• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. Шмальгаузен Н Н. Основы сравннтельной анатомнн позвоночных жнвотных. 4 йзд. М., 1947; Нбвнков М.М. Сердце н сосуды: Онтогенез н восстановленне нейрорегуляторной снстемы. Мн., 1990; Ромер А.Ш , Парсонс Т.С. Анатомня позвоночных: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1992.
    Л. СЛеанцюк.
    СЭРЦАПАДбБНІКІ (Cardiidae). сямейства марскіх малюскаў надатр. сапр. пласціністашчэлепных (пласціністажабравых). Каля 30 родаў, больш за 250 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць на мелкаводдзі, пераважна ў цёплых водах. Фільтратары. Найб. вядомыя прадстаўнікі сям.: серыпес грэнландскі (Serripes groenlandicus, самы вял. сярод С.), С. ядомы (Cerastoderma edule), С. Ламарка (С. lamarcki), С. рабрысты (Cardium costata).
    Даўж. ракавіны да 10 см. Створкі моцна ўздутыя, маюць шырока расстаўленыя рабрынкі, часам узброеныя шыпамі і лускавінкамі. Hara моцная, вузкая, падоўжаная. 3 яе дапамогай С. перамяшчаюцца, закопваюцца ў грунт, робяйь скачкі. Кормяцца пераважна планктонам. Буйныя віды ядомыя.
    А.М.Петрыкаў.
    330	СЭСІЛ
    СЭСІЛ. С е с і л (Cecil) Эдгар Олджэрнан Роберт Гэскайн (14.9.1864, Лондан — 24.11.1958), брытанскі дзярж. дзеяч. Скончыў Оксфардскі унт (1886), юрыст. 3 1906 дэпутат брыт. парламента. 3 пач. 1й сусв. вайны ў Міжнар. кце Чырв. Крыжа. У 1915—16 нам., у 1916— 18 міністр замежных спраў Вялікабрытаніі. У вер. 1916 выдаў мемарандум з прапановай стварэння пасля вайны міжнйр. трыбунала для вырашэння міждзярж. спрэчак: многія палажэнні мемарандума пакладзены ў аснову праекта стварэння Лігі Нацый. Удзельнік Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20, адзін са стваральнікаў статута Лігі Нацый. У 1920—23 прадстаўляў у Лізе Нацый Паўд.Афр. Саюз. У 1923—45 прэзідэнт Лігі Нацый. Імкнуўся ператварьшь яе ў мойную аргцыю, здольную ўтаймоўваць агрэсараў; выступаў супраць яп. агрэсіі ў Кітаі, італьян. — у Эфіопіі, Мюнхенскага пагаднення 1938, адстойваў спыненне гонкі ўзбраенняў, але не сустрэў падтрымкі ад урадаў краін — чл. Лігі Найый. Нобелеўская прэмія міру 1937.
    СЭСЮ. Тоё Ода, Іміна (1420, Місу, Японія — 1506), японскі жывапісец, найбуйнейшы майстар манахромнага жывапісу, «суйбокуга». Быў будыйскім святаром. Вучыўся ў Дзёсэцу, Сюбун. У 1467 або 1468 быў у Кітаі, дзе размаляваў павільён Лібуюань імператарскага палаца ў Пекіне. Працаваў у традыцыях кіт. жывапісу перыяду Паўд. Сун, у жанры пейзажа («Зімовы пейзаж», «Пейзажы чатырох пор года»), імкнуўся да свабоднай трактоўкі рэальных форм, што садзейнічала стварэнню воб
    Сэрцападобнікі: 1 — ціхаакіянскі; 2 — вялікі; 3 — жоўты; 4 — паўночны; 5 — серыпес грэнландскі; 6 — валасаты.
    разаў, афарбаваных асабістым светаўспрыманнем мастака. Уласцівыя творам суровасць, адчуванне неспакою і дынамізм С. перадаваў у 2 стылістычных манерах: «сін» (ломаныя лініі малюнка, нервовыя мазкікропкі) і «хабоку» (рэзкія пэндзлевыя мазкі, прасторавыя і святлопаветраныя эфекты).
    Літ.: Воронова Б.Г. Тойо Ода. М., 1958
    СЭУ, гл. Савет эканамічнай узаемадапамогі.
    СЭЦЙСІЯ (лац. secessio ад secedo адыходжу), 1) у Стараж. Рыме форма барацьбы пяебеяў супраць патрыцыяў за свае правы. Плебеі дэманстратыўна пакідалі рым. абшчыну і адыходзілі паза межы горада (на Свяшчэнную гару ці Авенцінскі ўзгорак). які заставаўся фактычна без ваен. абароны, бо плебеі складалі асн. масу рым. арміі. Гэта прымушала патрьшыяў ісці на ўступкі. У выніку 1й С. (494 да н.э.) уведзена пасада нар. (плебейскага) трыбуна, у выніку 2й С. (449 да н.э.) — далейшыя ўступкі патрыцыяў і фіксацыя Законаў 12 таблій. 2) У Зах. Беларусі — фракцыя ў UK КПЗБ. Арганізацыйна аформілася восенню 1924 і адкрыта заявіла пра свае погляды на Другой канферэнцыі КПЗБ. Арганізатар і кіраўнік С. — М.І.ГурынМаразоўскі, да яго далучыліся А.Тамашэўскі, Л.І.Родзевіч, А.Р.Капуцкі і інш. С. ставіла бел. нац. інтарэсы вышэй за класавыя. Выступала супраць падпарадкавання КПЗБ Кампартыі Польшчы, супраць лініі КПЗБ на паліт. і арганізац. размежаванне на левых і правых у бел. нац. фракцыі сойма. Лічыла мэтазгодным узняць у 1925 узбр. сял. паўстанне пад лозунгам далучэння Зах. Беларусі да БССР, нягледзячы на яго поўную бесперспектыўнасць. Свае патрабаванні выклала ў «Камунікаце». С. асуджана кіраўніцтвам КПЗБ, КПП і Камінтэрна, ініцыятары і кіраўнікі С. выключаны з партыі. Частка яе прыхільнікаў прызнала свае памылкі і была адноўлена ў КПЗБ (Родзевіч, Капуцкі і інш.). Выступленне С. з’явілася штуршком да перагляду далейшай тактычнай лініі КПЗБ, выпрацоўкі новага канцэптуальнага падыходу да развіцця нац.вызв. руху ў краі.
    Літ.: 0 р е х в о Н.С. Дела н людн КПЗБ: Воспомннання. Мн., 1983; Л а д ы с е ў У. Цяжкі шлях выпрабаванняў // Бел. гіст. часоп. 1994. №1.
    СЮАНЬХУА, горад на Пн Кітая. у даліне р. Янхэ, прав. Хэбэй. Каля 250 тыс. ж. (2001). Цэнтр раёна здабычы жал. руды. Прамсць; чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, папяровая.
    СЮАНЬЦЗАН. Чань Хуэй (602, прав. Хэнань, Кітай — 664), кітайскі падарожнік. Будыйскі манах. У 629—645 у пошуках свяшчэнных будыйскіх кніг ажыццявіў падарожжа ў Індыю, адкуль прывёз 657 будыйскіх рэліг. тэкстаў. AyTap твора «Нататкі пра краіны захаду», які змяшчае шмат звестак пра геаграфію, этнаграфію і гісторыю Цэнтр. Азіі і Індыі і дагэтуль мае вял. навук. каш
    тоўнасйь. Падарожжу С. прысвечаны адзін з найб. славутых помнікаў кіт. лры — раман У Чэнэня «Падарожжа на Захад» (16 ст.).
    СЮБАРАВА Эма Пятроўна (8.4.1897, г. Валміера, Латвія — 10.6.1983), бел. вучоны ў галіне селекцыі пладовых культур. Др с.г. н. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыла 1ы Маскоўскі унт (1924). 3 1957 у БелНДІ бульбаводства і плодаагародніцтва (заг. аддзела, у 1972—73 заг. лабараторыі). Аўтар сартоў вішні (Гронкавая, Навадворская, Уладзімірская палепшаная), слівы (Ранняя лошыцкая, Мінская, Беларуская), чарэшні (Народная, Паўночная, Красуня, Мускатная, Залатая лошыцкая). Сааўтар шматлікіх сартоў яблыні і грушы.
    Тв.: Вішня. Мн.. 1954; Черешня. Мн„ 1964.
    сюжэт (ад франц. sujet прадмет), у літаратуры — сістэма дзеяння ў творы. Вызначаецца канфліктам. які з’яўляецца рухавіком дзеяння. Цесна звязаны з кампсізіцыяй. Дзеянне твора праяўляе сябе ў знешніх і ўнутр. сувязях герояў з жыццём. Знешнія сувязі (ствараюцца ўчынкамі, размовамідыялогамі персанажаў) матэрыялізуюць дзеянне і, па сутнасці, з’яўляюцца адзіным чыннікам С. ў творах драм. жанраў. Унутр. сувязі (у драме вынікаюць са знешніх) выяўляюцца найб. у падтэксце. У драм. творах С. звычайна вельмі выразны, вонкава актыўны, фабульны (Фабула — частка С). Для G эпічных твораў характэрна спалучэнне знешніх (фабульных) і ўнутр. (псіхалагічных) сувязей. У іх пераважае адзін пэўны.тып С., што дыктуецца індывід. аўтарскім стылем. Нават у творах аднаго пісьменнікаэпіка розныя ідэйнаэстэт. задачы, матэрыял, манера пісьма вызначаюць розны характар сюжэтных сувязей. Своеасаблівасць С. тлумачыцца і інтэнсіўнасцю дзеяння. У лірыцы С. ствараецца плынню перажыванняў, настрояў лірычнага героя; яго своеасаблівасць залежыць ад характару і сілы лірычнага перажывання, дыктуецца светаадчуваннем аўтара.
    У С. функцыянуюць усе элементы зместу твора. у т.л. прадметныя апісанні, партрэтныя характарыстыкі і інш. кампаненты, што выглядаюць статычнымі паводле матэрыялу. Сюжэтна функцыянальныя розныя ўстаўныя элементы (паданні, казкі. прытчы), назва твора, эпіграф, часта прысвячэнне — кампаненты, якія ўскосна, асацыятыўна падключаны да дзеяння ў творы. Пазасюжэтныя элементы — апісанні, што маюць толькі факталагічнае, інфармацыйнапазначальнае значэнне і становяцца такім чынам бязвобразнымі ў маст. сістэме твора. Некат. літ.знаўцы разглядаюць С. як сістэму знешняга дзеяння ў творы.
    У выяўленчым мастацтве — падзея ці сітуацыя, адлюстраваная ў творы фігуратыўнага мастацтва і часта пазначаная ў яго назве. У адрозненне ад тэмы ўяўляе сабой канкрэтнае, дэталёвае, вобразнаапавядальнае раскрыццё маст. ідэі. Асаблівая складанасць С. характэрна для твораў быт. і гіст. жанраў.
    Літ:. К о ж н н о в В. Сюжет, фабула, композпйня // Теормя лнтературы: Основные пробл. в нст. освешеннн. М., 1964; П я т к е віч А. Сюжэт. Кампазіныя. Характар. Мн., 1981. А.М. Пяткевіч (літаратура).
    СЮЗЕРЭНІТЭТ (ням. Suzeranitat ад франц. suzerainete). у сярэдневяковай Еўропе сістэма асабістых іерархічных адносін паміж сюзерэнам (кароль, герцаг, князь) і яго васаламі (гл. Вассйітэт). Адносіны С. забяспечвала ступенчатая структура феад. уласнасці, якая замацоўвала за сюзерэнам вяршэнства ў паліт., ваен., судовых і інш. справах. 3 утварэннем цэнтралізаваных дзяржаў паўнамоцтвы ўлады паступова канцэнтраваліся ў руках караля, які ператвараўся ў суверэннага манарха. У форме С. будаваліся і міжнар.прававыя адносіны паміж моцнымі і больш слабымі васальнымі дзяржавамі.
    СЮІТА (франц. suite літар. — рад, паслядоўнасць), 1) інструментальны муз. твор шматчасткавай цыклічнай будовы, які складаецца з адносна самаст. кантрастных частак, аб’яднаных агульнай маст. задумай. Ад санаты і сімфоніі адрозніваецца больш простай муз. драматургіяй і структурай. адсутнасцю рэгламентацыі колькасці і паслядоўнасці частак, а таксама сувяззю з песняй і танцам. 2) Харэаграфічная кампазіцыя з некалькіх танцаў, самаст. твор або ў складзе балетнага спектакля.
    Вытокі С. ў супастаўленні павольнага і хуткага танцаў, вядомых са старажытнасці. С. рознага віду існуюць з 16 ст., у т.л. пад назвай дывертысмент. партыта, серэнада. У 17—18 ст. складалася з асн. (алеманды, куранты, сарабанды, жыгі) і інш. танцаў, а таксама нетанц. частак (арыя, прэлюдыя і інш.). 3 19 ст. ствараюцца арк. нетанц. С. (П.Чайкоўскі). а таксама праграмныя («Шахеразада» М.РымскагаКорсакава). Вядомы С., якія складаюцца з музыкі опер, балетаў, а таксама музыкі да тэатр. пастановак.
    У бел. музыцы найб. шматлікія і разнастайныя С. для сімф. аркестра (М.Аладаў, А.Клумаў, Р.Пукст, Я.Цікоцкі), у т.л. праграмныя («Песні міру» У.Алоўнікава, «Піянерская сюіта» Г.Вагнера, «Забавы» В.Войціка, «Палеская сюіта» Я.Глебава, «Карнавальная сюіта» Я.Дзягцярыка», «Калядныя забавы» Р.Суруса, «Кірмашовыя замалёўкі» Л.Шлег і інш.); для аркестра бел. нар. інструментаў (В.Іваноў, Э.Зарыцкі, Дз.Камінскі, П.Падкавыраў, «Раёк» А.Мдывані, «Батлейка» В.Помазава, «Мінская сюіта» К.Цесакова і інш.); для асобных інструментаў з сімф. аркестрам (Мдывані, Падкавыраў і інш.) і камернага, стр. аркестра, рознага складу анса.мбляў, эстр. аркестра. Значнае месua займаюць С. для хору, салістаў і аркестра (Вагнер, І.Кузняцоў, Мдывані, Ю.Семяняка, Дз.Смольскі, Сурус, Цесакоў, У.Чараднічэнка, Шлег і інш.), a таксама на аснове твораў інш. жанраў: балетаў (Вагнер, Глебаў, В.Залатароў, Кандрусевіч), аперэты (Сурус), музыкі да спектакляў драм. траў, кінафільмаў (Ю.Бяльзацкі, Глебаў, ДзЛукас і інш.).