтраў фальваркаў узнікалі дворныя С. найчасцей з колішняй чэлядзі, па 10—12 двароў. У сярэдзіне 17 ст. былі С. па 60 двароў і болей; на Беларусі яны сталі называцца таксама вёскамі, ад якіх амаль не адрозніваліся (гл. Вё'ска). У дарэв. Расіі С. наз. вялікае сялянскае паселішча з царквою, крамаю, карчмою і інш.
А.П.Грыцкевіч.
СЯЛЬВІНСКІ Ілья (Карл) Львовіч (24.10.1899. г. Сімферопаль, Украіна, — 22.3.1968), рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі унт (1923). Друкаваўся з 1915. S' 1920х г. адзін з лідэраў канструктывізму (паэмы «Улялаеўшчына»,
1927, новы варыянт 1956; «Нататкі паэта», 1927). Раннія творы адметныя эксперыментатарствам у галіне паэт. формы і мовы. У 1933 як карэспандэнт «Правды» ўдзельнічаў у паходзе «Чэлюскіна» (паэма «Чэлюскініяна», часткова апубл. 1937—38; перапрацавана ў раман «Арктыка», апубл. 1957). У трагедыі «Камандарм2» (паст. 1929 У.Меерхольдам), рамане ў вершах «Пушторг» (1928) тэмы грамадз. вайны, нэпа. У 1930я г. распрацоўваў жанр гіст. трагедыі ў вершах («Рыцар Іаан», 1937; «Бабек», 1941; трылогія «Расія», 1944—57). Аўтар аўтабіягр. рамана «О, юнацтва маё!» (1966), п’есы «Умка — Белы Мядзведзь» (1933), лірычнай трагедыі «ЦарэўнаЛебедзь» (апубл. 1968), кн. «Студыя верша» (1962) і інш.
7в.: Собр. соч. Т. 1—6. М., 1971—74; Пзбр. промзв. Т. 1—2. М., 1989; Театр поэта. М„ 1965.
Літ.: Р е з н н к О. Жмзнь в поэзнн: Творчество Нльм Сельвннского. 3 нзд. М., 1981; О Сельвннском: Воспоммнання. М., 1982.
СЯЛЯВА, возера ў Крупскім рне Мінскай вобл., у бас. р. Лукомка, за 20 км на Пн ад г. Крупкі. Пл. 15 км2, даўж. 15 км,
найб. шыр. 3 км, найб. глыб. 19,5 м, даўж. берагавой лініі 44,3 км, пл. вадазбору 324 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу, складаецца з вузкага паўд. і шырокага паўн. плёсаў. Схілы выш. 6—8 м (на Пн 3—5 м), пераважна парослыя лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі
12. Бел. энц. Т. 15.
338 СЯЛЯВА
забалочаныя, на Пд зліваюцца са схіламі. Дно да глыб. 4—6 м (месцамі да 10 м) выслана пясчанагалечнымі і апясчаненымі адкладамі, глыбей сапрапелямі. У паўн. плёсе 3 астравы, найб. з іх пл. каля 2 км2. Мінералізацыя вады каля 200 мг/л, празрыстасць да 3 м. Эўтрофнае. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў вузкая, перарывістая паласа з асок, чароту, трыснягу, хвашчу. Упадаюць рэкі Высокая і Ракітаўка, 5 ручаёў, на Пн злучана шырокай пратокай з воз. Абіда. Узровень возера штучна падняты на 2—3 м плацінай б. Сяляўскай ГЭС.
СЯЛЯВА рыба сям. сіговых, гл. Рапушкі.
СЯЛЯВА. ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Крупскім рне Мінскай вобл. і Чашніцкім рне Віцебскай вобл. Засн. ў 1993 для аховы унікальнага ландшафтнаазёрнага комплсксу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 19 261 га, уключае азёры Сялява, Абіда, Худава, Болюцкае, Квеціна, прылеглыя лясы і с.г. ўгоддзі. Рэльеф буйна і дробнаўзгорысты з хвалістамарэннаазёрнымі ландшафтамі Бел. Паазер’я. У флоры 578 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, 27 водарасцей, у т.л. 11 рэдкіх і знікаючых відаў, занесеных у Чырв. кнігу: купальнік горны, баранец звычайны, гайнік цёмначырвоны, пярэсна еўрапейская. шпажнік чарапіцавы і інш. Шмат лек., дэкар., кармавых відаў. У фауне 40 відаў млекакормячых, 142 — птушак, 10 — амфібій, 5 — рэптылій, у т.л. ў Чырв. кнізе 20 відаў: соня арэшнікавая, барсук, мядзведзь буры, скапа, змеяед вялікі, падворлік малы, паганка малая, бугай вялікі і малы, каршачок, дзербнік, пустальга звычайная. У азёрах прамысловымі з’яўляюцца лешч, шчупак, сом, язь, судак, плотка, гусцяра. П.І.Лабанок.
СЯЛЯВА Антоній (свецкае імя А н а с т а с і й; каля 1583, Полацкае ваяв. — 1655), уніяцкі царк. дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнікпалеміст. 3 1612 чл.
У заказніку возера Сялява.
ордэна базыльян, у 1617 пасвячоны ў святары. Скончыў Грэчаскі калегіум у Рыме (1622). 3 1622 архімандрыт уніяцкіх манастыроў: у Вільні св Тройцы, Навагрудку, Жыдзічыне. 3 1624 архіепіскап полайкі, з 1639 ген. вікарый Кіеўскай мітраполіі. У 1641—55 мітрапаліт кіеўскі і галіцкі, адначасова з 1652 генерал (протаархімандрыт) базыльянскага ордэна. У 1630—40я г. ўдзельнічаў у падрыхтоўцы агульнага сабора уніятаў і праваслаўных з мэтай аб’яднання на падставе стварэння Кіеўскага патрыярхата і прызнання вяршэнства папы. Клапаціўся пра адукацыю святароў, умацаванне манастырскага жыцця, адкрыў семінарыю пры Мінскім базыльянскім манастыры (1652). Папулярызаваў культ Х.Кунцэвіча. Аўтар «Антыэленхуса» (1622) — адказу на «Эленхус» М.Сматрыцкага (1622) і жыццяпіса Кунцэвіча (1625).
Літ:. Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т I. Мн., 1959; Унмя в документах. Мн.. 1997; Кояловнч М. Лмтовская церковная уння. Т. 2. СПб., 1861. С В Казуля. СЯЛЙВІЧЫ, вёска ў Слонімскім рне Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПдЗ ад г. Слонім, 150 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Азярніца. 485 ж., 182 двары (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — касцёл св. Барбары (1819).
СЯЛЯЕВА. возера ў Віцебскім рне, у бас. р. Зах. Дзвіна, за 28 км на ПнУ ад г. Віцебск. Пл. 0,32 км2, даўж. 1,1 км, найб. шыр. 450 м, даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Схілы катлавіны выш. 3—4 м, пад лесам. На 3 выцякае ручай у р. Зах. Дзвіна.
СЯЛЯНЕДАННІКІ, гл. ў арт. Даннікі. СЯЛЯНЕСЛЎГІ, гл. ў арт Сіугі.
СЯЛЯНСКАЕ ПАЎСТАННЕ 1893—94 у К а р э і [у карэйскай гістарыяграфіі Сялянская вайна года Кабо (1894)], адно з найбуйнейшых антыфе
ад. і антыкаланіяльных выступленняў кар. народа. Гал. яго прычынай стала пагаршэнне становішча насельніцтва (найперш сялянства) пасля нераўнапраўнага японакар. Канхваскага дагавора 1876, у выніку якога Карэя абавязана была выплачваць кантрыбуцыі Японіі. Зімой і вясной 1893 сял. выступленні ахапілі паўд. і цэнтр. паветы, але былі задушаны. У студз. 1894 паўстанне аднавілася і набыло арганізаваныя рысы. Да канца мая 1894 паўстанцкая армія заняла 9 паветаў і г. Чанджу. Паўстанцы патрабавалі ад урада раўнамернага размеркавання зямлі і рэформы мясц. самакіравання. У чэрв. 1894 урад звярнуўся па дапамогу да Кітая, які накіраваў у Карэю свае войскі. Японія, выкарыстаўшы гэта як зачэпку, ажыццявіла ў ліп. 1894 у Карэі дзярж. пераварот, паставіла праяпонскі кабінет і развязала японакітайскую вайну 1894—95. Гэта ўзмацніла нац.вызв. рух, да паўстанцаўсялян далучыліся рамеснікі, гандляры, салдаты, чыноўнікі, збяднелыя дваране і інш. Пасля шэрагу перамог на шляху да Сеула паўстанцкая армія ў ліст.—снеж. 1894 пацярпела паражэнне ад яп. і ўрадавых войск. Разгром паўстання і перамога ў яп.кіт. вайне аблегчылі Японіі далейшае закабаленне Карэі (пратэктарат у 1905, анексія ў 1910).