• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв.: Основные задачн математнческой фнзнкн. 2 йзд. М., 1983.
    Літ.: Владямнров В.С., Маркуш М.Н В А.Стеклов — ученый н органнзатор наукн. М.. 1981.
    СЦЯКбЛЬНІКАЎ Аляксандр Фёдаравіч (н. 9.10.1952, с. Заворскла Палтаўскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне фізікі плазмы і тэхналогіі мікраэлектронікі. Др фіз.матэм. н. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1974). 3 1974 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1988—2001 заг. лабараторыі). Навук. прайы па фізіцы плазмы, вакуумнай і плазменнай электроніцы, плазмахіміі, плазменных тэхналогіях. Распрайаваў абагульненую мадэль экстракцыі іоннага пучка з плазмы, развіў тэорыю іоннага кластэраўтварэння ў працэсе стымуляванага плазмай асаджэння плёнак крэмнію.
    Тв.: Граннчное условме для электряческого поля на двнжушейся поверхностн раздела плазма — нонный пучок // Журн. технмч. фнзякн. 1983. Т. 53, №11; Нсследованне дянамнкн бесстолкновнтельного прнэлектродного слоя пространственного заряда в плазме высокочастотного разряда // Фнзяка плазмы. 1991. Т. 17. вып. 12.
    Разведчыкі 756га палка 150й стралковай дывізіі М.А.Ягораў (справа) і М.В.Кантарыя са Сцягам Перамогі Берлін. Май 1945.
    СЦЯНА б у д ы н к а, асноўная вертыкальная агараджальная канструкцыя будынка (збудавання).
    Адрозніваюць С.: вонкавыя і ўнутраныя; нясучыя (успрымаюць нагрузку ад перакрыццяў, пакрыццяў, ціску ветру і інш.), саманясучыя (спалучаны з каркаспм будынка і ўспрымаюць нагрузку ад уласнай вагі ў межах усіх паверхаў) і ненясучыя (перагародкі, успрымаюць нагрузку ад ўласнай вагі ў межах аднаго паверха); зборныя (буйнапанэльныя і буйнаблочныя, гл. Зборныя канструкцыі), маналітныя (найчасцей бетонныя, гл. Маналітныя канструкцыі) і ручной муроўкі (цагляныя, каменныя, блочныя). Робяцца са сценавых матэрыялаў. Ад дзеяння грунтавой вільгаці паверхня С. ахоўваецца гідраізаляцыяй.
    «СЦЯНА КАМУНАРАЎ», сцяна могілак ПерЛашэз у Парыжы, каля якой у 1871
    СЦЯПАНАЎ 317
    былі расстраляны абаронцы Пары.жскай камуны 187/ (адсюль назва). Каля пастаўленага на гэтым месцы помніка пахаваны таксама П.Лафарг, М.Тарэз, ЖБарбюс і інш. дзеячы рабочага руху, удзельнікі руху Супраціўлення ў 2ю сусв. вайну.
    сцянькб Віктар Георгіевіч (н. 21.6.1949, в. Пліса 2я Навагрудскага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне хірургіі. Др мед. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Гродзенскі мед. інт (1976). 3 1983 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі. 3 1985 у Гродзенскім мед. інце (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па выкарыстанні лазераў у хірургіі анарэктальнай вобласці.
    Тв.: Прямененне лазеров в хнрургмм аноректальной областн. М.. 1991 (у саа(т).
    СЦЯПАНАВА Алена Андрэеўна (17.5.1891, Масква — 26.5.1978), расійская спявачка (каларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1937). Спявала ў царк. хоры. 3 1908 артыстка хору, у 1912—48 салістка Вял. тра ў Маскве. Была бліскучай выканаўцай жаночых партый у операх М.РымскагаКорсакава: Валхава, Снягурачка, Шамаханская царыца, ЦарэўнаЛебедзь («Садко», «Снягурачка», «Залаты пеўнік», «Казка пра цара Салтана»). Выступала як канцэртная спявачка.
    «Сцяна камунараў» у Парыжы. Скульптар П.А.Барталаме. 1899.
    СЦЯПАНАВА Альбіна Мікалаеўна (н. 21.7.1929, г. Паўлава Ніжагародскай вобл., Расія), бел. мовазнавец. Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Др філал. н. (1979). Праф. (1981). Скончыла Горкаўскі інт замежных моў (1951). 3 1965 у Мінскім лінгвістычным унце. Даследуе праблемы семантыкі, тэорыі рэферэнцыі, семантычнага і прагматычнага сінтаксісу франц. мовы, тэорыі часу і часавай прасторы таго, хто гаворыць. Аўтар кніг «Да праблемы граматычнай формы і граматычнай катэгорыі» (1972), «Структура і ўзаемадзеянне форм функцыянальнасемантычнай катэгорыі акалічнасці спосабу дзеяння ў сучаснай французскай мове» (1973), «Прамарфалагіч
    ныя адзінкі французскай мовы» (1975). «Нарысыроздумы і цытацыі пра прагмасінтаксіс французскай мовы: імя і яго дэтэрмтнатывы» (2000) і інш. Сааўтар «Практыкума па тэарэтычнай граматыцы французскай мовы» (1986), кн. «Функцыянаванне і развіццё моўных сістэм» (1990), «Актуальныя пытанні мовазнаўства і інтэнсіфікацыі выкладання замежных моў» (1993), «Вучэбныя граматыкі нацыянальных моў» (1996) і інш.
    А.А.Сцяпанава.
    А.В.Сцяпанава
    СЦЯПАНАВА Ангеліна Восіпаўна (н. 23.11.1905, г. НікалаеўскнаАмуры Хабараўскага краю, Расія), расійская актрыса. Жонка ЖФадзеева. Нар. арт.
    СССР (1960). Герой Сац. Працы (1975). Вучылася ў 3й Студыі Маскоўскага Маст. тра. 3 1924 актрыса Маскоўскага Маст. акад. тра. Творчасць вызначаецца вытанчанасцю псіхал. аналізу вобраза ў спалучэнні з гратэскавай вастрынёй. Сярод роляў: Зінаіда («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Ірына, Аркадзіна («Тры сястры», «Чайка» А.Чэхава), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Сабурава («Адзіны сведка» А. і П.Тур), Патрык Кэмпбел («Мілы лгун» Дж.Кілці), прынцэса Касманопаліс («Салодкагалосая птушка юнацтва» Т.Уільямса), Каханка («Усё скончана» Э.Олбі) і інш. Здымалася ў кіно: «Вайна і мір», «Дваццаць дзён без
    вайны», «Прызнанне ў каханні» і інш. Дзярж. прэміі СССР 1952, 1977.
    СЦЯПАНАВА Лідзія Ільінічна (22.1.1899, Масква — 13.11.1962), расійскі рэжысёр дакумент. кіно. У кіно з 1925. 3 1953 на студыі «Маснавукфільм». Работы С. адлюстроўвалі важныя падзеі ў жыцці краіны: «Ёсць метро» (1932), «Савецкая жанчына» (1937), «Моладзь абараняе Радзіму» (1942), «Арлоўская бітва» (1944), «Савецкі Казахстан» (1951) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948. 1949, 1950, 1952.
    СЦЯПАНАВА Таццяна Пятроўна (н. 9.5.1935. Мінск), бел. цымбалістка, педагог. Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыла Бел. кансерваторыю (1959, кл. І.Жыновіча). 3 1954 артыстка Дзярж. нар. аркестра Беларусі, у 1969—93 выкладчык Мінскага муз. вучылішча, адначасова ў 1974—82 арганізатар і кіраўнік цымбальнага ансамбля. Аўтар пералажэнняў твораў бел., рус. і інш. кампазітараў, у т.л. канцэртнай фантазіі «Жураўлі на Палессе ляцяць» І.Лучанка, «Раманса» Г.Свірыдава (з муз. ілюстрацыі да аповесці А.Пушкіна «Мяцеліца»), уверцюры да оперы «Квартал анёлаў» М.Тэадаракіса і інш. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (1974, Масква). А.В.Скорабагатчанка.
    СЦЯПАНАВА УНІВЕРСАЛЬНЫЯ СУАДНбСІНЫ. заканамернасць. паводле якой адносіны магутнасці люмінесцэнцыі складаных малекул да каэфіцыента паглынання імі святла той жа частаты выражаюідца універсальнай функцыяй частаты і тры. Устаноўлены БД.Сцяпанавым. выконваюцца пры раўнаважным размеркаванні малекул па вагальных узроўнях узбуджанага і асноўнага электронных станаў, у якіх малекулы адпаведна выпрамяняюць і паглынаюць святло. С.у.с. з’яўляюшіа аналагам Кірхгофа закона еыпрамянення пры адсутнасці раўнаважнага размеркавання малекул па электронных станах.
    Літ:. Степанов Б.М., Грнбковс к м й В.П. Введенне в теорню люмннесценцнн. Мн.. 1963.
    СЦЯПАНАВІЧЫ, вёска ў Зайкаўскім с/с Гарадоцкага рна Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 50 к.м на ПнУ ад горада і 47 км ад чыг. ст. Гарадок, 89 км ад Віцебска. 183 ж., 79 двароў (2002). Клуб, бка. аддз. сувязі. Каля вёскі гарадзішча днепрадзвінскай культуры.
    СЦЯПАНАЎ Аляксандр Мікалаевіч (2.2.1892, г. Адэса, Украіна — 30.10.1965), рускі пісьменнік. Скончыў Пецярбургскі тэхнал. інт (1913). Друкаваўся з 1938. У шматпланавым рамане «ПортАртур» (кн. 1—2, 1940—41, Дзярж. прэмія Расіі 1946; аднайм. п’еса ў сааўт. з І.Паповым. 1946) і яго працягу — рамане «Сям’я Званаровых» (1959—63, незавершаны) гераізм рус. салдат і афіцэраў у рус.японскай вайне
    318	СЦЯПАНАЎ
    1904—05. абвастрэнне сац. канфліктаў у рус. грамадстве. Аўтар аповесйей «Адмірал Макараў у ПортАртуры» (1947), «Стальны рабочы атрад» (1958), дарожных нататак. Інсцэніроўку рамана «ПортАртур» у 1963 ажыццявіў Гродзенскі абл. драм. тр.
    Тв.: ПортАртур. Кн. 1—2. Мн„ 1985; Семья Звонаревых. Кн. 1—2. М.. 1993.
    Літ:. Веленгурнн Н. Александр Степанов м его кнмга о «ПортАртуре». М.. 1965; Нншаков П. Александр Степанов. Краснодар, 1974.
    Б.І.Сцяпанаў.
    С.Я.Сцяііук
    СЦЯПАНАЎ Барыс Іванавіч (28.4.1913, С.Пецярбург — 7.12.1987), бел. фізік; заснавальнік навук. школы па спектраскапіі і лазернай фізійы. Акад. АН Беларусі (1953), др фіз.матэм. н. (1949), праф. (1953). Герой Сац. Працы (1973). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў Ленінградскі унт (1936). 3 1934 у Дзярж. аптычным інue (Ленінград). 3 1953 у Інце фізікі АН Беларусі (у 1957—85 дырэктар). Адначасова ў 1953—67 заг. кафедры ў БДУ. У 1964— 87 гал. рэдактар «Журнала прнкладной спектроскопнй». Навук. працы па тэарэт. спектраскапіі, люмінесцэнцыі, лазернай фізіцы, галаграфіі, оптыцы рассейвальных асяроддзяў, гісторыі навукі. Распрацаваў тэорыю ваганняў шмататамных малекул, квантавамех. тэорыю люмінесцэнйыі складаных малекул, асновы спектраскапіі адмоўных светлавых патокаў і тэорыю адмоўнай люмінесцэнцыі. Вывеў універсальныя суадносіны паміж спектрамі паглынання і выпрамянення складаных малекул і паўправаднікоў (1957; Сцяпанава універсальныя суадносіны). Пад яго кіраўніцтвам даследавана з’ява аптычнай генерацыі ў растворах складаных арган. злучэнняў, створаны лазеры новага тыпу з плаўнай пераналадкай частаты ў шырокім дыяпазоне спектра, распрацаваны фіз. асновы дынамічнай галаграфіі і новыя метады пераўтварэння прасторавай структуры светлавых пучкоў. Яго імем названы Інт фізікі Нац. АН Беларусі. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1972, 1982. Дзярж. прэмія Беларусі 1976. Залаты медаль імя С.І.Вавілава AH СССР (1967).
    Тв:. Основы спектроскопнн отрнцательных световых потоков. Мн., 1961; Методы расчета оптяческнх квантовых генераторов. Т. 1—2.
    Мн„ 1966—68 (у сааўт.); Колебанмя молекул. 2 мзд. М., 1972 (у сааўт.); Очеркн по нсторня оптяческой наукм. Мн.,1978; Лазеры на краснтелях. М.. 1979: Введенне в современную оптнку. (Т. I—5]. Мн., 1989—91.
    Літ.: Бнобнблмографнческнй указатель научных трудов академнка АН БССР Б Н.Степанова Мн.. 1983; Б.І.Свяпанаў // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.мат. навук. 1993. № 2.
    А.І.Болсун.
    СЦЯПАНАЎ Барыс Міхайлавіч (31.1.1927, г. Петрапаўлаўск, Казахстан —27.11.1992), бел. кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1974). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1956). 3 1956 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Фільмы С. вызначаюцца грамадзянскасцю, эмацыянальнасцю выразных сродкаў, моцнымі, неадназначнымі характарамі, спалучэннем рэаліст. плыні падзей з лірыкарамант. інтанайыяй. Сярод работ: «Апавяданні пра юнацтва» (1961), «Альпійская балада» (1966, прыз на Міжнар. кінафестывалі ў Дэлі, 1968), «Я, Франйыск Скарына» (1970), «Бацька» (1971), «Воблакі» (1973), «Воўчая зграя» (1975), «Гарантую жыццё» (1978); фільмы «Мы наш, мы новы...» і «Мірнае лета 21 года...» (1980), «Усходні рубеж» (1982), «Чырвоны пясок» (1984) у тэлесерыяле «Дзяржаўная граніца».