• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СЫРАКОМЛЯ	321
    СЫРАЁЖКА (Russula), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. сыраежкавых. Каля 280 вшаў. Пашыраны пераважна ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі больш за 65 відаў. Найб. вядомыя С.: валуб. балотная (R. paludosa), жоўтая (R claroflava), крохкая (R. fragilis), пурпурначырвоная (R. obscura), харчовая (R vesca), падгруздкі белы (R. delica), чорны (R. adusta) і інш Трапляюцца з ліп. па вер. у лясах розных тыпаў.
    Пладовае йела — шапка на ножцы. Шапка напачатку пукатая, потым распасцёртая, часта лейкападобная, з завернутым краем і сухой, гладкай, часам слізістай скуркай. Пласшнкі прырослыя або свабодныя Ножка цыліндрычная, цэнтр, полая. Мякайь звычайна белая, крохкая, шчыльная, у некат. відаў едкая на смак. Споры акруглаавальныя, шыпаватыя. бясколерныя або жаўтаватыя. Ядомая. «СЫРАКбМЛЯ», прыватнаўласніцкі герб. якім карысталіся каля 70 родаў Бсларусі, Украіны. Літвы і Польшчы, у т.л. Булгакі. Вайніловічы. Грахольскія, Кандратовічы, Пуцяты. Mae ў чырв. полі сярэбраны знак у выглядзе лац. літары W (як у гербе «Габданк»), на ім сярэбраны крыж. Клейнод — над прылбіцай з каронай такі ж знак з крыжам. Вядомы з сярэдзіны 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
    СЫРАКбМЛЯ Уладзіслаў (сапр. Канд р а т о в і ч Людвік; 29.9.1823, в. Смольгава Любанскага рна Мінскай вобл. — 15.9.1862), польскі і бел. паэт. Гады маленства правёў на Міншчыне ў арандаваных бацькам фальварках Яськавічы (Салігорскі рн), Кудзінавічы (Капыльскі рн), Мархачоўшчына (Стаўбйоўскі рн).
    322	СЫРАРОБСТВА
    Вучыўся ў дамініканскіх школах у Нясвіжы (1833—35) і Навагрудку (1836—37). Працаваў у Нясвіжскай канйылярыі кіраўнштва радзівілаўскімі маёнткамі (1841—44). У 1844—52 арандаваў фальварак Залучча (Стаўбцоўскі рн), з 1853 — Барэйкаўшчына (каля Вільні). За патрыят. выступленні на антьшарскіх маніфестацыях у 1861 арыштаваны
    У.Сыракомля	Я.К.Сыркін
    і зняволены ў віленскую тур.му. Першае выступленне ў друку — вершаваная гутарка «Паштальён» (1844; у скарочаным варыянце ў перакладзе Л.Трэфалева стала папулярнай рус. нар песняй «Ямшчык»), Творчасць С. цссна звязана з гісторыяй Беларусі, з вераваннямі, звычаямі і вуснай паэзіяй бел. народа; яна глыбока дэмакратычная, антыпрыгонніцкага характару. Паэт апяваў высокую духоўнасць, сумленнасць і дабрыню простага чалавека («Улас», «Споведзь пана Корсака»), маляваў бязрадасныя карціны сял. жыцця («Гуляй, душа!», «Нядзеля», «Непісьменны», «3 уражанняў палескага падарожжа», «Грабар»), ганьбаваў прыгнятальнікаў народа («Ілюмінацыя», «Лялька», «Дзічына», «Эпітафія землеўласніку»), абураўся іх абыякавасцю да лёсу прыгонных («Вызваленне сялян»), выступаў супраць самадзяржаўя («Самуэлю Неслухоўскаму», «Мазурка», «Сахармароз»), разам з тым прытрымліваўся ідэй класавага салідарызму. Сувязь яго твораў з бел. фальклорам выяўлялася ў перакладах і апрацоўках нар. песень («Народная песенька з ваколіц Вільні», «Доля», «Груган», «Жніўная песня»), запазычанні матываў і сюжэтаў («Хадыка», «Пра зачараваны скарб») і інш. Стварыў вершаваную гутарку, дзе стылістычна свабодна з прыкметамі імправізацыі апавядалася пра павучальную жыццёвую гісторыю паводле нар. уяўленняў пра дабро і зло. Як праніклівы фалькларыст і знаўца вуснай паэзіі беларусаў С. раскрыўся ў рэцэнзіі на кнігу А.Глінскага «Польскі казачнік» (1853) і ў «Кароткім даследаванні мовы і характару паэзіі русінаў Мінскай правінцыі» (1856). Вывучэнню Беларусі прысвяціў гісторыкакраязнаўчыя працы «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853), «Мінск» (1857), «Нёман ад вытокаў да вусця» (1861) і інш.
    Падтрымліваў сувязь з мінскім літ. асяроддзем, выступаў у польскім друку з водгукамі пра бел. творы В.ДунінаМарцінкевіча (1855, 1857, 1861),дзевыказаў зацікаўленасць перспектывамі развіцця бел. лры і мовы, напісаў у гонар бел. паэта верш «Тост у доме В.Марцінкевіча». Прыхільнік пачынанняў А.ВярыгіДарэўскага, скіраваных на ўмацаванне кантактаў паміж літаратарамі і культ. дзеячамі Беларусі («Альбом» ВярыгіДарэўскага адкрываецца запісам С.). Падтрымаў прыход у лру В.Каратынскага, разам з якім збіраўся выдаць кнігу вершаў на бел. мове (задума не ажыццёўлена). 3 бел. твораў С. зберагліся агітацыйны антыцарскі верш «Добрыя весці» (нап 1848—61, апубл. 1862) і вершаваная лірычная мініяцюра «Ужо птушкі пяюць усюды...» (нап. 1861), дзе закраналіся новыя для бел. лры тэмы і паняцці, выкарыстоўваліся не асвоеныя яшчэ бел. аўтарамі маст. сродкі. Творчасць С., сугучная праблемам роднага краю ў перыяд разгортвання нац.вызв. руху, прыкметна паўплывала на фарміраване бел. лры новага часу. На бел. мову яго творы перакладалі А.Абуховіч, Я.Лучына, Я.Купала, А.Паўловіч, ГЛеўчык, М.Машара, УДубоўка, М.Лужанін, К Цвірка, К.Паўтаржьшкі, У.Мархель, Х.Лялько і інш. Вобраз С. выведзены ў аповесці А.Мальдзіса «Восень пасярод вясны» (1984).
    7».: Poezje Ludwika Kondratowicza. Т I—10. Warszawa, 1872; Бел. nep. — Выбр. творы. Мн.. 1966; Вандроўкі па маіх былых ваколіцах. Мн., 1992; Мінск. Мн„ 1992; Добрыя весці. Мн., 1993; Згадкі Нясвіжа: Санеты. Мн., 2002.
    Літ:. Ц в і р к a К. Слова лра Сыракомлю. Мн., 1975; Мархель У. Лірнік вясковы. Мн., 1983; Я го ж. Вяшчун славы і волі. Мн., 1989; Fornalczyk F. Hardy lirnik wioskowy. Poznan, 1972; Romankdwna M. Wtadyslaw Syrokomla, zycie i tworczosc Krakow. 1975. У.ІМархель. СЫРАРОБСТВА, выраб сыроў з малака с.r. жывёл. Працэс вытвсці заснаваны на згусанні малака з дапамогай сычужнага ферменту або малочнай кты і ўключае падрыхтоўку малака да згусання (нармалізацыю, пастэрызацыю, унясенне бактэрыяльных заквасак), ператварэнне яго ў шчыльны згустак, выдаленне залішняй сыроваткі, фармаванне, прасаванне ў галоўкі, саленне і вытрымку для выспявання.
    Сычужныя сыры атрымліваюць сквашваннем малака пад уздзеяннем сычужных ферментаў, кісламалочныя — малочнай кты. Цвёрдыя сыры (галандскі, расійскі і інш.) пасля салення вытрымліваюць пэўны час для выспявання і набыцця характэрнага смаку, водару, кансістэнцыі і колеру; мяккія (ракфор і інш.) выспяваюць пры уздзеянні паверхневай мікрафлоры і цвілі; расольныя (брынза, чанах, сулугуні і інш.) — у расоле, таму не маюць скарынкі і адрозніваюцца вострасалёным смакам. Плаўленыя сыры атрымліваюйь пераплаўленнем натуральных сыроў з выкарыстаннем розных (адпаведных кожнаму віду сыру) рэцэптур. Гатовы сыр звычайна пакрыты парафінам, палімернымі плёнкамі, эмульсіямі, этыкетнай паперай. У С. выкарыстоўваюць механізаваныя сыраробныя ванны, фармовачныя апараты, машыны для апрацоўкі парафінам і інш.
    С. было развіта ў Стараж. Грэцыі і Рыме, у сярэднія вякі асн. раёнам С. лічылася даліна р. По (Італія). У Францыі рабілі пераважна мяккія сыры (камамбер, ракфор, бры). у Швейцарыі — швеййарскія (эментальскія), у Галандыі — галандскі (эдамскі). Прамысл. развшпё ў Еўропе і Амерыцы С. атрымала ў 19 ст.. у Расіі — у 2й пал. 19 ст. На Беларусі сыраварні вядомы з 16 ст. У свейе вырабляецца каля 700 відаў сыроў (у краінах СНД больш як 160). Гл. таксама Масласыраробная і малочная прамысювасць.
    Лйп Д м л а н я н З.Х. Сыроделме. 3 нзд. М , 1984 К.В.Фамічэнка.
    СЫРДАР’Я (стараж. Яксарт), рака ў Таджыкістане, Узбекістане і Казахстане, вытокі ў К.іргізіі. Утвараецца ад сутокаў рэк Нарын і Карадар’я. Даўж. 2212 км (ад вытоку р. Нарын 3019 км), пл. бас. 219 тыс. км2. Бас. рэк Нарын і Карадар’я ў гарах ЦяньШаня. Верхняе цячэнне С. ў межах Ферганскай даліны ў нізкіх берагах, пры выхадзе з даліны прарэзвае Фархадскія горы, утварае Бегавацкія парогі. Ніжняе цячэнне па ўсх. ускраіне пустыні Кызылкум (рэчышча прыўзнята над навакольнай мясцовасцю, звілістае і няўстойлівае). Раней С. ўпадала ў Аральскае м., у вусці ўтварала невял. дэльту; няпер воды ракі поўнасцю разбіраюцца на гасп. патрэбы. Асн. прытокі: Чырчык, Арысь (справа). Найб. воднасць у сярэднім цячэнні, каля чыг. ст. НюменьАрык (996 км ад вусця) сярэдні расход вады 618 м3/с. Вясеннелетняе разводдзе. С нясе шмат наносаў (да 10—12 млн. т за год), вада мутная. Рыбалоўства. Суднаходная на асобных участках ад г. Бекабад. У даліне С. ryeTan сетка арашальных каналаў. Кайраккумская, Фар.хадская. Чардарынская ГЭС і вадасховішчы, КзылАрдзінская плаціна. Каля Чардарынскага вадасх. саланаватае воз. Айдаркуль. Ha С. — гарады Худжанд (Таджыкістан), Бекабад (Узбекістан), Чардара, КзылАрда, Казалінск (Казахстан).
    СЫРКІН Якаў Ківавіч (5.12.1894, Мінск — 8.1.1974), савецкі фізікахімік. Акад. AH СССР (1964, чл.кар. 1943). Скончыў ІванаваВазнясенскі політэхн. інт (1919), дзе і працаваў (з 1925 праф., заг. кафедры). У 1931—74 заг. кафедры Маскоўскага інта тонкай хім. тэхналогіі. 3 1967 заг. аддзела Інта агульнай і неарган. хіміі AH СССР. Навук. працы па хім. тэрмадынаміцы і кінетьшы, квантавай хіміі арган. і неарган. злучэнняў, эксперым. даследаванні будовы малекул. Даў тлумачэнне электроннай будовы малых цыклаў (разам з М.Я.Дзяткінай). Дзярж. прэмія СССР 1943.
    Тв:. Хпмнческая связь п строенпе молекул. М.; Л.. 1946 (разам з М.Я.Дзяткінай).
    Літ Я К.Сыркнн. М., 1971.
    СЫРКУС (Syrkus) Шыман (24 4.1893. Варшава — 8.6.1964), польскі архітэктар і тэарэтык архітэктуры; адзін са стваральнікаў польскай арх. школы 20 ст. Вучыўся ў AM у Кракаве (1918—21), Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1922—24). Скончыў політэхн. інт у Варшаве (1922), выкладаў у ім (з 1949 праф ). Адзін з заснавальнікаў і тэарэ
    тык аб’яднання архітэктараў «Прэзенс» (з 1926) Працаваў разам з жонкай Геленай С. У 1920—30я г. будаваў асабнякі ў духу функцыяналізму (віла ў Саснаўцы, каля г. Пінск Брэсцкай вобл., 1933— 34). У 1940—60я г. вёў работу па уніфікацыі тыпавога жыллёвага будва (забудова раёна Кола ў Варшаве, 1947—62). Аўтар публікацыі «Варшава функцыяналістычная» (1934, з Я.Хмялеўскім).
    СЫРНІЦА, гаспадарчая пабудова для сушкі і захоўвання сыру. Лакальныя назвы сырнік, сырня. Былі пашыраны на Беларусі, у Літве, Польшчы пераважна ў сядзібах і фальварках 16 — пач. 20 ст. У канцы 19 ст. з’явіліся і ў некат. сял. гаспадарках, якія наладзілі вытвсць сыроў на продаж. На Беларусі найчасцей С. рабілі драўлянымі, абавязкова 2яруснымі. 1ы паверх мог заставацца адкрытым, на слупах (1—12; вёскі Рудня Астравецкага,Сваятычы Ляхавіцкага рнаў), або мець памяшканне для захоўвання малочных прадуктаў (в. Боркі Дзятлаўскага рна). Каркасная канструкцыя 2га паверха з дошак, жэрдак, плятня дапамагала ствараць неабходныя ўмовы для добрай вентыляцыі і сушкі сыроў. Характэрны элемент С. — гале