Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
англ. калоній Амерыкі). Мусульмане складаюць 60% вернікаў, прыхільнікі мясц. традыц. культаў — 30%, хрысціяне — 10%. Сярэднегадавы прырост 3,6% (2001). Сярэдняя шчыльн. 74,7 чал. на 1 км2, на узбярэжжы і на 3 — да 700 чал. на 1 км , на ПнУ — каля 10 чал. на 1 км . У гарадах жыве каля 35% насельніцтва. У г. Фрытаўн з прыгарадамі каля 700 тыс. ж. (2001). Астатнія гарады невялікія (да 10—20 тыс. ж.). У сельскай гаспадарцы занята каля 66%
эканамічна актыўнага насельніцтва, у апрацоўчай прамсці — 8%, у горназдабыўной — 7%, на будве і транспарце — 5%, у гандді і сферы паслуг — 14%. У краіне і за яе межамі каля 2 млн. бежанцаў.
Гісторыя Найб. стараж. насельнікі С.Л. — прадстаўнікі народа булом. 3 15 ст. тут пасяліліся народы тэмне і мэндэ, пазней — фульбе. У 1462 на ўзбярэжжы з’явіліся партугальцы, якія назвалі краіну С.Л. (партуг. «Ільвіныя горы»), 3 сярэдзіны 16 ст. сюды пранікалі гандляры рабамі. У 1787 англічане заснавалі пасяленне б. неграўрабоў Фрытаўн (англ. «Горад свабодных»). 3 1808 Фрытаўн і прылеглыя тэрыторыі — калонія Вялікабрытаніі; асн. яе насельніцтва складалі вызваленыя афрыканцырабы — т. зв. крэолы. Да сярэдзіны 19 ст. крэолы мелі ўласнае выбарнае самакіраванне; калонія лічылася культ. і паліт. цэнтрам брыт. калан. уладанняў у Зах. Афрыцы. Да канца 19 ст. англічане падпарадкоўвалі ўнутр. раёны, якія ў 1896 абвешчаны брыт. пратэктаратам. Пасля 2й сусв. вайны ў С.Л. створаны першыя паліт. партыі. У 1957 прынята канстытуцыя, створаны ўласныя парламент і ўрад, які сфарміравала Нар. партыя С.Л. (НПСЛ). 21.4.1961 абвешчана незалежнасць С.Л. ў складзе Садружнасці, прэм’ерміністрам стаў лідэр НПСЛ М.Маргаі (пасля яго смерці ў 1964 — А.Маргаі). Пасля перамогі апазіцыйнага Усенар. кангрэса (УК) уладу захапілі ваенныя. Пасля новага перавароту ў крас. 1968 улада перайшла да УК на чале з С П.Стывенсам.
19.4.1971 краіна абвешчана рэспублікай, яе прэзідэнтам абраны Стывенс, якога ў 1985 змяніў Дж.С.Мома. У краіне ўсталяваўся аднапартыйны рэжым УК, урад якога праводзіў палітыку частковай нацыяналізацыі гарнарудных прадпрыемстваў, што належалі замежнаму капіталу. У крас. 1992 ваенныя на чале з капітанам В. Страсерам скінулі ўрад УК; у С.Л. адноўлена шматпартыйнасць, на першых свабодных выбарах у лют. 1996 прэзідэнтам абраны кандыдат Нар. партыі А.Т.Каба. Унутр. становішча С.Л. застаецца вельмі складаным. 3 пач. 1990х г. барацьбу супраць цэнтр. ўрада вядзе Аб’яднаны рэв. фронт, у выніку чаго загінулі і сталі бежанцамі дзесяткі тыс. чалавек. У 1997 і 1999 былі спробы скінуць прэзідэнта Каба (задушаны пры дапамозе нігерыйскіх войск). С.Л. — чл. ААН (1961), Аргцыі афр. адзінства, Зах.Афр. эканам. супольнасці.
Гаспадарка С.Л. — адсталая агр. краіна з адносна развітой горназдабыўной прамсцю. Па эканам. узроўні адна з найбяднейшых краін свету Валавы ўнутр. прадукт у разліку на 1 чал. — 510 дол. за год (2000). Каля 43% яго ствараецца ў сельскай гаспадарцы, каля 26% — у прамсці, каля 31 % — у абслуговых галінах. Унутр. ўзбр. канфлікты разбуральна ўздзейнічаюць на эканоміку. Аснова яе — сельская гаспадарка. Пад с.r. ўгоддзямі каля 2,82 млн. га, у тл. пад ворывам каля 500 тыс. га (каля 29 тыс. га арашаецца), пад шматгадовымі насаджэннямі каля 70 тыс. га. пад пашай каля 2250 тыс. га. Пераважае раслінаводства. У раёнах вырошчвання экспартных культур і каля гарадоў ёсць зоны таварнай гаспадаркі; у астатніх раёнах пераважае дробнатаварная і натураль
ная гаспадарка. У краіне каля 300 тыс. сял. гаспадарак, ёсць плантацыі экспартных культур. Асн. культуры (штогадовы збор на пач. 1990х г., тыс. т): рыс (каля 60% пасяўных плошчаў) — каля 600, кукуруза — 15, проса і copra — 37, маніёк, какава, ямс, тара, батат — разам каля 130, бабовыя — 30; тэхн. і экспартныя культуры: алейная пальма — штогадовы збор 20—50 тыс. т ядраў, кава — 15 тыс. т, какава — 16 тыс. т, пальма рафія (дае тэхн. валакно), імбір, сізаль, кунжут, тытунь, гевея, арэхі кола, цукр. трыснёг. Агародніцтва і трапічнае садоўніцтва. Жывёлагадоўля экстэнсіўная, выкарыстоўвае прасторы саваннаў, развіта пераважна на Пн, дзе няма мухі цэцэ. Пагалоўе (1999, тыс. галоў): буйн par. жывёлы — 340, авечак — 330, коз — 180, свіней — 50. Птушкагадоўля (у 1997 — 6 млн. курэй). Развіваецца марское рыбалоўства (штогод каля 150 тыс. т рыбы і I тыс. т крэветак) На У краіны лесанарыхтоўкі, у т.л. каштоўнай драўніны. Прамсць пераважна горназдабыўная і апрайоўчая. У сувязі з ваен. дзеяннямі, а таксама выпрацоўкай радовішчаў здабыча карысных выкапняў змяншаецца. Здабываюць алмазы (164 тыс. каратаў, 1994), золата (каля 1000 кг штогод), рутыл (1,4 млн. т), ільменіт, жал. руду, баксіты, буд. матэрыялы. У 1999 атрымана 240 млн. кВт • гадз электраэнергіі. Невял. прадпрыемствы апрацоўчай прамсці па вытвсці харч. прадуктаў, прахаладжальных напіткаў, абутку, мэблі, цыгарэт, гароднінных і садавінных кансерваў, цэменту, паперы, мыла, касметыкі і інш. Ёсць прадпрыемствы металаапр., нафтаперапр., па агранцы і шліфоўцы алмазаў, мукамольныя, тытунёвыя. кандытарскія, аўтазборачныя і йэм. зды. дрэваапр., хім і інш. Развіты саматужныя промыслы Транспарт аўтамаб., унутр. водны, марскі. Даўж. (тыс. км, 1997): аўтадарог 11,3, у т.л. з цвёрдым пакрыццём 0,9, унутр. водных шляхоў 0,8, у т.л. прыдатных для эксплуатаныі круглы год 0,6. У краіне 20,9
СЬЕРА 327
тыс. легкавых, 21.1 тыс. грузавых аўтамашын і аўтобусаў (2000). 3 600 км чыгункі эксплуатуецца 84 км. Гал. марскі порт Фрытаўн, паблізу міжнар. аэрапорт. У 2000 экспарт склаў 65 млн. дол., імпарт — 145 млн. дол. У экспарце пераважаюць алмазы, рутыл, бабы, кава, рыба; у імпарце — харч. прадукты, машыны і абсталяванне, паліва, хімікаты. Гал. гандл. партнёры: Вялікабрытанія, Бельгія, ЗША, італія, Нігерыя. С.Л. атрымлівае эканам. дапамогу (203,7 млн. дол., 1995) ад міжнар. аргцый і развітых краін Грашовая адзінка —леоне.
Am Зотова Ю.Н.. Смнрнов Е.Г., Фрснкель М.Ю. Нсторня СьерраЛеоне в новое н новейшее время. М., 1994.
К.А.Анціпава (прырода, насельнійтва, гаспадарка). СЬЁРАМАДРЭДЭЧ’ЙПАС (Sierra Madre de Chiapas), СьераМадрэ, горны хрыбет у сістэме Кардыльераў Цэнтр. Амерыкі, на крайнім ПдУ Мексікі і ў Гватэмале. Цягнецца ўздоўж узбярэжжа Ціхага ак. Даўж. каля 350 км, выш. да 4177 м (вулкан Такана). Складзены пераважна з вулканічных парод. Частыя землетрасенні. На наветраных схілах вільготныя трапічныя і мяшаныя лясы, на падветраных — трапічныя рэдкалессі і хваёвыя лясы.
сьёраневада (Sierra Nevada), хрыбет у сістэме Кардыльераў Паўн. Амерыкі, на ПдЗ ЗША. Даўж. 750 км, выш. 4418 м (г. Уітні). Складзены з гранадыярытаў. Сейсмічны раён. Каля ўсх. падножжа гразевыя вулканы, гарачыя крыніны. Зах. схіл пакаты, з глыбокімі далінамі, добра ўвільготнены. Расліннасць — вечназялёныя хмызняковыя дубы (да выш. 1000 м), якія змяняюцца хвойнымі лясамі, вышэй за 3000 м — альпійскія лугі. Усх. схіл стромкі, парэзаны цяснінамі, адносна засушлівы. Расліннасць — горныя хваёвыя лясы і рэдкалессі. На вяршынях вечныя снягі. 3 гор праведзены водаправоды, якія дастаўляюць ваду ў гарады СанФранцыска і ЛосАнджэлес. Нац. паркі Іасеміцкі, КінгсКаньён, Секвоя.
СЬЕРАНЕВАДА (Sierra Nevada), горны масіў у Андалускіх гарах, на Пд Іспаніі, самы высокі на Пірэнейскім пве (3478 м, г. Муласен). Складзены з крышт. сланцаў, даламітаў, вапнякоў. Вяршыні альпійскага тыпу. Снежнікі, на г. Муласен самы паўд. ў Еўропе ледавік. Радовішча жал. руд (Алькіфе).
СЬЁРАНЕВАДАДЭСАНТАМАРТА (Sierra Nevada de Santa Marta), ізаляваны горны масіў у Паўн. Андах, самы высокі ў Калумбіі, каля берага Карыбскага м. Выш. да 5800 м (г. КрыстобальКалон). Складзены пераважна з крышт. і метамарфічных парод, схілы — з асадкавых. На вяршынях вечныя снягі, ледавікі. На паўн. схілах летнезялёныя лясы, на паўд. — ксерафітныя рэдкалессі і хмызнякі, у верхнім
328 сьюдад
поясе — парамас (высакагорныя лугі з засухаўстойлівымі дзернавіннымі злакамі. падушкападобнымі і разеткавымі раслінамі).
СЬЮДАДБАЛІВАР (Ciudad Bolivar), горад на ПнУ Венесуэлы. Засн. ў 1764 пад назвай Ангастура, сучасная назва (у гонар С.Балівара) з 1840х г. Каля 300 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). Порт на р. Арынока (даступны для марскіх суднаў; пераважна вываз жал. руды). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр с.г. раёна (збожжавыя, бавоўнік, жывёлагадоўля). Прамсць: харч., абутковая, лесапільная. Музсй «Талавера*. На Пд ад С.Б — буйное радовішча жал. руды СераБалівар. Арх. помнікі калан. перыяду.
СЬЮДАДГУАЙНА (Ciudad Guayana), горад на ПнУ Венесуэлы. Утвораны ў 1961 у выніку зліцця 5 суседніх гарадоў. Каля 500 тыс. ж. (2001). Порт на р. Арынока пры ўпадзенні р. Карані (даступны для марскіх суднаў). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: чорная і каляровая металургія, цэлюлознапапяровая, хімічная; у раёне здабыча жал. і марганцавых руд, баксітаў. Цэнтр асваення Венесуэльскай Гуаяны; вакол С.Г. на базе буйных мінер., лясных і гідраэнергетычных (каскад ГЭС на р. Карані) рэсурсаў развіваецца прамысл. комплекс.
СЬЮДАДТРУХІЛЬЁ (Ciudad Trujillo), назва ў 1936—61 г. СантаДамінга, сталіцы Дамініканскай Рэспублікі.
СЬЮДАДХУАРЭС (Ciudad Juarez), roрад на Пн Мексікі, на правым беразе р. РыоБравадэльНортэ, насупраць г. ЭльПаса (ЗША). Засн. ў 1659 пад назвай ЭльПасадэльНортэ, з 1888 сучасная назва і статус горада. Каля 900 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: металаапр., тэкст., бавоўнаачышчальная, гарбарнаабутковая, харчовая. Зборачныя прадпрыемствы кампаній ЗША па вытвсці спажывецкіх тавараў. Гандл. цэнтр с.r. раёна (бавоўнік, развядзенне буйн. par. жывёлы). Унт. Цэнтр турызму (пераважна з ЗША).
сйклы, возера ў Браслаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Дзісна, за 2 км на Пн ад г.п. Відзы. Пл. 1,01 км2, даўж. 1,5 км, найб. шыр. 1,3 км, найб. глыб. 3 м, даўж. берагавой лініі 4,7 км, пл. вадазбору 9,4 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. да 3 м, на Пн да 9 м. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Пойма шыр. 10—20 м. Дно выслана сапрапелем, месцамі каля берагоў пясчанае. Зарастае. Злучана пратокай з Відзскім возерам, выцякае ручай у р. Дрысвята.
С^ЛІНДЖЭР (Salinger) Джэрам Дэйвід (н. 1.1.1919, НьюНорк), амерыканскі пісьменнік. Скончыў Пенсільванскую ваен. акадэмію (1936), вучыўся ў НьюЙоркскім і Калумбійскім унтах. Друку